Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Юрыдычныя праблемы аказалася вырашыць хутчэй, чым жыльлёвую. Пансыён у Выперсдорфе, дзе жылі Быкавы, зачыняўся на калядны месяц, і трэба было з’язжаць. Я прапанаваў Васілю Уладзіміравічу пажыць у мяне. Хаця нас было пяць чалавек (на некалькі месяцаў у Прагу прыехалі мае бацькі), але жылі б яны з Ірынай Міхайлаўнай у асобным пакоі, дзе быў пісьмовы стол, кампутар з інтэрнэтам, ну і, канешне, — ніякіх “кулінарных” турботаў. Другі варыянт — аднапакаёўка Ганны Сурмач, якая на тры месяцы паляцела да сына ў ЗША. Гэта была асобная кватэра з маленькай кухняй, у доме, які апынуўся ў зоне знакамітай летняй паводкі — на першым паверсе зьбілі тынкоўку, голая цэгла нагадвала старажытнае зруйнаваньне. Кватэра была на трэцім паверсе, вада яе не закранула, але ў ёй на той час не было прыстойнай мэблі і нават пісьмовага стала. Васіль Уладзіміравіч падзякваў мне і сказаў, што лепш усё ж хай і ня вельмі вялікая, але аеобная кватэра. Зразумела, псыхалягічна больш камфортна жыць асобна, але потым я вельмі шкадаваў, што не пераканаў Быкава спыніцца ў нас — кватэра тая заганяла яго ў дэпрэсыю.
Фонд ня меў вялікіх грошай для арэнды жыльля — дзяржаўнага ж дамагацца трэба было доўга. Тыя варыянты, якія знаходзілі супрацоўнікі фонду, не падыходзілі. Сярод іх былі нібыта і неблагія — напрыклад, за горадам, у прыгожых месцах, але побач не было крамы. У давяршэньне, у Ірыны Міхайлаўны ў трамваі аднойчы разрэзалі сумку прафэсыйныя праскія злодзеі і выцягнулі даволі вялікія грошы.
nit
У канцы лютага Быкавы нарэшце пераехалі ў дом на Вршовіцах, які Васіль Уладзіміравіч назваў “буржуазным”. Дом сапраўды выглядаў прыстойна, але кватэра была на першым паверсе, з адным вакном, кухня — у калідоры. He было ні лядоўні, ні пральнай машыны. “Мы так стаміліся ад кватэрных пошукаў, што нам бы і сабачая будка падышла” — сказала Ірына Міхайлаўна. Быкавы набылі мэблю — дзьве канапы, пісьмовы стол, кніжную паліцу, шафу для адзеньня, крэслы ды абедзенны стол.
Канешне, я заўсёды буду папракаць сябе, што не ўдалося забясьпечыць Быкаву лепшыя ўмовы, хаця і самі мы ў Празе — на “птушыных правах” (візу трэба працягваць штогод). Фонд “Чловек у цісне” — арганізацыя з абмежаванымі магчымасьцямі. Напэўна, у іншы час можна было б дамагчыся нечага ад ураду, але пасьля летняй паводкі ўсё ў Чэхіі ішло на ліквідацыю яе наступстваў.
I ўсё ж, напэўна, не ў мяне аднаго з тых, каму пашанцавала быць блізка да Быкава, на ўсё жыцьцё застанецца пакутлівае адчуваньне нявыкананага абавязку перад ім.
Зрэшты, пабытовыя праблемы былі б так ці інакш вырашаныя, але ўсе гэтыя клопаты адышлі на другі план пасьля таго, як Васіль Уладзіміравіч захварэў. Менавіта з гэтай прычыны “праскі перыяд” жыцьця Васіля Уладзіміравіча атрымаўся сумным і трагічным.
Мне пра сур’ёзнасьць сытуацыі Васіль Уладзіміравіч сказаў упершыню ў пачатку сакавіка, калі мы ехалі зь ім у гатэль да Барыса Кіта, які разам са сваёй жонкай Тамарай прыехаў на некалькі дзён да Быкава з Франкфурту.
Так атрымалася, што за дзень да гэтай размовы я пачаў весьці штодзённыя запісы сустрэчаў ды размоваў з Быкавым. Да таго толькі некалькі месяцаў у школьныя ды студэнцкія гады вёў дзёньнікі, а потым ніколі ня браўся і нават ставіўся да такіх запісаў з іроніяй. У Празе ж Васіль Уладзіміравіч вярнуўся да тэмы, якую закранаў у лістах, — каб я напісаў кнігу пра апошнюю хвалю нацыянальнага Адраджэньня, пра апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня. Mae адгаворкі, што мэмуары варта пісаць у старасьці, не ўспрымаў і казаў, што гэта патрэбна ўжо цяпер. Я і сам разумеў, што патрэбна, тым болей што ў некалькі прыёмаў удалося вывезьці значную частку архіву, але не пашкодзіў бы і дзёньнік. У
нейкі момант падумалася, што вось цяпер, побач з Быкавым — якраз і трэба весьці запісы. “Быкаўскі дзёньнік” (занатоўваў толькі тое, што звазанае з Васілём Уладзіміравічам) вёў штодня — да ад’езду ў НьюЁрк у канцы красавіка. Занатоўваў ня толькі падзеі, але і быкаўскія словы, праўда, вельмі каротка і толькі тое, што памятаў дакладна. Дзёньнік гэты дазваляе даволі падрабязна аднавіць храналёгію хваробы Васіля Уладзіміравіча і праскія месяцы ягонага жыцьця...
Першыя сымптомы хваробы Васіль Уладзіміравіч адчуў у лютым — раніцай па тэлефоне сказаў, што раптам рэзка забалеў жывот (“напэўна, атруціўся”). Мой бацька прапанаваў нават нейкі травяны збор — здаецца, я яго і адвёз Быкаву. Потым яму стала лепей, але праз некалькі дзён боль аднавіўся. На шчасьце, да гэтага часу Васілю Уладзіміравічу і Ірыне Міхайлаўне ўжо аформілі медычную страхоўку, якая “пакрывала” якія заўгодна медычныя паслугі. Але трэба было знайсьці лекараў — і ня проста добрых прафесыяналаў, але і такіх, з якімі б можна было сумаўляцца на зразумелай для Быкава мове. Такія людзі ў нас былі — Сяргей Юрчанка і ягоная жонка Вольга, мае знаёмыя з Віцебску, якія шэсьць гадоў таму перабраліся ў Чэхію і атрымалі чэшскае грамадзянства, а галоўнае — дамагліся прафэсыйнага прызнаньня. Абодва працавалі ў Матолі — клінічным комплексе, аздобленым самым сучасным абсталяваньнем. Праўда, у тыя дні пра гэтае абсталяваньне ня думалася, патрабавалася проста кваліфікаваная медычная кансультацыя. На маё пытаньне, ці абсьледваўся Васіль Уладзіміравіч у Фінляндыі ды Нямеччыне, ён адказаў, што не, бо не было патрэбы, здараліся дробныя хваробы кшталту прастуды, але гэта — звычайная справа. Канешне, пастаянна хвалявала астма, але больш — нічога сур’ёзнага. Усё ж Васіль Уладзіміравіч згадзіўся паказацца лекарам. У Матол яго павёз Лукашук. Вольга Юрчанка пачала грунтоўнае абсьледваньне — і з кожнай працэдурай высьвятлялася ўсё больш трывожная карціна.
Па дарозе да Кіта і адбылася тая размова, у якой Быкаў упершыню вымавіў слова “анкалогія” (я ніколі ня чуў ад яго слова “рак” і сам не ўжываў з ім гэтага тэрміну). “Калі анкалогія — я успрыму гэта як наканаванасьць, спакойна. Значыць, такі ўжо лёс”.
Самі абсьледваньні былі непрыемнымі і пакутлівымі.
ІЗЗак. 1229
Перад апошнім, трэцім, ён раптам вырашыў адмовіцца — “лекары вырашылі абследваць усё, гэта ўсё марна, а раптам нічога няма, тады дарэмна”. Я прыехаў да яго і гадзіны з тры ўгаворваў. Быкаў пагадзіўся — каб ужо высьветліць усё канчаткова. А за тыя два тыдні, пакуль будуць чакаць вынікаў аналізаў, можна будзе зьезьдзіць у Менск — Васіль Уладзімравіч пастаянна казаў пра неабходнасьць такой паездкі, на некалькі дзён, каб пабачыцца з сынамі ды палагодзіць пабытовыя справы — атрымаць пенсію, заплаціць за кватэру... Абсьледваньне пачалося 6 сакавіка. У той дзень увечары я гутарыў з ім па тэлефоне, ён быў вельмі стомлены — я ніколі ня чуў да гэтага ў ягоным голасе такой пакуты... 7 сакавіка быў пастаўлены дыягназ — пухліна кішэчніку.
Днём 11 сакавіка, пасьля кансыліюму хірургаў, Васіль Уладзіміравіч сказаў, што трэба рабіць аперацыю, адсякаць частку кішэчніку. Калі гэтага не зрабіць — пухліна можа заблакаваць праход, утворыцца разрыў, прычым здарыцца гэта можа ў любы момант, горш за ўсё — калі ў дарозе, так што паездку ў Менск давялося адкласьці. У той дзённай размове мне падалося, што Васіль Уладзіміравіч згадзіўся на аперацыю. На мае словы, што трэба спадзявацца на лепшае, адказаў, што ў яго “заўсёды з усіх варыянтаў бывае горшы”.
Калі б гэта была проста звычайная пухліна — яе можна было б выдаліць без асаблівых непрыемнасьцяў нават у такім узросьце. Але ў Васіля Уладзіміравіча была астма і да таго ж ішэмія. Вольга Юрчанка знайшла і сьляды інфаркту, пра які Быкаў і сам ня ведаў. А значыць — не было гарантыяў выхаду з наркозу. Але гэта было яшчэ паўбяды. У той жа дзень, 11 сакавіка, Васіль Уладзіміравіч упершыню сказаў мне пра хіміатэрапію як пра вырашаную справу. Сяргей Юрчанка паведаміў мне, што хаця аналіз яшчэ не гатовы, але практыка паказвае, што амаль пэўна пухліна носіць злаякасны, характар. У любым разе, пасьля аперацыі трэба рабіць хіміятэрапію, аднак яна будзе не праз капельніцу, а праз таблеткі — самыя лепшыя, французскія, якія адмыслова замоўленыя. Невядома толькі, як успрыме іх арганізм. Калі добра — анкалагічны працэс запаволіцца, а гэта можа даць некалькі гадоў жыцьця. Сяргей дамовіўся, што аперацыю будзе рабіць лепшы ў Чэхіі хірург Паўка, той самы, што аперыраваў прэзыдэнта Гавэла. 3 аднаго боку, аперацыя можа
387
выступіць каталізатарам ракавага працэсу, але з другога, калі яе не рабіць — можа здарыцца разрыў, а гэта — амаль гарантаваная пакутлівая сьмерць праз некалькі дзён. Увечары Васіль Уладзіміравіч сказаў, што пагодзіцца на аперацыю.
Ірыне Міхайлаўне было няпроста падтрымліваць неабходную дыету, таму мая жонка Галя ўзялася гатаваць булёны, аўсяную кашу, нейкія адмысловыя парныя катлеты ды адварную рыбу. Потым да яе далучылася і Вольга Абламейка — гатавалі па чарзе, а завозілі ці я, ці Сяргей Абламейка, які меў свой аўтамабіль. Васіль Уладзіміравіч называў гэтыя стравы “смакоцьцем”. Аднойчы і я паспрабаваў той ежы, і мне яна падалася пазбаўленай усялякага смаку.
Нягледзячы на медычныя абсьледваньні ды падрыхтоўку да аперацыі, Васіль Уладзіміравіч сачыў за тым, што адбываецца ў сьвеце і ў Беларусі. Кожны дзень слухаў беларускую праграму радыё “Свабода”. Амаль штодня прыносілі мы яму і дайджэсты прэсы — некалькі дзясяткаў старонак палітычнай аналітыкі, якую ён таксама прачытваў. У сакавіку ў Менску адбыўся сход інтэлегенцыі, і Быкаў напісаў прывітальнае слова. Тэкст папрасіў мяне даслаць факсам, крыху пазьней мы запісалі і голас — запіс быў перададзены ў Менск, але чамусьці на сходзе не прагучаў, хаця ў тым, апошнім варыянце, былі істотныя ўдакладненьні. Між іншым, гісторыя з быкаўскімі зваротамі дала магчымасьць падзівіцца на звычаі некаторых журналістаў з незалежнай менскай прэсы — зварот да інтэлегенцыі быў надрукаваны ў “Нашай Ніве” перад сходам без усялякага дазволу на тое Васіля Уладзіміравіча, што яго вельмі зьдзівіла. Затое тэкст віншаваньня да 85ых угодкаў утварэньня БНР, які Быкаў падрыхтаваў як старшыня нацыянальнага Аргкамітэту адмыслова для прэсы, “Наша Ніва” друкаваць адмовілася — як мне патлумачылі, толькі што надрукавалі зварот Быкава да інтэлегенцыі ў папярэднім нумары і яшчэ адзін тэкст ... “дэвальвуе” Быкава....
Сьвяткаваньне ўгодкаў БНР для Васіля Уладзіміравіча не было фармальнасьцю. Ён быў перакананы, што 25 сакавіка 1918 гада адбылася самая значная падзея ў гісторыі Беларусі — аднаўленьне Незалежнасьці, якую Беларусь пазьней страціла і зноў здабыла праз семьдзесят з нечым гадоў, дзякуючы БНФ, духоўным сымбалем якога стаў Быкаў. У апошнія дні