• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    У той год, стаміўшыся ад журналісцкай цякучкі, я пайшоў з “Лнтературной газеты”, дзе адбарабаніў дзесяць гадоў, і адчуўшы вострую патрэбу паглыбіць, сыстэматызаваць, абагульніць назапашаныя веды, паступіў у асьпірантуру Акадэміі грамадзкіх навук на катэдру тэорыі літаратуры і мастацтва, якую ўзначальваў І.С. Чарнаўцан. Сяджу аднойчы ў чытальнай зале, багатай, да слова, сваім кніжным фондам, над нечым працую,
    IIO
    раптам — званок з катэдры: Ігар Сяргеевіч просіць зайсьці. Спускаюся. У кабінэце ён, прафэсар В.І.Баршчукоў і асьпірант трэцяга курса Уладзімір Сяўрук.
    — Вы чыталі ў “Новом мнре” аповесьць Васіля Быкава?
    — Вядома.
    — I ваша думка?
    Гавару ўзбуджана, горача. Сяўрук загадкава ўхмыляецца, Чарнаўцан хмурыцца, Баршчукоў з прыкметнай палёгкай:
    — He, вы нам не падыходзіце.
    Пайшоў недаўмяваючы, гадаю, у чым справа. Потым успамінаю: Сяўрук неяк пахваліўся, што піша артыкул пра “Мёртвым не баліць”, балазе тэма яго дысыртацыі — сучасная ваенная проза. Відаць, артыкул напісаны і яго зараз калектыўна “дачышчаюць” — вось і хацелі паклікаць мяне на дапамогу. Але, угадаўшы і, як неўзабаве высьветліцца, угадаўшы правільна, даверліва не западозрыў нічога дрэннага. Бо на маіх жа вачах усяго пару месяцаў таму Сяўрук узбуджана насіўся па асьпіранцкім інтэрнаце, трымаючы пад пахай часопіс “Маладосьць”, дзе друкавалася аповесьць у беларускім арыгінале, і чапляўся ледзь не да кожнага сустрэчнага:
    — Давай пачытаю! Зь ліста. Уголас. Востра... Выкрывальна...
    Мінае яшчэ тыдзень, Разгортваю аднойчы “Правду”. Апэратыўна адгукаючыся на “новаміраўскую” публікацыю “Мёртвым не баліць”, яна пільна кляйміць і часопіс, і аповесьць, пра якую “трэба сказаць прама і бескамірамісна” як пра няўдачу. “Гэтая няўдача — вынік сур’ёзных ідэйнаэстэтычных пралікаў пісьменьніка”. He артыкул зьдзівіў — уразіў подпіс пад артыкулам: У.Сяўрук. Надрукавана — вядома ж, невыпадкова — напярэдадні зьезду Саюза пісьменьнікаў Беларусі, куды і я павінен ехаць па гасьцявым запрашэньні. “Праўдзінскі”, а значыць, і цэкоўскі разьлік празрысты, як дажджавая кропля: накіраваць зьезд на асуджэньне аповесьці. I заканамерна, што ўслед за сталічнай зубадрабілкай у беларускім друку неадкладна зьявіўся такі ж разносны артыкул рэспубліканскага лакея.
    Прыехаўшы ў Менск, даведваюся: вялікая група беларускіх пісьменьнікаў, некалькі дзясяткаў чалавек, калектыўным адкрытым пісьмом асудзіла абодва артыкулы як
    411
    публічныя даносы. Страсьці разагрэліся да мяжы і напэўна выліюцца на зьезьдзе.
    Сустрэўшыся з Васілём, расказваю, як перад ад’ездам бачыўся зь яго перакладчыкам М.В.Гарбачовым, які быў у той час кіруючым апаратчыкам Саюза пісьменьнікаў СССР. (Ад яго пасрэдніцкіх паслуг Васіль хутка наадрэз адмовіцца, як толькі заўважыць яго імкненьне пры перакладзе згладжваць, абстругваць, счэсваць самыя вострыя вуглы). Ён упаўнаважыў мане перадаць ад яго імя: калі будзеш выступаць, то скажы пра тое і вось так.
    Як мне тады думалася, некаторыя довады, каб адбіць аповесьць ад ганьбаваньня мелі рацыю, але Васіль, уважліва выслухаўшы, адмёў усё:
    — He, гэтыя парады абарончыя, а я буду не абараняцца, а наступаць. Да таго ж Міхаіл ня столькі мяне абараняе, колькі сябе як перакладчыка ідэйна заганнай аповесьці. Але я нават ускосна ня буду апраўдвацца: мяне, маўляў, ня так зразумелі. Гэта было б падобна на пакаяньне, а я ім ня Го Мажо...
    Хто такі Го Мажо, пры чым тут ён? — зьдзівіцца сёньняшні чытач. 3 адлегласьці мінулых дзесяцігодзьдзяў без тлумачэньняў, відаць, не абысьціся. Савецкая прапаганда, якая нагнятала “пасьляадліжнае” закручваньне гаек у краіне, дазваляла сабе выпускаць пару ў шчыліну — крытыкаваць перагібы “культурнай рэвалюцыі” ў Кітаі. Адна з цэнтральных газэт, магчыма, тая ж “Літаратурная”, перадрукавала ўнікальнае па ўгодлівасьці, самапрыніжэньні і ўкленчваньні пакаяньне кітайскага акадэмікапісьменьніка перад “вялікім кормчым”. На гэты знакавы прыклад труслівага ўслужэньня ўладзе і спашлецца Васіль Быкаў на наступны дзень, узьняўшыся на трыбуну зьезда.
    Сапраўды не абараняўся, а наступаў. Прамова была аглушальная, поўная грамадзянскай мужнасьці і асабістай годнасьці. I удзячнасьці ўсім, хто выказаўся ў яго падтрымку. Пакуль сярод нас, пісьменьнікаў, існуе такая салідарнасьць, гаварыў ён у канцы, беларускай літаратуры нічога не пагражае.
    Пісьменьніцкую салідарнасьць ён, вядома, пераацаніў. На другі дзень зьезда на трыбуну сьпехам выпусьцілі Алеся Савіцкага, будучага кіраўніка літаратурнымі справамі ў бе
    112
    ларускім ЦК. На вачах ашаломленай залы ён цынічна паносіў Васіля і за аповесьць, і за прамову, і ня проста паштрэйкбрэхерску, а нахабна, як здраднік. 3 той подлай прамовы пачнецца імклівы ўзьлёт ягонай службовай і пісьменьніцкай кар’еры. За чыноўніцкімі посьпехамі, як і за частымі і шчодрымі выданьнямі бяздарных твораў беларускага фаварыта паапякунску будзе сачыць тадышні намесьнік загадчыка аддзела — забыўся: прапаганды і культуры — ЦК КПСС Юры Мяленцьеў. Прысутнічаючы на зьездзе ў якасьці ганаровага госьця, ён закулісна кіраваў ім, а між іншым не забываў і мяне куснуць у кулюарах як маскоўскага падпісанта па Сіняўскім — Даніэлю.
    Быў сярод гасьцей і Юры Сураўцаў, які нядаўна стаў намесьнікам галоўнага рэдактара “Лнтературной газеты” і напярэдадні зьезду выкрасьліў з майго артыкула, які стаяў у нумары, прыхільныя словы пра Васіля Быкава. Пачуўшы пра гэта, я зьняў артыкул. Раззлаваны маім непаслушэнствам, ён падышоў да мяне ў перапынку, які аб’явілі праз кароткі час пасьля выступленьня Васіля.
    — А цытаткі маглі б і лепшыя падабраць!
    Зьедлівасьць я ўлавіў, але пра што гаворка — не зразумеў.
    — Якія цытаткі? Хто каму падбіраў?
    — Васілю з Бялінскага. Вы ж усе пісалі яму прамову.
    — Хто — вы?
    — Адамовіч, ты — брыгадай працавалі.
    — Ну лічы тады, што “Мёртвым не баліць” я напісаў, a калі не я адзін, то ўсе мы разам — брыгадным падрадам...
    Разьвітваючыся з Васілём, папрасіў даць з сабой тэкст прамовы. Павагаўшыся, даў. Раніцой у Маскве — расказваю пра гэта ўпершыню — я пераклаў яе, даў пачытаць аднаму, другому — пайшла па руках. Наўрад ці я быў адзіны, хто вярнуўся зь Менску з быкаўскай прамовай у кішэні, але з тэкстаў, якія тады разышліся, той, што прывёз я, апазнаваўся па аднойдзвюх недакладнасьцях, якія я ў сьпешцы дапусьціў, перакладаючы з беларускай мовы. I, як потым даведаўся ад Васіля, яшчэ па нейкай фразе, якую ён не гаварыў з трыбуны, але ня выкрэсьліў у маім экзэмпляры. У гэтую “недакладнасьць” уедліва ўчапіўся ўніклівы кадэбіст, які выклікаў Васіля на “прафіляктычную” гутарку ці то ў Менску, ці ў Гародні: успомніце, як і каму вы перадалі
    113
    нявыпраўлены тэкст. Пра тое, як ён ухіліўся ад адказу, Васіль не расказваў. Здаецца, панаракаў на бескантрольнасьць у мітусьні нэрвоваузьвінчанай абстаноўкі...
    Дарэчы будзе разрадзіць напружаньне мэмуарных успамінаў жартаўлівым апавяданьнем пра выпадак сьмешны, амаль фарсавы. Паводле сьведчаньня Маі Іванаўны Коневай, дачкі маршала, яе бацькц таксама прачытаў “Мёртвым не баліць”. Прачытаў і разбушаваўся: што ж гэта ён, нягоднік, робіць? Кіраваградзкая ж апэрацыя — з маіх лепшых!
    — Я яму тлумачу: тата, ён жа не пра тваю апэрацыю піша, а пра тое, што ў цябе ў тыле адбылося, калі немцы вырваліся з акружэньня.
    — Усё роўна нягоднік!
    Васіль выслухаў вельмі сур’ёзна. I папрасіў:
    — Перадайце Івану Сьцяпанавічу: тая яго апэрацыя сапраўды бліскучая. Але што было, тое было — у аповесьці я нічога не прыдумляў. I нямецкі прарыў, і пастку, у якую мы трапілі, сам перажыў.
    Мая Іванаўна перадала. I, пасьмейваючыся, расказала потым, як пахвала лейтэнантава кранула маршала:
    — Ну добра, скажы яму, што ён таксама таленавіты...
    Вярнуся, аднак, да сюжэту з У.Сеўрукам, які беларускім зьездам не завяршыўся. Неўзабаве пасьля “праўдзінскага” дэбюту асьпіранта на катэдры адбыўся чарговы партыйны сход. Некаторыя прастадушныя Дон Кіхоты, і Андрэй Нуйкін першы сярод іх, дапытліва стараліся высьветліць, калі аўтар установачнага шальмаваньня быў шчыры і казаў тое, што думаў на самай справе. Ці тады, калі бурна (ці правакацыйна?) захапляўся “выкрывальніцкай” аповесьцю? Ці калі выкрываў яе, а заадно і ідэйную заганнасьць крамольнага часопіса “Новый мнр”. “Герой дня” задаволіў наіўных маралістаў, не міргнуўшы вокам:
    — Мяне асуджаюць за тое, што я памяняў пазыцыю. Але давайце разьбяромся, якую ж пазыцыю я заняў? Андрэя Сіняўскага ці што?
    Ганебны “працэс” прайшоў нядаўна, і нахрапісты кар’ерыст, авалодваючы прыёмамі дэмагогіі, ліў лячэбны бальзам на душы “старэйшых вопытных таварышаў”, якія яго нібыта адукавалі, “дапамаглі разабрацца” ў ачарняльным творы ідэалягічнага дывэрсанта.
    ill
    Адным ca старэйшых быў І.С.Чарнаўцан, навуковы кіраўнік, які рэкамэндаваў свайго асьпіранта на працу ў ЦК. “Гэта была мая памылка”, — паскардзіцца ён, п’ючы гарбату ў сваім доме праз паўтара зь лішнім дзясятка гадоў. Пэўна, я быў жорсткі, адказваючы на гэтае даверлівае прызнаньне, бо добра ведаў, што сарвалася яно ў Ігара Сяргеевіча ў нялёгкую хвіліну:
    — Ад гэтай памылкі вас засьцерагалі . Але вы не хацелі прыслухацца...
    Некарэктны, відаць, быў і мой дакор А.М.Якаўлеву, калі разам аднойчы ўспомнілі У.Сеўрука, які зьнік з Масквы пасьля жнівеньскага путча 1991 года:
    — Але ж вы самі яго прыгрэлі . . .
    — А вы ведаеце, — засьмяяўся Аляксандар Мікалаевіч, — як ён заходзіў да мяне у кабінэт? На паўсагнутых. . .
    Сам я гэтага, вядома, ня бачыў. Але наслухаўся даволі. Як і пра тое, што выгнаньне А.М.Якаўлева з ЦК КПСС пасьля вядомага “літгазетаўскага” артыкулу “Супраць антыгістарызму”, для якога, між іншым, і Ў.Сяўрук зьбіраў матэрыялы, узьнесла прабіўнога інструктара на новую прыступку цэкоўскай іерархіі. Першы сярод падхалімаў, пакуль “шэф” выконваў абавязкі загадчыка аддзела прапаганды, ён імгненна перафарбаваўся ў ярага абаронцу рускіх “патрыётаў” з “Нашего современннка” і “Молодой гварднн” ад апальнага пасла ў далёкай Канадзе.
    Характэрна: сярод колішніх асьпірантаў, якія не палічылі двудушша доблесьцю будучага ЦКоўца, не знайшлося ніводнага, каму ён не адпомсьціў, стаўшы паўнамоцным куратарам друку, выдавецтваў і... цэнзуры. Пакідаючы ўбаку дробныя гнюснасьці і буйныя подласьці, зробленыя ўсім нам разам і кожнаму паасобку, раскажу пра адну, што датычыла мяне, а яшчэ болей Васіля Быкава, чый том выбранай прозы “Дажыць да сьвітаньня” выходзіў у 1979 годзе ў кніжным дадатку да часопіса “Дружба народов” (выдавецтва “Нзвестня”) з маім пасьляслоўем “Па праву памяці. (Васіль Быкаў: маральныя ўрокі “ваеннай прозы”)”.