• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Вядома, патрэбна гармадзянская смеласць і патрэбен талент, але якую ж сілу павінен мець гэты талент, каб прабіць сабой
    2і
    глыбу ярага супраціўлення чыноўнікаў і зрабіць рукапіс здабыткам літаратуры! Вось і даводзіцца, не маючы яго ў патрэбнай меры, часова адступаць, як гэта здарылася ў мяне з “Баладай”. (Наколькі памятаю, я ў сваім лісце крытыкаваў “Альпійскую баладу”, лічачы, што гэтая рэч напісана ніжэй яго таленту, што ёю ён аддў даніну белетрыстыцы. — Л. Л.) У вядомую пару сустрэч і накачак давялося адкласці рукапіс зусім іншага характару і ўзяцца за тое, што менш за ўсё падыходзіла мне. А “Пастка”! За два гады гэтае апавяданне абышло амаль усе рэдакцыі (дарэчы, на беларускай мове так да гэтага часу і не апублікавана) і выйшла ў свет пераробленым наадварот (між іншым, нават без майго ўдзелу). У Беларусі мае кнігі гадамі не выдаюць па розных прычынах, артадаксальная крытыка спачатку выступала катэгарычна супраць, а цяпер звычайна замоўчвае іх. Як правіла, пасля чарговай рэдактуры сам пачынаеш ненавідзець свой твар, але бяссільны штокольвечы паправіць у ім.
    Хаця, спадзяюся, Вы і без мяне ўсё гэта цудоўна ведаеце. I разуееце. Вы не можаце не разумець, я ў гэтым упэўнены.
    Ад вайны ў мяне так шмат у галаве і на сэрцы, што, думаю, хапіла б на ўсё жыццё. Але іншы раз заходжу ў тупік: а ці трэба? Ці не пакінуць усё гэта і ці не перакваліфікавацца ў дрэсіроўшчыка якіхнебудзь звяркоў для цырка. Напэўна, гэта было б цікавей. I ўсё гэта не таму, што цяжка, а таму, што бескарысна. Калі б няхай сабе і тытанічныя намаганні давалі хоць якінебудзь вынік. А то ж няма выніку. Альбо яго процілегласць.
    Аднак, дарагі Лазар Ільіч, прашу мяне прабачыць. Я зусім не меў намеру скардзіцца, проста так прарвалася...”
    Хачу сказаць, што тое рэдактарскае і цэнзурнае самавольства, пра якое піша Быкаў, тады яшчэ не было накіравана супраць яго асабіста — такі быў агульны ход рэчаў, ахвярай якога ён рабіўся, білі, як мы ў вайну гаварылі, па плошчы. Але гэта былі яшчэ кветачкі, ягадкі выспяваюць потым, калі на змену некаторым ліберальным павевам “адлігі” прыйдуць суслаўскабрэжнеўскія “замаразкі” і Быкаў стане персанальным аб’ектам мэтанакіраванага цкавання (пра гэта гаворка наперадзе).
    Тэма “ярага супраціўлення чыноўнікаў”, з якім яму даводзілася часта сутыкацца, шматкроць так ці інакш узнікала
    25
    ў яго лістах і, вядома ж, у нашых размовах, калі мы пазнаёміліся і пачалі сустракацца.
    Прывяду яшчэ некалькі ўрыўкаў на гэтую балючую тэму з яго лістоў.
    “Цяпер нічога не пішу і не хочацца. Ваенная тэма невычарпальная, і ў ёй знайшлося б што сказаць мне, але ачуваю: дзесьці яна зжывае сябе ў народзе, асабліва пасля такіх трыумфальных і афіцыйных юбілеяў, як летась, чытач адварочваецца, шукае чагосьці іншага. Але для іншага патрэбна значна большая ступень праўды, чым тая, якой літаратура валодае сёння”.
    “Дзякуй табе за ліст і рэцэнзію — сам разумееш, наколькі важная для мяне твая думка пра маю новую аповесць. Прызнацца, я ўжо пабойваўся, думаў — не спадабалася. Хоць, вядома, я разумею, што цяжка ёй спадабацца ў такім выглядзе — выціснутым і абскубленым — бо некалькі месяцаў толькі тое і рабілі, што прыгладжвалі і падразалі ўсё, вядома ж, самае важнае.
    Таму вось так і атрымліваецца: хочаш і чакаеш каб надрукавацца, а надрукуюць і бачыш, што радавацца няма чаму. I вінаваціць няма каго: усе добрыя хлопцы і ніхто табе шкоды не хацеў.
    Ну а цяпер пачынаецца другое дзеянне: Масква пакуль што маўчыць. А тут ужо загаварыла буйнакаліберная артылерыя — у газетах атрыкулы на паўпаласы — разгром поўны. Аказваецца, такога на вайне не было, усё не так, камандзіры і байцы іншыя, аўтар сказіў, перакруціў, ачарніў, апаганіў. Цярплю, што рабіць!”
    Як часта ў яго лістах пасля гаворкі пра падобныя непрыемнасці і нягоды ўзнікае паўторформула вымушанага гарапашнага доўгацярпення: “Ну якнебудзь...”
    I як ён радаваўся, калі зрэдчас раптам праносіла без нажніц і латак, калі так званы “рэдакцыйны працэс” праходзіў без праўкі, якая мяняла сэнс і стыль:
    “Выйшла нарэшце “Нева” з аповесцю. Ленінградцы малайцы, я іх люблю за тое, што яны асабліва не лезуць ні ў сістэму вобразаў, ні ў мову і правяць беражліва — так, тоесёе. Здаецца, у аповесці нічога не перайначана”.
    Я не хацеў бы, аднак, каб пасля цытат (а колькасць іх можна было б лёгка павялічыць) у чытачоў узнікла ўражанне,
    26
    што вакол Быкава быў суцэльны змрок.
    Вядома, яго хмурныя і насцярожаныя адносіны не толькі да рэдактарскацэнзурнага самавольства, але наогул да цяжкой рэчаіснасці ў многім былі звязаны з тым, што ў сваіх кнігах на працягу доўгіх гадоў ён быў заглыблены ў трагічны матэрыял жорсткай, жудаснай вайны.
    Лёсы яго герояў былі трагічныя. Зноў і зноў пад знішчальным кулямётным агнём атакуюць яны немцаў, што ўмацаваліся на нейкім невядомым узгорку, які на мове вайны называецца пануючай вышынёй. Зноў і зноў агаладалыя, апранутыя бог ведае ў што, зімой прамерзлыя да касцей, улетку церпячы ад заедзі, ідуць партызаны на заданне — узрываць мост або “жалезку”, ці разжыцца для атрада якоганебудзь харчу, — ідуць, не ведаючы, што іх чакае на гэтай лясной паляне ці на блізкім хутары. Зноў і зноў сціскае страшнае кола “блакіроўкі” воўчая зграя карнікаў. Гарыць вакол лес, гараць вёскі, гараць людзі, і не дай бог жывым — на пакуты, на здзекі — трапіць у лапы гэтым звярам...
    I разам з героямі аўтар — пад кулямётнымі чэргамі, што не даюць узняць галавы, па горла ў балоце, акружаным паліцаямі, на касталомным допыце ў нямецкай камендатуры, у палаючай хаце, знемагаючы ад спёкі, задыхаючыся ў дыме.
    Зноў і зноў перажываў ён вайну — і сваю, “лейтэнанцкую”, і чужую таксама, як сваю.
    Тыя, каму давялося вяваць, ведаюць, якая гэта нялёгкая справа пасля шпіталю, дзе ў цябе не страляюць, не бамбяць, тры разы на дзень кормяць, спіш на прасціне, праўда, раны баляць, бывае, вельмі моцна, але паступова гэта праходзіць, як цяжка пасля шпіталю зноў вяртацца на перадавую — добра ведаеш, што цябе там чакае. I ўсётакі, падлаталі цябе, здароўе дазваляе, вяртаешся. Абавязак патрабуе, тваё месца цяпер на перадавой.
    А калі, як Быкаў, дзесяцігоддзямі з адной кнігі ў другую ў гэтай апраметнай, у гэтай крывавай бойні? Ці не трэба здзіўляцца, што ўсё гэта наклала, не магло не накласці, глыбокі адбітак на яго светаўспрыманне.
    Але ляжаць у мяне і іншыя лісты. Яны з Ірынай, жонкай, часта ездзілі адпачываць у Ніду. Ён любіў гэтыя мясціны, там яму ўдалечыні ад мітусні, ад тэлефонных званкоў, у жаданай адзіноце добра працавалася, там ён і адпачываў душой. Наогул
    27
    цаніў малалюднасць, неяк расказваў мне, што калі вельмі назаляюць рознымі неабавязковымі справамі і тэлефоннымі званкамі, хаваецца ў гаражы, дзе ніхто яго не можа дастаць, і з задавальненнем корпаецца ў машыне (прызнаюся, гэта мяне ўразіла — мне ў галаву не прыходзіла, што ў яго можа быць нейкая цікавасць да тэхнікі — аказваецца, была). 3 Ніды прыходзілі лісты, падсведчаныя гумарам, ілюстраваныя Васілёвымі малюнкамі. Ён добра маляваў, некалі нават паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча — тое, што звязана з імем Марка Шагала, шкада толькі, што вучыцца там яму давялося нядоўга. Дарэчы, мала хто ведае, што ў зборніку “Калі гарматы грымелі...”, які выйшаў трыццаць гадоў таму, у 1973 годзе, надрукаваны яго малюнкі, зробленыя ў апошнія дні вайны.
    Прывяду, каб хоць трохі развеяць змрочныя фарбы, урыўкі з яго “адпускных” лістоў:
    “Прывітанне вам на Чарнамор’е з процілеглага боку, з сівой, халоднай, дажджлівай Балтыкі. Праўда, была вельмі дажджлівая, але вось ужо пару дзён надвор’е наладзілася, і цяпер на мой ствол свеціць пяшчотнае асенняе сонца, весяліць думкі і спадзяванні. Наогул мы задаволеныя, я — больш стрымана, а Ірына радуецца. Таму што: паветра, ад якога любата пад лыжачкай, цішыня, як на месяцы, малалюддзе, быццам у закінутай вёсачцы. I праўда — ніводнага знаёмага твару, адны стрыманыя нешматслоўныя літоўцы. Ёсць, праўда, некалькі масквічак, але і яны паводзяць сябе так, быццам правінцыялкі.
    Тры дні, як мы тут, я перакладаю свае старонкі, Ірына перадрукоўвае, астатні час яна ходзіць па пасёлку, па беразе, збіраецца схадзіць на мора (1 км), у дзюны (2 км). Яшчэ ходзім у кіно кожны дзень, часам па два разы. У Мінску не былі ў кіно, напэўна, паўгода ці год...
    А яшчэ — мы часта ўспамінаем вас, таму што любім, таму што кола гэтай любові ва ўзроставых адносінах усё звужаецца і ў ім мала хто застаецца. Але тыя, што застаюцца, робяцца дарагімі ўдвайне...”
    I яшчэ азін падобнага настрою ліст:
    “Вось ужо тыдзень, як мы тут шчаслівыя — я — упрогшыся ў сваю творчую тачку, а Ірына — наадварот: вызваліўшыся ад побытавага ярма. Тут ціха і нават пагодліва: удзень свеціць сонца, паасенняму, вядома, не горача. Але і не холадна. Пад акном майго кабінета (з акном на ўсю сцяну) ціха гайдаюцца
    2»
    вяршынкі маладых сасонак, удалечыні відаць горб дзюны і гарызонт... Народу тут няшмат... 3 літоўцаў знаёмы адзін В. Бубніс, з ім часам перакідваемся парай слоў... Мы тут на мора глядзім толькі з узгорка. Усётакі загінуць на сушы і на моры — дзве вялікія розніцы, як сказалі б адэсіты. А яны ведалі толк у моры. Чаго не скажаш пра наварасійцаў. Тут няшмат небяспекі, хіба што кабаны, якія за дзве мінулыя начы добра перавярнулі газон пад нашым акном. Але мы іх не бачылі, спалі”.
    Пазнаёміў мяне з Быкавым Саша Адамовіч (яго я ўжо ведаў, ён больш ці менш рэгулярна друкаваўся ў “Вопросах лнтературы” — адразу ж хачу тут заўважыць, што калі час ад часу буду ў гэтых запісках называць яго Сашам, а Быкава Васілём, гэта не фамільярнасць — так было ў жыцці і рука не паварочваецца пісаць інакш, гэта было б літаратурным “упрыгожваннем”). Знаёмства адбылося на нейкім вялікім пісьменніцкім зборышчы, на якое прыехалі беларусы (чаму яно прысвячалася, ужо не памятаю).
    Яны, Саша і Васіль — былі самыя блізкія сябры, але пры гэтым людзі розныя, рознай пароды. Саша быў чалавек гарачы, ён умомант увязваўся ў палітычную і ідэалагічную бойку, заводзіўся з паўабароту, па слова ў кішэню не лез, выразаў не выбіраў — мог публічна “ўрэзаць” і кіраўніку КДБ Кручкову, і Гарбачову. Саша са сваёй невычарпальнай грамадскай энергетыкай быў важнай духоўнай апорай для Васіля, усяляў у яго аптымізм і бадзёрасць, дапамагаў глядзець на жыццё не так змрочна. Васіль жа быў бясстрашны, калі перад ім быў аркуш чыстай паперы, тут нішто не магло прымусіць яго адысці ад праўды. Гэта было ягонае поле бою. Колькі яго ні білі, не адступаў, не скараўся, не сыходзіў на надзейную, размініраваную жыццёвую тэрыторыю, стаяў на сваім.