Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Госпадзі... пасля Берліну... гэта ўжо занадта... Ды яшчэ, калі я намагаюся тут нешта зрабіць... У Варшаву прыехаў з Масквы Валянцін Аскоцкі, і яму я, як блізкаму сябру Быкава, не стрываўшы, усё выклаў. Ён не паверыў, сказаў, што і так збіраўся пісаць Быкаву ліст, а цяпер напіша неадкладна.
He ведаю, ці напісаў, і што, калі напісаў, адказаў яму Быкаў. He пытаўся.
1GI
Як не ведаю таксама, чаму я сам не пазваніў у Хельсінкі, каб спытацца... He мог. Пастанавіўшы для сябе, што такога не магло быць.
Супакоіўшыся, разважыў: што і як у Фінляндыі мог ведаць Быкаў пра мае прыватныя інтарэсы ў Польшчы? Калі б нават яны былі... Выходзіла, што, як раней нас рупліва разводзілі, так стараюцца і цяпер. Ці дома, ці тут... Бо калі палякі хто горача, хто прахалодней мне ўсё ж дапамагалі, дык беларусы ў большасці сваёй заміналі. Асцерагаючыся, каб не заняў чыюнебудзь нішу, накапаную норку.
Інстытутам я займаўся да прыезду з Вільні пад самы канец 1999 года Сямёна Шарэцкага. Ён насіўся тады з ідэяй стварэння беларускага ўрада ў выгнанні і быў запрошаны на сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы. Зянон Пазняк перад сустрэчай стараўся давесці яму, што і як казаць Кваснеўскаму. Я ўстаўляў свае пяць капеек: калі ўжо вы, як адзіны легітымны кіраўнік Рэспублікі Беларусь, ствараеце беларускі ўрад у выгнанні, дык папрасіце Польшчу даць прытулак гэтаму ўраду. Кваснеўскі, каб не ўскладняць адносіны з Расіяй, ні за што на гэта не пойдзе, але згодзіцца на што заўгодна меншае...
Шарэцкі на сустрэчы распавёў Кваснеўскаму пра сваё бачанне польскіх палітычных і эканамічных праблем. Кваснеўскі, які польскіх праблем не ведаў, шчыра падзякаваў.
На тым аудыенцыя скончылася.
Увечары Шарэцкі чытаў мне свае вершы і абяцаў дапамагчы з арганізацыяй Інстытута, калі я ў сваю чаргу арганізую зварот беларускай інтэлігенцыі ў ягоную падтрымку. “Вас і так інтэлігенцыя падтрымлівае, вунь вы вершы складаеце і маглі б стаць паэтам”, сказаў я на гэта, і ПІарэцкі ўздыхнуў скрушна: “Калі б не палітыка...”
У 1996 годзе на мой юбілейны аўтарскі канцэрт у Маладзечне Генадзь Карпенка прывозіў Шарэцкага, які, абдымаючыся са мной на сцэне, таксама прасіў яго падтрымаць і ўсё дапытваўся, чаму я адмовіўся ад Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета?.. Карпенка ўздыхнуў тады таксама скрушна: “На ім прозвішча, як касцюм, і яму пасуе”.
Болей у Польшчы палітыкай я не займаўся. Пісаў. Напярэдадні Дня волі прачытаў вершы на мітынгу каля
162
беларускай амбасады —і 25 сакавіка выправіўся па волю ў Фінляндыю.
Васіль Быкаў выправіўся з Фінляндыі тры месяцы перад тым пад Новы 2000 год. Паехаў у Менск, бо з запрашэннем у Германію не былі яшчэ вырашаныя ўсе фармальнасці.
Паўтары гады пражыў ён на ўскрайку Хельсінкі, у Вуасары. На маіх вачах гэты ўскраек, ад якога да цэнтра дваццаць хвілін на метро, стаў фешэнебельным раёнам. Калі з тым, што фінскае, наогул стасуецца вызначэнне фешэнебельнае. Паўночны народ звык да сціпласці і прастаты, да чаго імкнецца і ў дызайне, архітэктуры. Быкаў у фінскую сціпласць і прастату ўпісваўся цалкам. Тут яму можна было быць тым Быкавым, якім ён быў (фіны, у якіх ці не ў кожнага па сваім хутары, называлі яго хутаранінам), і не мелася патрэбы выглядаць аніякім Быкавым іншым.
Мяне падвезлі да пяціпавярховага дома з кавярняй унізе, на другім паверсе якога і жылі з лета 1998 да зімы 1999 Васіль Уладзіміравіч з Ірынай Міхайлаўнай... За домам марскі заліў. Пабярэжжа... Лес, скалы, камяні...
Адзін камень адсюль з дапамогай сяброў маёй дачкі я потым прывязу на быкаўскае лецішча... А якраз сёння, 11 сакавіка 2004 года, калі пішуцца гэтыя радкі ўспамінаў, выбраны ў Вуасары яшчэ адзін камень цяпер ужо на магілу Васіля Быкава. Так захацеў ён, такое выказаў жаданне: мець на магіле камень з Фінляндыі. I менавіта з Хельсінкі, з Вуасары, дзе ўсяго паўтары гады пражыў.
У гісторыі літаратуры бывала ўсялякае. Перазахоўваўся, як у выпадку з Адамам Міцкевічам, астанкі якога так і не давезлі да роднай наваградскай зямлі, прах геніяў, перавозіліся надмагіллі... Але такога, каб нехта, на роднай зямлі паміраючы, пажадаў мець на магіле камень з чужыны, не было. Я ва ўсякім разе такіх выпадкаў не ведаю.
Звыкла разважаючы, такое не зразумець. Гэта з метафізічнай сферы. Пра што яшчэ думаць і думаць. I гэта дадатковы доказ таго, які глыбінны, няпросты Васіль Быкаў у сваёй нібыта прастаце.
Што ж да самога каменя, дык выбралі мы з фінамі гранітны валун шынялёвага, салдацкага, як бы незаўважнага
колеру са светлымі прожылкамі спляценнямі каранёў, шляхоў, лёсу.
Паклаўшы руку на камень, я адчуў, што ён быкаўскі... Стаяў і думаў: можа, няма ўжо на зямлі аніякіх чужын, a мы гэтага не заўважылі, не асэнсавалі?.. Але ўсё адно ёсць тое, што, як у Якуба Коласа, мой родны кут... I могуць быць яшчэ і куточкі... Хоць адзін, які мілы...
He было па ад’ездзе Быкава з Хельсінкі ніводнай гаворкі, у якой Васіль Уладзіміравіч не згадваў бы Фінляндыю, Вуасары, не передаваў бы паклоны нашым агульным фінскім сябрам. Ён помніў дабро і добрых людзей, ціха сказаўшы аднойчы, што фінскія паўтары гады самы спакойны і шчаслівы час у ягоным жыцці. I ўжо ў Бараўлянах, у ракавым корпусе ўгаворваў мяне нікуды, пакуль не будзе магчымасці вярнуцца дамоў, не ехаць з Фінляндыі. А Ірына Міхайлаўна аж завойкала: “Вой, вой, вой, толькі не да немцаў і не да чэхаў”. На што Васіль Уладзіміравіч, каб я не падумаў, што немцы з чэхамі ў нечым горшыя за іншых, сказаў: “He склалася там у нас...”
Пражыўшы ў Фінляндыі чатары гады, магу сцвярджаць, што ў тым, што называецца менталітэтам, беларусы не меней, калі не болей, падобныя з фінамі, чым з палякамі ці рускімі. Абумовілася гэта і амаль аднолькавым побытам з бульбай ды лёнам, і блізкасцю традыцый, народнай культуры: Купалле і па сёння ў Фінляндыі дзяржаўнае свята. Гэтак падобныя народы не могуць не зацікавіцца адзін адным, не знайсціся ў свеце, і я перакананы, што так яно ўрэшце і будзе.
Можа, быкаўскі камень падмурак пад тую будучыню? He праз тое ж, што паўтары гады спакойна і шчасліва пражыў у Фінляндыі, Быкаў пажадаў мець камень адтуль на сваёй магіле?.. I наўрад ці нехта ўзяўся б, нібы ў нас сваіх камянёў не стае, перацягваць з Фінляндыі ў Беларусь дзве з паловай тоны граніту, каб не глыбінная метафара, закладзеная ў гэтай дзеі, у апошнім быкаўскім жаданні.
У Юккі Малінэна, віцэпрэзідэнта фінскага ПЭНцэнтра, я спытаў неяк, чаму яны не працягнулі запрашэнне Быкаву надалей? Калі той хацеў застацца... Юкка, які апекаваў і любіў Быкава, вазіў яго да сябе на радзіму, на магілы бацькоў, здзівіўся: “Дык ён не прасіў...” Я давёў яму, што Быкаў
Kit
i не мог прасіць, на што Юкка сказаў: “Прабач, але мы, фіны, не такія тонкія...”
He ведаю, можа, патанчэўшы, мяне ўжо фіны запрасілі надалей без ніякіх просьбаў. I зразумелі ўсё, што я сказаў ім пра метафару, закладзеную ў перадсмяротным жаданні Быкава, і ўзяліся дапамагаць. Найперш той жа Юкка Малінэн і Юрыа Лармала з управы культуры горада Хельсінкі. Хоць, здавалася б, нашто ім гэта?..
Шчыра сказаць, я сам пакуль да канца не веру, што метафізічная гісторыя з быкаўскім каменем завершыцца рэальным вынікам. Асцерагаюся нават, каб некага камень выпадкам не прыціснуў. Але гэта ўжо ўспаміны пра будучае. Пабачым...
Ёсць яшчэ адзін факт быкаўскай біяграфіі, які міжволі звязваецца з быкаўскім жаданнем мець на магіле камень з дальніх зямель. Гэта брацкая магіла ў далёкіх краях, у якой даўно пахаваны лейтэнант Быкаў В.У.
He выключаю, што ў здагадках сваіх пра апошнюю задуму Быкава нешта я перабольшваю, а на справе ўсё прасцей... Каб не было яму ў Фінляндыі фізічна ўтульна не ўзнікла б і ніякай метафізікі. За ўвесь час, які пражыў ён у Хельсінкі, здарыўся толькі адзін непрыемны выпадак: фінскі ветэран прыстаў да яго ў краме, як да рускага захопніка, і патрабаваў вярнуць Карэлію... Васіль Уладзіміравіч быў усур’ёз расстроены: “Пакуль здолееш давесці, што ты не рускі, паспеюць прычапіцца і аблаяць”. А Юкка Малінэн выпадак з ветэранам адкаментаваў так: “Вы беларусы, а мы белафіны...”
Падняўшыся на другі паверх дома з кавярняй, я ўвайшоў у кватэру, якая па ад’ездзе Быкавых з Хельсінкі пуставала... Аднапакаёвая, з бакоўкамі кухні і рабочага кабінеціка. 3 лоджыяй, дзе можна працаваць летам. Асобна сауна. У кабінеціку з акенцам пад столлю, маленькім, як лётка ў шпакоўні, ложак і пісьмовы стол. На стале старэнькі кампутар, падараваны Васілю Уладзіміравічу Якубам Лапаткам і ў спадчыну пакінуты мне, на клавіятуры якога ляжаў прывітальны быкаўскі ліст. Да ліста прыкладвалася нешта накшталт невялічкай інструкцыі: як мне ў нязнаным свеце абжывацца...
На сценах адна насупраць адной віселі карты Беларусі
і Еўропы. Над картай Еўропы герб Пагоня і сцяжкі: фінскі з сінім крыжам на белым і беларускі белчырвонабелы... Было ва ўсім гэтым штосьці кранальнашчымлівае, што я і перанёс пасля ў новае жытло.
Пераносячы кампутар, у якім заставаліся быкаўскія тэксты, знайшоў паперчынку, якой раней не заўважаў, прыклееную ўнізе пад маніторам. На ёй было напісана: “Ёсць першая старонка! 3 Богам!..”
Бог даў нам сустрэцца ў Фінляндыі праз год пасля сустрэчы ў Берліне нашы ўсе апошнія сустрэчы гадавыя, як колцы ў дрэве... Летам 2000 года ў Тампэрэ праводзіўся міжнародны кангрэс па праблемах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Васіль Уладзіміравіч з Ірынай Міхайлаўнай прыляцелі гэтым разам з Германіі, а мне ехаць было недалёка.
Спаткаліся так, нібы вечнасць не бачыліся... Сустрэча са сваімі на чужыне пачуццё, асобнае ад усіх астатніх.
Быкаў выступаў на кангрэсе ў першы дзень, на адкрыцці, я ў дзень апошні, на закрыцці. Паміж гэтымі днямі тыдзень... Адзін дзень быў скарыстаны на тое, каб з’ездзіць у Хельсінкі і паглядзець, як там наша Вуасары...
Выступаючы на адкрыцці кангрэсу, Быкаў казаў пра найбалючыя праблемы Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на палітыцы моўнага генацыду, якую праводзіць, цалкам залежны ад Расіі, рэжым Лукашэнкі. У канцы выступлення, якое называлася “Без мовы”, Васіль Уладзіміравіч сцвярджаў, што пазбегнуць моўнай катастрофы, як і зратаваць усё, што палягае ў аснове існавання нацыі, можна толькі праз дзяржаўную незалежнасць, праз нацыянальны суверэнітэт.