Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
[...] Мы не маем права забываць злачынства нямецкага фашызму, як і камуністычных НК, НКУС, КДБ, рукамі якіх загублена не меней, чым загінула ў гады вайны. Магілы іх ахвяр скрозь на беларускай зямлі...
[...] Распалася савецкая імперыя, але ў нас у галоўным мала што змянілася ад гэтага. Нават тыя малыя рэшткі дэмакратыі і свабоды, якія вялізарнымі высілкамі дэмакратычных сілаў, найперш іх авангарду — Беларускага Народнага Фронту, — адваяваны ў камуны, рызыкуюць быць адабранымі назад.
Радзіма патрэбна дыяспары, але і дыяспара патрэбна Радзіме. Аптымальны сацыяльнапалітычны лад можа быць збудаваны толькі агульнымі намаганнямі, толькі высілкамі ўсёй нацыі як метраполіі, так і дыяспары. [...] Патрэбна аб’яднанне, калі толькі мы хочым вылезці з прорвы, з гэтай ваўчынае пасткі, у якой апынуліся напрыканцы ХХга стагоддзя”.
Мне было вельмі прыемна, калі Васіль Уладзіміравіч пахваліў мяне за асноўны даклад “Нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці”, які я зрабіў ад імя Рады ЗБС “Бацькаўшчына”. 3 яшчэ большым хваляваннем я пачуў, што ён прапануе абраць мяне прэзідэнтам згуртавання, і адчуў асабліва вялікую адказнасць, што прымаю гэтую пасаду з рук Васіля Уладзіміравіча. Працаваць прыйшлося 8 гадоў (два тэрміны)...
У пачатку 1994 г. Бюро Прэзідыума АН Беларусі вырашыла абраць ганаровых і замежных членаў акадэміі. Апошнія такія выбары былі 35 гадоў таму. Я зрабіў нямала намаганняў, каб такія выбары адбыліся, бо лічыў іх першым крокам да аб’яднання беларускай інтэлігенцыі на шляху нацыянальнага адраджэння. Як віцэпрэзідэнт, я курыраваў Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі і Аддзяленне гуманітарных навук, таму з магчымымі кандыдатамі гэтых навуковых напрамкаў мне прыйшлося весці размовы аб іх згодзе.
Сярод гуманітарыяў першым кандыдатам быў названы
11 Зак. 1229
322
народны пісьменнік Васіль Быкаў, якому я і пазваніў. Ён папрасіў падумаць, а на наступны дзень катэгарычна адмовіўся: “He хачу ніякай ласкі ад сучасных улад, у тым ліку і ад акадэміі. Я ў такой акадэміі нават ганаровым быць не хачу, бо яна поўнасцю савецкая і вы вымушаны будзеце хутка выбіраць такіх камуністаў, як Іван Антановіч, а я побач з ім сядзець ня буду. Я б з прыемнасцю адмовіўся і ад мінулых узнагарод — у той час гэта зрабіць было нельга. Яны мне перашкаджаюць жыць. Я вас паважаю і ўдзячны за прапанову, але павінен адмовіцца”. I праўда, праз некалькі гадоў кандыдатам у членыкарэспаднэнты АН Беларусі вылучылі Антановіча, але яго не абралі.
19 ліпеня 1994 г. раніцою каля помніка Янкі Купалы адзначалі 70годдзе Васіля Быкава. Нягледзячы на тое, што сапсавалася надвор’е і пайшоў дробны дождж, народ не разыходзіўся. Цёплыя словы сказаў Зянон Пазняк, Вітаўт Кіпель, Ніл Гілевіч, потым я і Рыгор Барадулін. Увечары з яшчэ большай цеплынёй, шчырасцю і пашанай віншавалі Васіля Уладзмзравіча ў сядзібе БНФ на вуліцы Варвашэні. Памяшканне было запоўненае яго сапраўднымі прыхільнікамі і сябрамі, якія выказвалі юбіляру падзяку за яго творы і дзейнасць, жадалі здароў’я, поспехаў, шчасця, росквіту Беларусі, чыталі яму вершы, спявалі беларускія песні. Была атмасфера сапраўднага свята. Юрась Хадыка, які вёў вячэру, неспадзявана даў мне слова першаму. Васіль Уладзіміравіч быў расчулены, падзякаваў, мы абняліся і пацалаваліся. Ён звярнуўся да Р.Барадуліна і мяне: “Усё ж Гарэцкія — надзвычайны феномен, які трэба было б як мае быць вывучыць”...
Зноў сустрэўся я з Васілём Уладзіміравічам у снежні 1994 г. у гасцёўні Ул. Галубка на выстаўцы “Воля! Роўнасць! Незалежнасць”, прысвечанай 200годдзю вызвольнага паўстання 1794 г. Яе вёў Мікола Купава, які даў слова мне, а затым Васілю Быкаву. Васіль Уладзіміравіч падкрэсліў, што воля, роўнасць, незалежнасць, за якія змагаліся Касцюшка і яго паплечнікі, ужо набылі рэальнасць у Польшчы, ёсць у Амерыцы, але на жаль, іх няма ў беднага беларускага народа і змаганне за гэтыя ідэалы ідзе і павінна пашырацца. У яго словах і ва ўсім ягоным выглядзе адчуваўся вялікі сум і сумненне ў тым, ці адбудзецца ўсё гэта калінебудзь у Беларусі.
323
Пагаварылі мы з ім пра падзеі таго часу: зняцце з пасады пасла ў Германіі П. Садоўскага, нота Турцыі ў сувязі з “турэцкапольскімі шпіёнамі”. Потым пайшлі разам паглядзець карціны. Я ведаў, што Васіль Уладзіміравіч вучыўся на мастака і сам многа маляваў, але мяне здзівілі яго прафесійныя і вельмі дасканалыя ацэнкі многіх палотнаў. Крытыкаваў карціны мадэрновага напрамку: “Добра намалявана, але няма цяпла...” Успомніў сваю нядаўнюю сустрэчу ў Маскве з папулярным мастаком Міхаілам Шамякіным: “Глядеў яго палотны. Таксама ў іх многа найгранага, штучнага, няма пачуцця... Усё няшчыра. Такое ўражанне, што і шрам на твары ён спецыяльна зрабіў, каб быць больш “загадкавым”...” I раптам, схапіўшы мяне за руку, дадаў: “А хочаце, я пакажу вам сапраўдную карціну?” Ён падвёў мяне амаль да чорнабелага рэалістычнага палатна, на якім была відна раўніна з узаранай зямлёю, з рэдкімі кустамі — просты беларускі пейзаж, у якім адчуваліся спакой, вечнасць і бедната: “Вось гэта кранае, аж плакаць хочацца...”
Калі я адвозіў В. Быкава на машыне, мы ўспомнілі, як у студзені хавалі нашага незабыўнага сябра Алеся Адамовіча. Васіль Уладзіміравіч сказаў, што настаў час паставіць яму помнік на могілках і папрасіў мяне зноў адшукаць да вясны добры валун і падумаць, каго са скульптараў прасіць зрабіць надмагілле. Расказаў, што ўчора ў яго суседкібабулькі, якая жыве паверхам ніжэй, раптоўна ўзарваўся тэлевізар і быў такі змрочны і густы дым, што немагчыма было выйсці ў калідор.
В. Быкаў хваляваўся за помнік Алеся Адамовіча, бо і на пахаванні Пімена Панчанкі (2 красавіка 1995 г.), і на VI з’ездзе БНФ (8 красавіка 1995 г.), і на II Міжнародным кангрэсе беларусістаў (16 траўня 1995 г.) нагадваў мне пра валун. У самым канцы траўня ў маім кабінеце ў Прэзідыуме АН Беларусі сабраліся Васіль Быкаў, Валерый Янушкевіч, Міхась Тычына і абмеркавалі, якім павінен быць помнік. Вырашылі, што вельмі сціплым і простым: акруглы валун, на ім надпіс “Алесь Адамовіч”, а крыху вышэй невялікі крыжык. Потым сярод калекцыі музея валуноў Інстытута геахіміі і геафізікі В.Янушкевіч і я разам з Верай Сымонаўнай Адамовіч адабралі прыгожы светлачырвоны валун з хвалістымі пражылкамі, якія адпавядаюць сутнасці жыцця пісь
*21
менніка, поўнага турбот і неспакою. У пачатку верасня 1995 г. сабраўся Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры “Незалежная прэса: свабода і адказнасць”, які быў арганізаваны Беларускім ПЭНцэнтрам і які завяршыўся адкрыццём помніка Алесю Адамовічу ў Глушы. Тут побач з бацькамі і братам знайшоў супакой мяцежны дух гэтага выдатнага пісьменніка, навукоўца і грамадскага дзеяча, шчырыя словы пра якога сказалі Янка Брыль, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і інш.
Кангрэс быў вельмі прадстаўнічы: на ім прысутнічала больш за 100 чалавек людзей творчай інтэлігенцыі, экспертаў і праваабаронцаў з 15 краін Еўропы і ЗША. 3 уступным кароткім, але вельмі змястоўным словам “Культура і посттаталітарнае грамадства” выступіў прэзідэнт Беларускага ПЭНцэнтра Васіль Быкаў, якога слухалі з вялікай увагай. Была выдадзена спецыяльная кніга з матэрыяламі кангрэса на беларускай і ангельскай мовах.
Незадоўга перад кангрэсам 12 ліпеня 1995 г. адбылося адкрыццё на пляцы Свабоды помніка Максіму Гарэцкаму, які быў зроблены да 100годдзя пісьменніка скульптарам Мікалаем Рыжанковым. Сабралася каля 120 чалавек і ў тым ліку прыйшлі народныя — Васіль Быкаў, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Іван Навуменка. Адкрываў і кіраваў мітынгам Аляксандр Сасноўскі — у той час намеснік мэра г. Мінска, а вядучай была загадчык аддзела культуры Мінгарвыканкама. Я думаў, што яны добра прадумалі парадак правядзення і таму не ўмешваўся ў гэты працэс. Вядучая запрасіла ў “Прэзідыум” толькі Рыгора Барадуліна, якому і дала слова. На мае падказкі звярнуць увагу на іншых народных пісьменнікаў і паэтаў і таксама даць ім слова яна не адрэагавала. А яны сціпла стаялі ў натоўпе і асабліва непрыкметным, як і заўсёды, стараўся быць Васіль Уладзіміравіч, схаваўшыся за некалькімі поўнымі фігурамі. Я адчуваў, што Васіль Быкаў, Янка Брыль, Ніл Гілевіч гатовы і хацелі сказаць некалькі слоў, але прамаўчалі, калі вядучая пад маім націскам усё ж прапанавала ў самым канцы мітынгу і ім выступіць. Я няёмка сябе адчуваў і вельмі шкадаваў, што не паводзіў больш рашуча...
Добра, што Беларускае тэлебачанне там жа папрасіла выказацца Васіля Быкава і ўвечары ў “Навінах” мы пачулі
яго. Ён сказаў, што вельмі задаволены гэтай падзеяй, якую трэба было даўно зрабіць, і справядліва, што ў Менску чацвёртым пасля Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча паставілі помнік менавіта Максіму Гарэцкаму, які ў гісторыі беларускай літаратуры, як адзін з яе заснавальнікаўкласікаў, стаіць побач з пералічанымі пісьменнікамі.
У канцы 1995 — пачатку 1996 гг. больш канкрэтна паўстала пытанне аб адкрыцці помніка Фр. Скарыне ў Празе, чаму вельмі спрыяў тагачасны амбасадар Беларусі ў Чэхіі Мікалай Вайцянкоў. Ён звярнуўся да мяне з просьбай арганізаваць дэлегацыю з Беларусі, каб у Празе адчулі веліч постаці беларускага асветніка і першадрукара, што значна дапамагло б атрымаць падтрымку,а затым і дазвол чэшскіх уладаў на ўстаноўку помніка. Наша згуртаванне беларусаў “Бацькаўшчына”, якое даўно планавала паездку ў Прагу, разам з таварыствам “Чэхія — Беларусь” і навуковакультурным цэнтрам імя Ф.Скарыны, вырашыла накіраваць вялікую дэлегацыю для правядзення акцыі “Беларусы ў Празе”, у час якой меліся адбыцца розныя мерапрыемствы і сустрэчы, у тым ліку навуковыя чытанні, прысвечаныя Ф. Скарыне. Для паездкі мы арганізавалі спецыяльны аўтобус, на якім паехала наша дэлегацыя з выдатнымі прадстаўнікамі літаратуры, навукі, мастацтва і тэатра, а для Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна набылі білеты на цягнік. Нечакана апошні адмовіўся ехаць, спаслаўшыся на кепскае здароў’е, і замест яго паехаў я. Увесь тыдзень (1117 лютага 1996 г.) я прабыў разам з Васілём Уладзіміравічам у адным купэ і адным пакоі гасцініцы ў Празе.
Роўна a 7 гадзіне раніцы я пад’ехаў на акадэмічнай чорнай “Волзе” да дому В. Быкава — і ён тут жа выйшаў з невялікім чорным “дыпламатам” у адной руцэ і цэлафанавай торбачкай — у другой. Я прапанаваў яму сесці на пярэдняе сядзенне побач з шафёрам, але ён катэгарычна адмовіўся і пажартаваў: “Я сяду за Вамі на самае бяспечнае “сенатарскае” месца”.