• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Пэнаўцам і праўда дасталося. Прычым, з усіх бакоў... Як міжнародным (і чамусьці сіянісцкім) шпіёнам. Найбольш, канешне, даставалася Быкаву, якога называлі агентам 01 (па нумары пэнаўскага пасведчання). Я ўжо як агент 07 праходзіў, пэнаўскі Джэймс Бонд...
    Апошнім часам можна пачуць, нібы стварэнне ПЭНа было расколам Саюза пісьменнікаў. Які ж раскол, калі нічога не раскалолася: сябры ПЭНа заставаліся і застаюцца сябрамі Саюза. Але гэтаксама застаецца крыўда тых, хто толькі ў Саюзе, на тых, хто яшчэ і ў ПЭНе, якая пачалася з пытання: “А чаму ён, ці яна, а не я?..” Хоць у ПЭНе ніхто не лепшы. Як нідзе і ніхто не крыштальны.
    На перадз’ездаўскім паседжанні Рады Саюза пісьменнікаў я прапанаваў праект заявы, якая складалася з двух пунктаў. У пункце першым з’езд заяўляў, што Аляксандр Лукашэнка,
    471
    які незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі з ліпеня 1999 года, не мае права вылучацца кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. У пункце другім кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь называўся Зянон Пазняк.
    Праект заявы нават абмяркоўваць не сталі, як нерэальны. З’езд, маўляў, арганізацыйны  і не да палітыкі.
    Заяву і на з’ездзе, як я ні настойваў, не паставілі на галасаванне. Хоць змест аднаго пункта ў ёй перайначыўся, бо позна ўвечары, амаль ужо ўночы перад з’ездам мне пазваніў з Варшавы Зянон Станіслававіч і папрасіў не называць ягонае імя ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Патлумачыўшы, што публічнае вылучэнне ад Саюза пісьменнікаў можа абавязаць яго да ўдзелу ў выбарах, а ён не гатовы арганізацыйна, дый наогул гэта немагчыма, і я ведаю, па якой прычыне...
    Ён у Варшаве мне даводзіў, што, як толькі перасячэ мяжу, яго ці арыштуюць, ці знішчаць. Хоць пры першай нашай сустрэчы сказаў, што збіраецца ехаць.
    He, дык не... Зянон Станіслававіч, мусіць, думаў, што пісьменнікі за яго, як за адзінага сапраўды нацыянальнага палітыка, рукамі і нагамі прагаласуюць. Гэтаксама, як я меркаваў, перапісваючы тэкст заявы, што адкрыта прагаласуюць за любога дэмакратычнага кандыдата супраць Лукашэнкі.
    Абодва мы памыляліся. Пажыўшы за мяжой, адарваліся, так бы мовіць, ад жыцця.
    I ад жыцця такога разбалеўся мне зуб. Каму балеў, ды яшчэ ўночы, той, як казаў Васіль Уладзіміравіч, ведае... Каб вытрываць да раніцы, я панёс зуб па горадзе. Пакуль хадзіў, дома трубу прарвала ў прыбіральні і заліло суседзяў: народнага пісьменніка Навуменку і народнага паэта Гілевіча. Разам з касцюмамі, у якіх яны збіраліся на з’езд...
    Я ганяў ваду па кватэры, пляскаў анучамі: “I дзеля гэтага я прыехаў? Казаў жа Быкаў: не едзь!..”
    На з’езд я, пакуль з патопам спраўляўся ды зуб вырываў, спазніўся. Мог і зусім не прыходзіць: старшыню пераабралі, не прыняўшы ніякіх дакументаў. Дакладней, прагаласаваная была агульная рэзалюцыя, дый тая пасля недзе згубілася. Пазіцыю сваю перад прэзідэнцкімі выбарамі Саюз беларускіх пісьменнікаў ніяк не выказаў.
    72
    Васіль Уладзіміравіч прыехаў праз некалькі дзён. Прачытаў у газеце маё выступленне на з’ездзе, пазваніў... Спаткаліся ў яго дома на Танкавай.
    Я раздражнёны быў, злаваў на ўсё і на ўсіх, найперш на сябе... Што недакладна паводзіўся, не так і не тое казаў. Пра той жа зуб, як пра тое, што баліць, з трыбуны пачаў расказваць... Калі і каму?
    Стан гэты ўва мне доўжыўся, таму, калі Быкаў спытаўся, нашто было ехаць на з’езд, не маючы аніякіх шансаў штонебудзь на ім зрабіць, я перапытаў: ці не думае ён, што я прыехаў, каб зноў абірацца ў старшыні?.. I хоць ён адказаў, што так не думае (тэлефонаграмай Быкаў падтрымаў на з’ездзе Вольгу Іпатаву), я завёўся на ўжо згаданую размову пра сваё жыццё ў літаратурных начальніках, распавёўшы напрыканцы гісторыю з шыльдамі  як метафару таго жыцця.
    Калі я стаў старшынёй Саюза пісьменнікаў, застаючыся галоўным рэдактарам часопіса “Крыніца” і газеты “Літаратура і мастацтва”, спачатку садралі шыльду над уваходам у рэдакцыю часопіса. Гэта ж трэба было ўночы ўстаць, перціся па горадзе, нібы зуб табе баліць, з ломікам  рукамі цвікі з каменнай сцяны не вырваць. Можна было б падумаць, што зрабілі гэта бамжы, п’янтосы, каб на пляшку займець, шыльда была бронзавая, але неўзабаве садралі шыльду і на ўваходзе ў рэдакцыю газеты. Тая не бронзавая была і не адна вісела, разам з шыльдамі іншых рэдакцый, дык іх дэманстратыўна пакінулі... Значыць, не п’янтосы, тады хто? He Лукашэнка ж Замяталіна з ломікам паслаў?.. I ўрэшце шыльду з дзвярэй майго кабінета ў Саюзе пісьменнікаў прынародна садраў адзін народны паэт, так што я, мусібыць, чэмпіён Саюза па садраных шыльдах.
    He даўшы веры, што народныя паэты ходзяць па начах з ломікамі, Быкаў сказаў, што наколькі гэта смешна, настолькі ж сумна, і далей спытаў: а чаго я чакаў, заняўшы ў самым цэнтры горада адразу тры кабінеты, якія здаўна былі пісьменніцкімі кармушкамі?.. Такога не здаралася ў гісторыі беларускай літаратуры і найбольш актыўныя літаратары павялі са мной справядлівую барацьбу.
    Яно было сапраўды так, і Быкаў казаў мне пра тое не першы. Казаў Аляксей Дудараў, які меў падобны вопыт.
    47
    Святлана Алексіевіч пыталася, чым гэта я заняўся? Леанід ДранькоМайсюк даводзіў, што прычыны ўсіх праблем, што ўзніклі ў мяне з пісьменнікамі, пераважна ў гэтым, бо астатняе мала каго цікавіць. Я і сам разумеў, што перажыць такое многім цяжка, пачаў вызваляць кабінеты, але не паспеў... I, дарэчы, адзіным супрацоўнікам “Крыніцы”, які не стаў удзельнічаць ва ўсчатай рэдакцыяй валтузні па вызваленні кабінета галоўнага рэдактара, а пайшоў следам за мной з рэдакцыі, быў ДранькоМайсюк. Так што зноў праўда за Быкавым: адзін з дзесяці...
    Пайшоў, праўда, яшчэ адзін чалавек, але гэта ўжо іншае. Хоць, калі разабрацца, адно і тое. Спадзявацца на зломах лёсу можна толькі на тых, хто цябе любіць. Ніякі хаўрус аднадумцаў, як і наогул усё надуманае, не ў дапамогу. Калі я збіраў рэдакцыю, каб рабіць новы часопіс, мы такія ўжо аднадумцы былі  куды там... На сто гадоў наперад.
    Быкаў пра барацьбу за кабінеты нібы і не ўсур’ёз пракінуў, паджартоўваючы  і нельга сказаць, каб да мяне не даходзілі жарты, ці я крыўдаваў на сяброўскія кпіны. Нават тады, калі, як у дадзеным выпадку, яны былі справядлівымі, як пісьменніцкая барацьба. Але тут нешта сталася, мяне нібыта заклініла. Можа, ад нерваў, стомленасці, дый алкаголю, ад якога ў замежжы адвык. Як бы там ні было, я адказаў раздражнёна, што ў такім разе і ўсё астатняе справядліва. У тым ліку тое, што ён, паабяцаўшы прыехаць на з’езд, пакінуў мяне на ім аднаго. Паслухаўшы Барадуліна з Шэрманам, не прыехаў. Паслухаўшы Законнікава, даслаў на з’езд тэлефонаграму ў падтрымку Іпатавай. Я не супраць Іпатавай, сам быў за яе, каб правіць баль у Саюзе не стала нікчэмнасць. Але ці ведае ён, што Законнікава падгаварыў на гэта віцэпрэм’ер Дзямчук, якому даручана было курыраваць пісьменніцкі з’езд, а куратарам Дзямчука ў прэзідэнцкай адміністрацыі з’яўляецца Замяталін, які не мог папярэдне не дакласціся Лукашэнку,  дык падумайце, Васіль Уладзіміравіч, як вас разам з Законнікавым скарысталі, і чыё вы ўрэшце  праз ланцужок  выканалі даручэнне?..
    Быкаў выслухаў мяне спакойна і, як мне, ускіпеламу, здалося, нават абыякава. Падняўся і сказаў, што не выконваў аніякіх даручэнняў, а зрабіў толькі тое, пра што яго папрасілі людзі, якім ён цалкам давярае. Калі не ім, дык каму тады давяраць?..
    Яно было так, і я разумеў, што яно так, але нечым разуменне засцілася, і тое, што Быкаў падняўся, я ўспрыняў, як намёк гаспадара, што госцю за парог пара  і Васіль Уладзіміравіч не стаў затрымліваць...
    Назаўтра, калі я думаў пра тое, што ў чалавечых набліжэннях, як і ва ўсім, ёсць межы, якія не перасягнуць, зазваніў тэлефон. Я ніяк не чакаў, што гэта Быкаў... Нібы і не сталася нічога, ён спытаў, ці не баліць галава... Я, аказваецца, нейкі пакунак і дзве кнігі ў яго забыўся, дык калі па іх прыеду?.. I каньяк, мной не дапіты, чакае...
    Пра межы чалавечых набліжэнняў думаў я, маючы на ўвазе якраз нашы адносіны. Якія зараз, як мне ўяўлялася, калі да нечага і блізкія, дык хіба да таго, каб зусім скончыцца. А мне звоняць і пытаюцца, што з галавой...
    Пра кнігі я не помніў, а ў пакунку быў падарунак для сябра, які ў той дзень святкаваў юбілей, так што ў любым выпадку  як і аб чым ні думай  трэба было ехаць.
    Васіль Уладзіміравіч амаль на парозе, нібы на тым мы ўчора і перапынілі размову, спытаў, каго я ведаю з тых таварышаў (ён так і сказаў: таварышаў), якія збіраюцца ўдзельнічаць у прэзідэнтскіх выбарах?.. Уладзімір Ганчарык яшчэ не быў тады прызначаны адзінай альтэрнатывай Лукашэнку, і стаяла пытанне: хто? I я так зразумеў, што нехта, гэты самы хто, шукае ў Быкава падтрымкі. А, можа, і не адзін з гэтых хто, самых розных...
    Найлепшай кандыдатурай мне ўяўляўся Сямён Домаш, якога потым саратнікі па барацьбе, што называецца, пракінулі. Але, калі б нават ён стаў адзіным кандыдатам у прэзідэнты, на вынік выбараў гэта б мала паўплывала  хіба што сама дзея выглядала б больш прывабнай. У выбарах, як мне здавалася, быў толькі адзін варыянт, пры якім меліся нейкія шансы на поспех...
    Вясной у Хельсінкі праходзіла выстава беларускіх прамысловых тавараў, арганізаваная стараннямі Міхаіла Марыніча, тагачаснага пасла Беларусі ў Латвіі, а заадно і ў Фінляндыі, дзе беларускага пасольства няма. Прыехаўшы, Марыніч пазваніў, мы спаткаліся...
    Тое, што толку ад ягоных прамысловых старанняў не будзе ніякага, стала відавочна, калі на прэсканферэнцыю з нагоды
    47
    адкрыцця выставы не завітаў ніводны фінскі журналіст. A чаго няма ў сродках масавай інфармацыі  таго няма ў жыцці... Гэткія пагардлівыя, у лепшым выпадку безуважлівыя адносіны да лукашэнкаўскай Беларусі паўсюль на Захадзе, і, можа, найвастрэй адчуваюць іх якраз дзяржаўныя функцыянеры, якія афіцыйна кантактуюць з Захадам, найперш дыпламаты. Асабліва тыя, у кім ёсць самапавага, гонар... Колькі разоў я назіраў, як на ўсялякіх урачыстых прыёмах беларускія дыпламаты стаяць ад усіх убаку  і іх дыпламатычна абмінаюць.
    Пасля прэсканферэнцыі селі мы ў гатэлі, і Міхаіл Марыніч, адзін з самых талковых службоўцаў і ў кебічаўскім, і ў лукашэнкаўскім урадзе, выклаў мне ў агульных рысах сцэнар прэзідэнцкіх выбараў з удзелам наменклатуры, створанай Лукашэнкам вертыкалі, яе далёка не апошніх асоб. Па тым, як Міхаіл Афанасьевіч інтэлігентна заікаўся, называючы некаторыя прозвішчы, адчувалася: ён далёка не ўпэўнены, што асобы тыя пойдуць да канца.