Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Як, напэўна, заўважыў чытач, расказаўшы пра скандальныя пэрыпэтыіі вакол “Мёртвым не баліць”, я перайшоў ад пасьлядоўнай храналёгіі мемуарнага аповеду да розначасовай мазаікі назіраньняў, эпізодаў, выпадкаў, якія былі апасродкавана навеяны сустрэчамі з Васілём Быкавым або зьвязаныя зь ім непасрэдна.
Уключу ў гэтую мазаіку і нашы літаратурныя вочныя і завочныя гутаркі розных гадоў, у якіх былі ня толькі агульнасьць поглядаў, але і разыходжаньні ў густах.
Так, у адносінах да салжаніцынскага Івана Дзянісавіча, мажаеўскага Фёдара Кузькіна і бялоўскага Івана Афрыканавіча, распуцінскіх Ганны і Дар’і, выхаванцаў дзіцячага дома з “Крадзяжу” Вікатара Астаф’ева, не гаворачы ўжо пра ваенную прозу Віктара Някрасава, Грыгорыя Бакланава, раньняга Юрыя Бондарава ці аповесьці пра сучаснасьць Уладзіміра Цендракова нашы меркаваньні супадалі поўнасьцю. Сустрэўшыся ў Магілёве на “сіманаўскіх чытаньнях”, сышліся і ў неадназначных адносінах да спадчыны Канстанціна Міхайлавіча, прызнаўшы, аднак, і кнігу лірыкі “3 табой і без цябе”, і лепшыя разьдзелы трылёгіі “Жывыя і мёртвыя”, і дзёньнікі “Розныя дні вайны”. А, напрыклад, у адносінах
12»
да Маякоўскага разышліся крута: Васіль, успрымаючы яго ў прызьме “Стнхов о советском паспорте”, бачыў у ім выключна трыбуннага “агнтатора, горлана, главаря”. Паспрабаваўшы аднойчы, не, не перакаваць, але хоць бы выклікаць прыхільнасьць, я прачытаў з самага любімага — “Разговор на Одесском рейде” (“Перьяоблака, закат расканарейте...”). Але і да гэтага, на мой тагачасны ды і цяперашні погляд, лірычнага шэдэўра Васіль застаўся раўнадушны.
— Кахаеш, раўнуеш, пакутуеш, — дык і пішы пра гэта без выкрунтасаў. Прычым тут параходы на рэйдзе?
Тут яшчэ падліў масла ў агонь неўгамонны спрачальнік Андрэй Нуйкін. Думаючы, што абараняе Маякоўскага ад Быкава, рынуўся на мяне:
— А ты дарэмна хочаш пераканаць Васіля лірыкай! Калі б Маякаўскі зараз апынуўся з намі, ён бы ня лірыкай абараняўся, а якраз вершамі прапагандысцкімі.
Васіль ажывіўся:
— Восьвось, прапагандысцкімі. А там, дзе палітычная прапаганда, там мастацтва і заканчваецца.
He паразумеліся мы і ў ацэнках раманаў Івана Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. Я безагаворачна прымаў абодва. Васіль высока ставіў першы, але стрымана аднёсься да другога. He падабаліся яму сюжэтныя адгалінаваньні ў разьдзелах пра Апейку, ён лічыў, што яны, раман у рамане, вядуць убок ад балотных Куранёў, парушаючы стройнасьць кампазыцыі і дынаміку дзеяньня.
Да месца заўважыць: аднойчы — устаўная навэла пра камбрыга Прэабражэнскага ў аповесьці “Круглянскі мост” — і сам Васіль Быкаў пасьпяхова выкарыстаў сюжэтнае адгалінаваньне ўбок. Але ў цэлым, як правіла, дабіваючыся цэльнасьці апавяданьня, раскідвацца на адступленьні не любіў, фабулу і кампазіцыю абдумваў загадзя строга, да дэталяў.
Неяк я пацікавіўся: ці ведае ён, пачынаючы новую аповесьць, чым і як яе закончыць? Адказаў адразу ж:
— Вядома! Толькі пачаў “Ліквідацыю” (такую назву спачатку мела аповесьць “Сотнікаў”), ужо ведаў, што ў фінальнай сцэне пакараньня Рыбак выб’е пад шыбеніцай зпад ног Сотнікава цурбан. I яго просьбу шэптам “Даруй, брат” ведаў, і кароткі адказ Сотнікава “Пайшоў к д’яблу!” таксама ведаў.
Mae меркаваньні пра яго аповесьці і апавяданьні выслухоўваў уважліва нават тады, калі не з усім пагаджаўся. Але і не пагаджаючыся, рэдка спрачаўся, часьцей маўчаў. Ці злёгку моршчыўся, адмятаючы парады, калі яны межавалі зь сюжэтным дзеяньнем. У такіх парадах, якія напачатку сыпаліся зь мяне па маладой дурноце, ён патрэбы ня меў.
Памыляўся я і калі перасьцерагаў яго ад захапленьня прытчай. Падбадзёраны ў час “Альпійскай балады” сваім прадбачаньнем, што рамантыка — ня справа Васіля Быкава, я, не без самаўпэўненасьці, доўга лічыў, быццам бы і прытчавасьць не ў прыродзе яго таленту. Змоўкнуў, калі прачытаў “Сьцяну”, “Ідэю”, сучасную казачку для дарослых “Хвастатая” — высокаякасныя навэлістычныя ўзоры прытчападобнай прозы. Але і пасьля “Сьцяны” дазволіў сабе пасьпешлівае павучаньне па апавяданьню “Глухая гадзіна начы”. Туга закручанае яго дзеяньне разьвіваецца ў нашы дні пагалоўнага абясцэньваньня чалавечых жыцьцяў, але герой пастаўлены ў правераную у аповесьцях пра вайну памежную сытуацыю маральнага выбару паміж годнай сьмерцю і подлым выжываньнем цаной трусьлівай зьдзелкі з сумленьнем — здрады хоць не франтавога ці партызанскага сябра, а толькі збольшага знаёмага суседа, але — чалавека.
— Але ж не бывае так, каб кілер, перш чым забіць, зьвяраў з пашпартам прозьвішча заказанай ахвяры!
— Так, не бывае, — вяла пагадзіўся Васіль.
Таму, відаць, вяла, што бытавая праўдападобнасьць і на гэты раз яго займала менш галоўнага сэнсу прытчы.
Пасвойму блізкае да прытчы і апавяданьне “Труба”, дарма што ў аснове яго, як тлумачыць аўтар, ляжыць сапраўдны жыцьцёвы выпадак...
У водгуках пра тое, што пішу і друкую я, Васіль, наагул быў нешматслоўны, скупы. У артыкулах пра яго штосьці прымаў, чагосьці не прымаў, але і пра тое і другое гаварыў мімаходзь. Пра маю кампрамісную даніну “сацрэалістычнай” (ад гэтага кондавага паняцьця я, на жаль, ня вызваліўся аж да канца 70х) тэрміналёгіі не гаварыў ніколі, хоць хутчэй за ўсё не прымаў яе. 3 адабрэньнем адгукаўся пра некаторыя партрэтныя і палемічныя артыкулы, уважліва ўчытваўся ў мэмуарныя дэталі блякаднага дзяцінства ў Ленінградзе, эвакуацыйнага жыцьця ў Татарыі. Пасьля публікацыі
12:
крытычнага артыкула пра сталінісцкі раман У.Кочатава “Вугал падзеньня” (так склалася “літгазэтаўская” кан’юктура, што А.Чакоўскі быў у ім надта зацікаўлены) пазваніў з Горадні ў знак салідарнасьці. Салідарызаваўся і тады, калі кочатаўскія аднаверцы, уключаючы забытага сёньня маршала авіяцыі, накінуліся на мяне як на крытыкапаклёпніка. Лічыў цікавымі артыкулы пра Юрыя Трыфанава, Булата Акуджаву, Данііла Граніна. Падтрымаў мяне ў занятках гісторыяй і гістарычным раманам, у непрыняцьці прозы Валянціна Пікуля, у палеміцы з патрыятыстамі з “Молодой гварднн” і “Нашего современннка”. Да іх зьнішчальнай крытыкі маёй кнігі “Роман н нсторня” паставіўся з абурэньнем. Аднойчы раптам прарвалася ў лісьце, не памятаю ўжо з чым было зьвязана: “...ты добры крытык”. Прызнаюся: ад яго пахвалы заірдзеліся вушы. He падманваючы сябе, заўсёды бачыў у сабе прафэсіянала сярэдняй рукі, і ад слоў Васілёвых адчуў адначасова і няёмкасьць, і натхненьне: раз ён так піша, значыць, я на правільным шляху...
Абнадзейвальны ўзьлёт “перабудовы” даў нашым блізкім пазыцыям новыя стымулы. Стаўшы прэзыдэнтам Беларускага ПЭНЦэнтра, Васіль запрашаў мяне на штогоднія канфэрэнцыі ў Менску. Я, са свайго боку, усё часьцей церабіў яго сваімі просьбамі, на якія ён адгукаўся з гатоўнасьцю.
Горача і да канца падтрымліваў сваім аўтарытэтам нованароджаны Саюз пісьменьнікаў Масквы, які пісьменьнікі дэмакратычнай арыентацыі, адмежаваўшыся ад чыноўнага СП СССР, стварылі ў жніўні 1991 года адразу пасьля гэкачапісцкага путчу. I палічыў абавязкам пабываць у нас у адзін з апошніх прыездаў у Маскву, і не прапусьціў магчымасьці сказаць некалькі добрых слоў у адным з — таксама апошіх — тэлеінтэрвію, назваўшы пры гэтым Юрыя Чарнічэнку, Рыму Казакову і мяне сваімі блізкімі сябрамі. Як аўтар выступіў у адным з першых нумароў нашага часопіса “Кольцо “А” з строга дакладнымі адказамі на пытаньні 8Огадовай даўніны, яшчэ горкаўскай — такая была задумка рэдакцыі — “анкеты” аб антысэмітызьме. Лёгка пагадзіўся ўвайсьці ў рэдкалегію нашай газэты “Лнтературные вестн” і часьцей за іншых прысылаў водгукі, рэцэнзіі, артыкулы. Завочна ўдзельнічаў у падрыхтаванай намі сумесна з аргкамітэтам Сяргея Юшанкова (пра яго, дарэчы, заўсёды гаварыў з
28
глыбокай павагай) навуковапрактычнай канфэрэнцыі “50годзьдзе Перамогі. Гуманныя каштоўнасьці і патрыятызм”. Прыехаць ня змог, але выступленьне ‘Торкі смак перамогі” прыслаў загадзя. 1996м годам датавана яшчэ адна “пікаўская” (незалежнае выдавецтва ПІК) і таксама з ягоным аўтарскім удзелам, невялікім па аб’ёме словам, кніга — зборнік антыфашысцкай публіцыстыкі “Нужен лн Гнтлер Роснй?”.
Ахвотна адказваючы згодай на прапановы адобрыць сваім подпісам тое ці іншае калектыўнае пісьмо, зварот, заяву грамадзкасьці, у тым ліку літаратурнай, даверыў мне ставіць ягонае прозьвішча пад тымі, якія падпісваю сам, без папярэдніх перазвонаўузгадненьняў. Але ў паваротрую ноч з 3 на 4 кастрычніка 1993 года я гэтае права ня выкарыстаў. Зьбіраючы подпісы пад калектыўнай пісьменьніцкай заявай, якая выкрывала камунафашысцкі мяцеж, я, усьведамляючы гістарычную адказнасьць і моманту, і дакумэнта, пазваніў Васілю з зацемненага — асьцерагаліся абстрэлу — юшанкоўскага кабінэту. Зачытаў тэкст, які ён, як і многія іншыя ў тую ноч, падпісаў без усялякіх хістаньняў. I, у адрозьнені ад некаторых калегаў, не адрокся ад подпісу і потым, пад націскам злосных нападак, якія абрынулі на нас ярыя ненавісьнікі дэмакратыі, якая не здалася, устаяла на мяжы сіл...
Пасьля вымушанага ад’езду Васіля і Ірыны Міхайлаўны спачатку ў Фінляндыю, затым у Германію сустракацца амаль што перасталі. Без яго і Менск для мяне перастаў быць Менскам. Але больш частымі сталі лісты, тэлефонныя званкі. 3 многіх і розных запомнілася, як зацікаўлена адгукнуўся ён на мой удзел у стварэньні паліталягічнага часопіса “Новые вехн”, галоўным рэдактарам якога стаў Ігар Чубайс. “Віншую, ты зрабіў правільны выбар”, — напісаў Васіль, падмацоўваючы сваё адабрэньне падрабязным аглядам першага нумару. Была спакуса папрасіць яго дазволу на публікацыю гэтага агляду ў шэрагу чытацкіх водгукаў. Ня выйшла: на трэцім нумары “часопіс заглух” па банальнай прычыне: адсутнасьць грошай. Гэтак жа цёпла сустрэў ён і міжнародны яўрэйскі, цяпер — рускаяўрэйскі часопіс “Новый век”, нават абяцаў стаць яго аўтарам. He пасьпеў...
Пазьбягаючы танных сантымэнтаў у асабістых стасунках, мы ўзаемна хавалі свае клопаты адзін пра аднаго лёгкім флё
12!
рам іроніі. “А Саша Адамовіч меў рацыю, — напісаў аднойчы. — Пераходзь на кефір і ня пі гарэлкі”. “Вася, старэеш, — адказаў я, — робішся занудным маралістам. I наагул — ты часта бачыў, каб я перабраў? Разы дватры, ня болей, ды і то ў даўнейшыя, маладыя гады”. Калі з чарговай паездкі ў Польшчу вярнуўся ў гіпсе са зламанай нагой, Васіль званіў мне калі ня кожны, дык праз тыдзень.