• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    3 цягам часу Быкава пачалі шмат перакладаць на іншня мовы свету, ён стаў шырокавядомы, своеасаблівым паслом нашай літаратуры. I заканамерна: ён развіў свой узор аповесці — як гаварылася ўжо, “на пядзі” мастацкага матэрыялу, часамі на прытчавай аснове, памастакоўску (па прафесіі ж мастак) густа накладаючы на палатно штрыхі, мазкі і напаўняючы змест, сюжэт глыбінным філасофскапсіхалагічным падтэкстам. Аповесць стала для яго мабільным і рухомым жанрам. Праўда, “Знак бяды” ўжо эначна шырэй абазначаных ім самім межаў аповесці, што вызначылася, мажліва, даследчым пластом жыцця (даваенны і ваенны). Выпрацаваў ён і сваю літаратурную мову; па меры шырэйшага, глыбейшага асэнсавання сялянскага жыцця яна пачала пазбаўляцца залішняй строгасці, часам нават сухаватасці, як спецыфічная мова ваенных, і пачала насычвацца святлом, сокам віцебскіх гаворак.
    Пэўны час (бадай, да “Знака бяды”) бытавала думка, што Быкаў — чалавек і пісьменнік усеагульнай, “касмапалітычнай” арыентацыі. Мабыць, нейкія моманты такой ідэйнаэстэтычнай, мастацкай з’явы праяўляліся ў першых, франтавых яго творах—так, як, уласна, было на фронце, сярод шматнацыянальнага воінства, дзе ўсе падпарадкоўваліся аднаму—чырвонаармейскаму, агульнарускаму, савецкаму. У партызанскіх аповесцях, у іншых умовах змагання з ворагам, нацыянальныя беларускія рысы і характары, абставіны выяўлены ўжо значна глыбей, шмат дзе вельмі ярка, што сведчыць пра пісьменніцкую шматпланавасдь. A як чалавек, грамадзянін, патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, абаронца роднай мовы і культуры, гісторыі, руплівец нацыянальнадзяржаўнай незалежнасці ён у апошняе дзесяцігоддзе не проста паўстаў у новым абліччы, а выйшаў наперад, на перадавую — пад абстрэл і агонь. Ён не хмыкаў па прыкладзе іншых: “Ад каго і ад чаго незалежнасць, самастойнасць?”, а мудра, мужна падаў голас: “З’явіліся новыя ўмовы, давайце не быць нарыхтоўчай канторай, давайце
    (12
    ладзіць, мацаваць беларускую дзяржаву!”
    Як і раней, гэта адных сагрэла, натхніла належна сцвердзіць свой народ у сусветнай супольнасці, іншых, асабліва “агульнаславян” прыблудных агульнаімперцаў царскай закваскі, прадажных “савецкіх беларусаў” раздражніла, і па Быкаву зноў пайшлі залпы — з той, старой “сталінскай” зброі, толькі ўжо з новай, маладой, але вышкаленай у адпаведных савецкіх розных школах антыбеларускай абслугаю. Тое, што вярзлося па тэлебачанні і радыё, пісалася ў некаторых дзяржаўных выданнях, у тым ліку і тымі, хто мае членскія білеты Саюза пісьменнікаў, было непрыстойна нізкімі выпадамі непавагі да сівога чалавека, франтавіка, пісьменніка сусветнага ўзроўню.
    Усе тыя гнюснікі цяпер на адноўленых ідэалагічных пасадах верхаводзяць пажаднымі да лёгкага хлеба, падносчыкамі хлусні, абраз і абвінавачванняў.
    Быкаўскія вусныя і пісьмовыя выступленні, якіх я заўсёды чакаў і прымаў усею душой, ад’езд яго за мяжу новымі “дабрадзеямі” падаваліся як служба Захаду і НАТА і як жаданне атрымаць Нобелеўскую прэмію. Шкада, што ён не атрымаў яе. Нобелеўская прэмія была патрэбная не столькі яму, як Чалавеку, Майстру прозы, колькі нашай літаратуры і беларускай мове, што сцвердзіла і сцвярджае нас, а цяпер, выгнаная з покуця ў парог, ціха плача...
    Пахаванне Васіля Быкава яшчэ больш выявіла ягоную вялікую значнасць, любоў да яго і да Беларусі людзей шчырых, сумленных і свядомых. Ён з намі. Толькі мы тут, на нашай роднай, шматпакутнай зямлі, а Ён — там, у вышыні, дасяжнай толькі для такіх, як ён.
    А на заканчэнне хачу ўспомніць пра цёплы ліст Васіля Уладзіміравіча ў знамянальным 1974 годзе. Гэта быў водгук на маю першую кнігу прозы. Ён благаславіў мяне, зусім маладога, на служэнне роднаму слову, Бацькаўшчыне. I я стараюся выконваць быкаўскі запавет.
    г. Мінск
    I
    Радзім ГАРЭЦКІ
    ДЛЯ РАДЗШЫ I ЯЕ СЛАВЫ
    Васіль Быкаў належыў да таго пакалення, якое стала галоўнай сілай савецкай арміі ў Вялікую Айчынную вайну, асабліва ў яе другую палову. Яно панесла найбольшыя страты, таму сам Быкаў назваў яго “забітым пакаленнем”. Маё пакаленне маладзейшае ўсяго на 35 гадоў і не паспела трапіць пад масавы прызыў у армію, але спазнала на сабе многія цяжкасці ваеннага часу: голад і холад, акупацыю і эвакуацыю, смерць родных і блізкіх, працоўную і нават ваенную мабілізацыю, цэнзуру і шпіёнаманію, a то і зняволенне, гаркоту паражэння і радасць перамог і г.д. Таму нашаму пакаленню асабліва было цікава ўсё, што тычылася ваеннага часу. Тады ж усё было пад таталітарным усёвідушчым вокам уладных структур з хлуслівымі паведамленнямі і з фронту, і з тылу, са страхам за сваё жыццё... Вайна аб’яднала нас у адно ваеннае пакаленне і адначасова падзяліла на тых, хто поўнай мераю зведаў цяжар фронту і тых, хто ня прыняў непасрэдны ўдзел у бітвах.
    Думалася, што пасля вайны ўсё зменіцца, будзе паіншаму, але ўсеагульнае свята перамогі хутка зкончылася і
    314
    насталі часы таго ж кшталту хлусні, дэмагогіі, двурушша, страху. Пачаліся новыя працэсы над рознымі “ворагамі народа”: савецкімі ваеннапалоннымі і жыхарамі акупаваных мясцін, генетыкамі, касмапалітамі, музыкантамі”какафаністамі”, літаратарамі, урачамі і г. д. Па радыё чулі, у прэсе чыталі адно, а ў жыцці часта бачылі зусім іншае.
    Аднак цікавасць да нядаўніх суровых падзей была надзвычайная, асабліва ўспаміны, раманы і аповесці пра ваенныя гады. Уражвала мужнасць і гераічнасць савецкіх людзей на фронце і ў тыле. Кнігі раскупляліся ў момант і ня толькі сучасных пісьменнікаў, але і класікаў мінулага. Каб здабыць некаторыя кнігі, даводзілася збіраць макулатуру, стаяць у чарзе, загадзя падпісвацца. Наклады тоўстых часопісаў раслі неймаверна хутка. Але падзеі ваеннага часу апісваліся толькі ў светлых фарбах сацыялістычнага рэалізму. Сталін сказаў, што загінула ў вайну 7 мльёнаў чалавек — і паспрабуй назваць іншую лічбу, хаця самы просты роздум прыводзіў да значна большай колькасці загінулых. I ў той жа час ад воінаў, якія вярнуліся з фронту, дарэчы многія з якіх паступалі ў інстытуты і тэхнікумы разам з намі, што толькі што атрымалі ў школах атэстаты сталасці, мы чулі зусім іншую праўду пра вайну.
    Пасля смерці Сталіна, асабліва ў так званую “хрушчоўскую адлігу”, у друк пачалі прабівацца творы, у якіх падавалася горкая праўда пра вайну і нават пра сталінскія лагеры. Як бомба, прагучаў даклад М. Хрушчова пра Сталіна і масавыя рэпрэсіі, а затым — з’явіліся першыя творы А. Салжаніцына. Найвялікшае ўражанне рабілі творы маладых пісьменнікаў”шасцідзесятнікаў”. Ярка засвяцілася імя Васіля Быкава.
    Мой тата, Гаўрыла Гарэцкі, які ў канцы 50х гадоў, як і яго брат Максім, атрымаў поўную рэабілітацыю па прысудах 30х гадоў, у 1965 г. быў узноўлены ў званні акадэміка Акадэміі навук БССР, вельмі цікавіўся новымі творамі сусветнай, савецкай і асабліва беларускай літаратуры. Ён звярнуў маю ўвагу і на творы Васіля Быкава, які ў канцы 50х, 60я і пачатку 70х гадоў выпусціў адну за другой шэраг выдатных апавяданняў і аповесцяў: “Смерць чалавека”, “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня”,
    31
    “Круглянскі мост”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання” і інш. Тата, а потым і я, былі ў захапленні ад іх, з нецярплівасцю чакалі новых і, не адрываючыся, “праглытвалі” іх. Тата ў той час жыў у Падмаскоў’і, а я ў Маскве.
    Тата тады падкрэсліў, што гэта — сапраўдная ваенная літаратура, а па сутнасці “антываенная”, бо паказвае антычалавечае аблічча вайны, яе антыгуманнасць, амаральнасць і абсурднасць, і ўсе яе ўдзельнікі — ахвяры лёсу, ахвяры першнаперш таталітарных сістэм. Ён звярнуў маю ўвагу на тое, што некалі Максім Гарэцкі марыў аб такім узроўні беларускай літаратуры, а яго “На імперыялістычнай вайне”, як лічаць многія нашы выдатныя літаратуразнаўцы, стаіць у шэрагу сусветнай антываеннай прозы, побач з творамі Барбюса, Рэмарка, Хэмінгуэя, а цяпер і Быкава.
    У лісце да Л. У. ЧарняўскайГарэцкай і Г. М. Гарэцкай ад 19.III. 1962 г. тата пісаў: “У № 2 “Маладосці” ёсць дзіўная аповесцьапавяданне Васіля Быкава “Трэцяя ракета” — ці чыталі Вы? I Лара, і я не маглі кінуць чытаньне, пакуль не прачыталі ўсё адразу”. У лісце ад 11.11.1963 г. да іх жа: “Мы захапляемся прозаю Васіля Быкава”, а ў лісце ад 26.11.1964 г.: “Як Вам падабаецца “Альпійская балада” Васіля Быкава? Мы ў захапленні”...
    У тыя ж гады, калі пачаў стрымгалоў уваходзіць у беларускую і сусветную літаратуру Васіль Быкаў, патроху ішло і вяртанне спадчыны Максіма Гарэцкага, “Выбраныя творы” якога ў 2х тамах выйшлі з друку ў 1973 г. I бацькі, і мая сям’я ўжо жылі ў Менску і мы многім паслалі гэты двухтомнік. Ад Быкава прыйшоў адказ: “Вялікі вам дзякуй за двухтомнік. Я вельмі люблю Гарэцкага, лічу яго самымсамым з беларускіх празаікаў мінулага, вельмі шкада, што яго напаткала такая доля. Але што ж! Ніхто з нас ня ведае, што чакае яго. Будзьце здаровыя, па магчымасці шчаслівыя!”
    Пасля амаль 40гадовага выгнання з Беларусі мы, нарэшце, здолелі вярнуцца на Радзіму: бацькі ў 1969 г., а я — у снежні 1971 г. Мы змаглі часта наведваць беларускія тэатры, канцэрты, літаратурныя вечары, з’езды пісьменнікаў. На адной з такіх сустрэч ужо ў сярэдзіне 70х гадоў я ўпершыню ўбачыў Васіля Быкава, пачуў яго выступленне і троху быў расчараваны. Я ўбачыў чалавека сярэдняга росту, простага “сялянскага” выгляду, з паставай якая не кідалася
    316
    ў вочы, а была сціплай, непрыкметнай і нават троху шчуплай, з зачэсаным на бок чубком прамых светлых валосоў на галаве круглаватай формы. I толькі шэрыя вочы адразу вылучаліся сваім пранікнёным поглядам, у якім свяціліся розум і бачылася нялёгкае шматпакутнае жыццё. Ня быў ён і бліскучым аратарам: гаварыў роўным, досыць ціхім, малавыразным голасам. Але ўсе слухалі Васіля Быкава вельмі ўважліва, стараліся не прапусціць ніводнага слова, бо змест яго выступлення быў вельмі змястоўны, думкі нестандартныя, глыбокія, закраналі ня толькі розум, але даходзілі да душы і сэрца слухачоў. Тады ён сказаў, што трэба пісаць жріццёвую праўду, імкнуцца да адкрыцця ісціны, а для гэтага, апроч таленту, патрэбна немалая мужнасць. Праўда жыцця, якой бы непрыемнай яна ні была, не пашкодзіць дабру. Асабліва праўдзіва трэба пісаць пра вайну і, пакуль чалавецтва будзе памятаць, што яно перажыло ў XX стагоддзі, новая вайна немагчымая. Ён гэтую тэму раскрываў вельмі пераканаўча і было зразумела, што то яго сапраўднае крэда.