Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Пры ўсіх спатканьнях спадар Васіль быў надзвычай мілым і цікавым субяседнікам. Усё, што ён гаварыў, было поўнае сэнсу, цікавае, хаця ён і меў тэндэнцыю бачыць жыцьцё ў даволі цёмных колерах. Але і сам Быкаў, і спадарыня Ірэнка вельмі асьцярагаліся, каб не паказаць адзін аднаму свае заклапочанасьці ягоным станам здароў’я і цяжкімі ўмовамі жыцьця ў чужой, хаця і гасьціннай, краіне. Усё рабілі таксама, каб і мы сябе адчувалі ў іх міла і прыемна.
Моцна ўдзячная лёсу, што мне дазволіў пазнаць Васіля Быкава ня толькі як выдатнага пісьменьніка — творы яго муж няраз з захапленьнем чытаў голасна ў нашай хаце за доўга перад маім спатканьнем з пісьменьнікам, — але і як цудоўнага, поўнага дабрыні і ветлівасьці чалавека, выдатнага ўвасабленьня найлепшых якасьцяў нашага народу...
г. Атава, Канада
Валянцін АСКОЦКІ
ПРАЗ ГАДЫ ПРАЗ ЖЫЦЦЁ
Гэты дзёньнікавы запіс ад 25 чэрвеня мінулага году прыводжу як ён ёсьць. Нават без стылістычнай праўкі. Але з малымі, адзначанымі шматкроп’ем скарачэньнямі дробных дэталяў і прыватных эпізодаў, якія маюць адносіны да мяне ці памянёных мною людзей, але ніякіх да Васіля Быкава.
“Мінск. Прыехалі па мясцовым у 7 раніцы. Сустрэлі нас з машынай ад Саюза пісьменьнікаў і яшчэ Наташа і Галя1, якія прынесьлі гарачую бульбу на сьняданак, каб мы не гублялі дарма часу, якога будзе ў абрэз. Пасяліліся у гасьцініцы “Кастрычніцкая” і адразу разышліся: Рыма — па кветкі, Ю.Д.2 і я — у Дом літаратара на адпяваньне. Яно а 1Ой раніцы.
Лёгка пераадолелі вулічны кардон ваенных, а ў будынку застопарылася: у залу, дзе адпяваньне ўжо ішло, нас не пускаюць.
1 Адамовіч Натальля Аляксандраўна, Адамовіч Галіна Яўгенаўна — дачка і пляменьніца Алеся Адамовіча.
2 Казакова Рыма Фёдараўна — паэт, першы сакратар Саюза пісьменьнікаў, Масквы, Чарнічэнка Юры Дзьмітравіч — нарысіст, публіцыст, старшыня Саюза пісьменьнікаў Масквы.
101
Каменны твар, халодныя вочы ці то маёра, ці то палкоўніка — чыну не разгледзеў: “У мяне загад”. Наташа пачала (пабацькоўску!) крычаць і сарамаціць. Вынік той жа: “У мяне загад”. Мы таксама кіпелі і абураліся, але трымалі сябе ў руках, як і належыць гасьцям (пакуль што?) зза мяжы. Жорстка запатрабавалі выклікаць з залы Алеся Пашкевіча. Выкліканы па мабільніку, ён выйшаў, пацьвердзіў, што мы — дэлегацыя пісьменьнікаў з Масквы, і нас прапусьцілі разам зь ім. У зале запоўнены першыя тры, потым чатыры рады. Калі б упусьцілі ўсіх, каго затрымалі ў холе і хто, прыйшоўшы раней, тоўпіліся з букетамі васількоў на вуліцы, месцаў, прытым сядзячых, спачатку хапіла б.
У 11 пачаўся доступ да труны. Я вызірнуў на вуліцу: на гэты час яна запруджана ўся, а хвост даўгой чаргі, кажуць, на плошчы Перамогі.
Вянок з кумачовай стужкай: “Ад Прэзыдэнта А.Р.Лукашэнкі”. Ня важна каму — важна ад каго! Напярэдадні, ушаноўваючы памяць Васіля ўставаньнем, ён заявіў: у нас было рознае разуменьне свабоды і незалежнасьці. Так паставіў сябе нароўні з пісьменьнікам. Але — чыстая праўда: разуменьне сапраўды палярна рознае. У Васіля — глыбінна народнае. I народ, што запоўніў вуліцу і плошчу, недвухсэнсоўна выказаў гэта, прайшоўшы перад труной бясконцым патокам.
Неўзабаве даведваюся: урадавая камісія па пахаваньні пад старшыншствам міністра культуры афіцыйна здымае з сябе паўнамоцтвы ў знак пратэсту супраць зьяўленьня сьцяга Народнага фронту, пакідае залу і здымае — на лепшае, дарэчы, — ваенную ахову. Паводле чутак, выносяць і вянок ад прэзыдэнта, завалены ўжо іншымі вянкамі, на якіх напісана ня толькі ад каго, але і каму. Кіраўніцтва цырымоніяй разьвітаньня бярэ на сябе рада Саюза беларускіх пісьменьнікаў і асабіста Алесь Пашкевіч. Таксама добра: каму і праводзіць у апошні шлях пісьменьніка, як не самім пісьменьнікам!
Сустрэў Валянціна Тараса, Рыгора Барадуліна, Гену Бураўкіна, Толю Вярцінскага, Валодзю Някляева, Олю Іпатаву (яна і на вакзале была). Па журналісцкім ланцужку даў некалькі інтэрвію, да якіх ня быў гатовы, але рыхтавацца
102
і ня трэба было, — усё камяком у горле, каменем на сэрцы: “Беларускай дзелавой газэце”, чыё выданьне спынена на тры месяцы, газэтам “Народная воля” і “Наша Ніва”, Беларускаму Пэнцэнтру, карэспандэнту НТБ у Беларусі. Здаецца, не паўтараўся, але прытрымліваўся скразных матываў: скрушнае, горкае пачуцьцё агульнай незаменнай страты; усім нам, і беларусам, і рускім трэба будзе навучыцца жыць без Васіля. У гэтым балявым ключы і аб нашых болей як 40гадовых стасунках, асобных сустрэчах і падзеях...
...Між тым народ валіў валам. Зноў вызірнуў на вуліцу: там не праціснуцца. 3за такога наплыву пачатак паніхіды пераносіўся двойчы: з 12ці на гадзіну і з гадзіны на палову другой. Пачалі ў дзьве, перапрасіўшы праз гучнагаварыцель тых, хто не пасьпеў прайсьці. Аб’явілі таксама, што паніхіда будзе трансьлявацца на вуліцу. Кажуць, быццам трансьляцыю ўключалі акурат на маім выступленьні. Значыць, на пятым — пасьля ўступнага слова Алеся Пашкевіча, прамоў Радзіма Гарэцкага, Гены Бураўкіна і Рыгора Барадуліна. Добра ці дрэнна выйшла, але гаварыў экспромтам, хоць нейкія сэнсавыя блокі, асобныя фразы і нават словы адклаліся ў сьвядомасьці раней. Але і яны ліліся з душы. Гэта зразумелі, прынялі і Ірына Міхайлаўна, Васілёва ўдава, і сын Сяргей, якога памятаю па Горадні яшчэ школьнікам. Праўда, цяпер, болей як праз трыццаць гадоў, я пазнаў яго не адразу.
А трэцяй гадзіне паніхіда скончылася. Вынас цела. I — шэсьце. Спачатку планавалася: ад Дома літаратара да плошчы Якуба Коласа труну панясуць на руках, а адтуль аўтобусамі на Усходнія могілкі. Але аўтобусаў не было: падобна, іх адмянілі адразу, як толькі афіцыйная камісія адмовілася ад удзелу ў пахаваньні. Ня ведаю дакладна, але, пэўна, так. Прайшла чутка, што хочуць адмяніць і шэсьце.
Але насуперак усяму шэсьце было, і пахаваньне стала сапраўды народным. Паводле прыблізных падлікаў ня меней як 20 тысяч чалавек прайшлі з труной і за труной па праспэкце Скарыны да самых могілак, спыніўшы на гэты час рух гарадзкога транспарту.
Я ішоў з С.С.Шушкевічам. Хтосьці, відаць, яго памочнік, вырашыў мяне прадставіць:
— Гэта з Масквы, крытык...
403
Шушкевіч:
— Мне дастаткова ведаць, што гэта сябра Васіля Быкава...
...Дзесяцікілямэтровы — прыкладна — шлях на могілкі стаўся для мяне цяжкім. He адразу, але напомніла пра сябе нага, тым болей, што ў Мінск я прыехаў бяз кія. Але блізка ішоў Сямён Букчын. Заўважыўшы, што я закульгаў і пачаў спатыкацца, прапанаваў выйсьці з калоны, спыніць любую сустрэчную машыну, вярнуцца да Дома літаратара, там перасесьці ў яго, Сямёнаву, машыну і на ёй да могілак, альбо абагнаўшы калону, альбо прыехаўшы адначасова. Так і зрабілі. Калі пад’ехалі да Дому літаратара — характэрная дэталь, запомнілася назаўсёды! — ён хацеў разьлічыцца з прыватным шофэрам, той шчыра абурыўся:
— Ды вы што?.. У такі дзень... Ніякіх грошай у вас не вазьму... Эпізод, які наўмысьля не прыдумаеш. Дзеля таго толькі, каб убачыць твар раззлаванага вадзіцеля, пачуць яго і раздражнёны, і зьбянтэжаны голас, варта было ехаць у Менск: пра сапраўды народныя адносіны да пісьменьніцкага таленту Васіля лепш ня скажаш.
Калону не абагналі, але прыехалі разам зь ёй. Пакуль шукалі, дзе прыпаркавацца, пляцоўка перад трыбунай запоўнілася так густа і шчыльна, што прабіцца было немагчыма. Мы і не прабіваліся. Засталіся у апошніх шэрагах. Таму і выступленьня Ю.Д. я ня чуў; мікрафона ці то не было зусім, ці то быў такі слабы, што не чутно было ні слова. Потым расказалі: выступіў ён, як заўсёды, тэмпэрамэнтна, дакладна і выразна, выдзеліўшы галоўнае: народнага пісьменьніка праводзіць народ і пахаваньне гэта народнае. Расказвалі таксама, што прэзыдэнцкі вянок унесьлі зноў: пяцёра дужых спэцназаўцаў паклалі яго наверх усіх і пільна сачылі, каб зноў не засланілі...
...Замест чацьвертай гадзіны дня, як планавалася, памінкі ў Доме літаратара пачаліся а 8й вечара. Слова сказала Рыма.
Так прайшоў гэты разьвітальны дзень.
У тыя дні, якімі пазначаны гэтыя запісы (дарэчы, наяўнасьць у мяне дзёньніка, прычым шматгадовага, публічна прызнаю ўпершыню), пачаў раскручвацца і працягвае размотвацца зараз, болей як праз паўгода, тугі клубок памяці, ведучы ад апошніх сустрэч з Васілём Быкавым, нашых лістоў адзін аднаму і тэлефонных размоў да іх аддаленых
401
першакрыніц, якія расталі ў наплывах і наслаеньнях дзесяцігодзьдзяў. Другую сустрэчу зь ім датую — і далей будзе зразумела, чаму — каляндарна дакладна: лютым 1962 года. А першая адбылася, відаць, на год — крышку больш ці крышку менш — раней на адным з пленумаў праўленьня Саюза пісьменьнікаў Беларусі, дзе я прысутнічаў як карэспандэнт “Лнтературной газеты”, яе малады супрацоўнік, толькі што прызначаны намесьнікам загадчыка аддзела літаратур народаў СССР — “брацішак”, як гаварылі тады ў рэдакцыі. Хтосьці з дакладчыкаў ці проста прамоўцаў сярод цікавых навінак прозы выдзеліў дэбютную аповесьць пра вайну гарадзенскага журналіста “Жураўліны крык”, сказаўшы пры гэтым, што пачынаючы пісьменьнік сядзіць тут, у зале. Многія яшчэ ня ведалі яго ў твар, папрасілі “паказацца народу”. Ён устаў з апошняга раду і, зьбянтэжаны ўвагай, адразу сеў. У перапынку я падышоў да яго, назваў сябе, сказаў, што, чытаючы пабеларуску, аповесьць ведаю. I паколькі яна пра вайну, то чаму б яму не напісаць для “Лптературной газеты” артыкул аб тым, што значыць для нас памяць вайны і як важна данесьці яе да новых пасьляваенных пакаленьняў. Ён аднекваўся: у цэнтральным друку не выступаў ні разу, публіцыстычныя артыкулы пісаць ня ўмее, можа, знойдзеце каго іншага.
Што ж да памяці вайны, то як аддзяліць яе ад праўды пра вайну, а непадсалоджаную праўду ў нас ня вельмі любяць.
— А “Батальёны просяць агню” і “Апошнія залпы” Юрыя Бондарава? А “Пядзя зямлі” Рыгора Бакланава? — насядаў я — Гэтыя аповесьці падтрымала “Лнтературная газета”. Яна зацікаўленая і ў новых невядомых яшчэ аўтарах, за плячыма ў якіх свой і ваенны, і пісьменьніцкі вопыт.
— Але я яшчэ не пісьменьнік, — перапыніў ён. — “Жураўліны крык” — мая першая спроба напісаць аповесьць.
Я спаслаўся на ацэнкі, якія толькі што прагучалі на пленуме. Але, пэўна, ня імі ўламаў незгаворлівага суразмоўцу, а выказанымі адносінамі да новай ваеннай прозы “бондараўскабакланаўскага” напрамку. Сышліся на тым, што паразважаць уголас пра памяць і праўду вайны паспрабуе і, калі атрымаецца, артыкул прышле.