Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
На абмеркаваньні фільму “Акафіст Уладзімеру” (пра Караткевіча па маім сцэнару): “... У савецкай ідыялёгіі не было паняцьця трагедыі. Трагедыя магла быць толькі старжытнагрэчаская. А ў камуністаў яна толькі аптымістычная... Уся натура Караткевіча замешана на трагізме. Гэта адвакаты нацыі дасюль адмаўляюць... Калі творца перажывае трагедыю, а вонкава выгляду не падае, ён упадае ў алкагалізм ці ў наркотыкі......Пэнсыянер пэнсыянера бачыць здалёк. Людзі пытаюцца, як здароўе, а пэнсыянеры, як палітыка. А яна ў нас кепская. Людзі залежаць ад метэаўмоваў, а пэнсыянеры ад палітыкі. Іх аж хістае ад палітыкі, бо галодныя...A ўвогуле ад “Акафісту Уладзімеру” цягне касьмічным холадам. Звычайны холад можа быць і ў пустой бульбяной яме...”
Гэта Васіль казаў у апошнім месяцы 1995 году. А праз год ахарактызаваў аднаго дзяржаўнага дзеяча: “... Аблегчаны аптымізм робіць яго фальшывай фігурай. Я ж некалі, калі ён быў пры ўладзе, папярэджваў наконт камуністаў. Дык ён быў упэўнены, што яны не ўскрэснуць. I вынік...”
Апостал нацыі мысьліў касьмічнааземлена. Нябёсы паслалі яго на зямлю, Звышні сьцярог яго. Бо гэтулькі было ўмоваў загінуць, калі б Васіль Быкаў быў проста чалавекам, няхай сабе й зь вялікай літары.
Хоць бы такі прыклад узяць. Асабіст, размахваючы пісталетам, гразіўся расстраляць Быкава. Празь якія дзьве гадзіны асабісту адарвала абедзьве рукі. I ўжо ў мірны час, калі гарадзенскія камсамольчыкі білі вокны Быкаву, узгадаўся габрэйскі досціп: каб Бог жыў на зямлі, яму б выбілі ўсе шыбіны ў вокнах.
Апостал нацыі вёў гутарку зь нябёсамі. Быў уважлівы да сымбаляў. Лічбу 7 лічыў пакутніцкай, хаця яна, казаў ён, — сам чалавек. Падкрэсьліваў: “... Хрысціянская ідэя якраз трымаецца на паразе, а не на трыумфе. Хрыста ўкрыжавалі, й гэта ягоная перамога... Ідэя адраджэньня яшчэ ажыве. I
49
тое, што зрабіў БНФ, прыдасца нашчадкам...”
Неяк размаўлялі з Васілём пра надыход зімы, пра сход году. I, між іншым, ён роздумна падкрэсьліў: “...Сталін нарадзіўся ў самую доўгую ноч. Д’ябальская сымболіка...”
Васіль насіў у сабе ўвесь сьвет, і там сваё асобнае мейсца займала Вушаччына. Ён жыў роднымі мясьцінамі, а родныя мясьціны памяталі й чакалі яго. Было ўзаемапаразуменьне. Стаім на беразе возера Селішчанка. Васіль кажа так, каб і возера чула: “... Усё зьмяняецца, а абрысы возера — не. Mary паказаць, дзе рос чарот.”
Потым, калі йдзем каля лесу, Васіль зьвяртаецца да зялёнай калыскі мрояў ягоных захмарных: “... Фінскі лес бліжэй да вушацкага...”
У 1995 годзе віншую свайго высокага сябра, а ён узгадвае: “... Кублічы былі праваслаўныя, але з вуніятаў. Селішча ўжо каталіцкае. Мармур і стодзівы на магільніку. Пасьля вайны мармур пайшоў на падмуроўку...”
Прачытаў Васілю песеньку Дамінічкі, якую яна напісала: Гаспажыня мяцеліца, Ты лётаеш між небам і зямлёю
I сьпяваеій вувуву...
Распагоджанаўсьміхаецца:... “У Дамінічкіўніяцкая мова...” Яно не выпадкова, што Васіль Быкаў хінуўся да вуніяцтва. Бо дзяды й прадзеды нашыя былі вуніятамі. I ў апошні шлях праводзіў глыбокага верніка ўніяцкі сьвятар.
Дужа клапаціўся Васіль пра Дамінічку. Са сваіх выраяў слаў ёй гасьцінцы, падарункі. Летам 2000 года прыехаў у Вушачу (за рулём быў сын Сяргей). Дамінічка першая выбегла сустрэць, а Васіль мне радасна: “Вось і твой анёлак!”
Людзі, не замбіраваныя камуністычнай і неакамуністычнай прапагандай, любілі, шанавалі, ганарыліся Васілём Быкавым. Дырэктар Вушацкага музэю Мікола Кірпіч распавёў: у 2000 годзе музэй наведала афрыканская дэлегацыя, казаў ім пра партызанскія подзьвігі, пра землякоў, пакутнастрымана маўчалі, і толькі, калі пачулі “Васіль Быкаў”, ажылі. Ведаюць.
Сам Васіль да вядомасьці сваёй ставіўся зь непрыхаваным скепсісам, пакепліва. У травені 2003 году тэлефаную ў Прагу й між іншым кажу, што маецца ідэя выдаць фотаальбом Васіля Быкава й назву прапаную “Васілёк у жыце Беларушчыны”.
50
Адказ чую ўсьмешлівы: “... Калі б я малады памёр, дык было б рамантычна. А так, мабыць, лепей “Куст асоту ў жыце Беларушчыны” ?.. ”
У перадапошні дзень травеня 2003 году Васіль Быкаў прыехаў у ПЭНцэнтр. Падаў у адстаўку. Клопату болей, чымся мажліва вытрываць. Ідзем да таксі. Сяргей Шапран усё робіць здымкі. Каля самай машыны Васіль папярэджвае: “... Толькі не кажы пры таксісьце, каго ён вязе, a то зь мяне ў мінулы раз падвойную плату ўзялі. Казаў жа Стэйнбек: “Самае страшэннае — гэта страціць невядомасьць”...”
У 2001 годзе Васіль тэлефанаваў мне ў Вушачу. Пытаўся пра мае клопаты. Я сказаў яму, што калі заказвалі надмагільле брату Васіля Быкава Міколе, зрабілі адразу. А трунар пазнаў мяне. Васіль: “... Хоць трунары нас шануюць, і тое добра... За мяжой цырульнік, кухар вышэй за паэта...”
Калі мы былі на Вушаччыне, Васіль пошаптам: "... Наведваю магілы сяброў... Гавары... Болей слухаць люблю... Лепей наведваць магілы сяброў, чым сваю...”
Нядаўна знайшоў у сваім нататніку штрыхавы накід, які зрабіў Васіль 16 чэрвеня 2001. Гэта бычкоўскія могільнікі. (Якраз у чэрвені).
Няўседны Анатоль Белы ўсё хацеў зрабіць помнік Васілю Быкаву. На пачатку ўсё таго ж конавага чэрвеня Васіль сумна казаў: “... Хай Белы пачакае з помнікам. Яшчэ я жывы. Ня трэба помнік пры жыцьці... Калі памру... Няма нідзе мейсца на зямлі...”
Самотна было Васілю й на сходзе 1995 году: "... Няма радасьці ні ў прыродзе, ні ў жыцьці. Адна спадзяванка, што радасьць атрымаем ад Бога. Самае важнае не разьлічваць у жыцьці на нешта добрае. Як на вайне, разьлічвай на пагібель. Ня радуйся, што за бугром не схаваўся. Цябе выкураць...”
Або: “... Мы ўсе ўжо самотныя. Мы чужыя маладым. Яны зьбіваюцца ў зграі. Так было, так будзе. Раней, пры імпэрыі, іерархія ўзроставая трывала. Старыя мелі ня толькі званьні, але й ключавыя пазыцыі. Гэта было штучнае прымірэньне. Маладым даводзілася рабіць выгляд... Трэба абапірацца на моладзь...”
У сярэдзіне дзевяностых гадоў (пішу гэта, а ў самога аж рэшткі былога стогу валасоў дыбам) распачаў як бы свой жанр
“дурноты”. Адну й пачытаў Васілю. I пачуў рэцэнзыю: "... Цяпер не пра каханьне ды красу прыроды, а дурноты пісаць самы час...”
А, наогул, Васіль быў паэтам, датклівым лірыкам у душы. Напярэдадні ягонага апошняга дня народзінаў прачытаў я Васілю верш Зелімхана Яндарбі ў сваім перакладзе.
— Камень ляжыць!
— Am, ніжэй не ўпадзе.
— Чалавек ляжыць!
— Am. Ніхто не ўкрадзе.
— Сэрца ляжыць!!!
— Am. Ніхто не спачуе бядзе.
— Рубель ляжыць.
Дзе???!!!
Васіль пажадаў посьпеху аўтару.
А калі ў невялікім застольлі запытаўся я, ці пісаў Васіль вершы (бо адзін чалавек сьцвярджаў, што вучыўся на вершах Быкава), толькі й сказаў, падняўшы кілішак: “За чытача!”
Той жа чалавек у 1995 годзе, наколькі мог здавацца шчырым, дзівіўся, чаму ў сьпісах кандыдатаў у дэпутаты Вярхсавету ня бачыць Быкава, бо гэта буйны пісьменьнік, але як грамадзянін дапусьціў шмат памылак. Калі я патэлефанаваў Васілю, ён адказаў, што цяпер можа спакойна паміраць, раз яго заўважыў не абы хто...
У 2000 годзе ў Вушачы са смуткам казаў Васіль пра беларускі хвасьцізм: “... Мы заўсёды ў хвасьце людзей. Эўропу самі эўрапейцы падзялілі па нацыянальным прызнаку, а калі беларусы захацелі — ім нельга...”
Дасюль памятаю кемлівы гумар Васіля пра так званых спалоханых рэвалюцыянераў: “... Дэмакраты харошыя людзі. Але самае лепшае выкарыстаньне іх у застольлі...”
Пішу гэтыя раскідзістыя згадкі ў лякарні. А ўсё не верыцца, што ня ўбачу, ня ўчую Васіля. Бо бачу яго, бо чую яго, бо чакаю яго.
Лёс мой асьвячала тройца — Бог, мама, Васіль. Цяпер я застаўся з Богам.
Апостал нацыі Васіль у сваім зямным жыцьці слухаў Вечнасьць. Цяпер ён застаўся зь Вечнасьцю самнасам...
г. Мінск
Валянціна БЫКАВА
ВАСЯ, ВАСІЛЬ, ВАСІЛЁК...
Чытаю ў газетах артыкулы пра яго, атрымліваю пісьмы ад ягоных сяброў, чую часам па радыё ягонае імя, а вочы мне засцілаюць слёзы. Ведаю, што ўжо трэба супакоіцца, што нічога не вернеш, а стрымацца не магу. Сэрца баліць і баліць. Гэта для некага ён вялікі пісьменнік, гонар Беларусі, ледзьве не ікона, а для мяне — старэйшы брат, Вася, Васілёк, Васіль...
Колькі сябе памятаю, ён быў са мною — у бацькавай хаце, у школе, каля рэчкі, на лузе.
Хата ў нас была невялікая. Яе ў 1933 годзе, калі арганізоўвалі калгас, сваімі рукамі склаў і абладкаваў бацька. Ён у нас быў, як кажуць, майстар на ўсе рукі —і плотнік, і столяр, да таго ж вельмі працавіты і акуратны. Ад іншых хата наша адрознівалася выкладзенай цэглай падлогаю. Памятаю, перад вялікімі святамі мама старанна мыла яе, і яна рабілася надзіва прыгожаю — чырвонаю. Каля хаты быў сад з яблынямі і дулямі. Дужа мы любілі малінаўку — надта ж сакавітымі і салодкімі былі яе яблыкі. А дуляў звычайна радзіла столькі, што мама іх смажыла ў гаршку ў печы — і паласавацца да нас забягаліся і суседнія дзеці. Дарэчы, гэтыя надта смачныя “фунтоўкі”, як мы іх
S3
называлі, нярэдка спакушалі нецярплівых вясковых хлапчукоў залазіць у наш сад, калі тыя былі яшчэ зусім зялёнымі. Былі ў садку і вішні, і апорты, але найбольш запомніліся малінаўкі і дулі... У істопцы ў нас стаялі жорны, на якіх малолі зерне, захоўваліся бульба і гародніна... Я добра памятаю, усім нам вельмі падабалася бацькава хата — і “чырвоная” падлога, і цёмная істопка, і цёплая, прасторная ляжанка на печы, і шырокія лаўкі каля сцен.
Мама наша была дужа добрая і спакойная. Бацька ж быў шустрэйшы, гарачлівы, але адыходлівы. Мы, дзеці — браты Васіль і Мікола і яз малалецтва былі прывучаны да працы, мелі свой клопат ці ў двары, ці ў гародзе. Асабліва часта матулі дапамагаў Васіль. Калі бацька быў заняты, ён прыносіў дровы ў хату, а восенню заўсёды падсабляў выбіраць бульбу. Рос ён вельмі паслухмяным і добрым хлапчуком. Хаця, як і ягоныя равеснікі, мог і пасваволіць. Помню, палезла я неяк з дзяўчаткамі ў сажалку пакупацца, а Вася з сябрамі забраў наша адзенне. Давялося дадому бегчы голай. Бацька тады яго адлупцаваў. Гэта быў адзіны выпадак, калі бацьку давялося пакараць Васіля.
Калі Вася пайшоў у школу, ён стаў вельмі заняты, бо дужа палюбіў чытаць кніжкі. Бывала, ідзе з Кублічаў са школы і цягне цэлую сумку кніжак, што набраў у бібліятэцы. Чытаў іх і па дарозе, і потым дома, ажно да позняй ночы. Пры ім і я рана навучылаля чытаць і, калі пайшла ў першы клас, дык ужо ўмела і пісаць, і лічыць. А яшчэ ён любіў маляваць. I дужа ўдала ў яго гэта атрымлівалася.