• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Мне няцяжка было здагадацца пра гэтыя думкі Васіля Уладзіміравіча, назіраючы, як хмурынкі набягалі на ягоны задумлівы твар, бо амаль тое ж адчуваў і я сам. Пакінуўшы Радзіму ў 40я гады і наведаўшы яе ў 90я, пахадзіўшы па розных мясьцінах, я пабачыў, што, сапраўды, амаль мала што зьмянілася ў цяжкім побыце простага чалавека: паранейшаму людзі абцяжараны клопатам, як пражыць, пракарміцца на мізэрныя зарплаты ці пенсіі...
    Васіль Уладзіміравіч сьцішана любаваўся прыгажосьцю Франкфурта і яго ваколіц. Я, безумоўна, не магу так хораша і дакладна апісаць тое, што сустракалася пад час нашых
    357
    вандровак, як, да прыкладу, апісаў ён Палменгартэн: “Мы нетаропка ідзём па ваколіцах славутага ў Франкфурце Палменгартэну, здаўна аблюбаванага заможнай гарадской буржуазіяй. Ды й раён той наскрозь буржуазны з выгляду, раскошна, з былым густам абжыты і ціхі. Тут утульныя, схаваныя ў суцэльнай засені аграмадных платанаў вуліцы з шыкоўнымі, розных стыляў будынкамі (ад еўрапейскага барока да мадэрну найноўшых напрамкаў), усё дбайна дагледжанае, упрыгожанае, існае бы спрадвеку. Здаецца, ніякая вайна тут ня зрушыла і каменьчыку з гэтай буржуазнай добраўпарадкаванасьці мінулых стагоддзяў. Сярод падстрыжанага кустоўя і кветнікаў дрэмлюць беласьнежныя вілы, сьвежа зелянеюць абструмененыя вадой лужкі. Пры аднолькавай упарадкаванасьці ўсё тут рознае харакатарам, стылем, коштам. Архітэктура разнастайнасьці тут шаноўная пані. I бязьлюддзе. Месцы на ходніках і падворках застаўлены аўтамабілямі самых розных фірмаў, мадэляў'і марак — на ўсёй вуліцы ня знойдзеш і двух аднолькавых...”
    Трэба сказаць, што ФранкфуртнаМайне наогул прыгожы, старажытны горад, былы цэнтр Сьвяшчэннай Рымскай імперыі, а цяпер найсучасны горад Еўропы, дзе панямецку рацыянальна спалучаюцца далёкая гісторыя і дзень сёньняшні і які праз супермадэрновы аэрапорт зьвязаны з усімі сталіцамі сьвету.
    Мы хадзілі па вуліцах Франкфурта, як па старонках гісторыі, дзе старыя будынкі суседнічаюць з высотнымі гатэлямі, офісамі, банкамі. Часта адпачывалі на беразе шырокага Майна, па якому праплывалі яхты, хуткія кацеры, нават цяжка гружаныя баржы, турысцкія параходы. Рака надае гораду велічную прыгажосьць, як і ажурныя масты, утульныя пешаходныя вуліцы з яркімі багатымі вітрынамі шматлікіх магазінаў, помнікі славутым людзям, музеі, скверы і паркі, жылыя кварталы з мноствам кветак, зеляніны.
    Падчас нашых праходак я нагадваў маім сябрам розныя зьвесткі пра славутыя мясьціны горада. Упамінаньне пра паселішча, дзе цяпер прывольна раскінуўся Франкфурт, вядомае да нашай эры. У 794 годзе Карл Вялікі зрабіў тут дзяржаўнае пасяджэньне еўрапейскага значэньня. У XII стагоддзі Франкфурт наведвае Фрыдрых Барбароса. У 1356 годзе імператар Карл IV выдаў Залатую Булу, якая зрабіла
    35«
    Франкфурт горадам, дзе каранаваліся нямецкія імператары. Перад саборам, у якім мы пастаялі пад высачэннымі зводамі, услухоўваючыся ў векавую цішыню, мы бачылі (пасьля археалагічных раскопак) адкрытыя рымскія маставыя, якія памятаюць легіянераў Цэзара, Даміцыяна... У 1749 годзе ў Франкфурце нарадзіўся Іаган Вольфганг Гётэ. Мы доўга хадзілі па шматлікіх невялікіх пакоях домамузея славутага нямецкага паэта. Васіль Уладзіміравіч засяроджана разглядаў фотаздымкі, карціны, рукапісы, кнігі, розныя рэчы і дакументы, зьвязаныя з імем і эпохай вялікага немца, якому ідуць пакланіцца і аддаць даніну павагі людзі самых розных нацыянальнасьцяў з усяго сьвету... У 1848 годзе ў Франкфурце сабраўся першы агульнанямецкі парламент, на будынку якога цяпер вісіць мноства мемарыяльных дошак, a велізарная зала парламенту ўражвае сваімі памерамі і аскетычнасьцю, велічнасьцю аздобы, — тут, як і ў гарадскім саборы, ратушы, быццам чуюцца галасы палымяных прамоўцаў знакамітых дзеячаў нямецкай гісторыі...
    3 усіх музеяў гораду незвычайна зацікавіў Васіля Уладзіміравіча гістарычны музей, асабліва залы, дзе раскрываецца ваенны перыяд у існаваньні Франкфурта, які падчас Другой сусьветнай вайны быў дашчэнту разбураны — у руінах ляжалі ўсе вуліцы, будынкі, прыгарад. Васіль Уладзіміравіч не пераставаў зьдзіўляцца, як дбайна немцы аднавілі, паднялі літаральна з попелу старажытныя помнікі архітэктуры, гістарычны цэнтр, узводзячы побач новае, сучаснае, што толькі падкрэсьлівала веліч, прыгажосьць і непаўторнасьць гэтага нямецкага гораду.
    Такімі ж разбуранымі былі і гэтак жа хутка паўсталі з' руінаў іншыя гарады, якія мы наведалі з Быкавам: Дармштадт — радавое гняздо апошняй рускай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны, дзе ёсьць праваслаўная царква — падарунак Мікалая II (у гэтым горадзе, дарэчы, зараз знаходзіцца нямецкі ПЭНцэнтр); Марбург, ва ўніверсітэце якога некалі вучыўся Барыс Пастарнак. Але найбольш спадабаўся Гайдэльберг — старажытны ўніверсітэцкі горад, дзе знаходзіцца замак курфюрстаў (XVIXVII стагоддзі), з вышыні якога адкрываецца незвычайна цудоўная, казачйа прыгожая панарама на раку, масты, чырвоныя дахі старых гарадскіх кварталаў і ўніверсітэту, якому больш як 600 гадоў. Гэта
    35»
    другі па часе заснаваньня (пасьля Карлава універсітэту ў Празе) універсітэт Еўропы.
    Тут некалі жылі і тварылі гайдэльбергскія рамантыкі: Арнім, Брэнтана, браты Грым, Эйхендорф — заснавальнікі міфалагічнай школы ў літаратуры (18051809). I Гайдэльберг, і побач з ім невялікі гарадок Ляймэн. (У Ляймэне, дарэчы, знаходзіцца беларускі музей, заснаваны пасьля вайны беларускім пісьменьнікам Юрыем Жывіцам (Юры Попка), амаль невядомым на Беларусі). Я шмат дапамагаў яму ў зборы экспанатаў, беларускіх кніг, часопісаў, як эмігранцкіх, так і айчынных, калі працаваў у Гайдэльбергскім філіяле Вашынгтонскага Мэрылендскага ўніверсітэту. Цяпер Ляймэн — пабрацім нашага Наваградку — з трох бакоў абкружаны невысокімі лясістымі гарамі, куды так і цягне схадзіць па грыбы і па ягады, як і ў нас, на Беларусі...
    Мы доўга стаялі на аглядных пляцоўках ля сьценаў замку, пераходзячы з аднаго месца на другое, бо сапраўды нельга было адарвацца ад непаўторнай прыгажосьці краявідаў ваколіц і самога Гайдэльберга, што прывольна раскінуўся ля падножжа гары, на якой стаяў замак. Агромністыя ягоныя памеры, зялёны дыван падстрыжанай травы вакол, экзатычныя расьліны, векавыя дрэвы, мноства кветак, цішыня і спакой стагоддзяў — усё настройвала на адчуваньне, што мы апынуліся ў далёкім часе, калі ствараўся гэты цуд, якім захапляюцца людзі XXI стагоддзя.
    Аднак самым цікавым нашым падарожжам было падарожжа па Рэйне ўлетку 2001 года. Ірына Міхайлаўна, Васіль Уладзіміравіч, Тамара (мая пажыцьцёвая спадарожніца) і я селі на параход у Франкфурце, праплылі па Майне і Рэйне аж да Кобленца. Перад намі паступова раскрывалася гісторыя рыцарскіх часоў — столькі ўздоўж Рэйну, апетага ўсімі нямецкімі паэтамі, знаходзіцца сярэдневяковых замкаў, і разбураных, і ашчаджаных часам. Мы не пасьпявалі разгледзець іх велічныя гмахі, якія ўзвышался з абодвух бакоў ракі, як вартавыя стагоддзяў, сьведкі ваяўнічай нямецкай гісторыі.
    Мы ўсе засталіся вельмі задаволеныя гэтай вандроўкай і адпачынкам, а Васіль Уладзіміравіч потым часта згадваў яе ў нашых размовах. Наогул, яму падабалася жыць у Франкфурце, і ў нас зьявілася думка прадоўжыць пражываньне
    №0
    тут і надалей. Мы паехалі ў Дармштадт, зьвярнуліся з гэткай прапановай да цэнтральнага бюро нямецкага ПЭНцэнтру, да ўладаў Франкфуртскага магістрату, іншых адказных інстытуцыяў. Асабліва стараўся сябра Васіля Уладзіміравіча — Хрыстафер Хойбнер. Але здарылася так, што Васілю Уладзіміравічу прапанавалі на тры гады выехаць у Мексіку. Аднак беларусы ў Празе палагодзілі магчымасьць пражываньня Быкавых у Празе, гэтым найпрыгажэйшым старажытным горадзе Еўропы, што больш адпавядала настроям і жаданьням Быкавых, і яны выехалі туды.
    Мы з Тамарай езьдзілі ў Прагу наведаць Васіля Уладзіміравіча яшчэ да яго аперацыі. Былі агульныя сустрэчы на радыё “Свабода”, вандроўкі па цудоўным чэшскім горадзе. 3 Франкфурта я амаль штодня званіў Быкавым, дасылаў ім газеты, расказваў пра розныя падзеі ў сьвеце, за што Васіль Уладзіміравіч жартам называў мяне “прыдворным палітруком”. Мне стала неяк пуста і сумна, а пазьней — і трывожна за стан здароўя Васіля Уладзіміравіча.
    Год 2001 быў адным з самых цікавых і шчасьлівых у маім жыцьці. Мы вельмі пасябравалі, сустракаліся з Быкавымі амаль штодня — або ў хаце, дзе яны выказвалі да мяне найвялікшую гасьціннасьць і прыязнасьць, або ў горадзе, у самым цэнтры. Цяпер, калі праходжу каля гэтых мясьцінаў, з вялікай тугой успамінаю тыя шчасьлівыя хвіліны, нашы бясконцыя гутаркі пра Беларусь, яе становішча, сусьветную палітыку, літаратуру, гісторыю. Было пра што гаварыць, успамінаць з такім дасьведчаным, глыбокім філосафам і літаратарам, якім быў Васіль Уладзіміравіч. Ён інфармаваў мяне аб падзеях, пра якія даведваўся з інтэрнэту, часта прыносіў беларускія незалежныя газеты... Так, у гутарках, у цёплай сяброўскай атмасферы, праходзілі спатканьні, вандроўкі, паездкі. Пазьней, калі яны ад’ехалі ў Прагу, на мой адрас у Франкфурце ішла карэспандэнцыя Быкава, якую я яму перасылаў.
    На сваім доўгім веку я шмат сустракаў выдатных людзей, таленавітых вучоных, пісьменьнікаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў. Але бясконца ўдзячны Богу, лёсу за тое, што яны падаравалі мне блізкае знаёмства з Быкавымі. I Васіль Уладзіміравіч, і Ірына Міхайлаўна, якія паставіліся да мяне з вялікай пашанай, клапатлівымі адносінамі (з прычыны
    «61
    майго ўзросту) да майго здароўя, сталі найлепшымі сябрамі напрыканцы майго жыцьця. Я заўсёды цешыўся бачыць іх, мне было кожны раз лагодна і цёпла на душы ад сустрэч з гэтымі добрымі, высокадухоўнымі людзьмі, і я, чым мог, дапамагаў ім таксама. Быццам гэта дробязь, але ніколі не забуду, што якраз напярэдадні паездкі Васіля Уладзіміравіча ў Прагу на сустрэчу з Вацлавам Гавелам, ён чакаў тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Чэхіі, а тут раптам сапсаваўся іх тэлефон. Яны пазванілі мне з вулічнага таксафону і папрасілі дапамогі. Дык я кінуўся ўніз да сакратаркі адміністрацыі майго дому, і яна праз свой тэлефон і камп’ютар паспрыяла, каб размова з Гавелам адбылася.
    Васіль Уладзіміравіч заўсёды запрашаў мяне на шматлікія паседжаньні розных культурніцкіх арганізацыяў, дзе прысутныя засыпалі яго пытаньнямі пра жыцьцё і творчасьць, Беларусь, агульную палітыку. Ён прадстаўляў мяне як беларуса, амерыканскага вучонага, і мне таксама даводзілася, седзячы побач з Быкавым, адказваць на пытаньні аб маёй дзейнасьці ў амерыканскай астранаўтыцы.