• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Гэта было ў пачатку чэрвеня 2001 года. Быкаў прабыў за мяжой тры гады, я два. Прыехаўшы ў Менск, спаткаліся. Год таму сустракаліся ў Фінляндыі, але там гаварылі пра іншае. Тут жа толькі што прайшоў XIII пісьменніцкі з’езд, за які і зачапіліся...
    He выключаю, сказаў я, што Мачульскі, як і шмат хто іншы, можа недзе служыць, але ніхто яго да мяне не прыстаўляў. Прыйшоў я ў Саюз без аніякіх папярэдніх дамоўленасцяў з уладай, маючы свой план выпраўлення
    сітуацыі, у якой аказаліся пісьменнікі. Палягаў ён на тым, каб не толькі вярнуць пісьменніцкую маёмасць, а стварыць на яе падмурку камерцыйныя структуры і пазбавіцца татальнай залежнасці ад дзяржавы, займець хоць нейкую свабоду. А свабода, калі ўбаку пакінуць балбатню пра яе, гэта эканамічная самастойнасць.
    У свой час я займеў яе для часопіса “Крыніца”, стварыўшы з удзелам рэдакцыі нешта накшталт невялічкага канцэрну. Калі з рэдакцыі  па розных прычынах  сыйшлі Леанід Екель, Міхась Кацюшэнка і Павел Якубовіч, з якімі пачынаў я часопіс, мне ніхто не замінаў доўжыць яго як папулярнае, масавае ў рускамоўным накладзе і рэнтабельнае выданне. Але я перарабіў “Крыніцу”, набраўшы адпаведны склад рэдакцыі, у выданне літаратурнакультуралагічнае і цалкам беларускае. Па сутнасці, стварыў новы часопіс. Самастойна, ні з кім анічога не ўзгадняючы, бо нават без дзяржаўнай датацыі меў на тое сродкі. I хоць пасля яно далося мне ў знакі, пра зробленае не шкадую.
    Уладзімір Бельскі, тагачасны старшыня Дзяржкамдруку, прапанаваў мне, апроч “Крыніцы”, узяць на сябе газету “ЛіМ”. 3 умовай, пастаўленай перад ім тым жа Замяталіным: змяніць склад рэдакцыі і палітычную арыентацыю “ЛіМа”, інакш спынялася фінансаванне. Я спытаўся, як ён сабе гэта ўяўляе, і Бельскі паціснуў плячыма: “Дык ты ж будзеш галоўным рэдактарам...” I далучыў ці да ўсяго, ці як альтэрнатыву ўсяму  прапанову стаць дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Адразу папярэдзіўшы, што, калі я адмаўляюся, дырэктарам прызначаецца Георгій Марчук.
    Вось і думай...
    Падумаўшы, ад выдавецтва я ўсё ж адмовіўся, хоць нібыта само па сабе стваралася тое, чаго я хацеў: часопіснавыдавецкі канцэрн. 3 той прынцыповай розніцай, што не самастойны, а цалкам залежны ад дзяржавы.
    Дзяржкамдруку ўсе гэтыя пературбацыі былі не для чаго, але рашэнні вышэй прымаліся, і Бельскі, з якім былі мы ў нармальных адносінах, не хаваў, адкуль ногі растуць. Правобраз холдынгу “Літаратура і мастацтва”, ва ўсім паслужлівага ўладзе, вунь калі ўзнік у кучаравай ідэямі галаве Замяталіна. He рэалізаваў ён ідэю па парадаксальнай прычыне: сам стаў старшынёй Дзяржкамдруку. А сваімі рукамі ажыццяўляць
    447
    задуманае было нязручна. Звык чужымі, каб выглядала, нібы ён не пры чым. Так і выйшла: Замяталін у адстаўцы быў, калі перамагла ягоная ідэя.
    Ідэі ў нас, як нідзе, жывуць і перамагаюць...
    Пра ўсё гэта распавёў я Быкаву праз тры гады па абранні ў старшыні, калі ўсё яно прамінула. Нагадаўшы яму і сабе ягонае тагачаснае “так што глядзі”, якім ён нібыта перасцерагаў мяне, папярэджваў аб тым, што можа стацца  і па часе сталася...
    He пачуўшы тады ягоных перасцярог, бо нічога надта ўжо кепскага наперадзе не бачылася, я адгаварыўся агульным... Сказаў, што рабіць толькі тое, што хацелася б, яшчэ нікому, памойму, не ўдавалася. Быкаў згадзіўся, што яно так, і ўсё ў рэшце рэшт вызначаецца вынікам. Найперш тым, колькі і як зроблена з таго, што хацелася. Якраз ад гэтага адцягваюць спакусы, на якія ловіцца, дакуль жыве, чалавек... I, паразважаўшы пра спакусы, Васіль Уладзіміравіч завяршыў гаворку высновай: найцяжэйшая з чалавечых навук  неспакуслівасць.
    Ну, я пра агульнае  і ён пра агульнае... Але ж для нечага яно казалася?
    Чытаючы кнігу ўспамінаў Быкава “Доўгая дарога дадому”, я міжволі вяртаўся да той нашай размовы, спатыкаючыся на мясцінах, дзе Быкаў, ужо спакусіўшыся, спрабуе давесці, што не... I піша, як сам не хацеў ні ўзнагарод, ні прэмій, ні званняў, ды ўсё вырашалася ці збегам абставін, ці неабходнасцю, а ў дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР наогул згадзіўся абірацца толькі таму, што пазваніў Анатоль Вярцінскі, які быў тады рэдактарам газеты “ЛіМ” і якога ён паважаў, і Вярцінскі роспачна сказаў, што павінны друкаваць у газеце вынікі вылучэння ў дэпутаты, і ў пратаколе, які перад ім, запісана, што Саюз пісьменнікаў вылучыў Быкава, а ты не пагаджаешся, дык як мне быць?..  і Быкаў дзеля рэдактара, дзеля “ЛіМа” змушаны быў пагадзіцца...
    Жывы, як і ўсе, чалавек... Няхай сабе моцы ў ім на трох...
    Тут, калі задацца пытаннем, дык не тым, што сталася б з “ЛіМам” і з Вярцінскім, калі б паведамленне аб вылучэнні ў дэпутаты надрукавалася б пазней, ці зусім не было б
    118
    надрукаванае?.. Вярцінскі тым самым, можа быць, і падціскаў Быкава, каб той згадзіўся, але і не ў гэтым пытанне. Чаму Быкаў наогул пра гэта піша, як апраўдваецца? Ён што: не заслужыў самых вялікіх прэмій, самых высокіх узнагарод, не быў сапраўды народным? I заслужыў, і быў... Чаму ж тады нібы апраўдваецца? Папершае, мяркую, якраз таму, што разважаў, думаў пра спакусы, разумеючы, што разважаць  яшчэ не значыць не спакусіцца. Падругое, у адзнаках працы, ва ўзнагародах і прэміях, за якія б’юцца ва ўсім свеце, бачылася яму, апроч іншага, яшчэ і перамога спакус. А былымі ўзнагародамі з прэміямі яго ў апошні час, што называецца, дасталі. Настолькі, што ён закамплексаваў. Болей папракнуць не было ў чым  і той жа Лукашэнка, як толькі пачынаў казаць пра Быкава, дык адразу ж пра тое, што ён савецкі герой і ленінскі лаўрэат. Падаючы ўсё так, нібы пра савецкіх герояў з лаўрэатамі ледзьве не ў крымінальным кодэксе артыкул прапісаны.
    Шкада, што Быкаў не стаў нобелеўскім лаўрэатам. Хай бы ўсе, як мая бабка казала, скадыхаліся.
    Канешне, не таму шкада, што не скадыхаліся... Нобелеўская прэмія Быкава дапамагла б выбіцца ў вялікі свет не толькі беларускай літаратуры  усёй нацыянальнай культуры.
    Пасля вылучэння Васіля Быкава на Нобелеўскую прэмію я двойчы быў у Стакгольме, і па звестках, якія меў ад шведаў, быў упэўнены, што прэмія рэальна станецца.
    He сталася... Пра нейкія прычыны, па якіх не сталася, я ведаю, пра нейкія здагадваюся. Ды здагадка  не факт для ўспамінаў.
    Аднойчы я паспрабаваў загаварыць пра гэта з ім самім. Калі мы разам былі ў Фінляндыі, у Тампэрэ. Рэакцыя Быкава была больш чым цікавай... Ён сказаў, што ў Ірыны Міхайлаўны, жонкі, зуб разбалеўся, і думае ён пра тое, як бы ёй дапамагчы, а не пра прэмію. Бо ведае, як яно, калі зуб баліць...
    Мы пайшлі ў аптэку.
    I яшчэ адно ў кнізе ўспамінаў Быкава праглядваецца ў спробах ягоных апраўданняў... Тое, пра што я казаў напачатку: несвядомая падмена сябе тагачаснага сабой сённяшнім. Каб адпавядаць. Гэтага, мусібыць, ніхто не здольны пазбегнуць.
    44!
    Але да вылучэння на Нобелеўскую прэмію сам Быкаў не меў ніякіх адносін, яго нават не ўгаворвалі. Стараннямі Карласа Шэрмана ўсё вырашылі праз ПЭНцэнтр.
    Шмат да чаго Васіля Уладзіміравіча сапраўды змушалі, пры ўсёй цвёрдасці характару ён даволі лёгка ўгаворваўся. He ў прынцыповым, тут яго практычна не зрушыць было, a ў жыццёвапобытавым, ва ўсялякай спадарожнай драбязе. 3за няёмкасці: як адмовіць сябру ці проста харошаму чалавеку?.. Упершыню я пераканаўся ў тым, калі паэт, знакаміты хіба толькі песняй “Жураўлі на Палессе ляцяць...”, але харошы чалавек Алесь Ставер быў заклапочаны сваім паўвекавым юбілеем і ўсё прыкідваў, хто б правёў ягоную юбілейную вечарыну. Мы былі тады ў Віцебску, выступалі ад бюро прапаганды літаратуры, што са Ставерам рабіць было гэтак зручна, як ні з кім: не меней за палову пуцёвак, якія па выступленнях аплочваліся, ён без ніякіх выступленняў адзначаў. Найчасцей, як ветэран руху літаратурнай прапаганды, па асабістых знаёмствах, а калі без іх, дык заходзіў у прафкам любога прадпрыемства, даставаў пуцёўкі і казаў: “Мы не зломкі, можам і выступіць, але вам яно трэба?..” I на пуцёўкі ставіліся пячаткі.
    Шмат дзіўнага было ў савецкай краіне  і гэта, канешне, не самае дзіўнае.
    У Віцебску мы і спаткалі Быкава  не помню ўжо, з якой ён быў там нагоды. Маючы свой клопат, Ставер адразу ж сказаў, як пуцёўку дастаў, што ў яго юбілей, і ён хацеў бы, каб ягоную вечарыну ў Доме літаратара правёў не хтонебудзь, а Васіль Уладзіміравіч. Я ўпэўнены быў, закласціся мог, што Быкаў адмовіцца, бо надта ўжо непараўнальныя велічыні, Быкаў і Ставер, а ён, хоць відаць было, як яму не да таго, на маё здзіўленне, згадзіўся.
    Наогул Быкаў, выглядаючы суровым і непахісным, быў не такі ўжо суровы, на душу рухомы, а пры знешняй недаступнасці  даступным ці не для ўсіх, хто даступіцца не ленаваўся. I не лічыў за грэх забіраць у яго час і сілы. Часта на абышто.
    Заўважыўшы ў ім такую чалавечую слабасць, я таксама час ад часу на нешта яго ўгаворваў. Аднойчы, як Алесь Ставер, якраз на тое, каб прэзентавацца з ім.
    150
    Вясной 1990 года праводзіліся першыя нібыта свабодныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Перад тым адбыліся выбары ў саюзны Вярхоўны Савет, на якіх Быкаў і стаў дэпутатам.
    Ён вагаўся перад выбарамі... Прыехаў з Масквы Алесь Адамовіч, які таксама абіраўся ў дэпутаты, і я быў у яго ў гасцях, калі са сваімі сумненнямі яму пазваніў Быкаў. Паклаўшы трубку, Адамовіч зазбіраўся: “Паехалі талкаваць, a то яшчэ сапраўды заўпарціцца...”
    Талкавалі пра тое, Адамовіч талкаваў, што час на зломе, што сёння вызначаецца, у якім накірунку ўсё заўтра пойдзе, і вырашацца гэта будзе людзьмі, якія будуць мець магчымасць вырашаць, а Быкаў слухаў яго з выглядам: “Дык ты ў Маскве, ты і вырашай...”  пакуль Адамовіч не спытаўся: “Ці ты згодны, каб намі і далей кіраваў г..нюк Сяўрук, і твае подпісы ставіліся пад лістамі, табой не падпісанымі?..”
    Ён так і прамовіў прозвішча галоўнага савецкага цэнзара, не Сеўрук, а Сяўрук, зрыфмаваўшы яго з адпаведным вызначэннем. А подпіс пад лістом, маючы на ўвазе ліст супроць Салжаніцына, згадаў, падключыўшы ў запале цяжкую артылерыю: для Васіля Уладзіміравіча гэта было найбалючае. Як ён ні даказваў, што той ліст не падпісваў, у адказ толькі хмыкалі. Зразумела, хмыкалі не сябры, не Адамовіч, які раіў яму плюнуць і забыцца... Ды такое не забываецца, і, відаць, яно балела ў Быкаве да канца жыцця. Нездарма ж ён да гэтага і ва ўспамінах падрабязна вяртаецца: як паехаў у Маскву праўду шукаць, і ў каго ні быў  ані ў кога не знайшоў.