Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Маючы такога пісьменьніка, як Васіль Быкаў, беларусы не павінны ні перад кім хіліцца, духоўнае разьвіцьцё гэтага чалавека адлюстроўвае разьвіцьцё самой нацыі беларусаў і ставіць беларусаў у раўнапраўны стан з усімі эўрапейскімі народамі.
г. Кіеў.
Лазар ЛАЗАРАЎ
ПРАУДА ЗАСТАНЕЦЦА
Пачну з цытаты:
“Напэўна, анёл справядлівасці заўсёды спазняецца.
Зноў і ў каторы раз мы апынаемся перад тым грамагласным фактам, калі сапраўднае прызнанне прарока адбываецца за межамі ягонага зямнога жыцця, калі ў адносінах да яго даводзіцца ўжываць дзеяслоў быў замест ёсць. Хаця, што дачыцца Віктара Някрасава, гэтае сцвераджанне справядлівае толькі часткова: усётакі, не ў прыклад многім іншым, ён зведаў пры жыцці і ўдзячнасць чытачоў, і пісьменніцкую славу, і нават эфемернае, зменлівае і кароткачасовае адабрэнне ўлад. Але ўсё ж, усё ж... Як было б добра, калі б не было таго, што, на жаль, было, калі б наша літаратура развівалася так, як ёй і трэба было развівацца ва ўмовах цывілізаванага дэмакратычнага грамадства на аснове адзіна магчымай для яе каштоўнасці — маштабу асобы і таленту. На жаль, талент, як гэта ў нас вядзецца здаўна, — не гарант прызнання, а часцей прычына для ганьбавання, збівання камянямі”.
Так пасля смерці Віктара Някрасава пісаў пра яго Васіль Быкаў. I думаючы пра лёс Быкава, я адразу ж успомніў гэтае
20
месца з яго мемуарнага нарыса. Успомніў, таму што яно магло б служыць аўтахарактарыстыкай жыццёвага і літаратурнага (адно ад другога не адарвеш) шляху самога Быкава: і яго ўвесь час пераследавалі за талент, за вернасць праўдзе. Пры таталітарным рэжыме праўда (пра дзень сённяшні ці пра мінулае — усё роўна) разглядалася кіраўнікамі як небяспечная падрыўная акцыя. I з ёй і з тымі, хто ёй верны, вялі знішчальную вайну: праўду выкарчоўвалі, аб’яўлялі хлуснёй, праўдалюбцам тым ці іншым чынам затыкалі рот, “прапясочвалі”, білі, нявечылі рэдактарскімі, асабліва цэнзурнымі патрабаваннямі, не друкавалі. I Быкава таксама ад начальніцкай пугі, што свістала над яго галавой, не абаранялі ні ягоная вялікая пісьменніцкая слава, ні прызнанне чытачоў. Наадварот. Усё гэта толькі падагравала начальніцкі гнеў. Праўда, Быкава не выключылі з партыі, як Някрасава, — ён быў беспартыйны. He пазбавілі, як Някрасава, грамадзянства — час ужо ўсётакі быў не той. Але таксама выштурхнулі за мяжу, і ён вымушаны быў апошнія свае гады бадзяжнічаць на чужыне, пераязджаючы з адной краіны ў другую.
Іх — і Някрасава, і Быкава — вяршыцелі лёсаў працягвалі пераследаваць нават і пасля смерці, відаць, лічачы, што вынесеныя ім калісьці прыгаворы не маюць тэрміну даўнасці і не могуць быць адмененыя. Па ўказанні Ягора Лігачова, тады другога чалавека ў партыйнай іерархіі, “Лнтературной газете” забаранілі друкаваць некралог Някрасаву, які напісаў Быкаў. А прыезд Быкава ў Мінск пасля аперацыі (трэба ўявіць сабе, як яму было, цяжкахвораму, пры нясцерпных фізічных пакутах, не ведаючы мовы, паразумецца з чэшскімі ўрачамі і медсёстрамі!) беларускія ўлады вырашылі абставіць як вяртанне блуднага сына пад крыло спагадлівага “бацькі”, які па тэлебачанні неяк, нібыта ў парыве добрых пачуццяў, што перапаўнялі яго да пісьменніка, расказваў, што са школьных гадоў удзячна памятае вершы Быкава, выклікаўшы атарапеласць і ва ўдзельнікаў перадачы, і ў мноства яе гледачоў, якія добра ведаюць, што пісаў Быкаў. Пад кіраўніцтвам гэтага знаўцы Быкава кампанія вырашыла наладзіць ненавіснаму пісьменніку казённыя хаўтуры, каб перашкодзіць сапраўдным яго чытачам правесці ў апошні шлях першага пісьменніка краіны. Гэты палітычны фокус, аднак, не ўдаўся: многія сотні прыхільнікаў таленту Быкава, старыя і маладыя, праз увесь
21
горад з вялікім жалем праводзілі заступніка праўды і чалавечнасці — гэта было натуральным самаарганізаваным выказваннем народнага прызнання.
Незадоўга да смерці Віктар Някрасаў надрукаваў артыкул (здаецца, гэта быў наогул яго першы артыкул) “Аб акопнай праўдзе і іншым”. У канцы ён цытаваў Быкава: “Ад умення жыць годна вельмі шмат залежыць у наш складаны, трывожны час. Урэшце менавіта навукай жыць годна вызначаецца захаванне жыцця на Зямлі. Жыць сумленна нялёгка. Але чалавек можа быць чалавекам, і род чалавечы можа выжываць толькі пры ўмове, што сумленне людское будзе на вышыні...” Пасля гэтых слоў Быкава Някрасаў напісаў: “Як добра сказана... Так, жыць сумленна нялёгка... А калі гэта яшчэ і забаронена? A то нават і караецца? Як цяжка прабівалася тая самая, то пацыфісцкая, то рэмаркаўская “акопная праўда” пра Вялікую нашу Айчынную вайну”. Заканчваўся артыкул Някрасава нясцерпна горкімі радкамі: “Бог ты мой, як цяжка быць рускім пісьменнікам. Як цяжка жыць сумленна...”
Напэўна, гэтая горыч будзе пранізваць і мае ўспаміны пра Васіля Быкава...
* * *
Пачынаючы гэтыя нататкі, я павінен зрабіць адну агаворку. Я шмат разоў пісаў пра творы Быкава. У 1979 годзе выйшла мая кніга пра яго — нарыс творчасці. Здаецца, не было ніводнай (ці амаль ніводнай) яго рэчы, пра якую б я не пісаў. У апошні раз то была прамова да зборніка “Воўчая яма”, які быў складзены з яго пазнейшых твораў і выйшаў у 2001 годзе. 3 самага пачатку ён быў адным з вельмі паважаных мной пісьменнікаў, які так шмат даў літаратуры франтавога пакалення. Але зараз я не буду рабіць крытычны і літаратурны аналіз яго аповесцяў і апавяданняў, створанага ў іх мастацкага свету (хоць, пэўна, такога кшталту матывы будуць усётакі ўзнікаць — як жа без іх, гаворка ж ідзе пра магутны талент, для якога літаратурная праца стала сэнсам і галоўнгым зместам усяго ягонага жыцця).
У мяне іншая мэта — я буду пісаць пра яго самога, пра чалавека, які стаў адным з самых блізкіх маіх сяброў. I тое, што жылі мы далёка адзін ад аднаго: у Савецкім Саюзе ў розных рэспубліках — ён у Гродна, потым у Мінску, а калі Саюз
22
распаўся, у розных краінах, потым яго з Беларусі выштурхнулі, як у нас пачалі казаць, у “далёкае замежжа” — у Фінляндыю, Германію — пад Берлін і ў Франкфурт, у самы апошні час у Чэхію, у Прагу, — але ўсё гэта не перапыняла і не паслабляла нашыя сувязі. I бачыліся мы, нягледзячы на сотні кіламетраў, што пралягалі паміж намі, даволі часта — у Гродна, у Мінску, а болей за ўсё ў Маскве.
Пазнаёміліся мы вельмі даўно: цяпер ужо можна сказць, што дружба наша працягвалася палову жыцця.
У самым пачатку шасцідзесятых у “Дружбе народов” была надрукавана яго аповесць ра вайну “Трэцяя ракета” і амаль адначасова выйшла кніжка “Жураўліны крык”, у якой была аповесць і некалькі апавяданняў — таксама пра вайну. Мне гэтыя рэчы спадабаліся, у іх я ўбачыў пацвярджэнне таго, пра што незадоўга перад гэтым пісаў і за што мяне даволі даўга “пясочылі”. Прашу прабачэння ў чытачоў за тое, што, стрымліваючы пачуццё сціпласці, я ўспамінаю гэты свой даўні артыкул “Пядзя нашай зямлі”, які, як даведачна сказана ў літаратурным летапісе “адліжных” гадоў, стаў пачаткам дыскусіі пра “акопную праўду” ў літаратуры пра вайну і які ў рэальнасці афіцыёзная і законапаслухмяная крытыка тады моцна трапала за гэтую самую “акопную праўду”, “рэмаркізм”, “дэгераізацыю” і іншыя такога кшталту ідэалагічныя “грахі”. Акрамя ўсяго іншага, першыя аповесці Быкава, як мне здавалася, сведчылі, што “акопная праўда” не выдумка маскоўскіх эстэтаў — так яе называла злавеснае пураўскае вараннё, а вельмі шырокая літаратурная з’ява, народжаная незамутненай памяццю яе непасрэдных удзельнікаў пра рэальную вайну, з’ява, якая з цяжкасцю прабівала сабе дарогу да чытача. I тое, што ў “Новом мнре” мне, аўтару такога сумленнага выступлення, якое, з пункту гледжання цэкоўскапураўскай артадаксіі, штурхала літаратуру на заганны шлях, прапанавалі напісаць пра быкаўскія аповесці, было наогул падтрымкай самым лепшым нашым часопісам той прозы, якую крыху пазней пачалі называць “лейтэнанцкай”.
А ўспамінаю я гэтую гісторыю яшчэ і таму, што, напэўна, яна зрабіла сваю справу ў тым, што Быкаў з увагай аднёсся да майго артыкула пра яго першыя рэчы. Неўзабаве я атрымаў ад яго ліст, ён звяртаўся да мяне па імю і імю па бацьку і на Вы (і потым яшчэ ў некалькіх лістах гэта захоўвалася). Гэта быў
23
ветлівы ліст незнаёмаму (калі знаёмаму, то толькі па нейкіх публікацыях) чалавеку. Ён дзякаваў мне за добрыя словы. Вядома, ліст быў у большай меры праявай не столькі ўвагі асабіста да мяне, а праявай уласцівых яму наогул добразычлівых адносін да людзей. Пасля я змог гэта ацаніць. Ён часта ў лістах сваіх хваліў прачытаныя творы, якія яму спадабаліся.
Я адказаў яму, і ў нас завязалася перапіска, галоўнымі тэмамі якой былі, вядома, літаратура пра вайну і нашы “частакольныя” выдавецкія і цэнзурныя бясчынствы, з якімі мы так ці інакш сутыкаліся на кожным кроку. Пасля час ад часу, відаць, калі ў яго ўзнікалі нейкія сумненні, ён прасіў прачытаць рукапісы — хацеў параіцца...
3 таго часу перапіска працягвалася і працягвалася без перапынкаў — пісалі аддзін аднаму не толькі з “месцаў сталага пражывання”, але і ў час адпачынкаў — з паўднёвых і прыбалтыйскіх дамоў творчасці. Цяпер я з сумным і светлым пачуццём перачытваю ягоныя лісты — некаторыя на машынцы, большая частка выразным почыркам (ніводнага неразборлівага слова). I ў іх мне ўвесь час чуецца яго роўны, спакойны голас, яго няспешная інтанацыя чалавека, які нічога не гаворыць проста так, каб падтрымаць гаворку.
“Сапраўды, — пісаў ён мне ў той час, — вельмі многага з сапраўднай праўды мы не сказалі, мне здаецца, што мы яшчэ ідэалізуем і працуем па старых, у многім ад сталінскай школы канонах, не столкі ўглыб, колькі ўшыркі. Таму не дзіўна, што пры параўнанні нават лепшых нашых твораў пра вайну з аднатэмнымі творамі з Чэхаславакіі, Югаславіі ці Польшчы мы часта выглядаем вельмі бедна. (Заўважу, што Васіль і тады, і пазней вельмі шмат і прагна чытаў, быццам стараючыся навярстаць тое, чаго недабраў зза службы ў арміі на краі свету, у курыльскай цьмутаракані. — Л. Л.) А час ідзе, пакідаюць свет тыя, што вынеслі на сабе ўвесь цяжар вайны, і наступным пакаленням застанецца прапагандысцкая літаратура, зробленая па ўтылітарнай мерцы кожнага дадзенага часу, а не па вялікай мерцы праўды. Някрасаў, Казакевіч, Бакланаў, Бондараў, яшчэ пяцьвосем чалавек, пасапраўднаму праўдзівых і таленавітых, але ж для такой краіны да крыўднага мала.