• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    “Добра,  панурыўся Быкаў,  толькі што я там рабіць буду?..”  і Адамовіч адказаў, што пакуль трэба думаць, што тут рабіць. 3 акругамі канчаткова вызначыцца, з даверанымі асобамі, вось,  і закід у мой бок,  можа, Валодзя згодзіцца...
    Я згадзіўся... I праз нейкі час здзівіўся, па пошце атрымаўшы з цэнтрвыбаркама картку, якая сведчыла, што я з’яўляюся даверанай асобай кандыдата ў народныя дэпутаты СССР. Але не Васіля Быкава, а Алеся Адамовіча.
    Помню, нават зазлаваў: без мяне мяне перадзялілі. Пазваніў Адамовічу, той спытаў: “Ты супраць таго, каб быць маёй даверанай асобай?..”
    451
    He мог я быць супраць.
    3 Адамовічам адносіны ў мяне складваліся лягчэй, і былі яны болей разняволенымі. Неяк, здымаючы фільм пра праблемы Чарнобыля, з рэжысёрам Віктарам Шавялевічам мы паехалі ў Маскву, каб узяць інтэрв’ю ў акадэміка Веліхава, і я заначлежыў у Адамовіча. Гаварылі шмат пра што і доўга, за поўнач... Пра Чарнобыль і перабудову, пра Гарбачова і пра Быкава... I Адамовіч, які лічыўся тады ледзьве не адэптам гарбачоўскай перабудовы, сказаў: “На Гарбачова разлічваць цяжка, але больш няма на каго”. Дадаўшы ў працяг нашай размовы: “3 Быкавым сябраваць няпроста, але болей няма з кім”.
    Яны вартыя былі адзін аднаго, Быкаў з Адамовічам.
    I вось абодва яны дэпутаты, Адамовіч з байцоўскім імпэтам, Быкаў з павольнай неахвотай, а тут надыходзіць час выбараў у беларускі Вярхоўны Савет  і мяне запрашаюць да сябе камсамольцы. У іх нявыкрутка: па законе аб выбарах яны маюць права вылучыць свайго кандыдата, і не могуць яго не вылучыць, бо як на гэта партыя паглядзіць, але ў камсамола зараз такі аўтарытэт, што выстаўляць на выбары свайго кіраўніка, першага сакратара ЦК  справа не толькі безнадзейная, але і небяспечная. Ён праваліцца, і камсамол наогул лясне. Дык ці не згадзіліся б вы, Уладзімір Пракопавіч, як лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, ад нас вылучыцца? Тады былі б і ваўкі сытыя, і...
    За ўсё ў жыцці рана ці позна даводзіцца разлічвацца.
    Пры ўсёй відавочнасці сітуацыі (якая розніца, хто ты, калі вылучаешся ад камсамола?), як адмовіцца?.. Калі ты сапраўды і прэмію займеў, і на БАМ ездзіў, і...
    I яшчэ камсамольцы сціпла папрасілі, каб на сходзе, на якім мяне будуць вылучаць, мяне прадставіў Васіль Быкаў. Выступіў у якасці маёй даверанай асобы.
    Яны ўсё абмазгавалі, перш чым перамовы правесці... He такія дурныя хлопцы, камсамольцы. Нездарма пасля павальна сталі бізнесменамі.
    Завітаў я да Быкава, распавёў яму ўсё... Пачалавечы ён мяне зразумеў, але не скажу, што ўзрадваўся. Асабліва той акалічнасці, з якой і пачаў адразу: калі я пайду на выбары ад камсамола, дык яно тое самае, што ад улады, і мяне змусяць абірацца па акрузе ў процівагу ці Пазняку, ці
    52
    Хадыку, ці яшчэ камунебудзь ад БНФ. А калі яшчэ раптам я перамагу... Так што гульня, распачатая мной, здаецца яму рызыкоўнай, небяспечнай, але рызыкаваць  справа і права кожнага.
    Успрыняўшы ягоныя словы, як адмову, я, і без таго пачуваючы сябе ніякавата, няўклюдна выказаўся, што ў нас аднолькавыя правы... У тым сэнсе, што маё права  папрасіць яго пайсці на сход, ягонае  не пайсці. Быкаў пакруціў у руках кубак з гарбатай, адпіў, паставіў. “Ты ж згадзіўся стаць маёй даверанай асобай, хоць і не стаў...”
    I прыйшоў на сход.
    Расхваліў мяне і пайшоў.
    Выступіў так, што ўзнікла паўза  і нехта ўскочыў: “Някляеву пісаць трэба, а не на палітыку час марнаваць!..”
    I мяне не вылучылі, прагаласавалі супраць. Усё наогул магло добра скончыцца, але апамяталіся: “Чакайце, мы ж тады без кандыдата застанемся!..”  і аднагалосна перагаласавалі.
    Далей пайшло ўсё, як прадбачыў Быкаў. Паклікалі ў гаркам партыі, і Пётр Краўчанка, які быў тады сакратаром па ідэалогіі, прапанаваў акругу, па якой ад БНФ абіраўся Міхась Ткачоў. Чалавек, якога я паважаў, заўсёды рады быў бачыць, пра што і сказаў Краўчанку. Той рассмяяўся: “Вось і будзеце часцей бачыцца. Я ведаю, што ён да цябе таксама хораша ставіцца, дык і не палаецеся. Культурныя людзі культурныя выбары”.
    3 гумарам у Краўчанкі нібыта ўсё нармальна, ды мне не да гумару было. Рэгістравацца па акрузе Ткачова я адмовіўся. Краўчанка, праўда, і не настойваў, і я выбраў акругу пад нумарам 13, дзе ад БНФ абіраўся Алесь Емельянаў, які рабіў палітычную кар’еру на публічным прызнанні ў тым, што быў стукачом. Праз пару дзён ён з’явіўся, каб дамовіцца, што я не буду яму замінаць. He надта прагнучы мець справу са стукачамі як сённяшнімі, так і былымі, я і не замінаў... Пасля першай сустрэчы з выбаршчыкамі, на якой абазначыў прысутнасць, з’ехаў з Менску і скарыстаў час прадвыбарнай кампаніі на тое, каб папрацаваць. Дасюль не ведаю, ці хтонебудзь без мяне за мяне прагаласаваў.
    453
    Быў яшчэ адзін выпадак, звязаны з Быкавым і Краўчанкам. Даволі забаўны, і ў ім дасціпны гумар выяўляў ужо Быкаў...
    У Менск немцы прыехалі, адразу дзве дэлегацыі, і адна ў Доме дружбы з Быкавым сустракалася, а другой дэлегацыі, паколькі Быкаў адзін, у Доме літаратара сустрэцца не было з кім. I мне пазванілі з Міністэрства замежных спраў, дзе Краўчанка ўжо міністрам быў: Пётр Кузьміч просіць, каб з імі сустрэліся вы. Што мне да немцаў, што немцам да мяне?.. Дом літаратара побач з Домам дружбы, і я пытаюся, чаму б адных немцаў не злучыць з другімі, праз завулак яно ж не праз Берлінскую сцяну, ды мне адказваюць, што гэта немцы. Яны прыйдуць туды і ў столькі, куды і ў колькі прызначана, і будзе няёмка, бо гэтыя немцы ў нас па адной лініі, а тыя па іншай.
    Ну, я нібыта зразумеў, што маецца на ўвазе, рушыў у Дом літаратара. Там тых немцаў пяцёра, пачаставаліся “Белавежскай”  і я прапанаваў перайсці ў іншае месца, дзе будзе тая ж гарэлка, толькі з Васілём Быкавым. Немцы прызналіся, што на тое і разлічвалі. Я пазваніў у Дом дружбы Арсену Ваніцкаму, той сказаў, што і Быкаў у яго, і гарэлкі хопіць.
    Пасля сустрэчы мы пасядзелі ўтрох у кабінеце Ваніцкага, які разводзіў рукамі і здзіўляўся, як у нас самае простае могуць заблытаць і ў складанае ператварыць, зрабіўшы раптам выснову, што ўсё зза таго, што Краўчанка кар’ерыст. Быкаў быў задаволены сустрэчай, вясёлы, а тут раптам перастроіўся і з самым сур’ёзным выглядам, нібы ў абарону Краўчанкі, пачаў даводзіць Ваніцкаму, што, як немец не можа не быць немцам, так кар’ерны чалавек не можа быць не кар’ерыстам. Бо тады не было б ні кар’ерыстаў, ні немцаў, што ў абодвух выпадках было б няправільна.
    Нельга сказаць, каб сам Ваніцкі ніколі не думаў пра кар’еру, што не замінала яму быць сімпатычным і ў нечым наіўным чалавекам. Звыклы бачыць Быкава ва ўсім і заўсёды сур’ёзным, ён даволі доўга слухаў і лыпаў вачыма, пакуль уцяміў, што адбываецца...
    Застолле ёсць застолле, адно чапляецца за адно, і я распавёў гісторыю пра тое, як вось тут, побач з Домам дружбы, рэканструявалі плошчу Перамогі, залу Славы (ці
    151
    як яе назваць, бо ніяк яна не называецца) пад абеліскам рабілі, і на сцены залы, апроч імёнаў герояў, спатрэбіліся вершы. Напісаць іх даручылі сакратарыяту Саюза пісьменнікаў на чале з Максімам Танкам, а мне ад Краўчанкі, тады сакратара гаркама партыі, пазваніла Ядзвіга Юферава, з якой працавалі мы некалі ў газеце “Знамя юностн”, і прапанавала напісаць вершы асобна. Я напісаў, і на агульным паседжанні кіраўнікоў гаркама і Саюза пісьменнікаў было прызнана, што яны лепшыя ад астатніх. Іх і прынялі, але пад тэкстам, зацверджаным ужо ў партыйным ЦК на адліццё ў метал, значыліся, як некалі пад гімнам, імёны ўсіх народных паэтаў. Без прозвішча аўтара.
    Разам выйшлі ад Ваніцкага  дахаты ў адну дарогу, я жыў на Заслаўскай, і мы былі, як Быкаў казаў, суседзямі праз лазню: у двары між нашымі дамамі лазня мясцілася. Пайшлі пераходам пад плошчай Перамогі  Быкаў сам збочыў да залы Славы... Пастаяў, паківаў галавой: “He, партыя ўсё ж несправядлівая...” Дастаў асадку, і хоць тая на мармуровай сцяне амаль следу не пакідала, падпісаў пад вершамі: У. Някляеў.
    Жарт, якім доўжыў ён вясёлы настрой... Але і жэст паэта...
    Я люблю жэсты паэтаў не менш, калі не больш, чым саму паэзію. Бо паэзія  словы, сон, а жэст  дзея, жыццё. Хоць усё адно ў адным...
    Быкаў схаваў асадку: “Гістарычная праўда адноўлена”. Я сказаў: “Дзякуй немцам”.
    Па ад’ездзе Быкава ў Фінляндыю спаткаліся мы амаль праз год якраз у немцаў.
    У Берліне ёсць літаратурная майстроўня, і там пад патранажам Крыстафа Хойбнэра, даўняга сябра Васіля Быкава, праводзілася нешта накшталт дзён беларускай літаратуры. Немцы запрасілі Сяргея Законнікава, Алеся Разанава, Галіну Булыку і Людмілу Рублеўскую, мяне і, канешне, Васіля Уладзіміравіча, які прыляцеў з Хельсінкі разам з Ірынай Міхайлаўнай.
    Сустрэліся... Быкаў паводзіўся так, нібы нічога кепскага між намі не сталася. Ну, проста нічога. “Як сам?.. Што пасля хваробы?.. Як сям’я?..” I ні слова пра тое, дзеля чаго я прыехаў.
    155
    Па чарзе ладзіліся нашы літаратурныя вечарыны  і ў першы дзень выступаў Быкаў. Каб не збіваць яго з тропу, я вырашыў адкласці размову на заўтра. А, можа, і зусім яе не пачынаць: так, дык так.
    Уночы цяжка пагаварыў з Разанавым, які, як цецярук на такавішчы, не чуў нікога і нічога, апроч сябе і свайго. Пад раніцу я ўсё ж сабраўся: не, трэба хоць словам перакінуцца. Пачалавечы...
    Перакінуліся ў дворыку майстроўні, куды разам са мной і Быкавым выйшаў Сяргей Законнікаў. Я пачаў, Сяргей спытаў няўтульна: “Можа, мне адыйсціся?..” Быкаў спыніў яго: “Няма чаго хавацца, мы свае людзі”. I на маё пытанне, чаму ён у той не лепшай для мяне сітуацыі, калі наваліліся з усіх бакоў  толькі паспявай паварочвацца, зрабіў тое, што зрабіў, нібыта адсек мяне ад сябе, адказаў, што, папершае, не адсякаў, а, падругое, зрабіў так, каб мне было лепей. Я перапытаў: “Што?..”  і ён паўтарыў слова ў слова: “Каб табе было лепей”.
    Адно з двух: ці ён не хацеў ніякай размовы, лічачы, што ўсё прамінула і няма чаго за гэта чапляцца, ці нечага я не ўцяміў. Можа, не дачуў?.. Паглядзеў на Законнікава  той наогул ашаломлены... I пакуль я асэнсоўваў пачутае, не ведаючы, што на гэта сказаць, выйшла ў дворык Ірына Міхайлаўна: “Васіль, досыць нам ужо ў немцах бадзяцца, паехалі дахаты”.
    Я спытаў, падумаўшы, што гаворка, магчыма, да Менска адкладваецца: “Вы хіба ў Беларусь?..” Аказалася, дахаты ў іх цяпер  гэта ў Фінляндыю.