• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    г. Вільнюс
    Зіна ГІМПЯЛЕВІЧ
    СМЕРЦІ НЯМА...
    Я разгубілася, калі Ірына Міхайлаўна Быкава прапанавала мне напісаць успаміны пра Васіля Уладзіміравіча. Адразу перасеклася некалькі думак у галаве, і самая першая, самая нервовая была тая, што факт яго фізічнай смерці ў мяне ўжываецца з пачуццём, што яго смерці не было. Відаць, гэты нерацыянальны стан падтрымліваецца Ірынай Міхайлаўнай, бо для яе Васіль Быкаў існуе толькі ў цяперашнім часе. Магчыма, нават многія з тых, каму пашчасціла сустрэць гэтага чалавека, які стаў класікам пры жыцці, перажываюць падобны звышнатуральны стан, калі думаюць пра яго.
    Маё знаёмства з Быкавым пачалося, як ва ўсіх, з яго кніг, у якіх ён вяртае голас і сцвярджае існаванне мільёнаў сваіх сучаснікаў, салдатаў, часта безыменных, што ляжаць у брацкіх магілах па ўсёй Еўропе.
    Мне асабіста яго кнігі шмат што растлумачылі ў характары майго бацькі, Якава Гімпялевіча, які прайшоў другую сусветную вайну ад яго роднай Заходняй Беларусі да Берліна. Нягледзячы на тое, што бацька, як і Быкаў, належаў да трох працэнтаў шчасліўцаў, якія вярнуліся з вайны, раны і ваенныя нягоды не далі яму дажыць да 52х гадоў. Бацька, добры і памяркоўны чалавек, ніколі не расказваў пра свае ваенныя
    36«
    гады і на роспыты адказваў заўсёды адно і тое ж: “Вырасцеш, тады пагаворым”. Пакуль ён жыў, да нас часта прыязджаў на пашарпанай трохтонцы дзядзька Коля, татаў ардынарац, які пасля вайны працаваў шафёрам у калгасе. Маме гэтыя візіты не падабаліся, відаць, таму, што тата і дзядзька Коля зачыняліся ў хлеўчуку з “чым Бог паслаў” і выходзілі позна, на добрым падпітку. А я, малым дзіцём, згараючы ад цікаўнасці, заўсёды круцілася непадалёк, спрабуючы зразумець, пра што яны гавораць. Толькі праз гады, дзякуючы кнігам Быкава пра вайну, я зразумела, пра што магла ісці гаворка ў нашым хлеўчуку. Менавіта Быкаў зразумеў і выказаў слова свайго пакалення і за жывых, і за мёртвых.
    У Канадзе, якая даўно ўжо стала мне роднай, рэдка хто чуў пра Быкава. Крыўдна было не столькі за тое, што так званы просты народ нічога не ведае, але і добрая частка мясцовых славістаў маюць вельмі павярхоўнае уяўленне пра беларускую літаратуру. Многія лічылі, што, калі што добрае ў ёй і ёсць, то даўно растварылася ў рускай літаратуры, ну a дрэннае, натуральна, ні да чаго не прыбілася. Гэтая папулярная думка, на шчасце, паступова мяняецца па ўсёй Паўночнай Амерыцы, дзякуючы дзейнасці Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Злучаных Штатах і Канадзе, які кааперуецца з навуковымі аб’яднаннямі як у Паўночнай Амерыцы, так і ў Еўропе. Многія прафесіяналыгуманітарыі за апошнія 1015 гадоў пайшлі ўслед за Арнольдам Макміліным і зрабілі беларусістыку прыярытэтам сваіх даследаванняў або з усёй сур’ёзнасцю пытання ўключылі яе ў поле сваёй дзейнасці.
    Мой кароткі ўспамін будзе пра тры асабістыя сустрэчы з Васілём Уладзіміравічам Быкавым, якія падштурхнулі мяне на напісанне кнігі пра яго. Гэтыя сустрэчы адбыліся ў 1995м, 1996м і 2001м гадах і выліліся ў тры інтэрв’ю, якія ў свой час былі надрукаваныя на англійскай мове ў “Запісах”. Я скончыла крытычныю біяграфію Васіля Быкава ў 2003 годзе, але калі ішла да яго ўлетку 1995га, каб узяць першае інтэрв’ю, думкі пра кнігу нават не ўзнікалі.
    Мая сяброўка правяла мяне да пад’езда і папярэдзіла, каб я не вельмі расчароўвалася і не палохалася, калі Быкаў на паўслове закончыць сустрэчу і дасць мне зразумець, што, як кажуць, “аўдыенцыя скончана”. Яшчэ яна мне патлумачыла,
    no
    V
    што чалавек ён складаны, скрытны і нелюдзімы. А ўсё сталася настолькі дыяметральна процілеглым, што да гэтага часу здзіўляе тое фантастычна няправільнае ўспрыняцце Васіля Быкава, якое, відаць, бытавала ці насаджвалася шмат гадоў перад тым.
    3 першай хвіліны знаходжання ў Быкавых я адчула сябе надзіва добра. Іх кватэра (па заходніх нормах невялікая: салон, спальня і кабінет) дыхнула на мяне цяплом і гасціннасцю гаспадароў, якія стварылі ўтульны свет, дзе панавалі кнігі. Быкаў адразу зрабіў уражанне арыстакрата духу. Мікалай Бярдзяеў так характарызаваў людзей, у якіх ёсць прыроджанае і высока развітае пачуццё роўнасці з усім, што жыве на зямлі. Ірына Міхайлаўна — знешне процілегласць мужу (цемнавалосая жанчына, якая нагадвае падлетка і вострым розумам, і цікаўнасцю, і хуткімі рухамі) — была яму годнай парай. Акінуўшы мяне хуткім пранізлівым позіркам і напомніўшы мужу, што ў яго праз гадзіну інтэрв’ю з журналісткай з Фінляндыі, яна паставіла перад намі гарбату і зайшла зноў толькі з прыходам фінскай жураналісткі.
    Гадзіна, як мне здалося, працягвалася толькі шэсцьдзесят секунд: у мяне было столькі пытанняў і пісьменнік адказваў на іх экспромтам, але так дакладна і глыбока, быццам пытанні мае былі ў яго на стале па крайняй меры з тыдзень. Першае пытанне, памятаю, было такое: “Васіль Уладзіміравіч, што павашаму беларускасць?” Адказ паліўся з ходу.
    — Што ж, калі дазволена будзе іранічная нотка, то паняцце “беларускасць” уяўляе сабой якраз тое, за што беларусы беспаспяхова змагаюцца на працягу апошніх стагоддзяў. A калі сур’ёзна, то першаступенны і галоўны складнік паняцця беларускасці — дзяржаўнасць. Наша гісторыя навучыла нас, што нацыянальная ідэя ці тое, што вы называеце беларускасцю, не можа ажыццявіцца без суверэннай і незалежнай дзржавы. На вялікі жаль, не ўсе беларусы разумеюць сітуацыю такім чынам. У цэлым наша нацыя, на няшчасце, мяркуе, што ёсць магчымасць дасягнуць нацыянальнага адзінства і ажыццявіць патрыятычныя ідэі ў рамках залежнасці і без дэмакратыі. Такі падыход, зноў жа, як пацвердзіў гістарычны вопыт, зусім неправамоцны: гэта як біблейскае бясплоднае дрэва. Ён пастаянна прыводзіць да фіяска ўсе нацыянальнапатрыятычныя ідэі. Тут я маю на
    371
    ўвазе ранняе, традыцыйнае і залежнае існаванне Беларусі.
    Другое пытанне было крыху незвычайнага, і як пасля павярнула жыццё, ледзь не правідэнцыяльга характару, калі можна ўжыць такую фігурацыю мовы.
    Дзесьці за год да сустрэчы з Быкавым я прачытала “Летнія медытацыі” Вацлава Гавэла — і мне, ахопленай вялікім уражаннем ад дакументальнага аповеду, было вельмі цікава ведаць думку Васіля Уладзіміравіча пра гэтага драматурга, пісьменнікадысідэнта і дзяржаўнага дзеяча. Празорлівасць жа пытання праявілася пазней у тым, што праз шмат гадоў адным з апошніх актаў Гавэла ў якасці кіраўніка дэмакратычнай Чэхіі было запрашэнне сабрата па пяру з Беларусі прыехаць працаваць у Прагу. Але тады, у 1995м, былі яшчэ вялікія спадзяванні, што дэмакратыя, якая ўсталявалася ў Чэхіі, знойдзе дарогу і ў Беларусь.
    Быкаў, захапіўшыся размовай пра лёс мастакадысідэнта, які ўзначаліў дэмакратычную дзяржаву, адразу ж назваў прычыну, чаму падобная з’ява немагчымая ў Беларусі і, як заўсёды, рэаліі былі асновай яго вывадаў. Быкаў сказаў, што Беларусь, у адрозненне ад Чэхііі, ніколі не ведала дэмакратыі. Услед за гэтым інтэрв’ю ўвайшло ў рэчышча размовы пра літаратуру, але нават тут усё было непарыўна звязана з нацыянальнапатрыятычнымі пытаннямі, якія хвалявалі мяне з сувязі з тым, што на захадзе ў той час панаваў міф, быццам Быкаў нібыта піша паруску. Хацелася запісаць менавіта паанглійску яго катэгарычнае сцверджанне, што ўсе без выключэння яго мастацкія творы (у адрозненне ад некаторых публічных выступленняў і інтэрв’ю для расійскай аўдыторыі) напісаны на роднай беларускай. I на пытанне, што ж робіць Быкава беларускім пісьменнікам — бо гэта, несумненна, штосьці большае, чым здольнасць пісаць на роднай мове, — ён адказаў наступнае:
    — Справа ў тым, што нацыянальная прыналежнасць заўсёды нясе элемент спантанасці, які знаходзіцца ў генах у кожнага. У першую чаргу вельмі важным з’яўляецца месца нараджэння. Потым, вядома, таксама важная культура. Для мяне ўсё было беларускім: месца нараджэння, культура і агульная адукацыя. У час вайны, калі Беларусь была пад акупацыяй, мяне ў першую чаргу цікавілі навіны з Радзімы.
    Простыя рэчы, такія, як дзіцячыя сны, весткі з мінулага,
    172
    — адно са звёнаў, што звязваюць нас з роднай стараной. На працягу пятнаццаці галдоў, калі я жыў удалечыні ад Беларусі, мова быццам пакінула мяне. У гэтыя гады я не карыстаўся роднай мовай проста таму, што яна адсутнічала ў маім атачэнні. У той час у мяне не было і доступу да беларускай літаратуры. Ведаеце, я на працягу пяці гадоў служыў на Далёкім Усходзе, на Сахаліне і на Курыльскіх астравах. Адкуль там было ўзяцца беларускай літаратуры? Тым не меней усё гэта жыло ўва мне, і таму, калі я вярнуўся ў Беларусь, мова імгненна вярнулася, яна проста і натуральна ў мяне аднавілася.
    Натуральнасць быкаўскай беларускай мовы сапраўды была гарманічнай і, калі ён адказаў на маю доўгую падзяку (а ісці ад Быкавых не хацелася, нягледзячы на тое, што жураналістка з Фінляндыі ўжо чакала сваёй чаргі) маёй самай любай беларускай фразай “Калі ласка”, — да мяне пачало даходзіць, што мой час скончыўся. Памятаю, што, спрабуючы неяк затрымацца, я прапанавала свае паслугі ў якасці перакладчыцы, паколькі фінская журналістка прыстойна гаварыла паанглійску, але зусім не гаварыла пабеларуску і толькі крышку паруску. Маю сціплую дапамогу прынялі, і мы ўчацвярох пасядзелі яшчэ прыкладна гадзіну.
    Калі настаў час развітвацца, я раптам убачыла, што ў Быкавых аднолькавая ўсмешка, якая імгненна асвятляе і амалоджвае гэтых людзей, якія нечакана сталі дарагімі мне. Я палюбіла гэтую пару, прывязалася да іх сямейным пачуццём і ў наступным годзе бегла да знаёмага дома, быццам да наседжанага гнязда. Гэтае пачуццё не ашукала: позняй восенню 1996га ў цёмным, дажджлівым і халодным Мінску яны абое прынялі на сябе мой боль за маму, што памірала ў Канадзе, і сястру, якая даглядла яе, за мужа, дзяцей і свёкра і іншыя беды, якія здараюцца ў жыцці кожнага.
    Гаворка, якая планавалася як літаратурная, часта збівалася на палітычныя падзеі ў Беларусі, якія (у параўнанні з мінулым годам) пакідалі мала спадзеву на ўмацаванне дэмакратыі ў краіне. Тым не менш гаворцы пра літаратуру было аддадзена найболей увагі. Хочацца падзяліцца аўтарскім адказам на пытанне пра яго працу як перакладчыка:
    — Гэта такая цяжкая праца, асабліва ў маім выпадку, таму што ў апошні час я сам перакладаю на рускую мову свае рэчы.
    »73