• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Ён быў маўчун, у яго ўсё ішло ўсярэдзіну — у кампаніях мала гаварыў, болей слухаў. Лічаныя разы я бачыў яго на трыбуне ў вялікай аўдыторыі — заўсёды гаварыў коратка, спакойна і толькі ў тых выпадках, калі па розных акалічнасцях лічыў немагчымым для сябе доўга маўчаць. Але некаторыя яго выступленні я добра запомніў. На з’ездзе беларускіх пісьменнікаў ён вельмі цікава гаварыў пра тое, што мову трэба не толькі захоўваць і абараняць (балючае гэта пытанне для беларускіх пісьменнікаў), але і ўзбагачаць, мова павінна
    асвойваць тое новае, што дае нам жыццё і новы час. У 1975 годзе на ўсесаюзнай нарадзе, прысвечанай ваеннай літаратуры, ён як само сабой зразумелае ў ліку лепшых назваў “У акопах Сталінграда” Някрасава, якога незадоўга да гэтага выпхнулі ў эміграцыю, і выклікаў гэтым літаратурначыноўны пярэпалах.
    Калі Васіль стаў дэпутатам (па пісьменніцкай “курыі”), яму і ў голаў не прыходзіла лезці на трыбуну, ён наогул ніводнай сесіі не дасядзеў да канца — захворваў — не дыпламатычна, a на самой справе захворваў і ехаў дамоў. “Я не магу слухаць, што яны гавораць, глядзець, як яны па камандзе парткіраўніцтва аднадушна галасуюць”, — расказваў ён мне (сядзець яму па тэрытарыяльным прынцыпе даводзілася ў беларускай дэлегацыі, якая амаль уся пагалоўна была камуністычнай — партыйныя і дзяржаўныя чыноўнікі).
    Калі шукаць іх, Адамовіча і Быкава, “люстраны” адбітак у кнігах Быкава, то Саша быў радня Сцепанідзе, а Васіль — Петраку са “Знака бяды”.
    Васіль не любіў верхаглядства і паспешлівасці. Ён мог не пагаджацца, стаяць на сваім, але я не памятаю яго ўзбуджаным, у гарачых спрэчках. Здаралася, што і ў нас не супадалі ацэнкі той ці іншай з’явы, але спрэчка ніколі не ўзнікала — гэта была не спрэчка, а абмен думкамі.
    Абодва яны — і Адамовіч, і Быкаў — сталі маімі сябрамі. Сашам, яго грамадскім тэмпераментам завадатара, прыроджанага лідэра я захапляўся. Але мне, відаць, зза падабенства нашых натур, характар Васіля быў больш блізкі, больш родны, ці што.
    “А гэта Лазараў”, — сказаў Адамовіч, прадстаўляючы мяне Быкаву, і я зразумеў, што Быкаў маё прозвішча памятае.
    Мы пачалі сустркацца. Першы раз, здаецца, у ЦДЛ — ці то абедалі, ці вячэралі ў нейкай “зборнай” пісьменніцкай кампаніі, а потым у кожны яго прыезд у Маскву ён бываў у мяне дома (калі гэта чамусьці не атрымлівалася, ён у лістах абавязкова тлумачыў, чаму так здарылася). Заяўляўся абавязкова з нейкімі падарункамі — гэта было не толькі традыцыйнае наша “гаручае” і цукеркі жонцы, з Італіі прывёз бутэльку к’янці, якое было тады абсалютнай экзотыкай (як рэмаркаўскі кальвадос), з Мінска — там пачалі выпускаць — маленькі, як запалкавы пачак, будзільнік, аднойчы аднекуль з замежжа з’явіўся з велізарнай лялькай, якая штосьці гаварыла і спявала, і падарыў
    30
    яе маёй унучцы, лялька была амаль такога ж росту, як чатырохгадовая Васіліса, і яна яе пабойвалася.
    Хутка высветлілася, што многае нас, аднагодкаў (я на некалькі месяцаў старэйшы), аб’ядноўвае: і франтавое мінулае лейтэнантаў”акопнікаў”, і погляд на вайну, і не толькі на вайну, але і на тое, што адбывалася і адбываецца ў краіне, і, вядома, літаратурныя густы. Карацей кажучы, мяне не толькі захапілі яго кнігі, у ім самім я адчуў блізкую душу.
    Здаецца, і я ў яго выклікаў сімпатыю. Пачаў клікаць у госці да сябе ў Гродна. Мне таксама вельмі хацелася з’ездзіць да яго, але вырвацца з часопіса было няпроста. Я паабяцаў начальству інтэрв’ю Быкава і атрымаў згоду. Паслаў Васілю пытанні і адправіўся ў Гродна.
    У Гродна Васіль быў з малодшым сынам (таксама Васілём, такім жа нешматслоўным, як бацька, а магчыма, ён мяне, незнаёмага чалавека, саромеўся), студэнтаммедыкам. Старэйшы сын Сяргей паступіў у ваеннае вучылішча, што бацьку, як я зразумеў, не вельмі задавальняла. Васіль не толькі да вайны ставіўся як да бесчалавечнай, страшнай справы, у яго была стойкая невылечная ідыясінкразія да арміі, да казарменных парадкаў і адносінаў — відаць, усяго гэтага на Курылах ён наеўся ў поўнай меры. Памятаю, як у адзін з прыездаў у Маскву ён паказаў мне ваенны білет і радасна паведаміў, што яго нарэшце знялі з уліку. Я засмяяўся: “Ды каму ты і раней быў у арміі патрэбен!” Ён вельмі сур’ёзна адказаў: “He смейся, у адзін цудоўны дзень маглі прыслаць позву і адправіць у гарнізон, куды Макар цялят не ганяў, ці яшчэ горш, у абмежаваны кантынгент выконваць інтэрнацыянальны абавязак кудынебудзь у Венгрыю ці Польшчу”. Сама думка пра тое, што такая магчымасць існуе, — няхай сабе тэарэтычна — яго прыгнятала.
    Да майго прыезду інтэрв’ю было гатова, Васіль адказаў на ўсе пытанні, мы, здаецца, паправілі два ці тры словы (потым гэтае інтэрв’ю не аднойчы перадрукоўвалася, у ім былі і матэрыялы, што характарызавалі творчасць самога Быкава, і нетрывіяльныя яго меркаванні пра асвятленне вайны ў нашай літаратуры). Я паклаў інтэрв’ю ў партфель, а пасля правёў у Гродна некалькі цудоўных дзён, якія запомніліся на ўсё жыццё. He буду паўтараць Быкава, ён напісаў пра гэта ў свёй апошняй, мемуарнай кнізе “Доўгая дарога дадому” — пра
    31
    тое, як паказваў мне стары Гродна, як мы цэлы дзень плылі па ціхім, бязлюдным Нёмане (у яго была маленькая маторная лодка), расклалі вогнішча, смажылі шашлык, выпівалі — у мяне захаваўся цэлы пачак фатаграфій, якія ён прыслаў, — як наступным днём на “маршрутцы” адправіліся ў Літву, у Друскенікі.
    Раскажу пра тое, што мяне ўразіла. Нагаварыліся мы там, у Гродна, уволю. I я даведаўся пра нечаканыя для мяне рэчы. Едучы да Быкава, я быў упэўнены, што пасля Вольгі Корбут — славутай гімнасткі, чэмпіёнкі краіны, свету і алімпійскіх гульняў — ён самы вядомы і паважаны ў гэтым горадзе чалавек (у яго ўжо было вядомае літаратурнае імя) і мясцовыя ўлады павінны ганарыцца такім земляком. Аказалася, што яны (у тым ліку і нядрэмнае КДБ) сапраўды праяўлялі да яго вялікую цікавасць, але таму, што ён быў у іх пад падазрэннем, збіралі на яго матэрыял, бачачы ў ім крыніцу небяспечнай палітычнай крамолы. Атручвалі, як маглі, жыццё яму і ягоным блізкім. Мінскія сябры ўгаворвалі Васіля пераязджаць у Мінск, лічачы, што ў сталіцы рэспублікі абставаіны лепшыя, ён зможа жыць спакайней. Але, як я зразумеў, рабіць гэтага яму не хацелася. Хаця неўзабаве ўсётакі давялося...
    Мінула колькі часу і “мясцовыя” непрыемнасці перараслі ў атакі на яго ўжо “ўсесаюзнага маштабу”.
    Праўда, папярэднічала гэтаму тое, што змяніліся і кнігі Быкава. Знаходзячыся да гэтага ў асяродку “лейтэнанцкай” прозы, пафас і праблематыка якой былі ў тым, каб праўдзіва, не змякчаючы і не замоўчваючы, расказаць пра перажытае і ўбачанае на пярэднім краі, зараз Быкаў выбірае новы маршут, пачынае пракладваць іншую сцяжыну.
    Сталая проза Быкава, у аснове якой у бальшыні падзеі і людзі партызанскай вайны, ставіла першнаперш праблемы маральнафіласофскія. Ён сканцэнтраваўся на даследаванні сацыяльнамаральных калізій, даведзеных да краю сталінскім рэжымам і татальнай знішчальнай вайной, якую прынеслі на нашу зямлю гітлераўцы, ён імкнуўся высветліць, што адбываецца ў гэтых умовах з чалавекам. Больш за ўсё Быкава цікавяць паводзіны людзей у вельмі цяжкіх, экстрэмальных сітуацыях, ён старецца дакапацца да першапрычын, маральных вытокаў чалавечых учынкаў — вернасці і здрады, зладзейства і чалавечнасці, мужнасці і слабасці — пранікнуць у схаваную
    32
    пры звычайных умовах і аголеную жорсткімі выпрабаваннямі глыбінную сутнасць характараў і абставін. Гэта вечная і заўсёды новая для літаратуры праблема: чалавек і варожыя яму акалічнасці, якія часам загартоўваюць яго, будзячы ў ім энергію супраціўлення, часцей нявечаць, разбураюць яго душу. Юрый Трыфанаў, гаворачы ў той час пра перспектывы нашай ваеннай літаратуры, справядліва заўважыў, што пісьменнікам трэба “ісці далей, у сённяшні дзень, знаходзіць у ваеннай тэме балявыя кропкі, якія баляць дасюль”, — і ў якасці прыкладу назваў Быкава: яму гэта ўдаецца. Я толькі зрабіў бы тут адно, але істотнае дапаўненне, не папраўляючы Трыфыанава, а развіваючы яго думку: праз гісторыі, якія расказваў Быкаў, выступалі не толькі нашы сённяшнія болі і беды, але і фундаментальныя, “вечныя” праблем чалавечага быцця.
    Быкаў адным з першых у нашай літаратуры паслясталінскіх часоў — не толькі ў літаратуры пра вайну, хачу гэта падкрэсліць, — адвергнуў так званую класавую мараль (маральна тое, што служыць справе пралетарыяту, гэтая высокая мэта апраўдвае любыя сродкі), якая паслядоўна і мэтанакіравана прапагандавалася дзесяцігоддзямі як вышэйшае дасягненне грамадскай гісторыі і сацыяльнага вопыту, сцвярджаючы адзіную агульначалавечую мараль, якая адмаўляе заганныя сродкі, што непазбежна вядуць і прыводзяць да бесчалавечнасці. Развянчанне гэтага заразнага ідэалагічнага фетышу, які падобна ракавай пухліне пранік ва ўсе клеткі нашага жыцця, — лейтматыў, унутраны падмурак сталай творчасці Быкава.
    Гэтаксама рашуча адвяргае Быкаў такія абавязковыя тады ідэалагічныя “ўдакладненні” паняцця “гуманізм”, як “рэвалюцыйны”, “сацыялістычны”, справядліва лічачы, што на самой справе гэтыя ўдакладненні — толькі маска, пад якой хаваецца адмаўленне чалавечнасці. “А гуманнзм не просто термнн, к тому же говорят абстрактный”, — пісаў Давід Самойлаў. Для Быкава гуманізм быў не абстрактным, сумнеўным паняццем, а неабходнай умовай жыцця чалавека і грамадскага ўладкавання.
    Перад вельмі складанымі пытаннямі ставіў сваіх герояў Быкаў: як захаваць чалавечнасць у бесчалавечных умовах, што чалавек можа ў гэтых трагічных абставінах, дзе тая мяжа, пераступіўшы цераз якую ён губляе сябе, ці толькі для сябе жыве чалавек? Паводле сведчання аднаго з супрацоўнікаў
    13
    “новамірскай” рэдакцыі, Аляксандр Твардоўскі, прачытаўшы “Круглянскі мост”, сказаў аўтару аповесці: “Вы заўважылі і ўлавілі галоўнае ў сваім творы, што хвалюе ліатаратуру з даўніх часоў і, магчыма, асабліва востра з часоў Дастаеўскага: чаго варта шчасце і што гэта за шчасце, калі яно дасягаецца смерцю хлопчыка, дзіцяці. Славутае пытанне Міці Карамазава...” Так, сувязь Быкава з мастацкай традыцыяй Дастаеўскага кідаецца ў вочы ўважліваму чытачу. Быкаў, каб пранікнуць у прычыны грамадскай неўладкаванасці, у глыбіні душы чалавечай, расказаць пра яе магчымасці і рэсурсы, таксама ставіць сваіх герояў ва ўмовы, якія Дастаеўскі называў “амаль фантастычнымі і выключнымі”, яны выклікаюць або іх найвышэйшы ўзлёт, або глыбокае маральнае падзенне. Гэта адбываецаа ў час таго знішчальнага пажару, які палаў у нашай краіне на працягу амаль усяго XX стагоддзя і вынікі якога выразна бачацца Быкаву. Шмат было ў тых дзесяцігоддзях невыносна цяжкага, але, здаецца, самай вялікай нашай бядой быў створаны дэфіцыт чалавечнасці. Якраз гэта выкрываў у сваіх творах Быкаў.