Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
г. Масква
Рыгор БАРАДУЛІН
САМНАСАМ ЗЬ ВЕЧНАСЬЦЮ...
Нічога выпадковага не бывае. На пустым мейсцы не ўзьнікае нічога. Усё ў жыцьці зьвязана ўзаемна. Вушаччына, як часьцінка Полацкае зямлі, захавала дух паганства, захавала карані крывіцкае мовы, крывіцкую нясхібнасьць. Крывічы — цемя нацыі. Таму так стараліся захопнікі ўсіх масьцей у першую чаргу, што называецца, адбіць памяць, цаляць якраз у цемя.
На нашых вазёрнабаравых абсягах курганы завуцца валатоўкамімагіламі волатаў крывіцкага духу. Валуны — ачахлыя зоркі. Вёскі носяць імёны Горы, Гарані, Паперына, Паперня. Прозьвішчы нашых людзей і аратайныя, і касьмічнааземленыя, й панавітыя, й падкрэсьлена няскораныя, змагарскія.
Герб Вушачы таксама сымбалічны. Сьвяты Лаўрэн правіцай на аплеччы трымае пальмавую галінку, якая болей нагадвае крыж пакутаў, лявіцай абапіраецца, нібыта на ваконную раму, ці раму з сотамі. А гэта краты, на якія паклалі сьвятога Лаўрэна і палілі яго агнём, каб ён сказаў кесаравым чыноўнікам, дзе скарбы царквы. Паданьне ўзгадвае, што сьвяты Лаўрэн насьміхаўся з судзьдзі, сказаўшы кату: “Як бачыш, маё цела ўжо
II
дастаткова падсмажылася з аднаго боку, самы час перавярнуць яго на другі”. А перад гэтым прадбачлівы дыякан раздаў усе грошы жабракам і, калі судзьдзя загадаў паказаць скарбы Царквы, сьвяты Лаўрэн сабраў гэтых жабракоў і, паказваючы на іх, сказаў: “Вось скарбы Царквы”. Лаўрэн шануецца як апякун бедных, пекараў, кухараў, бібліятэкараў, пчаляроў.
Герб Вушачы як бы прадвызначыў зямны шлях Васіля Быкава. Апостал нацыі раздаў скарбы бажніцы сваёй душы людзям, якіх камунісцкая ідэалёгія намагалася зрабіць жабракамі. Якіх вялі ў камуністычны рай курсам Івана Сусаніна. Васіль казаў: “Камунізм — СНІД XX веку”. Пра катаваньні, пра падсмажваньне на марудным агні паклёпаў, даносаў, якаваньня ў беспрынцыпных сродках масавага абалваньваньня апостала нацыі пісаць, паперы ня хопіць.
Бог паслаў Васіля, Уладзіміравага сына, на зямлю крывіцкую, каб бараніць яе, мацаваць веру люду крывіцкага ў сваю наканаваную наступнасьць. I, бывала, падкрэсліваў: “...Бог водзіць рукой лёсу. Але ўсё ня ў нашую карысьць. А, можа, так і трэба...”
Свая знакавасьць ёсьць і ў тым, што Васіля Быкава блізкія й сябры, і ўсе, хто хінуўся да яго душою, называлі Васіль. I гэта не азначала, што хадзілі за ім, як на Вушаччыне кажуць, у панібрацьці. Хто й калі сьвятых, апосталаў называў па ймю й па бацьку? Крывічы хіба што так падкрэслівалі, чый сын: Мікалаёнак, Аляксяёнак, Барысёнак. Трэба час, каб хоць нашчадкамі ўсьвядомілася богадарная асоба Васіля Быкава, перуновы праклён ягонае думкі, космас душы ягонае.
Для мяне Васіль быў усім — і настаўнікам, і старэйшым сябрам, і спагадлівым братам, і чулым заступнікам, нават бацькам. Лёс мой пазначылі Бог, мама, Васіль. А што тычыцца Вушаччыны, якой я жыў і дажываю, дык тут Васіль быў цалкам. I самыя шчасьлівыя былі тыя дні, калі ехалі мы на сваю радзіму. Васіль любіў дарогі (доля наразьвінала й накруціла задужа іх), але самай жаданай была дарога ў крэўныя мясьціны. Невыпадкова геніяльна шчырая споведзь названа “Доўгая дарога дадому”. (Мне здаецца, што ў думках Васілёвых гучала яна павушацкудаўгая. Радок з верша: “Даўгая дарога дадому”).
Памятаецца, як на пачатку васьмідзесятых гадоў ехалі з Васілём дамоў. Васіль, гледзячы на саўковы рух, сумнавата ўсьміхаец
ца:“...На дарогах, як і ў жыцьці, у каго вялікая мапіына, той і прэ...“
Едзем каля вушацкае вёскі Арэхаўна (раней у нас было й грыбоў, і ягадаў, і арэхаў), Васіль прыгадвае, што ў 193637 гадох тут быў піянэрскі лягер, сьпявалі песьню пра ІПчорса, у яе былі радкі “след кровавый стелется по сырой траве” (потым за сваё жыцьцё хапіла крывавых слядоў Васілю). У Вушаччы ўзгадвае сяльмаг, дзе віселі копіі нейкіх карцін, доўга вісеў Чапаеў на кані Васільева. Вушацкі сяльмаг быў першым музэем Васілю. Удакладняе: “ ... Дарэчы, у нас гаварылі Ушача, пайшоў у Вушачу, прыйшоў з Вушачы, гаварылі Полацак, Лепля...” (Мая мама й нашыя суседзі таксама казалі).
У Кублічах Васіль тлумачыць: “... Кублічы — сымпатычнае мястэчка, сюды мяне вадзілі на прычасьце... Пасьля трактарам сьцягвалі крыжы з храма...”
Пра школу Васіль распавядае з вясёлым смуткам: “... У 30ым годзе пайшоў у першы кляс... He хапала гадоў, сябры пайшлі, а мяне не ўзялі. Пачаў плакаць, бацька павёў да Аўласенкі, ён даў сшытак, пяро, а ручку выразаць схадзіў у балота... Школа была, дзе зараз брат Мікола жыве... Аўласенка прынёс 10 кніг, пачаў раздаваць. Майму сябру Валодзю Галавачу “КанькаГарбунка”, а мне пра царэўнужабу. Дасюль крыўдна, чаму ня мне пра канькаГарбунка...”
Едзем у Вялікія Дольцы. Васіль тлумачыць: “... Вялікія Дольцы — доля ў даліне... Калі некалі будуць добрыя дарогі, для турыстаў, для вастрыні ўражаньняў трэба пакінуць усё нечапаным...”
Панавіты крывіч Васіль Быкаў доўга ня чуў родную мову. Але недарэмна родную мову называюць матчынай. Васіль прызнаўся: “... Я ўспамінаў, як мама гаварыла, й аднавіў мову...”
Ня толькі аднавіў родную, крэўную мову, але й абнавіў яе. Быкаўскія наватворы яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў.
На бетонным слупе каля Васілёвае хаты, дакладней, каля хаты, дзе пачынаў вучыцца, буслы зладзьбавалі буслянку. Аж чатыры бусьляняткі спрабуюць узмахнуць крылкамі. Электрыкі было скінулі гняздо, а вясной прыляцелі буслы й аднавілі сваё небам крытае котлішча. У буслоў таксама крывіцкі характар. Нагадваю малечую цьвялілку (Васіль пабыкаўску расчуленастрымана ўсьміхаецца):
Бацян, бацян даўганосы,
Прапіў боты, а сам босы...
16
I Васіль зноў узгадаў маладыя гады: “... У шостым клясе прачытаў усю бібліятэку — й СалтыковаШчадрына, й Горкага. А ў Чамярыне ў сябрука быў куфар з дарэвалюцыйнымі кнігамі. Дужа любіў чытаць Жуля Верна. Узяў старую кніжку “Нз пушкп на Луну” й зрабіў пераклад на беларускую мову (недзе ў 3637 гадох) дый паслаў у “Бярозку”. Атрымаў аднак ад Міколы Лупсякова: навошта перакладаць на беларускую, калі ёсць на расейскай...” (Тады Васілю здавалася, калі Мікола Лупсякоў дае адказы, дык ён недзе ў рангу Коласа, Броўкі, Глебкі. I як жа быў расчараваны пасьля вайны, калі прачытаў нейкія апавяданьні ягоныя й дачуўся, што Лупсякоў шмат п’е).
Вонкава спакойны, нават крыху сураваты, душой Васіль быў трапятлівы. Дасюль гучыць мне ягонае сціплае: “I тады ўсё ўва мне затрымцела”. (I вулкан звонку халодны, каменназастылы).
1980 год. Васіль глядзіць на маці: “... Во. У мамы якія ручкі, як у птушачкі лапкі...”
Заехаліся да сястры Валянціны Ладысішкі. Пакуль яна нешта ладзіць на стол, гатуе ваду, Васіль успамінае, як у 41ым у прыфрантавой зоне было гола, елі фруктовы чай. Шмат было самастрэлаў, асабліва маладых. Некаторыя стралялі ў сябе праз буханку хлеба (каб было ўражаньне, што параніла варожая куля). Любілі ў арміі й такую послаўку:
Было в нашем полку трй дуба — Начхйм, Начфйн й начальнйк клуба.
Каля столу пяе курню Валін кот Васіль. “Мой цёзка”, — на поўным сур’ёзе тлумачыць Васіль.
Катоў Васіль любіў змалку. I кожны раз перадаваў прывітаньне майму любімцу Мірону й пісьмова, й па тэлефоне зь Фінляндыі, зь Нямеччыны, з Чэхіі. У лютым 2001 года прыслаў нават паштоўку (на ёй кот з сабакам у зьміры) з надпісам: “Гэтая нямецкая сямейка віншуе вашага Мірона з днём народзінаў дзеда”.
I пад час нашае перадапошняе сустрэчы на зямлі Васіль распавядаў пра свайго ката з маленства. Як вясна, той зьнікаў да восені. Перад халадамі вяртаўся з зайцом на плячох. Зацягваў сваю здабычу на гарышча. Аднойчы такога здаровага прывалок, хоць і сам быў ня зломак, што, калі лез на гарышча па вуглу, заяц зваліўся далоў. Сумна дадаў расповяд пра курачкунясушку: "... Курачка несла яечкі, яечкі зьбіралі. Бацька абуваў
47
новыя лапці й нёс яечкі ў Вушачу. Нейкую пяцёрку выручаў. Выручка йшла на падатак. Аднойчы каршун зь лесу — на курку. I пазбавіліся даходу...”
На развітаньне Васіль сказаў: “... Вы мне нагадалі пра маё здаровае мінулае...” Мы — гэта Генадзь Бураўкін, Сяргей Шапран, я.
19 чэрвеня 2003 прыйшлі мы павіншаваць імяніньніка (ня думалі, што апошні раз, усё яшчэ сподзеў цепліўся): Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў, Анатоль Кудравец, Валянцін Болтач, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Шапран і я. Васіль трымаўся спакойна. Шапран прынёс фотаздымкі й на дыктафоне віншаваньні ад расейскіх пісьменьнікаў, сяброў Быкава. Васіль шапранаўскія фотаздымкі пахваліў: “Ты проста Крамской”. Праслухаў на дыктафоне прачулыя словы Бакланава. Віншавальную тэлеграму даслаў Аман Тулееў. Як дэмакрат, пажадаў яму стойкасьці. (Нашае чынавенства й галаўное, й ніжэйпаясьнічнае гэтага дня ў календары не знайшло). Я ад Дамінічкі перадаў малюнак. А калі мы адыходзілі, Васіль па традыцыі перадаў прывітаньне Мірону. (Дарэчы, Мірон неўзабаве сканаў — пайшоў пяяць курню не на зямлі).
Васіль быў натуральна сьціплым, самавыхаваным крэўным крывіцкім інтэлегентам. He на паказ падкрэсьліваў: “He ў характары беларусаў пахвальба”.
Глыбока лірычны Васіль любіў гумар, дасьціпнае слова. Гумар ягоны быў аскетычным. На поўным як бы сур’ёзе шкадаваў аднаго паэта, якому, як дэпутату пасьляперабудовачнага Вярхсавета, належыла на паседжаньні езьдзіць на персанальнай машыне, а паэт жыў як ня вокны ў вокны з будынінай Вярхсавета (былога ЦК).
Запомнілася, як старшыня Саюзу пісьменьнікаў хацеў абрадаваць Быкава, што маецца магчымасьць (паступіла разнарадка) надаць яму годнасьць ганаровага акадэміка. Васіль спакойна паглядзеў на старшыню й толькі запытаўся: “Ты гэта сур’ёзна?” I пытаньне адразу ж адпала.
Недзе ў канцы 2002 году тэлефаную Васілю ў змушаны вырай (адразу грэе душу: ... “Чую твой беларускі, вушацкі голас...”), кажу, што ў Віцебскім тэатры паставілі “Стрэл у тумане” (па “У тумане”) і хочуць везьці ў Нямеччыну. Васіль: “... Куды? Яны думаюць, што немцы любяць глядзець пра вайну, як іх б’юць?..”
Неяк, тэлефануючы Васілю, пачаў было нешта няскладна
4»
лапатаць і самаацаніў сваю балбатню фразай, што ўсё гэта, як гавораць бяздарныя рэжысёры, “в порядке бреда”. Васіль: “...Там у нас ўжо й бязмозгліцы не засталося, хіба што ў (і называе прозьвішча аднаго дападліваназойлівага рэжысёра)...” Пераводжу тэму, пытаюся, якія добрыя навіны. Васіль працягвае: “... Калі якая навіна пагрукае ў дзьверы, дык абавязкова дрэнная. Добрыя навіны эмігравалі некуды...”