• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Той, хто быў добра асабіста знаёмы з Васілём Быкавым, часта сустракаўся з ім, могуць расказаць шмат пра выдатныя рысы ягонага характару, звычкі, схільнасці і захапленні.
    Я ведаў, што паводле воінскага звання Васіль Быкаў — афіцэр запасу. Але чамусьці мне ён уяўляўся радавым у кароткім, не па росту, шанельку, з вынашанай пілоткаю, што з’ехала на патыліцу, які падбіў са сваёй “саракапяткі” нямецкі танк і не крычыць “ура!”, а моўчкі, яшчэ болей пасуровелы, борзда ўстаўляе ў гармату чарговы снарад.
    Можа, такое ўяўленне ў мяне звязана з памяццю пра радавых франтавікоў і ціхмяным, засяроджаназаклапочаным, з сур’ёзным одумам на твары, Васілём Быкавым на пасяджэннях рэдкалегіі “Маладосці” і ў яе рэдакцыі, асабліва пасля чарговых заўваг цэнзуры адносна яго твораў. А драконаўскім нападкам цэнзараў падвяргалася амаль кожная яго новая рэч.
    Разам з Васілём Быкавым мне даводзілася неаднойчы сядзець сярод удзельнікаў вайны, асабліва ў ялцінскім доме творчасці, дзе прыгадваліся салдацкія баталіі і вайсковыя эпізоды. Васіль звычайна быў скупы на словы, уважліва слухаў іншых, сам болей маўчаў.
    Ці не таму пасля некаторых яго аповесцей, калі я думаў пра іх аўтара, мне чамусьці здавалася, што гэта менавіта пра яго адзін з шаноўных рускіх паэтаўперакладчыкаў сказаў: “...я, пнсатель терпелнвый, храню, как музыку, слова. Я научнлся нх звучанье копнть в подвале н беречь. Чем продолжнтельней молчанье, тем уднвнтельнее речь.”
    Чытанне па радыё Васілём успамінаў “Доўгая дарога
    дадому” надзвычай уразіла і здізівіла мяне. Колькі пакутлівых франтавых блуканняў, якія неймаверныя цяжкасці давялося перажыць яму на вайне! Калі ў думках я ставіў сябе на ягонае месца, мне здавалася, што я нездолеў бы вытрымаць.
    Сам Гасподзь збярог яго беларускаму народу і зрабіў апосталам нашай нацыі. Пра гэта я казаў у Доме літаратара на прэзентацыі кнігі “Доўгая дарога дадому.”
    Чытаючы кнігі прыяцеляў і калегаў, часам скрозь радкі твораў, як скрозь загароджу з калючага дроту, у героях я пазнаю характары і паводзіны, улоўліваю думкі і чую любімыя выслоўі саміх аўтараў.
    У адрозненне ад іншых, у аповесцях Васіля Быкава перада мною не толькі паўстаюць партрэты героя або куток прыроды, але я яшчэ і выразна бачу іх, нібы намаляваных: тушшу — адзінокія аголеныя дрэвы, каляровымі фарбамі — вечаровае сутонне, завіруху ў заснежаным полі, зялёнае вецце соснаў, барвяную лістоту асінаў і залацістае лісцё бярозаў. Такое ўспрыняцце мною апісанага ім, напэўна, ад таго, што я ведаю, як жорстка лёс адарваў Васіляюнака ад любімых заняткаў жывапісам і скульптурай і кінуў у вогненую крутаверць несусветнай калатнечы...
    3 Васілём Быкавым мяне зблізіла не толькі членства ў адной рэдкалегіі і пастаянныя сустрэчы ў рэдакцыі “Маладосць”, у якім працяглы час друкаваліся ўсе ягоныя творы, але і аднолькавая бяда — астма. Мы абодва насілі ў кішэні інгалятары, з якімі ніколі не разлучаліся, і таму час ад часу абмяркоўвалі між сабою іх якасці ды раілі адзін аднаму, якімі карыстацца лепей. У газеце я вычытаў параду аднаго астматыка, як з трохлітровага слоіка, напоўненага буйной соллю, і з працівагазнай каробкі з гафрыраваным і гумавым шлангамі самому змайстраваць просты інгалятар, і зрабіў яго. Штодня, раніцою і ўвечары перад сном, у добра праветраным пакоі я на працягу васьмідзевяці хвілінаў дыхаў праз яго — і мне станавілася лепей. Васіль прыходзіў да мяне дадому, уважліва аглядаў гэтую прымітыўную прыладу і таксама змайстраваў сабе такую ж. Але потым скардзіўся, што яна яму не памагае.
    Ратуючыся ад хваробы, мы неаднойчы разам ездзілі адпачываць і працаваць у Ялту. Але і гаючае крымскае
    to
    паветра не дапамагала яму, а толькі выклікала абвастрэнне хваробы. Таму ён перастаў туды ездзіць. А я, знаходзячыся на пенсіі, штогод з восені да вясны ўцякаў у Крым, бо там адчуваў сябе зусім някепска, асабліва ў гарах.
    Сустракаючыся, Васіль паблажліва пацвельваў:
    — Усё яшчэ ездзіш у Крым? Глядзі, каб не даездзіўся, як я...
    Я спачуваў яму. Мне было шкада, што прыморскі рай не выратоўвае ад бяды таварыша па няшчасці.
    Аднойчы, напярэдадні чарговага з’езду беларускіх пісьменнікаў, наша кіраўніцтва даручыла мне сустракаць і суправаджаць дэлегацыю эстонскіх літаратараў. Я нават пакрыўдзіўся, бо не быў знаёмы ні з адным эстонскім пісьменнікам. Як я пазнаю сярод процьмы людзей, каторыя з іх эстонцы?
    — Ну, вось і пазнаёмішся, — жартаваў адзін з кіраўнікоў. — Язык Кіева дапытаецца.
    Але дарэмна я хваляваўся, выручыў Васіль Быкаў, які ўвечары патэлефанаваў мне дадому:
    — Мікола, ты сустракаеш гасцей з Эстоніі?
    — Я. А што?
    — Хачу далучыцца да цябе,
    — Калі ласка! — узрадаваўся я. — Можа ты знаёмы з тымі, хто прыязджае? Бо я іх не ведаю.
    —Трохі знаёмы, — супакоіў ён мяне. — Заўтра разбярэмся...
    Гасцямі нашага з’езду былі вядомыя эстонскія пісьменнікі, муж і жонка Уладзімір Эўгенавіч і Эмэ Артураўна Бээкманы, з якімі Васіль мяне і пазнаёміў. Мы ўладкавалі іх у гатэль і суправаджалі на з’ездзе. Яны гасцявалі ў мяне дома.
    Пазней маё знаёмства з імі набыло прыяцельскія адносіны. Аказалася, што мы з Уладзімірам Бээкманам былі ўдзельнікамі адной з пасляваенных Усесаюзных нарадаў маладых пісьменнікаў у Маскве. Абое высылалі мне свае новыя кнігі. Я пераклаў на беларускую мову некаторыя вершы эстонскага калегі. Сустракаўся з імі ў Таліне, дзе прадстаўляў “Маладосць” на нарадзе юнацкіх часопісаў Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі і быў госцем ад нашай арганізацыі не з’ездзе пісьменнікаў Эстоніі...
    У ялцінскім доме творчасці Васіль таксама пазнаёміў мяне
    Il
    з некаторымі блізкімі яму пісьменнікамі братніх літаратур. Я здзіўляўся, як непрыкметна некаторыя з гэтых знаёмстваў перарасталі ў шчырыя сяброўскія адносіны. Спачатку думаў, што прычынаю гэтаму — лёгкая рука Васіля. Але адзін з новых знаёмых, вядомы рускі празаік Уладзімір Цендракоў прызнаўся, што Васіль папярэдзіў яго, што са мною ён можа паводзіць сябе так, як з ім. Гэта кранула да слёз...
    У нязвычных абставінах Васіль запомніўся мне непрадказальным, а ў смешнаватых — то спачувальналагодным, то наіўнаватаздзіўленым.
    Аднойчы, калі ён ляжаў у бальніцы, я наведаў яго. Пасядзеў побач з яго ложкам хвіліны чатыры, і раптам у палату ўваходзіць Алесь Адамовіч. Толькі ён прысеў, як Васіль выняў з тумбачкі плоскую, як кніга, бляшаную біклажку дый кажа:
    — Давайце, былыя партызаны і франтавікі, вып’ем за тое, каб мы меней хварэлі!
    Наліў па кроплі каньяку — і мы сімвалічна выпілі.
    Я здзівіўся, што і Алесь, не сказаўшы ні слова, таксама асушыў наліты на донца шклянкі каньяк, дый пытаюся:
    — Хіба ўжо і ты п’еш?
    Я ведаў, што мой зямляк ніколі не браў у рот спіртнога. Аказваецца, у Алеся было прабадзенне язвы. Урачы ледзьве адхаялі яго ў рэанімацыі. А я, жывучы ў Крыме, не чуў пра гэта...
    Помню, як у невялікім застоллі Васіль пазнаёміў мяне з генералам, які сядзеў паміж намі. Кожны раз, падымаючы кілішак, я авяртаўся да новага знаёмца то са словамі: “Таварыш генерал, за ваша здароўе!”, то прызнаваўся яму: “Таварыш генерал, як я рад, што маю магчымасць падняць кілішак з вамі!”
    Васіль, напэўна, думаў, што я забыўся імя і імя пабацьку суседа і павучальналагодна падказваў мне: “Мікола” — і называў, як велічаць генерала. А мне, былому гвардыі радавому, проста ніколі не даводзілася браць чарку з генераламі. Таму ў мяне не паварочваўся язык звяртацца да генерала па імю і імю пабацьку. Мне здавалася такое панібрацтвам.
    Як прыгадваю гэта цяпер, дык мне няёмка...
    Або іншае. Аднго разу, пасля пераезду Васіля з Гародні ў Мінск, стаю каля Дома літаратара, а ён падыходзіць з
    жонкаю Ірынай Міхайлаўнай дый кажа:
    — Мікола, будзь знаёмы з маёй жонкаю.
    Ірына Міхайлаўна, смеючыся, удакладняе:
    — Мы з Міколам у адзін час вучыліся ва ўніверсітэце.
    — Глядзі ты! — з наіўнаватаздзіўленаю інтанацыяй у голасе, працяжна вымаўляе Васіль...
    Па даручэнні “Маладосці” я неаднойчы прыязджаў у Гародню прапагандаваць часопіс, праводзіць сустрэчы з чытачамі, асабліва напярэдадні падпісной камнаніі. Васіль Быкаў, як член нашэй рэдкалегіі і аўтар вядомых твораў, што друкаваліся ў “Маладосці”, заўсёды сустракаў мяне, прыводзіў у інстытуты, тэхнікумы, прафесійныя вучылішчы, дзе прызначаліся сустрэчы, прадстаўляў аўдыторыі, але сам не праяўляў асаблівага імпэту і нават пасля маіх просьбаў рэдка калі згаджаўся выступіць. А я ж ведаў, што ён, пісьменнік з вядомым прозвішчам, піша часам прадмовы нават да пасрэдных кніг, ахвотна згаджаецца весці ў доме літаратара творчыя вечары не толькі празаікаў, але і паэтаў.
    Спачатку я думаў, што гэта ён па сваёй сціпласці і нешматслоўнасці не хоча выстаўляць сябе напаказ у горадзе, дзе жыве і працуе, а прадмовы піша і згаджзацца весці творчыя вечары паэтаў па мяккасці характару — не можа адмовіць настойлівым калегам.
    Пазней, праўда я, выязджаў разам з ім на літаратурныя вечары ў глыбінку і мы супольна выступалі перад чытачамі ў палацах культуры нашай сталіцы і па тэлебачанні.
    Асабліва запалі ў маю памяць дзве паездкі з ім.
    Аднойчы Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і мяне запрасіў на цікавую сустрэчу з вучнямі і выкладчыкамі дырэктар мядзельскай школы, заслужаны настаўнік рэспублікі Кастусь Каратай. Пасля яе мы наведалі на нарачанскай дачы Міхася Лынькова. Там я ўзгадаў, пра тое, як мы везлі ў багажніку аўтамашыны (бо не было вольнага месца) шчырага аматара роднай літаратуры, настаўніка Міколу Пашкевіча, які вельмі хацаў пабачыць карыфея беларускага прыгожага пісьменства. Трохі пазней гэты настаўнік, якога ведалі многія нашы пісьменнікі, памёр зусім маладым. Васіль Быкаў прысвяціў яго светлай памяці аповесць “Абеліск”.
    Другая наша сумесная паездка запомнілася не толькі
    13
    хвалюючымі сустрэчамі і цікавымі ўражаннямі, але і тым, што мне ледзь не вылезла бокам.
    Інтэлігенцыя Полацка запрасіла Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна, Петруся Макаля і мяне на вялікі гарадскі літаратурны вечар. Падрыхтаваны ём быў вельмі хораша і прайшоў са сваеасаблівым уздымам. Гаспадары гасцінна частавалі нас, на маляўнічым беразе ляснога возера спецыяльна напалілі лазню.
    Праўда, Васіль адгаворваў мяне, не раіў ісці ў яе ў такім стане, сам застаўся ў прылазніку. А я, падахвочаны маладымі сябрамі, не паслухаўся яго і праявіў зухаватасць.