Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
У той жа дзень выступаў вядомы расійскі праваабаронца Сяргей Кавалёў. Спачатку ён абрушыўся на Расію, палітычным вектарам якой была і застаецца імперская ідэя сілы, пад якую, зараз аслабелая, Расія спрабуе стварыць блок пакрыўджаных, але далей, нібы ў спрэчку з Быкавым, стаў даводзіць, што і імкненне да нацыянальных суверэнітэтаў палітыка не лепшая. “Гэта тормаз, даводзіў Кавалёў, на шляху чалавецтва ў ягоных пошуках адзінага свету”.
У перапынку, калі каву пілі, Быкаў спытаўся, што я думаю пра выступленне Кавалёва?.. Я адказаў, што прыкладна
16 Зак. 1229
466
тое самае, што і сам Кавалёў касмапалітызм пасля дозы польскага з фінскім нацыяналізмаў мне не супроцьпаказаны. Але, мяркую, з той істотнай розніцай, што тое, што нам, баліць, Кавалёву і не свярбіць.
Быкаў сказаў: “У тым і ўся штуковіна. He сваё не баліць. Калі ўжо Кавалёву гэтага не давесці, дык каму?..” I пачаў згадваць самых розных людзей, рускіх літаратараў і палітыкаў, якім спрабаваў нешта давесці... “Безвынікова, яны ўсё ведаюць: Беларусь неад’емная частка Расіі”.
Я таксама неаднойчы ўпіраўся ў гэта, як у крамлёўскую сцяну. “Да ладно вам, ребята...” чулася зза сцяны.
Падышоў Кавалёў. Адчуўшы, мусіць, пра што гаворка, пачаў паўтараць, што чалавецтву немагчыма суладзіцца ў мностве суверэннанацыянальных ідэй, можна аб’яднацца толькі вакол агульнай ідэі развіцця, а ўрэшце выжывання. Быкаў сказаў: “Дык выжыванне і ёсць наша ідэя”. Тут падаспелі рускія патрыёты, якія накінуліся на Кавалёва за тое, што ён з рознымі нацыяналістамі зневажае і бэсціць Расію. Таму давялося з Кавалёвым не спрачацца, а разам з ім адбівацца, і калі праваабаронца, каб патрыёты жыўцом не загрызлі, змушаны быў збегчы, Васіль Уладзіміравіч падсумаваў: “Цяжкая доля: бараніць у Расіі нешта, чаго ў ёй няма”.
На кангрэсе, дзе была процьма рознага народу, абмяркоўваліся даследванні па ўсіх гуманітарных пытаннях. Іншым разам зусім нечаканыя: “Застольныя прамовы Сталіна”. Слухаць, што там казаў на падпітку Сталін, Васіль Уладзіміравіч не захацеў, прапанаваўшы схадзіць на дыскусію па праблемах сучаснай эміграцыі.
Дыскусія тычылася найперш эміграцыі рускай, так званай чацвёртай хвалі. Якая ўжо не з’яўляецца незваротнай, і ў тым найістотнае яе адрозненне ад трох хваляў папярэдніх. I хоць фізічна эмігранты вяртаюцца зараз не пад расстрэл, псіхалагічна яны, як заўважыў адзін з выступоўцаў, усё адно падпадаюць пад расстрэльны артыкул. Расія і без жалезнай заслоны застаецца закрытай, не здольнай да інтэграцыі, прасторай. Яна не прымае ніякага знешнега вопыту, адчужаючы ўсё, што мае адносіны да замежнага. У прыклад прыводзілася гісторыя з вяртаннем на радзіму Аляксандра Салжаніцына, якому, каб застацца прарокам і героем, ні ў
467
якім разе не трэба было вяртацца...
Мы ў дыскусію не лезлі, слухалі, але тут я не вытрываў: “Як гэта не трэба было?.. Калі вярнуўся, значыць, было трэба! Вы хоць уяўляеце, што такое эміграцыя без надзеі на вяртанне?..”
Убачыўшы, што я ўзнерваваўся, Быкаў нахіліўся да мяне: “Яны ўсё за ўсіх ведаюць... Пойдзем...”
Пайшлі прагуляцца па Тампэрэ. Горад паміж двума велізарнымі азёрамі, рака, стары млын прыгожа... I пасярод гэтай замежнай прыгажосці Васіль Уладзіміравіч, нібы ў працяг дыскусіі пра эміграцыю, спытаўся, якая ўсё ж з усіх прычын, па якіх з’ехаў я за мяжу, была настолькі важкай, што змусіла да такога кроку? “Тут жа ў нечым, сказаў ён, адчай...”
Здалося, ён і мяне, і трохі сябе шкадуе... У Германіі, як пасля і ў Чэхіі, было яму не надта ўтульна.
Мы стаялі на мосце, вада шумела пад намі... I ў шум вады я стаў расказваць, як яно было, і як паасобку ўсё выглядала драбязой, а, склаўшыся ў адно, сталася прычынай. I я назваў яе ў паэме “Паланэз”, напісанай у Варшаве. Лірычная гераіня паэмы не разумее, чаму лірычны герой пакінуў радзіму, дапытваецца: “Скажы, скажы, дзеля чаго зрабіў ты гэта?..”, і той адказвае: “Найперш, каб зратаваць паэта”. Для мяне гэта і прычына больш чым дастатковая, і адказ вычарпальны, да якога нічога не трэба прыплятаць. Ды тое для мяне, а для астатніх... “Вось для вас, я спытаў, гэтага дастаткова?” і ён, гледзячы ў ваду, кіўнуў...
Я так зразумеў, што дастаткова. I для яго мне не трэба нічога прыплятаць. Пра магчымы арышт, альбо пра нешта яшчэ.
Праз паўзу ён папрасіў прачытаць штонебудзь з паэмы. Гэта быў адзіны выпадак, калі я чытаў яму вершы. У Тампэрэ пад шум вады.
Пасля загаварылі, бо пра гэта паэма, пра Беларусь, пра яе шлях. Быкаў сцвярджаў, што Беларусь мела не тое што гістарычны шанс, а прапанову гісторыі стаць еўрапейскай краінай, і прапанову не скарыстала, шанс незваротна страціла. Незваротна, бо двойчы да прапаноў сваіх гісторыя не вяртаецца, і цяпер застаецца толькі разбірацца, як мы шанс той страцілі і чаму?..
Штосьці падобнае я чуў ад яго і раней, бачанне будучыні Беларусі было ў яго ў апошнія гады не надта радаснае, але ўпершыню ён сфармуляваў гэта настолькі катэгарычна: гістарычны шанс стаць еўрапейскай краінай Беларусь страціла незваротна. Я стаў спрачацца... Прынамсі, сказаў, калі будзем разбірацца, як страцілі і чаму, дык будзем пісаць, а будзем пісаць, дык будзем мець літаратуру, а будзем мець літаратуру будзем мець Беларусь. I наогул Беларусь, можа, і ёсць тое, што ўвесь час мы знаходзім і страчваем, страчваем і знаходзім. Чаму краіна, Радзіма абавязкова павінна быць у геаграфічных межах?..
Быкаў, падумаўшы, сказаў, што гэта ўва мне эмігранцкае. I дадаў вядомае пра пыл Радзімы, які не панесці на падэшвах ботаў.
Дзіўна, але назаўтра тую самую фразу пра пыл Радзімы на падэшвах ботаў мы абодва пачулі ад бежанкі з былой Югаславіі, якая выступала на дыскусіі па правах чалавека. Ад яе, як і ад бежанцаў з іншых краін, мы такога наслухаліся, чаго з нашымі праблемамі не параўнаць. Я і выказаў гэта, як выснову: у параўнанні з імі няма ў нас ніякіх праблем. Быкаў змушана згадзіўся, але тут жа заўважыў: калі тое, што з выбухам і агнём робіць бомба, параўноўваць з тым, што ціха і незаўважна робіць радыяцыя, дык здаецца, нібы з радыяцыяй няма праблем. Толькі яно не зусім так і нават наадварот.
Выступаючы на закрыцці кангрэсу, я казаў пра старое права сілы як “новы” прынцып геапалітыкі, параўноўваючы дзеянні Амерыкі ў Югаславіі і Расіі ў Чачні, падобныя тым, што насілле ў іх скарыстоўваецца нібыта ў імя перамогі над насіллем. Так можна апраўдаць любую кроў, ісці далей і далей (яшчэ не было Іраку), бо ўвесь свет скразное насілле, але чамусьці заўважаецца яно толькі там, дзе ёсць інтарэс. I калі я чую, як такія дзеянні апраўдваюць не палітыкі і генералы, а, як здаралася яно на кангрэсе, гуманітарыі, успамінаю прымаўку: “Папаў у вараны, дык каркай, як яны”. I разумею, што, бачачы, як Беларусь праглынаецца Расіяй, ніхто асабліва і не каркае, бо няма інтарэсу...
Выступленне не спадабалася ні інтэлектуалам з Захаду, бо агульная палітычная танальнасць кангрэсу была праамерыканская, ні інтэлігентам з Усходу. He дачакаўшыся
апладысментаў, я пакінуў трыбуну і тут убачыў са сцэны Васіля Уладзіміравіча: ён стаяў у самым канцы залы, высока ўскінуўшы руку і ўзняўшы вялікі палец. На яго пачалі азірацца, і ўрэшце пачуліся рэдкія воплескі: ці мне, ці яму...
Развітваліся ўвечары ў кавярні каля вакзала. Саставілі два столікі, каб разам сесці... Васіль Уладзіміравіч з Ірынай Міхайлаўнай, Якуб Лапатка, які прыехаў некалі ў Хельсінкі на паўгода і застаўся ці не назаўсёды, Аліна Бельская, якая апынулася ў эміграцыі першакурсніцай універсітэту, я, мая дачка Ева... Вось і ўсе беларусы, што знайшліся на той час у Фінляндыі.
Мы нацыя маларухомая. Зрушваемся толькі ад нявыкруткі: калі інакш няма як. Можа, праз тое і маем, што маем. Але паціхупаціху заварушыліся, пайшліпаехалі... Зараз у Фінляндыі беларусаў ужо больш, нават створана беларускае таварыства.
Васіль Уладзіміравіч не хацеў развітвацца. Усяляк адцягваў развітанне, браў яшчэ віна... Але ўсё канчаецца хутка, a найхутчэй віно. Апошні келіх выпілі за тое, каб некалі ўсім разам спаткацца дома.
Перад тым я сказаў Быкаву, што мне, калі не хачу назаўсёды застацца ў эмігрантах, давядзецца ехаць у Беларусь, каб памяняць пашпарт, і ён падарыў мне зялёную кепку з вялізным брылём. Для маскіроўкі. Той кепкай я і махаў яму з тамбура, калі крануўся цягнік, а ён доўга, даўжэй за ўсіх ішоў за вагонам па пероне...
Ніколі ўжо ўсе разам не спаткаемся.
He ўсе разам, але праз год спаткаліся мы дома. Часткова гэту сустрэчу я ўжо згадваў... Hi ён, ні я не ведалі, што была яна перадапошняй. Каб ведаць, не заводзіў бы я тых калялітаратурных, зусім ужо ў нашых адносінах непатрэбных, размоў. Праз якія адносіны нашы зноў ледзьве не ўскладніліся.
Прамінулі два гады майго жыцця за мяжой, а я ўсё яшчэ быў старшынёй Саюза пісьменнікаў. Ці фармальна, скажам так, ім лічыўся, што раздражняла і ўладу, і многіх літаратараў. Было прынята рашэнне правесці нечарговы пісьменніцкі з’езд, каб пераабраць старшыню.
Быкаў у тэлефонных нашых перамовах не раіў мне ехаць
170
на з’езд, назваўшы некалькі прычын, па якіх я не павінен гэтага рабіць. Усе яны (у тым ліку і перасцярога, што з Хельсінкі мяне сустрэнуць горш, чым з Берліну) былі слушнымі, але я назваў дзве прычыны, па якіх ехаць павінен. Першая: быць на з’ездзе я маральна абавязаны; другая тая, хоць ужо дастаткова першай, што склікаецца з’езд перад прэзідэнцкімі выбарамі, а значыць, пісьменнікам трэба наконт іх выказацца, заявіць сваю пазіцыю, чаго без штуршка, баюся, не адбудзецца. Быкаў пераконваў мяне, што гэтага не адбудзецца і са штуршком, але ўрэшце сказаў, што ўсё адно напачатку лета збіраецца ў Менск, дык чаму б і не трохі раней, на з’езд, каб хоць пабачыцца з тымі, каго даўно не бачыў.
Я разлічваў на Быкава на з’ездзе, ды ехаць яго адгаварылі. Як наогул адгаворвалі браць удзел у любых мерапрыемствах Саюза пісьменнікаў пасля таго, як ён стаў прэзідэнтам беларускага ПЭНцэнтра. Розныя парафіі...
Калі ствараўся беларускі ПЭН, папярэдне абгаворвалася, хто ў ім можа быць. Статутныя патрабаванні да сяброў міжнароднага ПЭНа, агульныя для ўсіх нацыянальных цэнтраў, былі такімі, што адпавядаў ім хіба толькі літаратар, адліты з крышталю. А ў нас склаўся спіс чалавек з трыццаці і я выказаў сумненне, што хоць нехта ў спісе, уключна са мной, крыштальны. Быкаў сказаў: “Ну і добра, што не крыштальныя. Будуць біць дык не паб’юцца”.