• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    388
    (гэта засталося ў маім дзёньніку) ён шмат гаварыў пра Пазьняка, заўсёды высока ацэньваючы ягоныя заслугі, — казаў, што Пазьняк зрабіў значна болей, чым можна было зрабіць ва ўмовах, якія ад яго не залежылі, а вызначаліся пераважна ўзроўнем нацыянальнай сьвядомасьці народа. I я перакананы, што адрываць, адасабляць Быкава ад беларускай нацыянальнай ідэі пад выглядам, што “ня трэба палітыканства” — гэта значыць вельмі спрашчаць ягоную асобу.
    Сабраліся мы тады ў Люстраной залі старажытнага Кліменцінуму, што ў самым цэнтры Прагі. Гэта быў апошні публічны выступ Васіля Уладзіміравіча, які ён палічыў патрэбным зрабіць, нягледзячы на блізкую шпіталізацыю. 3 Канады прыляцела Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, былі і беларусы з іншых краінаў. За некалькі дзён да гэтага я папярэдзіў супрацоўнікаў расейскай кампаніі НТВ, што ў іх ёсьць адзіная магчымасьць запісаць Быкава — прыйсьці на сьвяткаваньне. Перад урачысьтасьцю карэспандэнты падсунуліся з камэрай і ўзялі інтэрвью У той момант Васіль Уладзіміравіч мне нічога не сказаў, толькі паглядзеў з дакорам. Дарэчы, гэта быў адзін з двух выпадкаў непаразуменьня паміж намі за ўсе гады знаёмства — наступны здарыўся якраз назаўтра, калі разам з Сурвілай мы прыехалі да Быкавых і Васіль Уладзіміравіч запрасіў нас у суседнюю кітайскую рэстарацыю. Я ня стаў чакаць, пакуль прынясуць рахунак, пайшоў і расплаціўся. Васіль Уладзіміравіч пакрыўдзіўся. “Сярожа, а вось гэтага рабіць я Вас не прасіў”... За гэты выпадак мне сорамна. Тэлегрупа ж была “падстроена” слушна — калі потым я паведаміў, што інтэрв’ю тое і рэпартаж са сьвяткаваньня бачылі і ў Беларусі, і ў ЗША, Васіль Уладзіміравіч быў задаволены. Як аказалася, гэта было апошняе ў жыцьці Быкава тэлевізыйнае інтэрв’ю.
    Наш з Сурвілай візыт да Быкавых быў 23 сакавіка, а праз дзень была прызначаная шпіталізацыя. Васіль Уладзіміравіч вагаўся да самага апошняга моманту. Яшчэ калі ішлі на сьвяткаваньне, ён сказаў мне, што, падобна, у печані знайшлі метастазы, але ён пачаў сумнявацца ў мэтазгоднасьці аперацыі — можа, хай расла б сабе гэтая пухліна і расла яшчэ дзесяцігоддзі, тым больш што нібыта боль і сышоў. Але раніцай наступнага дня прызнаўся, што ўсю ноч балела — значыць, маюць лекары рацыю. Выглядае, што канчаткова пераканаў
    38»
    яго ў неабходнасьці аперацыі малодшы сын Васіль, лекар па адукацыі, які ў тэлефоннай гутарцы сказаў, што ў Беларусі такія аперацыі ў падобным узросьце робяць шмат каму. Васіль Уладзіміравіч казаў, што яму важна ведаць — ці ёсьць у яго два гады жыцьця...
    Зрабілі аперацыю ў чацьвер 27 сакавіка ў 13 гадзінаў. Сама аперацыя прайшла ўдала, але пацьвердзіліся самыя горшыя прагнозы — метастазы былі і на печані. Прычым такія, што адлік пайшоў ужо не на гады, а на месяцы. Анастэзію рабіў Сяргей Юрчанка, я гутарыў зь ім па тэлефоне яшчэ да таго, як Быкава пачалі выводзіць з наркозу. Ірына Міхайлаўна, якая была побач пад час вываду, увечары сказала мне, што гэта было “больш чым страшна”.
    Працытую з дзёньніку запісы наступнага дня і некаторых пазьнейшых, нічога ў іх не выпраўляючы.
    “28 сакавіка 2003, пятніца. Раніцай — размова з І.М. па тэлефоне. Сказала, што паведаміла пра сытуацыю абодвум сынам В.У., але адзін едзе на рыбалку з палякамі, у другога — у сына ў суботу вясельле. І.М. кажа, што палова печані пашкоджаная метастазамі. Перад размовай зь ёй гаварыў з Сяргеем Ю. — спаў В.У. добра, пазьней ізноў захацеў спаць, што нармальна. У пазваночнік яму нешта ўкалолі, каб зьняць боль у ніжняй частцы цела. Ён — у рэанімацыі. І.М. паехала да В.У. да 13, а мы з Лукашуком — у 14.30, каб пасьпець да адыходу Сяргея. Ехалі на машыне ў аб’езд, каб не трапіць у трафік. Спачатку колькі хвілін паразмаўлялі з І.М., потым Сяргей правёў нас з Аляксандрам да Васіля Уладзіміравіча. Я яго ледзь пазнаў, пазнаў мо толькі таму, што, пабачыўшы нас зза шкляной сьцяны, ён павітаў нас рукой. Ён нібыта адначасна і асунуўся, і папаўнеў (верагодна, ацёчнасьць). В.У. сядзеў у крэсьле каля свайго ложка, на фоне дзясяткаў прыбораў, капельніц, манітораў...Як сказаў Аляксандар пры вітаньні — “Вы тут як у касьмічным караблі”. Праз некалькі хвілінаў выгляд В.У. ужо не падаваўся незнаёмым ці незвычайным. Пра свой стан В.У. сказаў — “паскудна”, маючы на ўвазе перспектыву. Наконт планаў — В.У. сказаў, што зьбіраецца зьездзіць у Менск на тыдзень — заплаціць за кватэру, зьняць пэнсыю і г.д., але цяпер, пэўна, у бліжэйшы час не атрымаецца і паедзе І.М. Хаця, магчыма, і ён к лету зьездзіць. 3 гэтага вынікае, што ён не зьбіраецца (пакуль)
    :юо
    назаўсёды вяртацца ў Менск. 3 іншых тэмаў — Аляксандар чамусьці спытаў, якое ў В.У. вайсковае званьне (маёр) — у адказ на словы Сяргея Ю., што В.У. вельмі моцны, бо ўчора ўдвух не маглі яго ўтрымаць пры выхадзе з наркозу. В.У. пытаўся пра навіны (пра вайну ў Іраку — “баюся, што тая вайна надоўга зацягнецца”), я распавёў пра сёняшняе пасяджэньне аргкамітэту стварэньня Рады інтэлегенцыі, дзе , як напісала БДГ, будзе і В.У. (ён сказаў, што зь ім ніхто пра гэта не размаўляў). Учора І.М. мне сказала, што сакратар (ці старшыня) СП Пашкевіч пытаўся ў яе, ці можна даць Чаргінцу тэлефонны нумар Быкава. І.М. дазволіла, бо, па яе словах, падумала, што ў такой сытуацыі — пры пераездзе — Чаргінец можа аказацца карысным, патрэбным чалавекам. В.У. сказаў сёньня, што ніякіх адносінаў з Чаргінцом ня мае (мая маці лічыць, што цяпер улады будуць са скуры лезьці, каб “адзначыцца” з Быкавым). Дамовіліся з В.У., што дадзім ад ягонага імя тэлеграму ўнуку на вясельле (ён даслаў паштоўку, але ці пасьпее дайсьці?). В.У. дзякваў Сашынай маці за зьвязаныя для яго шкарпэткі, перадаваў прывітаньне маёй (яна сёньня ўвечары паехала ў Віцебск — скончылася віза). Сказаў, што баліць, калі кашляе (па словах Сяргея — гэта будзе першы час). Пабылі мы каля яго мо хвілінаў дваццаць (больш было нельга). Пасьля І.М. зайшла да яго і потым сказала нам, што ён неяк ачуняў пасьля нашага візіту. Па словах Сяргея, яго заўтра ці пасьлязаўтра перавядуць у звычайную палату ў шпіталі і патрымаюць тыдзень, а потым — да анколага. Агульным лекарам будзе Вольга Юрчанка (і слава Богу). Лекі будуць самыя лепшыя.
    Па дарозе назад І.М. пагадзілася са словамі Лукашука, што ў Нямеччыне за такую аперацыю “пачысьцілі б кішэні” — бо страхоўка, якая ў іх там была, гэтага не пакрывала. Так што хаця б гэта апараўдвае іх пераезд у Чэхію. Мне гэта таксама маральнае апраўданьне, бо пастаянна пытаў сам сябе, ці правільна, што распачалі той пераезд. В.У. просіць, каб, калі хто будзе ехаць, прывёз ягоныя ўспаміны, якія, здаецца, нарэшце выйшлі ў выдавецтве Лапцёнка (папрасіў, каб узялі “пяток” экзэмпляраў).”...
    “4 красавіка 2003, пятніца. Былі з Лукашуком у В.У. ўвечары. Ішлі ла ягонай палаты па калідоры — а ён сядзеў ў адзіноце ў пакоізакутку для наведнікаў. Перад намі былі
    191
    І.М. з жонкай Тараса, якія на ягоную просьбу прынесьлі піва. Піва, аднак, ня надта спадабалася. Кажа, што ўсё зьмяніла свой густ і пах, акрамя хіба мяса. Мяса, якое тут даюць, яму падабаецца. Лукашук прынёс мінімагнітафон для праслухоўваньня мінідыскаў, на якія пішуцца нашыя радыёпраграмы, і самі дыскі, штук сем, і доўга тлумачыў, як карыстацца, бо тэхніка сапраўды новая. А да гэтага І.М. запісвала нашыя праграмы на магнітафон і насіла іх В.У. Акрамя традыцыйнай для цяперашніх дзён тэмы — вайны ў Іраку, гаварылі і пра літаратуру. В.У. казаў пра тое, што ў літаратуры ня можа быць так, каб геній выявіўся толькі пасьля сьмерці, бо гэта бачна адразу. I што час нізводзіць у нішто рэчы, якія здаваліся актуальнымі (“Прыкладам, “Дзеці Арбату” Рыбакова?” — спытаўся я. — “Так” — адказаў В.У. А спытаўся я не выпадкова, бо памятаю, што ў “Огоньку” годзе ў 1988 друкавалася нізка водгукаў на рыбакоўскі раман, і сярод іх быў быкаўскі са словамі “роман Ваш останется в лнтературе прн любых обстоятельствах”). “А як жа “Майстар і Маргарыта”?” — спытаўся Аляксандар. Я дадаў, што ў Булгакава ўжо была “Белая гвардыя” — В.У. сказаў, што ў той час у рускай эміграцыі шмат хто пісаў на такія тэмы. Зрэшты, яшчэ раней В.У. казаў мне, што ён не вялікі паклоньнік “Майстра і Маргарыты”, хаця і аддае твору належнае. Я запытаўся ў яго пра дзвюх асобаў, якіх менская рускамоўная багема лічыла геніямі (абодва памерлі нядаўна). Філосаф Кім Хадзееў — пра такога В.У. увогуле ня чуў. A паэт Айзенштадт, ён жа Веніямін Блажэнны, — В.У. сказаў, што ён абавязаны сваёй вядомасьцю знаёмству з Б. Пастэрнакам. Я перадаў В.У. раздрукоўку (вялікім шрыфтам, каб не сьляпіў вочы — атрымалася за 500 старонак) кнігі Віктара Суворава пра Жукава — ён даўно прасіў яму яе прынесьці “пры выпадку”. Перадаў і дайджэсты прэсы.” ....
    “7 красавіка 2003, панядзелак. У 17 гадзінаў паехаў да В.У. — першы раз ня з кімнебудзь, дабіраўся метро і трамваем. Спатрэбілася амаль 50 хвілінаў — вось што значыць ня мець уласнага аўто. Потым яшчэ трэба метраў 500 ехаць на аўтобусе — там і сустрэў Ірыну Міхайлаўну, якая вярталася з крамы. Яна пабыла нядоўга (да гэтага дзень сядзела) і паехала. Гэтым разам В.У. быў у палаце. Ён амаль дачытаў кнігу Суворава пра Жукава. Кажа — гэтулькі Сувораў выліў
    392
    на Жукава яду, ну але, пэўна, справядліва. Сказаў, што бачыў Жукава пад час сваёй службы ў войску — на адлегласьці. Праўда, В.У. зрабіў заўвагу наконт стылю Суворава — што вельмі часта зашмат вады і ёсьць паўторы. Гаворачы пра надвор’е (маразы і сьнег), прыгадаў народную прымаўку, што будзе “дружная вясна” — я сказаў, што тое ж сёньня казала і мая Галя, маючы на ўвазе нейкае рэлігійнае сьвята, назву якога я не прыгадаў — м.б., Пакроў? “He, — сказаў В.У. — Пакроў — увосень”. Гаварылі пра рэлігію. В.У. прыгадаў, што маці ягоная ведала ўсе сьвяты, бацька ў сьвяты таксама маліўся. Пра сябе ж сказаў, што позна ісьці да рэлігіі, бо гэта павінна мець пад сабой пэўную трывалую доўгую традыцыю, у яго ж яна была перарваная — уплыў часу. Праўда, у тумбачцы я заўважыў абразок — пэўна той, які перадаў яму Сяргей Абламейка. Ён ляжаў разам з адаптарам для магнітафону. В.У. пытаўся пра атмасфэру на радыё (у калектыве), пра маю дачушку Аню. Сказаў, што хаця нам цяпер з Галяй і цяжка, але калінебудзь пазьней будзем прыгадваць гэты час, як “самае мілае, што было ў жыцьці”.