• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Мне здаецца, лягчэй перакладаць з французскай на рускую, чым з беларускай на рускую. Яшчэ Бунін даўнодаўно заўважыў гэтую з’яву, калі пісаў, што добры пераклад на роднасныя мовы практычна немагчымы. Ніводзін перакладчык не ў стане дасягнуць эфекту арыгінала. Пры перакладзе маіх уласных прац я таксама не магу дасягнуць дакладнага значэння проста таму, што не ведаю мову так, як ёю валодае рускі пісьменнік. Але мая сітуацыя не зусім звычайная: я — аўтар арыгінала і я вольны мяняць рэчы, у той час як перакладчык пазбаўлены падобнай прывілеі...
    Калі планавалася інтэрв’ю, я задумала фундаментальны артыкул, у якім збіралася правесці параўнаўчы аналіз творчасці Васіля Быкава і Адама Міцкевіча. Артыкул даўно апублікаваны ў Канадзе, але, дзякуючы Быкаву, які своечасова вярнуў мяне да розуму, тактоўна навёўшы на думку, што, як кажуць, апельсіны з яблыкамі не параўноўваюць, гэтая праца стала аналітычным аглядам яго творчасці. У час другога інтэрв’ю Васіль Уладзіміравіч даў фармулёўку свайму ўласнаму мастацкаму напрамку, вызначыўшы яго як чыста рэалістычны, што само па сабе зрабіла немагчымым любое параўнанне з Міцкевічам. Аднак, нягледзячы на тое, што ён поўнасцю адвергнуў ідэю рамантызму, калі гаворка зайшла пра беларускую дэмакратычную дзяржаўнасць (думкі пра якую ніколі не пакідалі пісьменніка), Быкаў назваў тры гістарычныя перыяды: Вялікае Літоўска княства і два кароткія — у 1991м і 60 гадоў перад гэтым, раннія 1920 гады. У гэтыя адрэзкі гістарычнага часу, па Быкаву, беларускія нацыянальнапатрыятычныя ідэі набліжаліся па форме да рамантычнага канцэпту Адама Міцкевіча. I, вядома, у гэтых адносінах сэрца пісьменніка балела з прычыны неразумення народам асновы беларускасці: роднай мовы і культуры, а таксама неабходнасці незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Калі я спытала, ці захаваўся ў яго разуменні канцэпт “тутэйшых” у беларускім народзе, у адказ прагучала горкая песімістычная нота. Быкаў тлумачыў мне, што, на ягоную думку, гэтая традыцыя знікла разам з паняццем нацыі ў сувязі са знішчэннем сялянства ў XX стагоддзі, якое прынесла рэвалюцыі, войны і таталітарызм. Раней, калі сялянства ўяўляла сабой ядро нацыі, няхай сабе не дзяржаўнасць, дык культурныя традыцыі цэментавалі
    J74
    адзінства “тутэйшых”.
    Пасля таго, як мы закранулі пытанне культуры і адносін паміж рускай і беларускай культурамі, Быкаў сказаў, што яму глыбока чужое паняцце варожасці культур, таму што для гэтай з’явы арганічна няма прычын. Узаемаўплыў — натуральны працэс, і, калі варожасць не насаджаецца вышэйшай іерархіяй любога кшталту, рэлігійнага ці бюракратычнага, гэты працэс узбагачае культуру ў цэлым. Для беларусаў, якія поўнасцю прынялі каштоўнасці рускай культуры XIX стагоддзя (якая ў сваю чаргу запазычыла іх на захадзе), не можа быць дзвюх думак пра станоўчы бок яе ўплыву. Іншая справа, калі паслядоўна і на працягу стагоддзяў ідзе маніпуляцыя антрапалагічнымі данымі, гістарычнымі фактамі і знішчаецца мова.
    Другое інтэрв’ю, якое закончылася гэтак жа хутка, як і першае, доўжылася на гадзіну болей і, нягледзячы на песімізм пісьменніка, поўнасцю апраўданы абставінамі, яно дапамагло мне наблізіцца да разумення не толькі літаратурнага, але і філасофскага светапогляду Васіля Уладзіміравіча Быкава. Пасля гэтага стасункі нашы працягваліся па тэлефоне і, калі пачаўся мой паўгадавы акадэмічны водпуск у студзені 2001га, я прыехала да Быкавых у Франкфурт з намерам напісаць яго крытычную біяграфію. Сустрэча была, так павялося ўжо, цёплая і радасная. На гэты раз, аднак, па прычыне таго, што адбывалая яна на чужыне, я адчула яшчэ большую цягу да гэтых непатрабавальных у побыце людзей, Быкаў напружана працаваў, быў у пастаянным кантакце з сябрамі на радзіме, сачыў за палітыкай па газетах і інтэрнеце. Ірына Міхайлаўна вяла іх нескладаны побыт і асвойвала Франкфурт. Тут, як я зразумела, апрача яе прыроднай цікаўнасці, была і тактыка садзейнічаць мужу ў працы: яна пакідала яго ў невялічкай кватэрцы, якая пасля сняданку ператваралася ў яго кабінет, і прыходзіла а першай гадзіне пакарміць яго. У Франкфурце Ірына Міхайлаўна стала маім мілым гідам і з гонарам вадзіла па сваіх улюбёных мясцінах.
    Інтэрв’ю, якое дарылася мне штодзень, вылілася болей як у сто старонак. А напачатку ў мяне здарыўся канфуз: перад прыездам да Быкавых я купіла магнітафончык апошняга слова тэхнікі і не паспела яго асвоіць. Быкаў, цярпліва і падобраму
    37
    гледзячы на мае пакуты, пажартаваў: “А ў нас кажуць, што нельга браць новыя боты ў доўгую дарогу”.
    Пераказваць апошняе інтэрв’ю няма сэнсу, таму што крыху пазней Васіль Быкаў напісаў сваю дакументальную аповесць “Доўгая дарога дадому”, у якой выкарыстаны той жа матэрыял. Пасля Фракфурта тэлефонныя размовы сталі рэгулярнай з’явай. Часам званіла Ірына Міхайлаўна, але часцей, вядома, я, высвятляючы штосьці ці проста пытаючыся пра здароўе. Справа ў тым, што Ірына Міхайлаўна даўно ўжо прасіла мужа зрабіць аналізы, праверыцца ў дактароў, ну а ён, вядома, адчэпнага абяцаў, але нічога не рабіў. У лютым 2001га ён прызнаўся мне, што адчувае сябе слаба, але прасіў не гаварыць пра гэта жонцы, каб не хваляваць яе. Калі я заставала яго аднаго ў Франкфурце і пазней у Празе, Быкаў вельмі стрымана і коратка гаварыў мне праўду пра сваё самаадчуванне, а пры Ірыне Міхайлаўне адказваў вельмі аптымістычна. Гэтыя беражлівыя адносіны адно да аднаго краналі мяне да глыбіні душы. У сярэдзіне чэрвеня 2003 года я збіралася ў Прагу, каб пабачыцца з імі. 19 чэрвеня яны яшчэ былі ў Мінску, і я размаўляла па тэлефоне з жонкай пісьменніка, а 22га — ужо з ягонай удавой. Трапіць на пахаванне Быкава не дазволіла валакіта з візай, і прыехала я толькі на саракавы дзень, які адзначаўся ў Доме літаратара тымі, хто памятаў яго, а помнілі яго вельмі многія. I помняць, і будуць помніць. Як і я...
    г. Ватэрлоа, Канада.
    Сяргей НАВУМЧЫК
    “У МЯНЕ
    ЗАУСЁДЫ 3 УСІХ
    ВАРЫЯНТАУ БЫВАЕ ГОРШЫ...”.
    У жніўні 1974 году адзначалася 1000годдзе Віцебску, і на плошчы Леніна, дзе адбываліся ўрачыстасьці, мой бацька падвёў мяне да Генадзя Бураўкіна, які распісаўся ў маім блакноце, і сказаў, што хай вось і гэты дзядзечка, што стаіць побач, дасьць аўтограф. Той распісаўся — “В. Быкаў”...
    Рос я не ў інтелегенцкай сям’і (бацька быў партыйным работнікам), але да нас часта прыходзілі знакамітасьці, і менскія, і маскоўскія, таму нечага такога дзіўнага ў знаёмстве з Быкавым для мяне не было. Да свайго сораму, доўгі час я яго не чытаў — тэма вайны, пра якую пісаў Быкаў (мне здавалася, што ён піша менавіта пра вайну), празмерна эксплуатавалася афіцыйнай прапагандай і не абаяцала нічога цікавага. Вось Караткевіч — гэта было захапляльна... Пішу пра гэта толькі дзеля таго, каб зафіксаваць успрыманьне
    377
    вялікага пісьменьніка тыповым прадстаўніком маладога пакаленьня часоў “застою”. У 1982 годзе “Полымя” надрукавала “Знак бяды”. “Гэта — новы Быкаў” — сказаў мой аднакурсьнік Сяргей Дубавец, і я ўзяўся чытаць. Узрушэньне было вялікае. А пазьней, у войску, часам — на палігоне, ва ўмовах, “набліжаных да баявых”, прачытаў і “ваенныя” быкаўскія аповесьці.
    Да таго моманту, калі мне пашчасьціла блізка пазнаёміцца з Васілём Уладзіміравічам, у мяне сфармавалася ўсьведамленьне гэтага чалавека як вялікай асобы. Ужо жывучы ў Менску, я сустракаўся зь ім, напэўна, штомесяц, неаднаразова быў у яго дома, удзельнічаў разам зь іх у розных сходах, мітынгах, прэсавых канфэрэнцыях, потым, у эміграцыі, быў у перапісцы, а ў апошні перыяд ягонага жыцьця, у Празе, кантактаваў зь ім ці не штодня — але да самага апошняга моманту не пазбавіўся адчуваньня ў ягонай прысутнасьці датычнасьці да Вечнасьці. Некаторыя, нават маладзейшыя за мяне, называлі яго “спадар Васіль” ці нават “дзядзька Васіль” — я ж такой фамільярнасьці дазволіць сабе ня мог, і ня толькі таму, што, сапраўды, не пляменьнік яму. Гэта — на ўзроўні асабістых стасункаў. Што ж да палітычнай дзейнасьці ці журналісцкай, дык зрабілася звыклым ацэньваць свае справы паводле крытэрыю — як паставіцца да іх Быкаў...
    Некалькі “менскіх” эпізодаў.
    Верасень 1991га. Прысяга вайскоўцаў на вернасьць Беларусі на плошчы Незалежнасьці. Быкаў — сярод тых, хто яе прымае. Нам здаецца, што наперадзе — толькі сьветлае.
    9 мая 1994 года . Групу ветэранаў — членаў БНФ разам з Васілём Быкавым і кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Зянонам Пазьняком міліцыя не пускае да плошчы Перамогі. У вачах Быкава — і разгубленасьць, і абурэньне. У ліпені таго ж году фронтаўскую калёну начале з Быкавым не пускаюць да помніку апранутыя ў чорную ўніформу “байцы” з групы падтрымкі кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнкі пры пасіўным спрыяньні міліцыі. Памятаю, пабачыўшы ў тыя дні ў сталоўцы Вярхоўнага Савета Лукашэнку ў атачэньні ягонай каманды “маладых ваўкоў”, я выказаў ім усё, што думаў пра зьдзек з Быкава. Адказам быў цынічны сьмех. Цяпер гэтыя асобы — лідары апазыцыі, а імя Быкава
    78
    вырыстоўваюць, як сымбаль барацьбы з дыктатурай.
    Чэрвень таго ж 1994 га. Быкаўскі 70гадовы юбілей. На сваім аўтамабілі важу Васіля Уладзіміравіча па Менску на розныя ўрачыстыя імпрэзы. 3 вечарыны ў ягоны гонар ў штабкватэры БНФ на Варшавэні, 8 прывёз яго на Танкавую і ўжо прыкідваў, у колькі прыёмаў ўдасца перанесьці ў кватэру дзясяткі падараваных яму букетаў. Ён бярэ ў рукі некалькі кветак, а астатняе забараняе выносіць з машыны: “Хай будзе Вашай Галі”. Кватэра нашая некалькі тыдняў была застаўленая ружамі...
    Апошняе спатканьне ў Менску было 25 сакавіка 1996 году, на наступны дзень пасьля жорсткага зьбіцьця ўдзельнікаў мітынгу ў гонар угодкаў БНР, аргкамітэт сьвяткаваньня якіх узначальваў Быкаў... Праз дзень я выехаў з Беларусі — як тады здавалася, на пару тыдняў...
    Потым, цягам некалькіх гадоў, былі толькі тэлефанаваньні і лісты. Лісты ён пісаў вельмі зьмястоўныя, а на сьвяты нават упрыгожваў іх сваімі малюнкамі.
    Калі ў сьнежні 1999 году Быкаву ўручалі ў Маскве прэмію “Трыумф”, у НьюЁрку па расейскім тэлеканале мы глядзелі рэпартаж з Вялікага тэатру. Голас дыктара за кадрам гаварыў пра Быкава, а паказвалі нейкага іншага чалавека — я нават пакпіў з маскоўскіх тэлевезійшчыкаў за тэхнічную накладку. “Гэта ж Быкаў!” — раптам сказала жонка, якой усё ж удалося пазнаць у тым чалавеку Васіля Уладзіміравіча. Зьмяніла яго новая прычоска — ён пачаў зачэсваць валасы не на бок, як раней, а ўверх. Але і напачатку 2000 году, калі я прыехаў да яго ў Выперсдорф, мне было цяжка звыкнуцца з новым воблікам Васіля Уладзіміравіча — аж да таго, што калі б я ўбачыў яго на вуліцы, а не ў ягоным нумары, дык, напэўна, і не пазнаў бы...