Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
“Проклятая высота”, “Круглянскнй мост” — допустнл серьезные нзьяны в показе войны. Концепцня его пронзведенпй очень схематнчна, в нзвестной мере заданна. Свой “пункт наблюдення” В. Быков обычно переноснт внутрь определенной, даже локальной жнзненной снтуацнн, что прнводнт к серьезным ндейным просчетам: частное выдается за обіцее, теряется оіцугценне духа целого, оіцуіценне масштабов н нсторнческнх горнзонтов нашей победы”. I так бясконца.
Гатае азнаямленне, хоць і надоўга атруціла душу, але было карысным. Я так і не навучыўся “деловому стнлю”, ды засвоіў цвёрда адно: што б ні было, а зпад маёй рукі падобная прадукцыя ніколі не выйдзе. Нехта скажа: ладна табе так казаць. Час ужо быў не той. Само жыццё прымушала пераглядаць звыклыя ўстаноўкі і догмы. Але гэта не так. Быкаў ствараў, а паралельна з ягонай сапраўды гераічнай працай расла чорная бібліятэка даносаў, абвінавачванняў, пагромных газетных і часопісных публікацый, па якой можна прасачыць увесь механізм ідэйнай прапрацоўкі, цкавання і шальмавання літаратара сусветнай велічыні.
Незадоўга да смерці выдатны паэт, галоўны рэдактар часопіса “Новый мнр” Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі, які высока цаніў талент Быкава і друкаваў, адстойваў ягоныя творы, напісаў такія паэтычныя радкі: “...He стойте только над душой, над ухом не дышнте”. Са свайго вопыту ён выдатна разумеў, што толькі свабодныя розум і душа могуць ствараць нешта вартае людской увагі.
Над Быкавым стаялі і дыхалі. Праўда, цяпер мясцовыя цэнзары рабілі гэта па сваёй ініцыятыве рэдка. Яны трымалі нос па ветру, заўважылі, што адносіны вышэйшага партыйнага кіраўніцтва рэспублікі да Быкава і яго творчасці пацяплелі. A. Н. Аксёнаў і A. Т. Кузьмін дапамаглі яму пераехаць у Мінск, атрымаць кватэру і тым самым вырвацца зпад надакучлівай, няўклюднай, пастаяннай “апекі” абласных бонзаў. У Мінску атмасфера была крыху лепшай.
Але Быкава не выпускалі зпад прыцэлу супрацоўнікі Галоўліту СССР і ЦК КПСС, дзе асабліва актыўнічаў наш зямляк, даўні апанент пісьменніка У. М. Сяўрук.
Новая аповесць Быкава “Знак бяды”, дзе выразна і поўна паказана беларускае народнае жыццё, дзе глыбока і бліскуча раскрыўся ягоны талент, на радасць аўтару, без перашкод
выйшла ў часопісе “Полымя”. Затое яе друкаванне ў Маскве ў часопісе “Дружба народов” і ў выдавецтве “Молодая гвардня” стала гвалтам над выдатным творам, бо ў ім галоўлітаўскія і партыйныя цэнзары ўгледзелі “падкоп пад калектывізацыю”. Прытым, як заўсёды, стараліся, каб іхняе ўмяшальніцтва не пакідала слядоў, загады скарачаць або правіць былі вуснымі. А потым усё спісвалася на загнанага ў кут аўтара — ён жа сам, сваёй рукою ўнёс змены. Гэтую іезуіцкую палітыку я ўжо добра ведаў. Неаднойчы гаварыў A. Т. Кузьміну: “Няхай гэтыя цэнзары аддаюць пісьмовыя загады. Тады з імі можна будзе пазмагацца і сляды іхняга здзеку над аўтарскай воляю застануцца”. Аляксандр Трыфанавіч кожны раз змрочна прамаўляў: “Этого мы не дождемся”.
Што тычылася мяне асабіста, то ролю цэнзара адмёў з першых дзён. Наадварот, калі над рукапісам таленавітага аўтара навісала пагроза, то папярэджваў яго, каб той змог грунтоўна падрыхтавацца да абароны. Было, што пасля цэнзарскага націску Галоўліта БССР або суседняга аддзела прапаганды і агітацыі асобныя творы П. М. Машэраў і A. Т. Кузьмін перадавалі мне для заключэння. Тады мелася рэальная магчымасць памагчы аўтарам канкрэтна. Такім чынам удалося ўратаваць ад крэмзання кнігі Алеся Адамовіча “Карнікі”, “Война н деревня в современной лнтературе”, зборнікі вершаў Пімена Панчанкі “Маўклівая малітва”, Алеся Разанава “Шлях360”, п’есы Андрэя Макаёнка і шмат што яшчэ. Маё непрыняцце цэнзурнага гвалту і асуджэнне яго пераканала начальства, што я на ролю ўгаворшчыка аўтараў, або дакладней — ідэалагічнага цэрбера, непрыгодны. Мне такой місіяй і не даводзілася займацца.
Але на гэты раз A. Т. Кузьмін выклікаў і сказаў: “Нз Москвы переслалн корректуру “Знака беды”. Требуют, чтобы мы уговорнлн автора снять острые моменты. Мне некуда деться. Пожалуйста, под'ьедь к Быкову. Может он согласлтся поправпть хоть чтото. Тогда мне будет легче говорнть с Москвой”. Я пагартаў карэктуру. Адзначаных для зняцця радкоў, абзацаў набіралася аж на шаснаццаць старонак. Прытым гэта былі сапраўды знакавыя моманты: сцэна раскулачвання, сцэна самагубства міліцыянера Васіля Ганчарыка. Я не мог стрымаць свайго абурэння: ‘Тэта
338
ідыятызм! Яны хочуць парушыць усё самае важнае, выхаласціць твор. Васіль Уладзіміравіч на такое не згодзіцца. He трэба яго і турбаваць”. Але Кузьмін не адступаўся: “А вы поснднте с ннм, помозгуйте. Может, чтоннбудь н прндумаете”.
Так упершыню я пераступіў парог кватэры Быкава з непрыемнай місіяй і адчуваў сябе надзвычай пагана. Васіль Уладзіміравіч сустрэў мяне спакойна, нават заўсміхаўся: “Ну, што, Сярожа? Цябе як земляка і сябра прыслалі? Відаць, надта прыпякло. Будзеш угаворваць? Ну, дык паказвай карэктуру!” Мы прайшлі ў добра знаёмы мне кабінет, селі за стол. Ён гартаў лісты, вяртаўся да некаторых мясцін зноў, хмурнеў, а затым, уздыхнуўшы, адклаў карэктуру і сказаў: “I мяне хочуць дурнем зрабіць, і вас тузаюць. Дык будзеш угаворваць?” Я ўсміхнууся: “He буду. Скажу, што аўтар катэгарычна не згодзен. Гэта ж праўда? Але адразу вяртацца не магу. Трэба зрабіць выгляд, што ў нас перамовы былі”. Васіль Уладзіміравіч павесялеў і гукнуў: “Ірыша, калі ласка, зрабі нам нешта перакусіць і кавы згатуй!” Больш трох гадзін гаманілі мы тады. У ЦК я вярнуўся пад канец рабочага дня: “Аляксандр Трыфанавіч! Быкаў не згаджаецца на праўкі.” Кузьмін забраў карэктуру і раздражнёна прамовіў: “Что тут говорнть? Он прав. Мне н самому надоела эта постоянная возня вокруг него. Только что я скажу Москве?..”
А праз нейкі час “Знак бяды” адзначылі Ленінскай прэміяй.
Што і казаць, Быкаву заўсёды цяжка было прабівацца да чытача са сваім адметным сумленным словам, але ягоныя кнігі жывуць і будуць жыць. I тым самым пацвярджаюцца словы падтрымкі, якія напісаў на паштоўцы сваім вуглаватым почыркам Аляксандр Твардоўскі ў самы змрочны для Васіля Уладзіміравіча час: “Все мннется, а правда останется”.
Але я заўсёды думаю пра тое, якая .гэта вялікая і непапраўная несправядлівасць, што пісьменнік непаўторнага, высокага таленту, як Быкаў, праз усё творчае жыццё не мог свабодна гутарыць з народам, а мусіў траціць час і сілы на пераадоленне самых розных цэнзурных заслонаў і рагатак, на прабіццё глухой сцяны неразумення і варожасці з боку ідэалагічнага чынавенства. Гэтыя непатрэбныя, але вымушаныя таталітарнай сістэмай намаганні не праходзілі
33!
бясследна, падточвалі і без таго слабое здароўе Васіля Уладзіміравіча.
Так атрымалася, што невялікі банкет, які ладзіў Быкаў для блізкіх сяброў з нагоды прысванння яму звання народнага пісьменніка Беларусі, стаў не радасным, а сумным. Якраз у той дзень у аўтамабільнай катастрофе загінуў П. М. Машэраў. Банкет адмяніць ужо было нельга. Першую чарку пілі не за здароўе выдатнага пісьменніка, а за памін душы Пятра Міронавіча. Сам Васіль Уладзіміравіч напярэдадні адчуваў сябе кепска, на банкеце яму стала зусім блага. Я прыйшоў па вядомай прычыне са спазненнем. Першае, што заўважыў, — бледны, спакутаваны твар Быкава. Праз некалькі хвілін ён хіснуўся і амаль што страціў прытомнасць. Васіля Уладзіміравіча паклалі на крэслы, што стаялі ля сцяны, выклікалі “хуткую”. Пакуль яна ехала, мы з Анатолем Канстанцінавічам Сульянавым рабілі масаж сэрца. А потым пакліканая з дому Ірына Міхайлаўна і я суправаджалі хворага да бальніцы. Тут высветлілася, што ён зза сваёй сціпласці нават не стаіць на ўліку ў лечкамісіі. Лячыўся, як умеў і мог, сам. Хоць, акрамя хворага сэрца, яго яшчэ пастаянна даймала астма.
Нягледзячы на пастаянныя нягоды, Быкаў увесь час працаваў у літаратуры самаахвярна і надзвычай плённа, актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Калі надышлі дэмакратычныя змены, ён становіцца арганізатарам “Мартыралогу Беларусі”, Беларускага народнага фронту. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь Быкаў дзеля яе ўмацавання і абароны выкарыстоўвае свой высокі міжнародны літаратурны і грамадскі аўтарытэт. Усюды ён даводзіць, што наш народ мае права на самавызначэнне, на цывілізаванае, дэмакратычнае, заможнае быццё. Дзякуючы вялікай працы розуму і таленту, проста і натуральна любімы мільёнамі людзей пісьменнік становіцца ў беларускай сучаснасці прарокам, духоўным лідэрам нацыі.
Але ён заўсёды заставаўся даступным, простым, шчырым і далікатным у стасунках з людзьмі. А што тычыцца сяброў, то ўсе мы адчувалі ягоныя клопат, ласку і нават пяшчоту.
У самым канцы снежня 1986 года мяне прызначылі галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”. Я адчуваў, а пасля і глыбей зразумеў вялікую адказнасць, якая выпала, бо гэтае
340
выданне на працягу сваёй багатай гісторыі заўсёды было важным асяродкам духоўнага развіцця нацыі. Адны толькі імёны былых галоўных рэдактараў — Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка, Максім Танк — выклікалі душэўнае ўзрушэнне і, разам з тым, клапатлівыя, трывожныя думкі: а ці спраўлюся, ці пацягну гэты воз, як паставяцца да майго прызначэння аўтары, супрацоўнікі часопіса?
Спакайней на душы стала, калі адчуў падтрымку. Ды яшчэ якую! На другі дзень пасл^ прызначэння ў рэдакцыю прыйшоў Васіль Быкаў. За вокнамі кружыла ціхая пераднавагодняя вея. Васіль Уладзіміравіч у парозе строс снег з берэта, з курткі, павітаўся з усёй грамадою супрацоўнікаў і аўтараў, якая была ў пакоі, і скіраваў да мяне. У руцэ ён трымаў букет — дзевяць чырвоных руж. “Віншую! Вазьмі кветкі, — сказаў Быкаў. — 3 сённяшняга дня я ўсе свае вялікія творы друкую ў “Полымі”. I пайшоў. Гэтая своеасаблівая рэкамендацыя, высакародны жэст старэйшаГа сябра не забудуцца да скону.
У мяне, як, безумоўна, і ў кожнага рэдактара, былі любімыя, жаданыя аўтары — пісьменнікі розных пакаленняў.. Але Васіль Быкаў і ў гэтай немалой грамадзе займаў асабліва адметнае месца. Перад усім чытацкім светам ён заслужыў права на першачарговасць публікацыі і прачытання сваіх твораў. Быкаў быў адным з нямногіх, хто гаварыў праўду пра наша жыццё тады, калі літаратура поўнілася кан’юнктуршчынай і пустой алілуйшчынай. Мая чытацкая ўдзячнасць і тая душэўная прагнасць, з якой я, як і мільёны людзей, цягнуўся да кожнага новага твора пісьменніка раней, не толькі засталіся, але і ўзмацнелі.