• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    351
    якой бралі ўдзел некалькі літаратараў. Але запомніў я толькі Васіля Быкава, бо трымаўся ён найбольш сьціпла і быў увогуле нешматслоўны, даючы зразумець: тое, што ён хоча сказаць іншым, ёсьць у яго творах.
    Прачытаць Быкава натхніў мяне мой брат Вадзім, які ў сярэдзіне 70х гадоў вучыўся ў БДУ на расійскай філалогіі. Памятаю яго фразу, што “пабеларуску самую лепшую прозу піша Васіль Быкаў”. I з таго часу я не прапускаў выхаду ніводнага быкаўскага твора. Напачатку мне здавалася і праз гэта перадусім прыцягвала маю ўвагу тое, што сюжэты й героі аповесьцяў Быкава вельмі ўжо стасуюцца з тым, што сам чуў з расповедаў “пра вайну” бацькіфрантавіка. У выпускным класе настаўніца беларускай літаратуры, згадаўшы пра фактычна забароненую тады аповесьць “Мёртвым не баліць”, зьвярнула нашу ўвагу на тое, што Быкаў у сваіх творах крытычна, паводле яе слоў, ставіцца да “афіцэраўпалітработнікаў” (якіх, дарэчы, недалюбліваў і мой бацька). Добра памятаю таксама, што ў нашым інтэрнаце дарэшты зрусачанага менскага “нняза” кожны новы апублікаваны твор Быкава незаўважаным не заставаўся...
    У 1986 годзе плянавалася адкрыцьцё аматарскага музэя Уладзіміра Караткевіча пры аршанскай сярэдняй школе № 3. Я меў заданьне ад тамтэйшай моладзевай суполкі “Повязь” прывезьці туды ў якасьці экспаната кнігу з быкаўскім аўтографам. Падчас прэзэнтацыі ў сталічным Доме літаратара фільма “Знак бяды” Міхала Пташука я так і не наважыўся сам падысьці да Быкава й папрасіў Анатоля Сідарэвіча дапамагчы мне выканаць просьбу аршанцаў. Быкаў, як я памятаю, з асаблівай пашанотай паставіўся да гэтай просьбы.
    Калі ў кастрычніку 1989 года быў утвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту і я даведаўся, што ў яго склад увайшоў Васіль Быкаў, гэта прадвызначыла маё далучэньне да адной з наваполацкіх групаў падтрымкі БНФ. Мяркую, што гэткіх, як я, у той час было нямала.
    Наша асабістае знаёмства адбылося ня так і даўно — калі я ўжо быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі ад Апазіцыі БНФ. Добра ўзгадваю першую нашу “жывую” размову падчас другога зьезду Фронту. Я падзяліўся сваімі юначымі ўражаньнямі ад бацькавых успамінаў пра вайну, паспрабаваў правесьці паралель з уражаньнямі ад прачытаных быкаўскіх твораў, але... Я выразна адчуў, што погляд сталага Быкава на ваенную рэальнасьць — іншы. Васіль Уладзіміравіч бачыў у вайне найперш агромністую трагедыю дэградацыі чалаве
    чых душаў, а зусім не рамантыку геройства. Пазьнейшыя размовы разьвівалі ўва мне гэтае ўяўленьне, і быкаўскі артыкул “Горкі смак перамогі” (красавік 1995) толькі падмацаваў яго.
    Уражвала мяне ў гэты час і іншае. Ня будучы ад прыроды чалавекам, схільным да таго, каб займацца актыўнай палітыкай, Быкаў ніколі не адмаўляў, калі трэба было выступіць на важным мітынгу, на сойме альбо зьездзе БНФ. Хоць — як я разумею — рабіў ён гэта выключна з пачуцьця абавязку, усьведамляючы, што менавіта яго аўтарытэт здольны змабілізаваць сяброў і змусіць прыціхнуць ворагаў дэмакратычнай, незалежнай Беларусі.
    Васіль Быкаў вылучаўся сваім выключным гуманізмам, імкненьнем беражліва ставіцца да іншых людзей — тых, хто спрабуе нешта зрабіць для Беларусі. Калі ў траўні 1996 г. мне давялося прыняць на сябе выкананьне абавязкаў старшыні БНФ, ён сказаў літаральна наступнае: “Я ведаю, Вам будзе неймаверна цяжка. I спачуваю Вам. Але разьлічвайце на мяне — я дапамагу ўсім, чым магу”. I ён сапраўды дапамагаў! Напрыклад, у 1997 годзе ён без ваганьняў ахвяраваў толькі што прысуджаную прэмію Беларускага ПЭНЦэнтру імя Францішка Багушэвіча на патрэбу новай “гарачай палітычнай вясны”. Я спрабаваў яго, дарэчы, адгаварыць, ведаючы, што якраз у той час матэрыяльнае становішча сям’і Быкавых было ці не найгоршае за дзясяткі апошніх гадоў. Да прыкладу, з дапамогай незабыўнага “летапісца Фронту” Уладзіміра Кармілкіна ды іншых фронтаўцаў мы нават падвозілі ўвосень таго ж году колькі мяхоў бульбы ды іншай гародніны ў кватэру на Танкавай...
    У пачатку сакавіка 1998 года мне споўнілася сорак гадоў. Здарылася так, што напярэдадні дня народзінаў мяне зваліў з ног нейкі люты вірус і, з тэмпэратурай пад 40, я быў прыкуты да ложка. Першы віншавальны званок у гэты дзень я атрымаў ад Васіля Быкава — і ледзьве здолеў выціснуць з сябе колькі словаў шчырай падзякі. He забыўся ён павіншаваць мяне і з 45мі ўгодкамі, хоць сам сябе адчуваў ужо вельмі кепска.
    Напэўна, нельга тут не ўзгадаць і сітуацыі падзелу ў Беларускім Народным Фронце, што склалася ў сярэдзіне і напрыканцы 1999 года. У час свайго летняга прыезду ў Мінск зь Фінляндыі Васіль Уладзіміравіч сустрэўся з тагачасным кіраўніцтвам БНФ (у тым ліку з аўтарам гэтых радкоў), паспрабаваў знайсьці падыходы да ўлагоджваньня насьпелага
    канфлікту, зазначыўшы, што ўсё кіраўніцтва павінна выявіць дзеля гэтага моцную волю. Калі ж раскольніцкая пазіцыя “групы ПапковаКрыварота” атрымала канчатковую падтрымку Зянона Пазьняка (якога Васіль Уладзіміравіч вельмі моцна паважаў), Быкаў пісьмова засьведчыў сваю прыхільнасьць да “старой” партыі БНФ — без “кансэрватыўнахрысьціянскага” прыдомку. Прычыны гэтага ён, здаецца, выразна патлумачыў у сваёй “Доўгай дарозе дадому”.
    Асобныя старонкі спатканьняў з Быкавым зьвязаныя зь яго візітамі ў Беларускі гуманітарны ліцэй. Іх было некалькі. У часе творчых сустрэчаў Васіль Уладзіміравіч запомніўся вельмі ўважлівым стаўленьнем да пытаньняў ліцэістаў. Ён імкнуўся адказаць на кожнае зь іх як найпаўней, змушаючы юнакоў і дзяўчат паглядзець на навакольны сьвет сапраўды падаросламу. А на выпускной вечарыне 1998 года ён разам з Рыгорам Барадуліным уручаў выпускнікам ліцэя атэстаты сталасьці. На жаль, застацца на ўрачыстую вячэру абодва яны не змаглі — даймалі ўсё тыя ж балячкі. Але калі я прапанаваў замовіць таксі, каб адвезьці гасьцей дадому, Васіль Уладзіміравіч рашуча запярэчыў, сказаўшы, што яму будзе ямчэй спакойна, паціху “прагуляцца дадому пехатою”. Рыгор Іванавіч горача яго ў гэтым падтрымаў.
    Беларускі ліцэй заўсёды заставаўся ў полі яго пільнай увагі і пазьней. Тэлефануючы зь Фінляндыі, Нямеччыны, Чэхіі, Васіль Уладзіміравіч заўсёды пытаўся, як ідуць справы ў нашым ліцэі, перадаваў вітаньні выкладчыкам і навучэнцам. I пра тое, што ўлады зробяць усё, каб Беларускі ліцэй перастаў існаваць, ён зь непакоем у голасе папярэджваў не адзін раз. Цяпер гістарычна засьведчаны й той факт, што апошняе публічнае выказваньне Васіля Быкава было прысьвечанае менавіта ліцэю.
    I сёньня ў захопленым тэрмінатарамі ад адукацыі будынку на вуліцы Кірава засталіся кнігі, падораныя і падпісаныя ім. Асабіста я бачу ў гэтым заруку таго, што быкаўскае слова і быкаўскі дух вернуцца ў гэтыя муры і паслужаць яшчэ не аднаму пакаленьню маладых беларусаў.
    г. Мінск
    12 Зак. 1229
    Барыс KIT
    2001 ГОД ШЧАСЛІВЫ ГОД
    Многія гады я добра ведаў творчасьць Васіля Быкава. Ведаў, як успрымаецца яна на Захадзе. Дапамагаў у намінаваньні выдатнага пісьменьніка на Нобелеўскую прэмію. Васіль Уладзіміравіч дарыў мне свае кнігі з кранальнымі надпісамі (першая з іх — аповесьць “У тумане” — была падаравана ў 1995 годзе). Я захапляўся ягонымі гранічна праўдзівымі аповесьцямі пра вайну і асабліва творамі апошняга дзесяцігоддзя, глыбока філасофскімі прытчамі пра сучаснае становішча Беларусі, апавяданьнямі, аповесьцямі пра нашу гісторыю, пра падзеі 2030х гадоў (“Знак бяды”, “Аблава”, “Сьцюжа”, “На Чорных лядах”). А яго доказная, палымяная, паграмадзянску мужная публіцыстыка (кніга “Крыжовы шлях”), дзе яскрава і неадступна сьцьвярджаецца беларуская нацыянальная ідэя, гучаць балючыя развагі пра стан роднай мовы, культуры, незалежнасьці Бацькаўшчыны!..
    I нарэшце Бог даў мне магчымасьць асабіста сустрэцца і пасябраваць з гэтым незвычайным чалавекам, вялікім пісьменьнікам.
    Адбылося тое вясною 2001 года. А пазнаёміў нас Зьміцер
    »55
    Ярашэўскі, беларус з Менску, які стала жыве ў Нямеччыне, у горадзе Гота, непадалёку ад Веймара.
    Васіль Уладзіміравіч падчас свайго знаходжання ў замежжы ўвесь 2001 год жыў у ФранкфурценаМайне, на вуліцы Саксенгаўзен Лягер № 7. (Будзем спадзявацца, што на гэтым доме, як і на тых дамах, дзе жыў В. Быкаў у Фінляндыі, Чэхіі, будуць устаноўлены мемарыяльныя дошкі.)
    У Германію Васіль Уладзіміравіч прыехаў на запросіны нямецкага ПЭНклубу і пры садзеяньні прэзідэнта Германіі сп. Pay. Жыў напачатку каля Берліну, а затым атрымаў запрашэньне ад гораду Франкфурт. Шмат дапамагаў яму ў гэтым спадар Крыстофер Хойбнер — выдатны нямецкі грамадскі дзеяч, які жыве ў Берліне. Я, безумоўна, быў невыказна задаволены знаёмствам з Васілём Уладзіміравічам і, як стары грамадзянін Франкфурта, дзе жыву больш за 30 гадоў, быў гатовы аказаць усялякае садзеяньне і дапамогу нашаму вялікаму пісьменьніку, патрыярху нацыянальнага адраджэньня сучаснасьці, як называлі яго ў многіх краінах — Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Амерыцы.
    I сам Васіль Уладзіміравіч, і яго спадарыня Ірына Міхайлаўна спаткалі мяне з найвялікшай гасьціннасьцю ў сваёй кватэры ў самым цэнтры Франкфурта. Дом знаходзіцца непадалёк ад вядомай Гауптвахе, старажытнага будынку, якому некалькі сот гадоў, які і па сёньняшні дзень зьяўляецца галоўнай гістарычнай адметнасьцю гораду. Гэтае месца і будынак апісаны ў творах Івана Тургенева. А нядаўна побач пабудаваны мадэрновы помнік Давыду, пераможцу Галіяфа. Вось у гэтым месцы мы амаль штодня сустракаліся з Васілём Уладзіміравічам a 12 гадзіне апоўдня, ішлі палагоджваць розныя справы, а потым — у рэстаран на абед, і так — на працягу ўсяго году, цікавага і шчасьлівага для мяне.
    Васіль Уладзіміравіч распытваў пра маё жыцьцё, уважліва слухаў, а потым сказаў, што гэта трэба запісваць. Так зьявіліся “Аповеды Барыса Кіта ў запісах Васіля Быкава”, якія замацоўваліся на працягу лета 2001 года, за што я бязьмерна ўдзячны Васілю.
    Васіль Уладзіміравіч ад самага прыезду ў Франкфурт выказаў жаданьне наведаць Парыж, а таксама цікавыя, гістарычныя мясьціны Нямеччыны, якія знаходзяцца непадалёку ад Франкфурта.
    У Парыжы Быкавы прабылі некалькі дзён, сустракала іх там мая былая вучаніца па Віленскай гімназіі Ніна Абрамчык (удава былога прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка) з транспарантам “Жыве Беларусь!”. Затым мы наведалі найпрыгажэйшы горадсад Вісбадэн, дзе некалі бывалі Тургенеў і Дастаеўскі, Бад Гомбург. (Дастаеўскі напісаў там свой раман “Нгрок”). Гэтыя мясьціны яшчэ ў XIX стагоддзі “абжывала” руская арыстакратыя, і сёньня іх найбольш наведваюць турысты з многіх краінаў сьвету, каб палюбавацца незвычайнай прыгажосьцю старажытных будынкаў, сабораў, — і асабліва паркамі, скверамі, вуліцамі, якія патанаюць у кветках самых розных колераў, адценьняў (яркіх, буйных, сьвежых), каб падыхаць гаючым паветрам, пасядзець ва ўтульных кавярнях, адчуць нясьпешны, разьмерны рытм жыцьця багатых нямецкіх гарадкоў, дзе ўсё задавальняе чалавека, ягоныя самыя патрабавальныя густы і схільнасьці. Але, любуючыся гэтай прыгажосьцю, уладкаванасьцю, багацьцем, мы думалі пра сваю шматпакутную Бацькаўшчыну. Узьнікала, як пісаў у “Аповедах...” Васіль Уладзіміравіч, балючае пытаньне: “А ў нас?” Тое праклятае пытаньне на Захадзе раз — пораз стукае ў голаў, тузаецца ў душы — хоць ты не глядзі на навакольле ці забудзься пра пакінутае дома. Параўнаньні міжволі выклікаюць благія пачуцьці, настройваюць на крытычны да сябе лад. Наглядзеўшыся на гэтую ўрбаністыку — старую ці новую, але аднолькава звабную і для пагляду, і для карыстаньня, не хочацца згадваць пра нашы драўляныя хаціны, зарослыя крапівой падмуркі пабураных цэркваў ды новыя сілікатныя аборы, амаль аднолькавыя для кароў і людзей...