• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Зразумела, што ён у ліку некалькіх іншых лепшых нашых пісьменнікаў той пары (да таго ж ён быў аўтарам ненавіснага партакратыі “Нового мнра”, што было дадатковым грахом), апынуўся на самым вастрыі атак артадаксальнакарнай крытыкі. Дарэчы, артадаксальная заўсёды была і карная, за яе прысудам абавязкова ішлі крутыя “аргмеры”.
    Прачытаўшы “Мёртвым не баліць”, я напісаў Васілю ліст, у якім хваліў аповесць, але заўважыў, што хутчэй за ўсё наша ідэйна вытрыманая, пільная крытыка будзе дзяўбаць яе. У мяне для гэтага невясёлага меркавання былі падставы: пакрысе, крок за крокам пачалася суслаўскабрэжнеўская “рэсталінізацыя”. I перш за ўсё гэта датычылася вайны: учынілі паказальны разгром кнігі Аляксандра Некрыча “1941. 22 чэрвеня” — аўтара выключылі з партыі, выгналі з інстытута, папракалі выдаўцоў, розныя спагнанні атрымалі тыя, хто на абмеркаванні абараняў гэтую кнігу. Цэнзурай быў забаронены набраны ў трох выданнях даклад Канстанціна Сіманава “Урокі гісторыі і абавязак пісьменніка”, у якім ён спрабаваў разабрацца ў прычынах нашых цяжкіх паражэнняў у першы перыяд вайны.
    Праз нейкі час я атрымаў адказ ад Васіля. Ён пісаў: “Вядома, мне прыемна атрымаць твой ліст з такой высокай ацэнкай маёй аповесці. Па праўдзе сказаць, я пачаў ужо сумнявацца
    2 Зак. 1229
    31
    ў яе вартасці, таму што на рускай мове гэтая гісторыя гучыць крышку ў іншай танальнасці, чым ў арыгінале (заўважу тут, што, здаецца, тады Быкаў зразумеў, што яго перакладаюць не лепшым чынам і пачаў сам перакладаць свае рэчы, хоць гэта было цяжка і ён скардзіўся, што аўтапераклад забірае ў яго шмат сіл. — Л. Л.)... ПІто датычыцца друкаваных водгукаў, то я , вядома, не вельмі на іх разлічваю, гатоў прыняць і лаянку. Цяпер мне нічога не страшна, таму што мая справа зроблена, я выказаўся. А маім аднадумцам і абаронцам — сардэчна дзякую, я заўсёды памятаю, што кожнае праўдзівае слова ў літаратуры, выклікаючы гнеў артадоксаў, прыцягвае і сяброў, чыя падтрымка ўрэшце нашмат важнейшая, чым злосць нікчэмнасцяў”.
    Так, я прадбачыў нападкі на “Мёртвым не баліць” падлізанскай крытыкі, але, прызнаюся, не мог сабе ўявіць, якая вакол аповесці і Быкава пачнецца вакханалія. Відаць, па загадзе ідэалагічных рулявых “Правда” надрукавала “установачны” (гэта значыла, што газеты, часопісы і выдавецтвы павінны арыентавацца на яго) артыкул, які каменя на камені не пакідаў ад аповесці “Мёртвым не баліць”. Вось яго выклад: “Аповесць “Мёртвым не баліць” — няўдача аўтара. Пра гэта трэба сказаць шчыра і бескампрамісна. Гэтая няўдача — вынік сур’ёзных ідэйнаэстэтычных пралікаў пісьменніка”. Што такое “ідэйнаэстэтычныя пралікі”, пра якія гаворыцца ў “Правде”, якія вынікі гэты прысуд нёс для абвінавачанага, тым, хто жыў у той час, тлумачыць не трэба. Аўтарам гэтага зубадрабільнага артыкула быў нікому тады не вядомы аспірант Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС Уладзімір Сеўрук (пазней ён стане добра, але не з лепшага боку вядомы ў літаратурначасопісным свеце). Яго старанне было заўважана і ацэнена, яго запрасілі на працу ў ЦК, ён там хутка, як на дражджах, рос, стаў вялікім начальнікам у аддзеле прапаганды, адным з самых злосных тамашніх цэрбераў. Я называю яго, таму што доўгія гады, дзе толькі мог і як толькі мог, ён пераследаваў, цкаваў Быкава. А тады яго артыкул у “Правде” паслужыў сігналам для разгрому і “Круглянскага маста”, які быў надрукаваны неўзабаве пасля “Мёртвым не баліць”. Па аповесці тапталіся ўсе — ад “Учнтельской газеты” да “Лнтературкн”. Па ўказанні Сеўрука — ён курыраваў не толькі газеты і часопісы, але і цэнзуру — усё, што прапаноўваў Быкаў для публікацыі,
    разглядалася ў Галоўліце праз лупу. Дзякуючы яго нястомнай дзейнасці ў гэтым напрамку толькі праз адзінаццаць гадоў пасля часопісанай публікацыі з’явілася кніжнае выданне “Круглянскага маста”, праз васемнаццаць — аповесці “Атака з ходу”, праз дваццаць тры — аповесці “Мёртвым не баліць” (дзве апошнія — толькі ў “перабудовачны” час).
    Ён уважліва прасочваў і тое, што пішуць пра Быкава. Успомню адну гісторыю, якая датычылася мяне. На выхадзе была мая кніга пра Быкава, яна ўжо была падпісана цэнзурай да друку, як раптам мяне выклікаў тагачасны дырэктар “Художественной лнтературы” і ў прысутнасці галоўнага рэдактара выдавецтва, загадчыка аддзела і рэдактара кнігі заявіў, што я павінен зняць з кнігі раздзел, дзе гаворка ідзе пра “Мёртвым не баліць”, інакш кнігу не выпусцяць. Вівісекцыя такога кшталту пасля візы Галоўліта — нават па тых не “вегетарыянскіх” часах усётакі была гісторыяй неардынарнай. Я адмовіўся: “Няхай не выходзіць!” Вярнуўшыся да сябе ў часопіс, даведаўся, што папярэднічала гэтаму здарэнню. I вось што высветлілася. У пасляслоўі да зборніка Быкава, які выходзіў у бібліятэцы “Дружба народов”, Валянцін Аскоцкі станоўча пісаў пра “Мёртвам не баліць”. Гэта заўважыў Сеўрук. Кніга была прыпынена, загадана было зрабіць з яе “выдзірку” крамольных старонак (надзвычайная і вельмі дарагая аперацыя, якая рабілася ў друкарні ўручную). Відаць, пасля гэтага Сеўрук загадаў наладзіць масавую аблаву — і натыкнуліся на маю падпісаную ў друк кнігу, вырашылі і тут зрабіць тое ж самае. Я пайшоў да майго былога галоўнага рэдактара, ён стаў адным з сакратароў пісьменніцкага праўлення і вёў крытыку. У гэтую гісторыю ён не захацеў умешвацца, але даў мне параду (як выйшла — добрую): звярнуцца ў аддзел культуры да Бяляева, які быў намеснікам загадчака гэтага аддзела і займаўся справамі літаратуры. Hi на што не спадзеючыся, я пазваніў Бяляеву, на маё здзіўленне, ён мяне на наступны дзень прыняў. Выслухаўшы, сказаў: “Мы нічога пра гэта не ведаем, з намі гэта не ўзгаднялася”. Я зразумеў, што да Сеўрука ён не вельмі прыязны. Спытаў у мяне: “Вы можаце скараціць з гэтага раздзела старонку?” Я зразумеў, што гэта на той выпадак, — раптам узнікне паміж аддзеламі канфлікт, — можна будзе тады сказаць: мы з аўтарам папрацавалі. “Паспрабую”, — сказаў я. “А я, — сказаў ён на развітанне, — пастараюся вам дапамагчы...” I сваё
    36
    абяцанне, за што я ўдзячны яму, выканаў.
    Калі кніга, хоць і са спазненнем, усётакі выйшла, я расказаў гэтую гісторыю Васілю. Мы пасмяяліся — непрыемнасці, якія шчасліва мінулі, потым часта здаюцца нам смешнымі. Васіль сказаў: “Бачыш, я цябе ветліва папярэджваў, каб ты не ўвязваўся ў гэтую гісторыю, будзеш, як я, сёрбаць усялякую дрэнь”. Сапраўды, калі я напісаў яму, што ў мяне ўзнікла ідэя напісаць пра яго кнігу, ён, быццам прадчуваючы, што мяне можа чакаць, перасцярог: “Ты пішаш, што збіраешся пісаць пра мяне кнігу, і гэтая вестка не скажу, каб узрадавала, хутчэй заклапоціла, быццам яе пісаць не табе, а мне самому. Але ў гэтай справе ёсць несумненная карысць, — напэўна, мы лішні раз з табой сустрэнемся — у Маскве ці тут, у Гродна. I гэта добра.”
    Пасля выхаду “Сотнікава” выкрывальніцкая хваля, якой бамбілі Быкава, пайшла на спад. Новы сакратар беларускага ЦК Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін пачаў выводзіць Быкава зпад удару.
    Кузьмін, расказваў мне Адамовіч, быў у вайну лётчыкам, добра ведаў, якой яна была на самой справе, і цаніў тую праўду, за якую паласавалі Быкава. Я аднойчы бачыў яго, ён прымаў нас, масквічоў, запрошаных на з’зед беларускіх пісьменнікаў, доўга з намі гутарыў і зрабіў на мяне ўражанне не партбурона, а нармальнага сур’ёзнага чалавека.
    У 1974 годзе за аповесці “Абеліск” і “Дажыць да світання” Быкаву прысудзілі Дзяржаўную прэмію. У 1980 годзе яму было прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі, у 1984 годзе — Героя Сацыялістычнай Працы. Вядома, ва ўсім гэтым адыграла ролю тое, што адносіны да яго ў Беларусі на той час змяніліся. Я пішу пра гэтыя званні і ўзнагароды Быкава без ценю сарамлівасці. Мы добра ведалі і не забыліся, як часта высокія званні і ўзнагароды атрымлівалі няздары і прайдзісветы, якія верна служылі ўладам. Але тым радасней было, калі званнямі і ўзнагародамі ўганароўваўся, як у выпадку з Быкавым, сапраўды яркі талент, ды які да таго ж вельмі шмат пацярпеў ад рэжыму краіны, дзе жыў і працаваў. I для вялікай радасці яго чытачоў гэта было перамогай справядлівасці.
    Я мог пераканацца ў гэтым, пабываўшы на шасцідзесяцігоддзі Быкава. Вялікая зала тэатра імя Янкі Купалы была набіта бітком — яблыку не было дзе ўпасці. Ірыну (яна, як і Васіль, не любіла ніякай публічнасці, таму спяшалася) і
    37
    маю жонку з цяжкасцю дзесьці пасадзілі. Потым былі два пышныя прыёмы — уладны і пісьменніцкі. Пасля чаго па прапанове тады яшчэ маладога пісьменніка Віктара Казько вялікай кампаніяй (Быкавы, Адамовічы, Сяргей Залыгін, Казько, я з жонкай, малады фатограф Яўген Коктыш, які зрабіў цудоўныя здымкі, пачак якіх потым атрымаў і я) адправіліся на Прыпяць у фантастычнай прыгажосці мясціны — гаі векавых дубоў, чысцюткая вада (усё гэта потым было накрыта радыяцыйнай чарнобыльскай хваляй). Мяне тады ўразіла, колькі людзей, з якімі мы ў гэтай паездцы сутыкаліся, глядзелі па рэспубліканскім тэлебачанні юбілейны вечар, а галоўнае, чыталі Быкава. I гэта былі не толькі розныя раённыя культурныя работнікі, што зразумела, але і, скажам, рыбакі мясцовага рыбсаўгаса, якія прыгатавалі нам нейкую асаблівую юшку, мы з імі выпівалі, гутарылі. Усе яны ведалі Быкава, ганарыліся ім.
    Вось, здавалася мне, Быкаў дасягнуў самай высокай вяршыні пісьменніцкай славы і можа пакарыстацца яе вынікамі.
    Але ўсё сталася не так. Мінула не так шмат часу, у Мінску пасля распаду Савецкага Саюза ўсталяваўся такі рэжым, пры якім адрадзілася самае змрочнае мінулае — і не ў якасці, як прынята думаць, фарсу, хутчэй яно напамінала злавсныя “капрысас” Гойі. На Быкава, на ПЭНцэнтр, які ён узначальваў, пачалося сапраўдане паляванне. I тут у Мінску, як д’ябал з табакеркі, з’явіўся Сеўрук. Курылка быў жывы і поўны гатоўнасці працягваць сваю чорную справу. Страціўшы кіраўнічае крэсла на маскоўскім партыйным алімпе, а разам з гэтым крэслам салодкую магчымасць забараняць, не пушчаць, цкаваць нялюбых, непакорных, ён, калі ў Беларусі стаў уладарыць Лукашэнка, прыехаў туды і пачаў адыгрываць важную ролю ў “культурным” жыцці краіны. Дзякуючы “волі і палітычнай дальнабачнасці” Лукашэнкі, піша Сеўрук, у Беларусі “створана эфектыўная сістэма ўлады”, менавіта тая, дадам я , пры якой такі буйны спецыяліст, як ён, і мог сябе зноў пасапраўднаму праявіць. Яго шматгадовы вопыт знішчэня іншадумства быў належна ацэнены і пушчаны ў справу. Ён зноў, як у тыя дні, калі знішчаў “Мёртвым не баліць”, пачаў выкрываць і шальмаваць Быкава — яго “кіруючыя” падвалы задавалі тон афіцыйнаму друку. Ён нават зноў вярнуўся да “Мёртвым не баліць”, праўда, “ідэйна