• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    136
    Быкаў прамаўляе: “Мёртвых таксама забіваюць...”  і ўсе, чакаючы, што далей будзе, маўчаць, а Быкаў, атрасаючы пырскі з гарбацінкамі, якія на мяне ляцяць і ў мяне ўпіваюцца стрэмкамі, не ўстае і не пасоўваецца, глядзіць пранізліва і бязлітасна  скрозь мой страх і мяне...
    Я гэтаксама веру і не веру ў сны, як веру і не веру ў яву. Сон  складнік жыцця, адзін з жыццестанаў. Яны, сон і ява, доўжацца адно ў адным  і прачнуўшыся, я стаў думаць, як сон той доўжыць...
    Як яго разумець? Ад таго, што павінна стацца, і ў труне не схавацца? Калі прыдумана, дык можна зразумець і так, але сон запомніўся не прыдуманай агульнай высновай, a дэталямі, гарбацінкамі, якія жалезна ўва мне заселі.
    Трэба было выцягваць стрэмкі, сон падштурхнуў да явы. Да пісьмовага стала...
    Калі ўвосень 1988 года ствараўся “Мартыралог Беларусі”, які фармальна прэзентаваўся як культурнаасветніцкае таварыства, а па сутнасці гэта была цалкам палітычная акцыя, апошні арганізацыйны крок да стварэння БНФ “Адраджэнне”, на ягоным устаноўчым сходзе ў Чырвоным касцёле, тады яшчэ Доме кіно, раздаваліся анкеты, у якіх сярод іншых пытанняў было такое: для чаго вы ўступаеце ў “Мартыралог?..”
    Каб напісаць нешта, я напісаў, што для барацьбы са сталінскімі скажэннямі сацыялізму.
    He ўсе з тых, хто прыйшоў на сход, анкеты бралі. Хтосьці, узяўшы, хаваў іх чыстымі ў кішэнь, Бо адна справа  прыйсці і пайсці, і зусім іншае  нешта напісаць. Нават проста засведчыць на паперчыне, што быў... КДБ ад касцёла праз квартал  і ці мала як яно ўсё павернецца.
    Мне анкеты з іх пытаннямі таксама не надта глянуліся, я сказаў Быкаву, што яны, памойму, толькі напружваюць шмат каго з прысутных, і незразумела, нашто гэта трэба... Быкаў, які ў той дзень выглядаў незвычайна ваяўнічым нават для Быкава, намаганнямі якога сход не быў сарваны і дасягнуў мэты, нечакана адказаў, што і ён не разумее, нашто патрэбныя анкеты, але гэта, бадай, самае простае з таго, чаго нам яшчэ не разумець і не разумець. Што чакае наперадзе...
    137
    Часцяком пасля, калі наставала і прамінала тое, што чакала наперадзе, мне згадвалася гэтае быкаўскае, чаго нам яшчэ не разумець і не разумець... I вось зноўку, і зноў нам шмат чаго яшчэ не разумець, у тым ліку і таго, што напісана Быкавым, здзейснена ім  і яго самога.
    Пасля пахавання Васіля Уладзіміравіча я тры месяцы прабыў у Менску, не мог ніяк і нікуды зрушыцца. I прачытаў ці не ўсю быкаўскую прозу, як нанава яе чытаючы, а не перачытваючы. Быкаў вялікі пісьменнік не таму, што адкрыў акопную праўду вайны, ці па нейкай іншай літаратуразнаўчай прычыне, а таму якраз, што яго можна перачытваць, нібы чытаючы нанава. Такіх пісьменнікаў няшмат, зусім мала. Адзінкі.
    Міхасю Дубянецкаму, які вёў той устаноўчы сход “Мартыралогу Беларусі” ў Чырвоным касцёле, я прызнаўся па сходзе, што не бачыў раней, каб Быкаў быў такі апантаны, бескампрамісны, жорсткі  і Дубянецкі, зпад акуляраў весела глянуўшы на мяне, бо ўсё ж прайшло, як мае быць, кіўнуў: “Так, не анёл...”
    Анёла з Васіля Быкава ні ў сне, ні на яве не намалюеш. Пры ўсім старанні...
    Змагары анёламі не бываюць. Зразумела, ён не нарадзіўся змагаром, але ягонае дарослае, мужчынскае жыццё як пачалося на вайне, так нібыта на вайне і скончылася, даўшы яму нейкае паслабенне толькі ў самыя апошнія гады. Звыклы да змагання, ён інакшага жыцця і не ўяўляў  і ў інакшым жыцці сябе самога нібы не знаходзіў. Тое, што большасці было ўпоперак, яму было ўздоўж... I наадварот.
    Такі чалавек... Без якога не абыйсціся. У літаратуры, у гісторыі Беларусі, у лёсах людзей, якім выпала жыць з ім у адным часе.
    Многія не ведалі, як у тым часе жыць... I дапытваліся ў Быкава, як?.. Прагнучы займець у ім адразу і гуру, каб навучыў, і суддзю, каб рассудзіў, і прарока, які б наперад сказаў, і правадыра, які б павёў наперад. Якраз гэта пад канец жыцця Быкава найбольш стаміла. Ён сам сабе быў за дарадцу і не жыў так, як не мог і не ўмеў, а так жыў, як умеў і мог. Намагаючыся супадаць с сумленнем.
    Праз гэта і несупадзенні Быкава з многімі... I нават з ты
    зк
    мі, хто шукаў у яго падтрымкі, чакаў ад яго праўды, ісціны, а сам выкручваўся, каб жыць, як не ўмеў, і намагаўся жыць, як не мог.
    3 ліку апошніх я і сябе цалкам не выключаю.
    (Хацеў напісаць “і сябе не выключаю”, а напісалася “і сябе цалкам не выключаю”, каб хоць на адно слоўца, прычым, неабавязковае, ды выглядаць лепшым,  вось яшчэ ў чым падменныя падловы, ці падлоўныя падмены мемуарнага пісьма).
    Я не быў з Васілём Уладзіміравічам у блізкім сяброўстве. Гэтага не магло стацца ні праз розніцу ў гадах, хоць з часам яна сцягвалася, меншылася, ні праз рознасць характараў. Нават не столькі характараў, колькі светаадчуванняў. У аснове майго  змяшанасць колераў, паўтоны. Іх недавыказанасць, неадназначнасць... У тым, як жыў і пісаў Быкаў, чыстыя фарбы. Іх кантрасты. Сябар  вораг, герой  баязлівец, праўда  мана. Паміж гэтымі палярнасцямі, як між полюсамі магніту, і наструніліся лініі ягонага лёсу. Быць побач з Быкавым у такім сілавым полі было няпроста.
    Апроч таго, яго надта шчыльна атуляла, апекавала сяброўскае кола. Як з тых, хто сапраўды быў сябрам, так і з тых, хто ў сябры набіваўся. Іншым разам ён нават здаваўся мне нібыта прыватызаваным. Быццам нейкае таварыства з абмежаванай адказнасцю валодала ім ці прэтэндавала на яго, як на ўласнасць, і ў сяброў таварыства меліся ягоныя акцыі  у кожнага свая колькасць. А хто без акцый, той не лезь. I пры кожным зручным, значным ці дробязным выпадку толькі і чулася: “Я з Васілём Уладзіміравічам раіўся... Мне Васіль Уладзіміравіч званіў... Я з Быкавым гаварыў...”
    Нашы адносіны вызначала, бадай, узаемная зацікаўленасць. Прастора, якая падзяляла нас, то сціскалася, то пашыралася, але не рвалася. Як для мяне жыццё ягонае не было староннім, так і яму было не абыякава, што я пішу, што раблю, як жыву. Гэта я і сам адчуваў, і ён даваў мне пра тое знаць.
    Можна згадаць, як ён даваў знаць пра тое неспадзяваным клопатам, спагадай, словамі і жэстамі падтрымкі. Але ўсё яно  звычайнае, што водзіцца паміж нармальнымі людзьмі. 3 чаго нічога не вынікае. Ну, быццам бы...
    Стрэмкі глыбей.
    43»
    Я пазваніў яму перад ягоным ад’ездам у Фінляндыю, спытаў, чым дапамагчы, калі і як праводзіць?.. 3 паўгода мы не бачыліся і не чуліся  і па голасе адчувалася, што ён здзівіўся званку. Адносіны ў нас на той час былі не лепшымі  на павялічанай адлегласці. Да таго ж, пакуль мы перамоўчваліся, іх яшчэ больш напружыць пастараліся, хоць я не ўяўляў тады, да якой ступені. Што да такой... што вось я званю яму перад ад’ездам, і ён, канешне, здзіўляецца... бо ўжо напісанае і падрыхтаванае да друку інтэрв’ю, у якім Васіль Быкаў абвінавачвае Уладзіміра Някляева ў набліжанасці да ўлады. Па сутнасці, у супрацоўніцтве з ёй. У тым, што я сустракаюся “з палкоўнікам Замяталіным, іншымі прадстаўнікамі рэжыму”. I напрыканцы называе мяне любімым пісьменнікам прэзідэнта. “Он любнмый пнсатель презндента, н этнм все сказано”,  інтэрв’ю друкавалася ў рускамоўнай газеце.
    Калі Быкаў прыкладваў, дык з размаху, не цацкаўся. He толькі мяне  каго заўгодна. I мне не даводзілася чуць, каб ён пасля пакаяўся ў гэтым ці хоць бы пашкадаваў. Ва ўсялякім выпадку, знешне яно ніяк не выяўлялася... Характар.
    Мне ў той сітуацыі, пры нашых адносінах на павялічанай адлегласці, не надта і хацелася яму званіць, але я быў старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў  і за мяжу ад’язджаў найславуты беларускі літаратар. Разбірацца ва ўзаемаадносінах было не па часе і не да месца.
    Магчыма, праз неспадзяванку, што я тэлефаную  і ані слова пра інтэрв’ю, пра якое, як ён думаў, мне ўжо рупліва даклалі, Быкаў пачаў размаўляць, як звычайна. Сказаў, што не варта рабіць з ад’езду ягонага падзею, без таго ўсяго хапае, і раптам спытаў, памаўчаўшы, ці ад сябе я званю?..
    Хто яго ведае, можа быць, я не так зразумеў, пра што ён, і ён проста спытаўся, адкуль я званю, з дому, з работы, але вакол мяне было ўсяго ўжо столькі накручана, што я жыў, як заведзены пружынай, якая восьвось зламаецца. Таму і пачуў, не змог не пачуць у пытанні іншае: ад каго я званю? і Быкаў патрапіў у тое, у што, можа, і не цэліў.
    Тыдні за тры перад тым меў я размову з Уладзімірам Канаплёвым. Дарэчы сказаць, бо наўрад ці я калінебудзь буду да гэтага вяртацца, ён адзін з нямногіх ва ўладзе, хто, калі даваў слова, дык трымаў яго. Ва ўсякім разе перада
    110
    мной. Toe, што ён частка лукашэнкаўскай сістэмы і дзейнічае па яе законах, за што давядзецца некалі адказваць, гэта ўжо іншае. I хоць мы ўрэшце разлаяліся, бо павінны былі разлаяцца, я да яго без асабістых прэтэнзій...
    Фармальна Канаплёў, як вядома, намеснік старшыні “Вярхоўнага Савета”, а нефармальна, што значна важней за пасаду, паплечнік і сябар Лукашэнкі. Самы даўні і, бадай, самы верны з тых, якія засталіся... Калі ў Лукашэнкі наогул могуць быць сябры.
    Па даручэнні Лукашэнкі дый па ўнутранай схільнасці, ён кампанейскі па натуры, Канаплёў займаўся, як бы гэта сказаць... творчымі сувязямі з творчай інтэлігенцыяй. Сістэмна сустракаўся з музыкантамі, рэжысёрамі, артыстамі, а найперш з журналістамі. Раздаваў падарункі, ладзіў застоллі... Прычым, адорваліся, карміліся і паіліся выключна апазіцыйныя журналісты, на дзяржаўных не траціліся  яны і так сваё адпрацоўвалі.
    Ды гэта між іншым... I, канешне ж, не ўся апазіцыйная прэса была на тых, як зараз кажуць, тусоўках. Але факт, што была, і калі яна цалавалася ў застоллях з уладай, якую ў газетах пляжыла,  дзіўнаватае было відовішча. “Усе мы людзі, усім жыць трэба, вып’ем за...”
    За гады дзіўнай улады Лукашэнкі і безвыніковай барацьбы з ёй сталася, апроч шмат чаго іншага, яшчэ вось што: і барацьба ва ўладу мімікрыравала  і ўлада ў барацьбу. He спаў ніхто  у тым ліку і спецслужбы. Таму даўно ўжо ў нас то барацьба барацьбу барацьбае, то барацьба з барацьбой барацьбаецца.
    Канаплёў спытаў, ці праўда, што Васіль Быкаў з’язджае за мяжу? У іх мелася інфармацыя, нібы ён назусім з’язджае, эмігруе. Я не стаў удакладняць, як яно на самой справе. Пацвердзіў толькі, што сапраўды хутка едзе. Канаплёў пацікавіўся, чаму?
    Я пачаў прагаворваць агульную версію: са здароўем кепскавата, ён папрацаваць хоча, а тут і жыць нармальна няма як,  і Канаплёў перапыніў: “Нельга, каб Быкаў з’ехаў. Мы ўсё для яго зробім, самі адправім за мяжу ў найлепшы санаторый, дома створым, якія ён захоча, умовы, толькі...”