Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Быў у В.У. больш за гадзіну, ён пайшоў, нягледзячы на мой супраціў, выводзіць мяне з больніцы і правёў аж да фае на першым паверсе”.
Выпісалі Васіля Уладзіміравіча 9 красавіка — забраў яго Лукашук, я прыехаў пад вечар. Быкаў быў у добрым настроі — як заўсёды, пачаставаў гарэлкай. У той дзень ён сказаў, што артыкул Кудраўца ў “Народнай волі”, які я прынёс яму раней у шпіталь, надаў яму добрага настрою пасьля публікацыі ў “Нёмане” (часопіс з новай, прызначанай Лукашэнкам рэдактаркай надрукаваў пасквіль Росьцікава, які сваёю гнюснасьцю перакрыў усё, што пісалася пра Быкава). Ён, вялікі пісьменнік, перажываў зза публікацыі нейкага падонка і цешыўся звычайнаму газетнаму артыкулу — нагэтулькі адвык ад добрых словаў на Радзіме.
Праз некалькі дзён мы наведалі Васіля Уладзіміравіча з жонкай і дачкой (добра, што з сабой была відэакамера) і дамовіліся, што дапаможам арганізаваць прыезд у Прагу ягоных сыноў, якіх ён вельмі хацеў пабачыць. А праз тыдзень мне трэба было на месяц ляцець у НьюЁрк...
Потым, па вяртаньні ў Прагу, мне давялося яшчэ некалькі разоў быць у ягонай кватэры — па просьбе Васіля Уладзі
393
міравіча перадаваў яму ў Менск з аказыяй некаторыя рэчы. Апошнія тыдні жыцьця Быкава, акрамя пагаршэньня здароўя, былі атручаныя пагрозай выпіскі яго і Ірыны Міхайлаўны з менскай кватэры — гісторыя, якая, перакананы, была справакаваная ўладамі і пра якую рана ці позна будзе вядомая ўся праўда.
Пра сьмерць Быкава я даведаўся праз сорак хвілінаў пасля яе — патэлефанаваў Лукашук, і праз паўгадзіны разам зь ім і Віталём Тарасам мы былі ў студыі, распачалі прамы эфір — гэта быў прафесыйны абавязак, і яго трэба было выконваць, як бы цяжка гэта не было. А раніцай наступнага дня разам з Галяй — па просьбе Ірыны Міхайлаўны — мы зьбіралі ягоныя рэчы, каб перадаць у Мінск і пакласці ў труну. Яна ня ведала, дзе белчырвонабелы значок, і я перадаў свой, які і прыкалолі да пінжака. Перадаў і ручку Васіля Уладзіміравіча з ягонага пісьмовага стала — Ірына Міхайлаўна паклала яе ў труну разам з уніяцкай іконкай ад Сяргея Абламейкі, з якой Быкаў не раставаўся у праскім і бараўлянскім шпіталях.
У той красавіцкі дзень, на разьвітаньне, Васіль Уладзімі , равіч падышоў да вакна і счапіў над галавой далоні — я заўсёды ўспрымаў такі ягоны жэст як пажаданьне перамогі...
г. Прага
Генадзь МУРАЎЁЎ
АПОШНІЯ ДНІ
Васіль Уладзіміравіч Быкаў патэлефанаваў мне раніцай у панядзелак 2 чэрвеня 2003 года і папрасіў прайсці абследаванні ў нашым інстытуце. Я адказаў: “Прыязджайце зараз жа, я буду Вас чакаць.” Але, спаслаўшыся на не дужа добрае самаадчуванне пасля вяртання з Прагі і неабходнасць закончыць такіясякія неадкладныя справы, Васіль Уладзіміравіч папрасіў перанесці візіт на пятніцу 6 чэрвеня. He ведаючы толкам сапраўднага стану яго здароўя, я пагадзіўся. Як аказалася, дарма: быў згублены цэлы тыдзень. Праўда за гэты час у мяне было некалькі тэлефонных размоў, з якіх я зразумеў, што сітуацыя з хваробай вельмі трывожная і прымаць даводзіцца самыя экстраныя меры. У адной з гэтых размоў я спытаў Васіля Уладзіміравіча, ці не збіраецца ён зноў за мяжу. I атрымаў цьвёрды, адназначны адказ: “He, больш нікуды не паеду.” Мне стала ясна, што ён усьведамляў увесь цяжар свайго становішча і добра разумеў, дзеля чаго вярнуўся на Радзіму...
У выніку ўсебаковага абследавання 6 чэрвеня высветлілася, што печань амаль што цалкам занятая метастазамі ракавай пухліны і нарастае пячоначная недастатковасць з інтаксікацыяй арганізма. Усё гэта прагрэсіруе на фоне, у першую
395
чаргу, ішэмічнай хваробы сэрца і бранхіяльнай астмы, а таксама шэрагу іншых захворванняў.
Аперацыю Быкаву ў Празе зрабілі 27 сакавіка 2003 года. Была яна вымушанай мерай, бо ўжо тады хвароба была запушчанай, меліся метастазы ў печані. Зрабілі яе прафесійна бездакорна. Адзіным далейшым выйсцем была хіміятэрапія, якую і прызначылі. Пры гэтым павінен быў быць пільны кантроль, комплексная і метанакіраваная кардыятропная тэрапія, карэкцыя праяў бранхіяльнай астмы. Усё гэта магчыма толькі ва ўмовах стацыянарнага, а не амбулаторнага лячэння, у спецыялізаванай лячэбнай установе з паўсядзённым кантролем. Забеспечыць гэта, на жаль, не ўдалося. Як высветлілася па вяртанні на Радзіму, хіміятэрапія аказалася неэфектыўнай, была адменена і назначана новая схема на фоне ўсебаковай падтрымліваючай тэрапіі. Штодня збіраліся кансіліўмы вядучых спецыялістаў: анколагаў, хіміятэрапеўтаў, радыёлагаў, кардыёлагаў, алерголагаў, рабілася ўсё магчымае і нават немагчымае. Але было позна. Стала ясным, што жыць яму засталося максімум месяц... Паўстала пытанне, як зрабіць, каб Васіль Уладзіміравіч хаця б змог сустрэць свой дзень нараджэння — 19 чэрвеня. Пасля пакутлівага роздуму, праводзячы яго дадому, я спытаў:
— Васіль Уладзіміравіч, як Вы паставіцеся да шпіталізацыі ў наш інстытут?
— А карысць будзе? — пацікавіўся Васіль Уладзіміравіч і, адчуўшы маю няўпэўненасць, не чакаючы адказу, дадаў: — Увогуле так, мусіць, будзе лепш для маіх родных... — і цьвёрда паабяцаў: — У панядзелак прыеду...
У панядзелак 9 чэрвеня Васіль Уладзіміравіч прыехаў у інстытут. Выглядаў ён ужо горш, чым напярэдадні. Адразу пачалася карпатлівая праца па ўдакладненню стану ўсіх сістэм яго арганізма, іх патэнцыяльных магчымасцяў, яшчэ наяўных рэзерваў. Вынікі былі несуцяшальныя. Праводзілася інтэнсіўная агульнаўмацоўваючая тэрапія па ўсіх накірунках. Пачалася падрыхтоўка да спецыальнага лячэння.
11 чэрвеня Быкаў адчуў сябе горш, але нам даволі хутка ўдалося вывесці яго з гэтага стану і амаль што нармалізаваць галоуныя параметры жыццядзейнасці. Як крок адчаю, пачалі неадкладнае спецыяльнае лячэнне. Правялі яго з 12 па 14 чэрвеня. Перанёс яго Васіль Уладзіміравіч здавальняюча,
ж
адпаведна стану здароўя.
3 15 па 17 чэрвеня Васілю Уладзіміравічу было крышку лепш, хоць мы добра разумелі, што гэта часова. У адзін з такіх дзён, сонечны і сухі (а ў такое надвор’е ён заўсёды адчуваў сябе лепш) мы раніцай размаўлялі з ім не столькі пра лячэнне, колькі, як кажуць, пра жыццё. У яго быў добры настрой. У адзін з момантаў, пасля паўзы, калі я стаяў і глядзеў у вакно, Васіль Уладзіміравіч сказаў:
— Сёння неблагая раніца — і дадаў: — Якое супрацьлеглае значэнне мае ў рускай і беларускай мовах сэнс слова “блага”!
Потым памаучаў і, калі я адвярнуўся ад вакна, прамовіў:
— Генадзь Мікалаевіч, я добра памятую нашу з Вамі цяжкую размову трыццаць гадоў таму. Вось і я апынуўся ў інстытуце анкалогіі. Мусіць, так было наканавана лёсам...
Пра ягонае жыццё за мяжой мы размаўлялі мала. Але з таго, што Васіль Уладзіміравіч казаў, адчувалася, што найбольш запала яму ў душу Фінляндыя. Пра Чэхію толькі аднойчы зайшла гаворка. Я спытаў, між іншым, як ставіліся там да яго ў прыватнасці ўрачы. Васіль Уладзіміравіч адказаў, што, маўляў, не хацеў іх лішні раз турбаваць, і пасля невялікай паўзы дадаў:
— Нічога яны не забылі і не даруюць нам, менавіта нам, бо ўсе мы для іх — рускія, савецкія, і я ў тым ліку. Што ж тычыцца кіраўніцтва і асабіста прэзідэнта Чэхіі, то стаўленне было самае станоўчае, сяброўскае.
Адчуў я, што паміж Быкавым і чэшскім медыцынскім персаналам не заўсёды было поўнае паразуменне. А гэта так важна — каб паміж урачамі, сёстрамі і хворым было поўнае ўзаемаразуменне. Каб хворы не адчуваў, што ў нейкае імгненне яго разумеюць не зусім дакладна, а ўрачы і сёстры не гатовы хутка і адэкватна рэагаваць на нечаканае змяненне самаадчування хворага. Гэта ж магчыма толькі тады, калі яны размаўляюць на адной мове. Калі такога не адбываецца, гэта цяжка адбіваецца на стане хворага. Быкаў жа чэшскай мовы не ведаў...
18 чэрвеня стан здароўя Васіля Уладзіміравіча пачаў пагаршацца.
У другой палове дня ў пятніцу 20 чэрвеня ён быў пераведзены ў рэанімацыю. У нядзелю 22 чэрвеня ў 20:10 спы
нілася сэрца, наступіла клінічная смерць. Інтэнсіўныя рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі. У 20:50 была канстатавана біялагічная смерць...
Якім я запомніў Васіля Уладзіміравіча ў апошнія дні яго жыцця?
Вельмі сціплым, цярплівым і мужным, спакойным і разважлівым. Аніякага адцення страху ці панікі. Добра ўсё разумеючы, ён і тут быў прыкладам сапраўднага беларуса...
г. Мінск
Івонка СУРВІЛА
УДЗЯЧНАЯ ЛЁСУ
Пра смерць Васіля Быкава мне паведаміў з Прагі Сяргей Навумчык гадзіну пасьля сьмерці.
Хаця кожны з нас ведаў, што Быкаў цяжка хворы і можа адыйсьці ў любы момант, вестка была страшэнна балючым ударам. Каб неяк ачуняць, я зазваніла Зіне Гімпелевіч. Ведала, што яна зразумее маё пачуцьце гора — яна таксама моцна перажывала хваробу Быкава, моцна яго любіла і паважала.
Некалькі сэкундаў Зіна маўчала. Як заўсёды, аднак, яна неўзабаве знайшла словы суцяшэння.
Пакуль я званіла старшыні ЗБК, доктару Мурзёнку, пачуўся званок з Прагі. Хацелі, каб я сказала пару слоў пра Быкава. Ня вышла ў мяне гэта... Ці лепш кажучы, вышла яно так банальна ў параўнаньні да майго болю...
Пазнаёмілася я з Васілём Быкавым у 2000м годзе ў Празе. Праўда, гэта быў другі раз, калі я яго бачыла. Першы раз мы былі апынуліся разам перад беларускім тэлебачаньнем на кангрэсе “Сьвет пасьля Чарнобылю” ў Менску ў 1992м годзе. Але да гутаркі тады не дайшло.
У Празе нас чакала цэлая сэрыя супольных захадаў на карысьць Беларусі. Былі мы разам і ў Міністэрстве замежных справаў, і ў Прэзыдэнцкім Палацы, разам давалі прэскан
3»
фэрэнцыю, разам вячэралі з чэскімі палітыкамі, разам садзілі дрэва дэмакратыі для Беларусі.
Нашая праская грамада пасяліла Васіля Быкава з жонкай Ірэнай у тым самым гатэлі, дзе мяне, толькі на наступным паверсе. А паколькі я была адна, цудоўны чалавек Быкаў клапаціўся кожнае раніцы, каб я не памерла з голаду. Каля 9ай званіў тэлефон і чуўся ветлівы голас пісьменьніка, які запрашаў мяне на смачную каву, прыгатаваную спадарыняй Ірэнай. I вось так мы кожную раніцу мелі магчымасьць ня толькі разам пасьнедаць, але і нагаварыцца... Рэшту дня праводзілі разам, але ўжо спаўняючы свае афіцыійныя абавязкі. Усюды, дзе нам даводзілася быць, Васіль Быкаў выказваў жаданьне, каб чэскія ўлады далі магчымасьць беларускай моладзі, якая пацярпела ад пераследу ў Беларусі, прадаўжаць навуку ў Чэхіі.
Другі раз мы пабачыліся зноў у Празе ў сакавіку 2003га году. Едучы ў Прагу, я яшчэ ня ведала, што Васіль Быкаў хворы. I толькі калі заехала, мне сказалі, што пісьменьнік ідзе ў шпіталь. Гэтым разам мы толькі бачыліся на сьвяткаваньні 25га Сакавіка, якое адбылося ў суботу, 22га. I зноў пару гадзін у нядзелю, 23га, калі мы з карэспандэнтам Радыё “Свабода” Сяргеем Навумчыкам адведалі спадарства Быкавых у іхнім памяшканьні і ўсе разам паабедалі ў кітайскім рэстаране.