Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Калі да Быкава прыязджалі сябры і знаёмыя, выдатныя асобы з розных краінаў, Васіль Уладзіміравіч часта прасіў і мяне, каб я да іх прыходзіў і браў удзел у гэтых сустрэчах. Іншы раз мы з Тамарай запрашалі Васіля Уладзіміравіча і Ірыну Міхайлаўну да нас на абед або вячэру, і час прабягаў імкліва ў цікавых гутарках, успамінах, слуханьні музыкі.
Васіль Уладзіміравіч меў ня толькі пісьменьніцкі талент, але і рэдкі дар разуменьня людзей, сучасных падзей у сьвеце, валодаў найлепшымі якасьцямі характару, меў добрую, мяккую, чульлівую душу — пры зьнешняй стрыманасьці і, здавалася б, нават суровасьці. Найбольш мне імпанавала ў ім тое, што ён нязьменна прытрымліваўся сваіх поглядаў і перакананьняў, не мяняў жыцьцёвай пазіцыі, не прыстасоўваўся да розных уладаў і правадыроў, заўсёды быў верны і пасьлядоўны ў адстойваньні беларускай нацыянальнай ідэі, і ў жыцьці, і ў творчасьці насьледаваў высокадухоўным хрысьціянскім прынцыпам маралі, агульначалавечым каштоўнасьцям, лепшым традыцыям свайго народу.
Я выпісваю шмат розных газет (нямецкіх, польскіх, англійскіх, амерыканскіх, расейскіх, французскіх) — і пераканаўся, што гэтыя мае меркаваньні цалкам супадаюць з
362
сусьветнай думкай пра нашага славутага пісьменьніка. Напісаўшы пра адыход Васіля Быкава ў вечнасьць (што болем паласнула сэрца, бо немагчыма паверыць у гэтую страту), усе газеты адназначна ацанілі Васіля Быкава як чалавека і мастака агульначалавечай значнасьці.
Калі ж я атрымаў беларускія незалежныя газеты, якія расказалі, як Беларусь разьвітвалася са сваім вялікім сынам, то пераканаўся, што Радзіма наша сапраўдны выхаваная на творах Быкава і ня збочыць са шляху цывілізаваных краін Еўропы, Шляху Васіля Быкава...
г. ФранкфуртнаМайне
Мікалас СЛУЦКІС
СПАТКАННЕ У
ВЫПЕРСДОРФЕ
У ліпені 2002 года я апынуўся ў Берліне, але не адзін — у кампаніі маёй дачкі Снегуоле і ўнучкі Давайне, якія жывуць у Швецыі. Яны захацелі крыху ўсцешыць мяне, таму што ў апошнія гады зза цяжкой хваробы жонкі Рэгіны я быў прыкаваны да Вільнюса, дакладней да кватэры на вуліцы Швітурыя.
Чаму Берлін? 3 гэтым горадам у мяне шмат звязана. За тры дзесяцігоддзі там выйшла каля дваццаці маіх кніг, яшчэ жывыя — хоць іх усё меней і меней — мае сябры, знаёмыя, чытачы...
Вырашылі і паехалі.
Сам Берлін ды і ваколіцы яго я ведаю нядрэнна — шмат разоў бываў тут, але яшчэ лепей яго ведае мой стары сябра, паэт і празаік Хрыстаф Хойбнер, якога, думаю, ведаюць і ў пісьменніцкіх колах Беларусі.
— Усё, што пажадаеш, толькі цяпла, на жаль, не абяцаю, — падагуліў папярэдні план экскурсій гэты мілы, з гумарам чалавек. Прыкладна тое ж сказала і яго чароўная жонка Мішэль, змякчаючы нямецкую грунтоўнасць французскай непасрэднасцю.
364
Надвор’ю так шмат увагі надавалася нездарма. Берлін, як ні дзіўна, не задыхаўся ад традыцыйнай ліпеньскай спёкі — дзьмуў халодны пранізлівы вецер, хоць і свяціла сонца.
Тыдзень у кампаніі Хрыстафа і Мішэль пралятаў хутка, поўны ўражанняў ад чаканак і нечаканак горада, які пасля падзення вядомай Сцяны шмат прыбавіў у сваім абліччы і значэнні. He толькі ў музеях і галерэях адчувалася, што знаходзішся ў цэнтры еурапейскага культурнага жьцця. Тое, што раней было ўласціва Парыжу, усё больш робіцца жыццём Берліна. Сюды сцякаецца таленавітая, рознаколерная ў прамым сэнсе слова моладзь у пошуках майстэрства, вядомасці, славы. He апошняе месца ў культурным кругавароце гэтага адкрытага горада займаюць дзеячы мастацтва розных краін, якія па сваёй волі ці вымушана выбіраюць яго месцам свайго жыхарства.
Багатыя музеі, канцэртыя залі, кніжныя магазіны ўсё ж не засланяюць сумных уражанняў. Творы мастацтва, напрыклад, кніга, якая асабліва цікавіць нас, пісьменнікаў, — тавар побач з іншымі таварамі, і пад прыгожай, часам нават ашаламляльнай вокладкай хаваецца спрашчэнства, патуранне нізкаму густу. Пісьменнікі болей не прарокі (і дзякуй Богу!), кніга сур’ёзная, калі не хаваецца за фалды постмадэрнізму ці акультнай чытаніны, павінна змагацца за сваё існаванне. У гэтым (калі пішаш не дзеля грошай або славы) таксама можна знайсці задавальненне, бо ў такім выпадку ты зусім свабодны, але...
Гэтае “але” актуальнае ўсюды, попыт занадта часта падуладны сенсацыі, а моду дыктуе рынак. Вядома, гэта ставіць перад цяжкім выбарам усіх пісьменнікаў, а асабліва тых, хто шмат сіл аддаў руху за грамадзянскія і асабістыя правы чалавека. Застацца самім сабою ці, просячы прабачэння ў чытачоў, якія ўсё меней чытаюць, але паранейшаму паважаюць, пераймаць новыя правілы гульні.
Пра гэта я нямала чуў у Берліне, дзе ўсё гэта не менш актуальнае, чым ва ўсходнееўрапейскіх краінах. Пра гэта спрачаемся ў Літве. Пра гэта будзем гаварыць і з чалавекам, пра якога я збіраюся расказаць.
Як быццам, усё, што нас цікавіла, пачынае асядаць у памяці, быццам ужо дыхнула домам, які заўсёды мілейшы здалёк (і рай, і неба таксама далёка!), а Хрыстаф, прыехаўшы ў гатэль, прапануе:
— Ці не пракаціцца нам за горад?
Добра, але куды? У СанСусі толькі што былі, кругаля па вадзе вакол Берліна зрабілі. Што яшчэ, калі наперадзе Тэгель, адкуль заўтра адлятаем у Вільнюс?
Хрыстаф толькі загадкава ўсміхнуўся:
— Германія — багатая краіна. Заўсёды знойдзецца штонебудзь цікавае.
I паехалі. Мільгаюць бензакалонкі, утульныя “забягалаўкі”, неўзабаве і яны знікаюць. Едзем і едзем, ваколіцы ўжо яўна не берлінскія. Палі, пералескі, хутары пад чарапіцай. Звычайная Германія. I раптам замаячыла штосьці наперадзе, выплыла самавітая агароджа, на ёй дошка “Schloss Wiepersdorf” (“Замак Выперсдорф”), а ў глыбіні, за дрэвамі і клумбамі з кветкамі — белы палац у строгім класічным стылі. Углядаемся і бачым пажылога высокага мужчыну каля ім жа расчыненых варот.
Хрыстаф нічога не тлумачыць, бяжыць да мужчыны, яны абдымаюцца, відаць, даўнія сябры. Амаль адразу ж чую, вушам сваім не верачы, знаёмы гучны з хрыпінкай голас:
— Снягута?! Якая радасць! А дзяўчына побач з табой ці не сястрычка?
Побач, заліўшыся чырванню, стаіць, вядома ж сямнаццігадовая дачка Снегуолі, якая неўзабаве павінна скончыць гімназію ў Упсале.
— Але ж гэта сапраўдная прыгажуня! — чую той жа голас.
Сцэна быццам з рамана, але тут піша само жыццё, насуперак няўмольнаму часу.
— Вось узрадавала мяне Снягута!
Снягутай называў маю дачку адзін толькі Васіль Быкаў шмат гадоў таму назад, калі па дарозе з Масквы ці Мінска ў Гродна начаваў у нас на Швітурыі. Дзяўчынка заўсёды саромелася гасцей, у яе з малых гадоў быў абвостраны нюх і яна адрознівала людзей па “паху”. 3 Васілём яна паводзіла сябе вольна, размаўляла, смяялася. Калі мы сказалі пра гэта Васілю, ён ад душы зарагатаў:
— Ну што ж, пастараюся Снягуту не расчароўваць! — і ён памахаў у паветры сваімі моцнымі, чыстымі рукамі.
Тут надышла мая чарга і, шчыра скажу, не знайшлося слоў ні ў мяне, ні ў яго. Васіль вандраваў па Еўропе, я поседам сядзеў у Вільнюсе, а нечаканая сустрэча быццам касой знесла
«6«
гады, пошукі, расчараванні і ўпартасць застацца вернымі свайму голасу. Зноў мы былі маладымі літаратарамі, якія адчувалі патрэбнасць абнаўлення яшчэ задоўга да таго часу, які пазней назавуць Перабудовай.
Магчыма, я памыляюся, магчыма, гэта ўжо ад уздзеяння яго кніг пра чалавека на вайне, але, здаецца, Васіль тут быў у палінялай гімнасцёрцы ды і я не ў параднай пары. Строгі, разважлівы, без ніякай фанабэрыі юнак — такім ён заўсёды будзе здавацца мне.
Па законах беларускай гасціннасці Васіль, пазнаёміўшы нас са сваёй слаўнай жонкай Ірынай, адразу ж павёў у абедзеную залю Міжнароднага дома творчасці для мастакоў, архітэктараў, пісьменнікаў. Тут яго ўсе ведалі, пасяброўску віталі нас, яго гасцей.
Жанчыны пад кіраўніцтвам Ірыны неўзабаве сабраліся знаёміцца з цікавымі мясцінамі музеясядзібы Беціны і Ахіма Арнім (Bettina und Achim Arnim museum), Хрыстаф гуляў адзін, а мы з Васілём заселі з бутэлькай віна, услед за якой з’явілася яшчэ адна, якую ён прынёс з буфета. Гаварылі, успаміналі сур’ёзнае і смешнае, часам ледзь стрымліваючы слязу, калі ўспаміналі памерлых нашых сяброў, сярод якіх і Эдуардас Межэлайціс, і Іонас Авіжус.
Нягледзячы на гуртавы метад склікання ў Маскву пісьменнікаў тадышніх рэспублік, нягледзячы на казёшчыну тых афіцыйных сустрэч, з імі звязана і шмат добрага. Там сустракаліся і завязвалі сяброўства многія пісьменнікі, чые парыванні і таленты патрабавалі ўзаемнай падтрымкі. Так, не памятаю ўжо на якім пісьменніцкім сходзе, здружыліся мы з Васілём. Было цікава даведацца пра яго думкі аб многім, а яму, здаецца, пра мае. Пачуццё локця захоўвалася і тады, калі сустрэчы сталі радзейшыя, а потым і наогул перасталі сустракацца. Зрэдку — прывітанне здалёк праз знаёмых і незнаёмых.
I вось мы зноў сядзім, разважаем, п’ём, хоць ні я, ні ён, здаецца, гэтым не злоўжывалі ні ў Мінску, ні ў Вільнюсе — дзесьці ў Германіі. Васіль усё парываўся паказаць мне жытнёвае поле адразу за паркам, за дзівоснымі дрэвамі і кустамі. Яшчэ перад гэтым пра тое жытнёвае поле паспела нам шапнуць і Ірына. Бывае, стаіць, слухае шэпт каласоў, а калі ўсё прыбрана — ён на тое і творца — усё роўна слухае, чуе, уздыхае.
На гэты раз гутарка зацягнулася, жытнёвае поле так і засталося як вобраз, які асвятляе ўжо не літаратурнага героя, а самога пісьменніка.
Я ведаў ужо, што Васіль хворы, але хваробе не патакаў, у доме творчасці займаўся менавіта творчасцю. Нельга было не здзіўляцца яго мужнасці без позы, яго таленту без аглядкі на моду. Такім яго любілі ў нас, у Літве, дзе выйшлі, пачынаючы з 1964 года, яго вядомыя “Трэцяя ракета”, “Сотнікаў”, “Абеліск” (1974), “Пайсці і не вярнуцца”, “Воўчая зграя” (1984), “Альпійская балада” і зноў “Воўчая зграя” (1995). A тое, што не было перакладзена на літоўскую мову, чыталі на рускай. Ён падабаўся Літве, Літва падабалася яму. Яго шанавалі ўпоравень з Рэмаркам, а памойму яго, Васілёва, праўда пра вайну і чалавека ў шынялі куды болей праўдзівая, без лішняй стылізацыі і манернасці...
Мы ад’язджалі з Выперсдорфа расчуленыя, несучы з сабой цяпло рукі гэтага мужнага чалавека і пісьменніка. Потым прыйшлі здымкі, зробленыя вернай яго спадарожніцай Ірынай.
На апошнія Калядныя святы прыязджалі Снегуоле з Даваняй, ужо студэнткай. I мы зноў успаміналі Берлін, добрага самарыцяніна Хрыстафа, які махаў нам услед, і Васіля ў абдымку з Ірынай, якія жадалі нам дабра.