Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
г. Віцебск
Генрых ДАЛІДОВІЧ
ЁН У ВЫШЫНІ
Сказаць слова пра Васіля Быкава і лёгка, і вельмі турботна. “Ён — вялікі чалавек і пісьменнік” — напішы так, і гэта ёсць, як кажуць, сама праўда. Але дзе і ў чым ён Асоба ды яшчэ на тваё разуменне, пра гэта неабходна не толькі паразважаць, але яшчэ і здолець разабрацца. I ў часе, у якім ён жыў, і ў ягонай няпростай творчасці, якую ён пачаў досыць сціпла і недзе з дзесятак гадоў пафрантавому, паартылерыйску прыглядваўся і прыцэльваўся да мішэняў (у тым ліку і сродкамі гумару), лічыўся пачаткоўцам поплеч з нашмат маладзейшымі, а пад канец 1950ых, у павіднелы перыяд, у хрушчоўскую адлігу, так стрэліу “Жураўліным крыкам”, што нават калегіфрантавікі аднесліся парознаму: некаторыя, хто паводзіўся пафрантавому і ў літаратуры, уразіліся ад яго творчай трапнасці, горача падтрымалі (той жа Пімен Панчанка ў часопісе “Маладосць”), а некаторыя яго ж калегіфрантавікі, наадварот, сустрэлі непрыязна, угледзелі ў аповесці штосьці неверагоднае, a то і завельмі разбуральнае. Былі ўжо апублікаваныя асобныя апавяданні, аповесці з новым позіркам на лёс пакалення, якое са школьнай парты рушыла на фронт, пра спаленыя фашыстамі вёскі і лёс дзяцей, апечаных вайною, пра партызанскія і
франтавыя эпізоды (можна называць нямала тагачасных удалых твораў), але час пакажа, што Быкаў абраў свой накірунак, адрозны ад іншых, разлічаны на сваю хаду і ношу. Ён не замахнуўся на панарамнасць, эпапейнасць, мабыць, добра адчуваючы, што на гэтым, яшчэ блізкім, як след неасэнсаваным этапе пасляваеннай рэчаіснасці талстоўскі фундаменталізм не ўдасца. Ён пачаў з асваення “пядзяў” ахопленай вайною зямлі, з даследаванняў на іх падзей, людскіх паводзін і ўчынкаў, лёсаў, у асноўным трымаючы ў полі зроку салдат, сяржантаў і малодшых афіцэраў — тых, хто ў холад і ў спякоту, падтрыманы і пакінуты, ухвалены і абражаны, рабіў чорную ваенную работу, часамі вытрымліваючы немагчымае. Быкаў нанёс рашучы і знішчальны ўдар па яшчэ жывучым схематызме ў адлюстраванні вайны, калі пад сцягам Перамогі, праяўленых вялікіх мужнасці і гераізму ўтойваліся і хаваліся агромністыя страты, ахвяры і яшчэ горш — пралікі, даваенныя і ваенныя злачынствы.
Ён не дазваляў просценька спісваць, як спісвалі ў калектывізацыю, грамадзянскую — дзесяткамі мільёнаў. Для бальшавіцкага раю на зямлі — ды не для іх, шчырых, сумленных, зняволеных ці загінулых бо ім тут наладзілі пекла, баль смерці...
Што ёсць Васіль Быкаў — пісьменнік, я ўведаў яшчэ ў школе (здаецца, па аповесці “Здрада”), калі мы перабраліся з хутара ў вёску і я, вучань старэйшых класаў, “прычасціўся” да часопіса “Маладосць” — гэтае выданне выпісвала самая блізкая нам суседка і пазычала пачытаць. Я і цяпер, праз 40 з хвосцікам гадоў, помню многія тыя маладосцеўскія вокладкі, малюнкі, творы, хоць, канечне, не ўсё тады разумеў. Настроены зместам і ідэяй праграмных твораў, расказамі настаўнікаў, удзельнікаў вайны, захапляўся сентыментальнымі, псеўдагераічнымі рэчамі, дзе галоўны герой (наш) быў кемны, мужны і бескампрамісны, а адмоўны (фрыц) быў дурны, баязлівы і варты жалю ды знішчэння. Але па “Здрадзе”, “Трэцяй ракеце” я міжволі вучыўся глядзець на свет, літаратуру іначай, яшчэ не дыялектычна, але ўжо без ілюзій. Апошняму спрыяла тое, што і на хутары (бацька меў сем класаў польскай школы, у нас быў прыёмнік “Роднна”), і ў вёсцы па нядзельных вечарах да нас прыходзілі сталыя мужчыны і “палітыкавалі”. Пра гэта можна гаварыць
з іроніяй, але можна і без яе: нашы янкоўцы былі не зусім прастачкі, некаторыя з іх служылі ў царскай і польскай арміях, былі за мяжой на заробках, многія пабачылі “першых” немцаў (кайзераўцаў), “першых” саветаў (у 19171919 гады), “беларусаў”(прадстаўнікоў БНР пры кайзераўскіх уладах), амаль усе жылі пры “паляках”(з 1921 па 1939ы), “другіх” саветах (да вайны), “другіх” немцах, зведалі партызан і ілжэпартызан, былі вывезеныя ў Нямеччыну, пасля вайны пазнаёміліся з “ляснымі братамі”, а тойсёй зведаў і савецкія турмы ды канлагеры, — дык вось самыя адукаваныя і разважлівыя глядзелі на свет, на СССР даволі “паэўрапейску”. Змалку я чуў: “Дзякуй Сталінугрузіну, што даў куфайку і рызіну”, “БССР — будуй сам сабе рабства”, “Сталін і Гітлер — чэрці адной шэрсці, абодва вусатыя і г. д. Адным словам, вяскоўцы выхоўвалі пасвойму, з “хутарскім фальклорам”, не ў адданасці піянерыі, камсамоліі, партыі, а больш — у веры да Бога, працавітасці, шчырасці, але і асцярожнасці перад партфелістымі і абкапялюшанымі, якія... “блюлі” нас, заходнікаў, учэпіста.
Магчыма, мне зза вышэйпералічаных абставін пасля, ва ўніверсітэце, было лягчэй зразумедь некаторйя рэчы, чым маім аднагодкамусходнікам. Як, скажам, публікацыю забароненых твораў Максіма Гарэцкага, у якіх мы прачыталі, бадай, упершыню пра нацыянальныя нюансы і ўпершыню задумаліся пра тое, што ад нас хавалі, а пасля пачалі пакрыху і пісаць пра яго. Дарэчы, гэта не зусім мая думка, яе неаднойчы падкрэсліваў у размовах Мікола Аўрамчык, безумоўна, найперш маючы на ўвазе Янку Брыля, Уладзіміра Дамашэвіча, Вячаслава Адамчыка, а з паэтаў — свайго любімага Максіма Танка. Ва ўніверсітэце я ўжо ўспрыймаў Быкава даволі асэнсавана, з адчуваннем яго знешняй прастаты, нібыта з апісаннем звычайных франтавых будняў, але на самай справе з заглыбленнем у свет чалавека, з выяўленнем новых нюансаў жыццябыцця, дзеля чаго ён, Быкаў, выяўляўвыдатныя здольнасці філосафа і псіхолага, пазбаўленага інстытуцкай зададзенасні і заідэялагізаванасці.
Ва ўніверсітэце я пачаў “стукацца” ў літвыданні, пазнаёміўся ў рэдакцыях, у Саюзе пісьменнікаў на літвечарах з некаторымі класікамі і паўкласікамі, найбольш — з “трыццатнікамі” (хто нарадзіўся ў 1930ыя і прыязна падтрымліваў
30»
нас, малодшых), але Быкава доўга не ўдавалася нават пабачыць. Пабачыў, нават павітаўся за руку толькі ў 1974ым, калі ўжо закончыў БДУ гадоў, пяць панастаўнічаў і яшчэ без кнігі, без членства ў СП трапіў у аддзел прозы часопіса “Полымя”.
Тады, у 1974ым, адзначалі 50годдзе Быкава. Трапіць на тую вечарыну было цяжка, на яе валілі валам не толькі пісьменнікі. Правялі мяне свае, “палымянцы”. Добра помню смелае, часам вельмі рэзкае ў адносных да непрыяцеляў Быкава словы Генадзя Бураўкіна, мяккі і прыветны голас Івана Мележа, захапленне Міколы Аўрамчыка і іншых, каго зала (зза любові да юбіляра) вітала воплескамі і авацыямі. Разам з іншымі я быў у такім узбуджэнні, што не помню выступлення самога Быкава, які гаварыў коратка і стрымана. Каюся — тады ён, стройны, памужчынску абаяльны, здаўся мне надта ж строгім, з нейкім сярдзітым спадлобным позіркам. Пазней, пазнаёміўшыся бліжэй, пабыўшы побач нават у застоллі, адкрыў для сябе і іншае: ён, як кажуць, просты — гэта значыць сціплы, a то часам і сарамлівы, з лагоднай усмешкай, жартаўлівы. Невыпадкова ж ён у маладосці пісаў гумарэскі.
1974 год для Васіля Уладзіміравіча, мабыць, быў не проста юбілейны, а і шмат у чым вызначальны. Быкаў быў ужо аўтарам франтавых “Мёртвым не баліць”, “Праклятай вышыні”, партызанскіх “Круглянскага маста”, “Сотнікава” — твораў, якія замацавалі яго на гераічна адваяванай вышыні ва ўсёй тагачаснай савецкай літаратуры, але якія многімі былымі ваеннымі і цывільнымі кіраўнікамі ўсё яшчэ не прыймаліся — за “вузкую”, “акопную” праўду, за “безідэйнасць”, што, на іхнюю думку, прыніжала подзвіг народа і партыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. He прыймаліся — мякка сказана, пастаянна абстрэльваліся. А як вядома, абстрэлы са свайго боку часамі больш страшныя, чым з варожага. Тут больш пагрозы калі не смерці, то цяжкага ранення, як да слова, жорсткімі нападкамі на аповесць “Дабрасельцы” Аляксея Кулакоўскага, які мог бы стаць зусім іншым пісьменнікам, як было з Уладзімірам Караткевічам, якога не дапускалі да гістарычнай тэмы, аднаўлення памяці нашага народа. Ды і сёння яшчэ можна пачуць з шэрагаў той, “сталінскай” кагорты: “I Быкавым разбуралі СССР”.Хоць
310
франтавікі і партызаны добра ведаюць: тое, што моцнае, ніякі дынаміт не бярэ. А калі папіхнуў толькі, а яно рухнула, дык у чым тады яго моц? Наўрад ці Быкаў меў на мэце руйнаваць СССР (відаць, ён тады лічыў, што гэта наўрад ці рэальна), больш верагодна, што ён жадаў пазбаўленння ад фальшы і маны, ідэалагічнага насілля, жадаў дэмакратызацыі...
Быкаву ў 1974ым прысудзілі Дзяржаўную прэмію СССР. Гэта было зусім справядліва, але для яго, думаю, сталася нялёгкім выбарам: з аднаго боку, высокае прызнанне, а падругое, і праверка — ну, а як ты, узнесены, будзеш сябе паводзіць цяпер? Ён не адмовіўся ад прэміі, але хто можа папікнуць, што ён супакоіўся, усцешыўся, збочыў са свайго магістральнага шляху? Пайшоў на хаўрус з несумленнасцю, прыстасавальніцтвам, прыслужэннем таму, што было жалезабетоннае, масіўнае, грувасткае, але ўжо нахіленае, падпертае ідэалагічнымі жардзінамі? Магчыма, Быкаў зза таго, што ўсё гэта добра адчуваў, ведаў, што і як рабіў ці мог бы яшчэ зрабіць, што і як робяць і маглі б зрабіць іншыя, у адным кароткім маладосцеўскім словеартыкуле скрушліва зазначыў, што “бастыёны праўды пра вайну яшчэ высяцца ў аблоках” (цытуецца па памяці). У гэтай скрусе быў вялікі боль — за загінулых і скалечаных, увогуле за чалавека і чалавечнасць, за народ, за будучыню: той, хто кантралюе цяжкае і слаўнае мінулае, трымае руку і на пульсе заўтрашняга ...
He сакрэт: да вялікіх і вялікая ўвага. Часамі і нездаровая, абыватальская. Нават сярод калег. Недзе ў тыя 1970ыя, асабліва пасля таго, як Быкаў перабраўся з Гродна ў Мінск, апынуўся ў сталіцы навідавоку, за яго ўзяліся языкачосы: ён — маўляў, не зусім беларускі пісьменнік, у яго няма нацыянальных пачуццяў і асаблівасцяў, яго творы — на паслугу “ім” (касмапалітам), і “яны” яго за гэта ўздымаюць (як адзін з прыкладаў называлі вобраз Фішара ў “Трэцяй ракеце”), што ён з пісьменнікаў нікога не любіць і не паважае, нікому не дапамагае надрукавацца ў Маскве і за мяжой і г. д. Зноў жа пытанне: а каго ён абразіў, каму пазамінаў? Калі пайшла гаворка пра “дабрадзеяў”, то трэба дададь: Быкаў і ў Гродне, і ў Мінску не быў адзінокі, пакінуты. Многія нашы пісьменнікі, асабліва тыя, што сцвердзіліся як “шасцідзе
311
сятнікі”, не толькі спачувалі яму, але і смела выступалі ў яго абарону. Бывала, гэтая абарона давалася ім дарагой цаною: як кампраміс, зверху было настойванне асудзіць нашых землякоў за мяжою, адмовіць ім у праве “беларусамі звацца”, быць носьбітамі беларускасці.