Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
У Нямеччыне я наведваў яго толькі два разы — канешне, можна было б часьцей, але не хацелася навязвацца, парушаць ягоны лад жыцьця, а вось па тэлефоне гутарылі часта, дасылаў яму і найбольш цікавыя публікацыі з Беларусі.
У сакавіку 2000 году Быкаў прыехаў у Чэхію на сьвяткаваньне ўгодкаў БНР — тады ж у Празе гасьцявалі і Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк. Прыгадваю адну гутарку пад час прагулкі ля Карлава моста. Размаўлялі пра Салжаніцына, і Васіль Уладзімравіч распавёў, як у 1973 годзе, у яго нават
не запытаўшыся, паставілі ягоны подпіс пад калектыўным лістом супраць Салжаніцына. Тады я сказаў, што праўду абавязкова трэба аднавіць, і калі ён хоча — мы можам зрабіць пра гэта інтэрвью. “А, што цяпер каму дакажаш?” — сказаў тады Быкаў. I ўсё ж той эпізод уключыў у кнігу ўспамінаў, вядомую цяпер як “Доўгая дарога дадому” (адна з папярэдніх назваў — “Пункціры памяці”), якую мне давялося прачытаць у рукапісе яшчэ да таго, як яна была ім начытаная па “Свабодзе”. Што ж да Салжаніцына, пра якога мы зь ім навогул шмат гаварылі, дык выкажу, магчыма, парадаксальную думку. Пасьля публікацыі таго ліста Васіль Уладзіміравіч рабіў спробы датэлефанавацца да Аляксандра Ісаевіча, але не атрымалася. Дэзавуяваць свой подпіс публічна — азначала назаўсёды перайсьці ў дысыдэнцтва з перспектывай высылкі ў замежжа ці “добраахвотнай” эміграцыяй. Можна толькі здагадвацца, як склаўся б пры такім варыянце быкаўскі лёс, і ці быў бы створаны “Знак бяды”. Далёка ня факт, што яму б была дадзеная ў такім разе Нобелеўская прэмія, як нехта пісаў (не атрымалі ж яе ні Вайновіч, ні Някрасаў, ні Аксёнаў, чыя папулярнасьць на Захадзе была параўнальная з вядомасьцю Быкава). У чым я перакананы, дык тое, што хваля апошняга нацыянальнага Адраджэньня бяз Быкава запозьнілася б, а магчыма, і зусім не адбылася б...
У верасьні 2001 году Быкаў сустрэўся з прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам. Васіль Уладзіміравіч прыляцеў у Прагу пад вечар 11 верасьня. Калі я прыйшоў да яго ў гатэль, ён быў пад уражаньнем паказаных па тэлебачаньні абрынутых некалькі гадзінаў таму ньюёрскіх хмарачосаў: “I вось жа — самалёты ўвайшлі ў будынкі, як нож у масла”. Мы сышліся на тым, што пачынаеца новая эпоха, ад якой Быкаў нічога добрага не чакаў. Назаўтра паехалі на Градчаны, у прэзыдэнцкі палац (насуперак прагнозам, Гавэл не скасаваў сустрэчу, хаця ягоны расклад дня пад уплывам тэракту быў цалкам зьменены). Гутарка доўжылася каля паўгадзіны. Потым пісалі, што гэта была сустрэча двух інтэлектуалаў. Тое праўда, але тэма была выключна палітычнай — Гавэл цікавіўся быкаўскай ацэнкай вынікаў толькі што прайшоўшых у Беларусі прэзыдэнцкіх выбараў. Быкаў сказаў, што Лукашэнка застаецца яшчэ на пяць гадоў, а значыць “будуць нішчыцца рэшткі дэмакратыі, а народ будзе паглыбляцца ў стан дэпрэсіі і застою”,
з«о
што асноўныя канкурэнты Лукашэнкі альбо ў магіле, альбо ў эміграцыі, што “захады дэмакратычнай Эўропы не адэкватныя беларускаму рэжыму, і Лукашэнка іх папросту ігнаруе”, і што трэба чакаць масавага сыходу інтэлектуальнай моладзі на Захад. Дарэчы, яшчэ задоўга да гэтай сустрэчы Быкаў зьвяртаўся да Гавэла зь лістом, у якім прасіў адрадзіць традыцыі масарыкаўскай рэспублікі, якая дала магчымасьць адукацыі шмат каму з беларускіх уцекачоў.
У той жа самы прыезд Быкава адбылося і спатканьне з некаторымі чэшскімі інтэлектуаламі — вось там ужо гаворка ішла пра літаратуру. Я занатаваў даслоўна некаторыя развагі Быкава, напрыклад, такую — “вышэйшая стадыя культуры дасягаецца пасьля нацыяналістычнай стадыі. Спачатку — нацыянальнае, а потым — некаторыя дасягаюць касмапалітычных, агульначалавечых высотаў. У выяўленчым мастацтве прасьцей — Шагал — ён і ў Віцебску, і ў Парыжы Шагал. А з літаратурай складаней. Мы павінны трымацца нацыянальных традыцыяў, паколькі паза межамі іх культура часта папросту гіне”.
Канешне, Быкаў быў дасьведчаны ў найноўшых эстэтычных тэндэнцыях, у чым я неаднаразова пераконваўся, але заставаўся прыхільнікам класічных формаў (“мадэрн — гэта не маё”). Неяк я запытаўся, як ставіцца ён да версыяў, што нібыта ня Шолахаў, а нехта іншы напісаў “Ціхі Дон” — ва ўсялякім разе, ня першыя два тамы з чатырох. Тое, што “Ціхі Дон” напісаў менавіта Шолахаў, пацьвярджаецца якраз трэцяй кнігай раману, сказаў Васіль Уладзіміравіч, бо якраз трэцяя кніга, па яго меркаванні, — самая моцная (а шмат кім яна лічыцца слабейшай, найбольш “запалітызаванай”).
У Прагу мне перавезьлі амаль усю асабістую бібліятэку, і я прапанаваў Васілю Уладзіміравічу узяць штонебудзь пачытаць ці перачытаць з мастацкай літаратуры, але ён адказаў, што белетрыстыка яму ўжо нецікавая, іншая справа — дакумэнталістыка, мэмуары. Я прыносіў яму даволі шмат кніг, чытаў ён хутка. А першае, пра што запытаўся, калі пераехаў у Прагу, быў энцыкляпедычны слоўнік.
Напэўна, жыцьцё ў Фінляндыі і ў Нямеччыне было для Быкава самым зручным, прыдатным для творчасьці — пры ўсім тым, што і ў лістах сваіх, і ў тэлефонных размовах ён казаў, што жыць трэба дома. У тым сэнсе — што трэба было
381
б жыць дома, калі б ня тое, што адбываецца на Радзіме. A жыць у Менску ён ужо ня мог. Пасьля кожнай сваёй паездкі ў Беларусь ён усё больш крытычна выказваўся пра рэаліі беларускага жыцьця і больш скептычна — пра палітычныя перспектывы. Створаная ўладамі атмасфера зьнявагі была, напэўна, галоўнай прычынай немагчымасьці для Быкава жыць дома. Зьнявагі яго асабіста, зьнявагі ўсяго, што ён лічыў сьвятым і родным — беларускай мовы, нацыянальнай культуры, самой ідэі незалежнасьці Беларусі.
Недзе на пачатку 2002 году Быкаў паведаміў мне, што магчымасьць жыць у Нямеччыне вычэрпваецца, застаецца некалькі месяцаў, максымум — год. “А далей?” — “А далей давядзецца вяртацца”. Аднойчы мы нават абмяркоўвалі варыянт пераезду ў Амэрыку — я даслаў ліст з апісаньнем усіх плюсаў ды мінусаў варыянту палітычнага прытулку, хаця і без майго ліста Быкаў не лічыў магчымым ісьці на такі крок (які, да таго ж, выключае магчымасьць наведваньня Радзімы).
У лютым 2002 года ў тэлефоннай размове Васіль Уладзіміравіч сказаў, што пасьля Нямеччыны яму прапанавалі толькі адзін варыянт — Мексіку, і пераслаў мне факсзапрашэньне, зроблены на ягонае імя мексіканскім ПЭНцэнтрам. Калі не памыляюся, запрашэньне было на два гады — з прадастаўленьнем жыльля, прычым быў пазначаны і адрас кватэры. Васіль Уладзіміравіч сказаў, што ўжо раіўся з Барысам Кітом (той калісьці быў у Мексыцы і адпачынак на ўзбярэжжы акіяну пакінуў у яго цудоўныя ўражаньні). Адказ — згоду ці адмову — трэба было даваць хутка. У мяне не было падставаў сумнявацца ў словах Кіта, але па ўласным вопыце я ведаў, як істотна розьняцца турыстычны ваяж у чужую краіну і сталае жыцьё ў той жа краіне. Аднаго толькі погляду на мапу было дастаткова, каб убачыць, што Мехікасіці, дзе прапаноўвалі кватаравацца Быкавым, — у двухстах кіляметрах ад акіянскага берагу. Патэлефанаваў у расейскую амбасаду ў Мексіцы (беларускай там няма) — раён, сказалі мне, “ня самы страшны ў крымінальным сэнсе”, а што да клімату — дык “больш за 30 градусаў рэдка бывае”. Але і 30 градусаў зусім ня добра ў мегаполісе з дваццацімільённым насельніцтвам... Выглядала, што трэба было шукаць іншыя варыянты.
382
У мяне былі добрыя адносіны з чэскім дабрачынным фондам “Чловек у цісне” (“Чалавек у бядзе”) — яны ўжо некалькі гадоў займаюцца дапамогай Беларусі. Фонд, дарэчы, быў арганізатарам спатканьня Быкава з Гавэлам у верасьні 2001 году. Ідэя запрасіць Быкавых у Чэхію падалася рэальнай, яго кіраўнікі нават сказалі, што ў гэтай справе можна разьлічваць на падтрымку Гавэла. Але, перш чым пачынаць, трэба было мець згоду самаго Быкава. Я патэлефанаваў Васілю Уладзіміравічу (памятаю, гэта быў дзень, калі беларускія хакеісты выйгралі ў канадыйцаў — ён адразу запытаўся, ці ведаю я вынік, і тое быў адзіны выпадак, калі я чуў ад яго цікавасьць да спартовай падзеі). Быкаў сказаў, што ня надта верыць у магчымасьць такога хуткага, да сканчэньня нямецкай візы, уладкаваньня ў Чэхіі, але паспрабаваць можна.
У чэрвені таго ж 2002 году, калі Быкавы прыехалі ў Прагу на некалькі дзён (Васіль Уладзіміравіч начытаў перад мікрафонам “Свабоды” свае ўспаміны), у радыйным гатэлі на вуліцы Алівовай, куды прыйшлі Уладзіслаў Яндзюк, Ільля Глыбоўскі ды Ян Марьян з фонду “Чалавек у бядзе” — і адбылася больш канкрэтная размова. Сытуацыя, выглядала няпроста. Праграма, па якой Быкавы гасьцявалі ў Фінляндыі і ў Нямеччыне, на Чэхію не распаўсюджвалася. У Чэхію можна было пераехаць на сталае жыхарства, каб не працягваць штогод візу і мець медычную страхоўку, толькі праз два спосабы: палітычны прытулак ці шлюб з грамадзянкай Чэхіі. Існуе яшчэ варыянт адкрыцьця ўласнага бізнесу. Натуральна, што ніводны варыянт у выпадку з Быкавымі не падыходзіў. Але прадстаўнікі фонду ўзяліся дамагчыся выключэньня і атрымаць для Васіля Уладзіміравіча і Ірыны Міхайлаўны права на пастаяннае жыхарства, якое дае медычную страхоўку. Фонд браў на сабе і жыльлёвую праблему.
Канешне, ён ня мог даць тых матэрыяльных магчымасьцяў, якія былі ў Фінляндыі ды ў Нямеччыне, але, у адрозьненьне ад гэтых дзьвюх краінаў, віза давалася назаўсёды, а медычная страхоўка пакрывала абсалютна ўсе выпадкі.
Праз колькі тыдняў з канцэлярыі прэзыдэнта Вацлава Гавэла прыйшоў ліст, у якім было сказана, што “даць спадару Быкаву права сталага жыхарства — гэта ня толькі абавязак, але і гонар для Чэшскай Рэспублікі”. Але, каб атрымаць гэтае права, неабходна было прадставіць вялікую колькасьць
383
папераў. Афармленьнем гэтых папераў і займаўся я некалькі месяцаў. Бюракратыя выявіла сябе ва ўсёй моцы. Запатрабавалі нават даведкі аб несудовасьці Васіля Уладзіміравіча і Ірыны Міхайлаўны з усіх краінаў, дзе яны жылі апошнія пяць гадоў. Некаторыя паперы давялося перарабляць некалькі разоў. Усё трэба было натарыяльна заверыць, перакласьці на чэшскую мову, ізноў заверыць. Рабіў я гэта без залішняга шуму (праўда, паведаміў пра “чэскі” варыянт Генадзю Бураўкіну і Зянону Пазьняку пад час нашага спатканьня ў Вільні). Імкнуўся максымальна вызваліць Васіля Уладзіміравіча ад бюракратычнай катавасіі. Від на жыхарства быў нарэшце атрыманы, і мы прывезьлі Васіля Уладзіміравіча і Ірыну Міхайлаўну ў Прагу 12 сьнежня 2002 году.