• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    — Сам здымаў! — як хлапчук, хваліцца Васіль. — Вось глядзі, які фотаздымак атрымаўся, як у сапраўднага фотамайстра...
    — Ты ж — мастак!— гавару я.
    — Мастак — недавучка. Я ж мала правучыўся ў Віцебскім мастацкім: як стыпендыю адмянілі — пешшу пайшоў у свае Ушачы... Цяпер не малюю. А быў час...
    Ён адкрывае том “Каліі гарматы гаварылі”, выдадзены ў Маскве — у ім франтавыя замалёўкі Быкава, партрэты баявых таварышаў...
    На супрацьлеглай сцяне дзве паліцы — поўныя! — яго кнігі, выдадзеныя за мяжой. Пакуль я разглядаю іх, Васіль нешта шукае.
    — Табе будзе цікава... — высыпае на стол пісьмы.
    Чытаю каліграфічныя радкі Сяргея Сяргеевіча Смірнова — своеасаблівае прызненне ў любові сабрату па тэме, па вайне.
    Доўга не выпускаю з рук вялікае пісьмо Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага — яно пра рознае: прынцыповасць, цяжкасць жыць у літаратуры, роздум пра людзей і кнігі, роздум спакойны. I рэзкі. I усё гэта — як споведзь малодшаму сябру.
    Кажу яму пра гэта. I ён зноў з цеплынёй успамінае Твардоўскага, расказвае пра апошнюю сустрэчу з ім, развітанне...
    У пісьме Аляксандра Салжаніцына: атрымаў кнігу, прачытаў, падабаецца, як і ўся творчасць...
    Генерал Грыгарэнка піша, што кнігі Быкава служаць справе вызвалення чалавека, барацьбе за свабоду...
    Праглядаю, чытаю лісты, шчырыя, ад сэрца, з дарагой для гаспадара шкатулкі. На маё пытанне, а што піша цяпер, адказвае: нічога не пішу. Але я памятаю: так ён ужо гаварыў у Віцебску, у Магілёве, у Полацку.
    Заўважыў на маім твары ўсмешку.
    — Чаго ты ўсміхаешся?.. Я на самай справе адчуваю ўзрост. А можа, і сілы ўжо не тыя...Пісьменніцкім
    301
    адзяленнем мала займаюся. Прапанаваў, каб Карпюку яго аддалі, — не хочуць. Атрымліваю свае 80 рэ. А больш за ўсё часу займаюся перапіскай. Прысылаюць кнігі — трэба адказаць. Запрашаюць Бог ведае ў якія блізкія і далёкія гарады — трэба нешта адпісаць...
    Ціха ў кватэры. Спіць сын. Нешта бачыць у сне Кайра...
    П’ём яшчэ нейкія цудадзейныя кроплі — ад Межалайціса...
    Я гляджу на гадзіннік: так і ноч міне...
    — He глядзі. Паспееш на свой цягнік... Тут апошнім часам мяне так часта запрашаюць выступаць, што я проста не паспяваю... Ды і які з мяне “выступанец”! Вясёленькага не расказваю, байкі не чытаю, гумар і сатыру не пішу... Але ўсе сваім абавязкам лічыць запрасіць, пагаварыць... Яно адначасова мне і прыемна, што вакол столькі прыхільнікаў, а з другога боку — забіраюць час, адрываюць ад пісьмовага стала...
    — А як, дарэчы, ПлотнікаўСотнікаў? — успамінаю пра апошні фільм “Узыходжанне”.
    — Памойму, атрымаўся добры.
    Ведаю, што Быкаў заўсёды пра фільмы па яго творах выказваўся занадта крытычна, часцей проста іх не прымаў. Тым больш прыемна на гэты раз чуць ад яго:
    — Фільм больш чым добры. I Плотнікаў. I сама Ларыса Шапіцька.
    ... Да дзвярэй ён праводзіць мяне з Кайрай. Абдымаемся... I ён застаецца на парозе, адзінокі, у світарку, у лёгкай куртачцы...
    1 сакавіка 1985 года
    Дзень Рыгора Барадуліна ў Віцебску. Ён прыехаў з вялікай камандай удзельнікаў вечара ў аўтобусіку. А следам у машыне з Генадзем Бураўкіным — Васіль Быкаў і Сяргей Законнікаў.
    Быў вялікі ўрачысты вечар у тэатры імя Якуба Коласа — Рыгору тыдзень назад споўнілася 50. I, вядома, самыя шчырыя і ўзнёслыя словы гаварылі пра яго сябрыпісьменнікі і чытачы. Быкаў назваў Рыгора “салоўкам роднага краю”. А я чытаў надпісы на кнігах і пародыю ад імя Барадуліна: “Аб’ездзіў я вялікую ўсю зямлю. Люблю на ёй Быкава! Бураўкіна люблю!”.
    302
    2 сакавіка 1985 года
    Дзень Васіля Быкава ў Віцебску (для мяне ён такі).
    Зайшоў у гасцініцу і забраў Васіля да сябе.
    Хораша пасядзелі. Выпілі каву. “Зрабі мне, калі можаш, дубальтовую, ведаеш, што гэта? — падвойная”. Зрабіў. Пагаварылі пра нашых дзяцей...
    Расказаў, што для яго з таго часу, як сеў за руль, цяпер жыццё ў самым прамым сэнсе — дарога... Напісаў новую аповесць, але не спяшаецца яе друкаваць. У “Знаку бяды” зняты, выкраслены цэлыя старонкі. У чатырохтомнік, які рыхтуе “Молодая гвардня”, не хочуць уключаць “Атаку з ходу” і “Мёртвым не баліць”. Напісаў пісьмо Зімяніну. А Кузьмін сказаў, што Быкаў павінен сам адмовіцца ад уключэння гэтых твораў... У кнізе “Знак бяды”, якую ён мне падпісаў (“паэту і вернаму віцябляніну”) —многа пустых чорных старонак, на іх было тое, з чым быў нязгодны галоўліт. Паказаў мне: сярод ілюстрацый Юрася Герасіменкі — сем чорных старонак, як чорныя плямы...
    Потым паглядзеў выданні (кнігі і альбомы) пра Марка Шагала. I пасля гэтага мы адправіліся па мастацкаму Віцебску і дарагіх для Быкава мясцінах.
    Спачатку зайшлі на Смаленскі базар, і Васіль паказаў мне месца, дзе стаяў дом, у якім ён жыў у кароткі перыяд віцебскага студэнцтва..Успомніў нават сваіх гаспадароў, сваю гаспадыню, якая “падкормлівала” яго...
    Пастаялі ля будынка гарадскога Дома культуры. I Васіль паказаў акно падвала, дзе была ягоная вучнёўская майстэрня, у якой займаліся тры студэнты — з іх застаўся жывы ён адзін...
    Мы перайшлі Кіраўскі мост і павярнулі направа ў стары куточак горада, там спыніліся ля дома № 11 на вуліцы Дзяржынскага (былой Пакроўскай, 29).
    3 юнацтва, калі перад вайной вучыўся тут у мастацкім тэхнікуме, памятаў ён старыя віцебскія вулачкі, двары, — і рэальныя на палотнах ПІагала.
    — Цікава, ці ёсць тут дрэвы, якія помняць яго альбо маглі б помніць? — спытаў Быкаў. — Яны павінны быць старэйшымі за мяне.
    Праз невысокі плот мы агледзелі сад. Усе дрэвы былі маладзейшыя за нас.
    303
    — Пасляваеннае пакаленне — удакладніў Васіль.
    Сярод сада ўзвышалася толькі адно дрэва — бяроза, якой магло быць за шэсцьзесят. Што помніць яна? А людзі?..
    Я пастукаў — выйшла гаспадыня — Раіса Майцына:
    — Мы ўсім расказваем, што тут жыў Шагал...
    Ніякіх паказальнікаў, вядома, нідзе не было.
    — Мы так прывыклі, — сказаў з іроніяй пасля паўзы Быкаў: — спачатку трэба знішчыць, узарваць, а потым правесці кампанію па аднаўленні, лісты падпісваць, заклікаць грамадскасць... А вось проста ўзяць пад ахову, прыладаваць мэмарыяльную душку — на такое ні сіл, ні рашучасці не знаходзіцца.
    — Ведаеш, — памаўчаўшы, сказаў Быкаў, — усюды, куды прыязджаю за мяжу, як толькі даведаюцца, адкуль я родам, пытаюцца пра Шагала: “А карціны ёсць? А музей? А што захавалася?..“ Адказваю коратка: была вайна, яна ўсё знішчыла...
    Мы пастаялі яшчэ трохі ля дома і пайшлі па старой ускраіннай вуліцы, зноў вярнуліся да Дзвіны, да цэнтра горада.
    Але размова пра Шагала яшчэ працягвалася. Я напомніў Быкаву радкі Ганны Ахматавай: “Шагал прывёз ужо ў Парыж свой волшебный Віцебск...”
    — Сапраўды пра наш Віцебск лепш не скажаш, — зазначыў Быкаў. — Чароўны, цудадзейны.
    Быў сонечны дзень пачатку вясны, і мы яшчэ пагулялі па віцебскіх вуліцах. Праўда, прыйшлося зайсці ў гасцініцу: Васіль забыў інгалятар, а яго “мучыла” астма...
    У нашых размовах мы некалькі разоў успаміналі пра Канстанціна Сіманава. Я сказаў, што ў даўнія гады ён падтрымаў мяне, надрукаваўшы ў “Новом мнре”. А Быкаў успомніў, што ў кніжцы вершаў “В’етнам, зіма сямідзесятага” у Сіманава ёсць радок пра яго: рукі в’етнамца “все былн заняты автоматом, как у нашего Быкова в сорок пятом”...
    16 студзеня 1991 года
    Прэсканферэнцыя. Адкрыццё Шагалаўскіх дзён. Усюды прысутнічае Васіль Быкаў. I ўжо адно тое, што ён спецыяльна прыехаў, што ён тут, прыдае Дням асаблівае значэнне.
    Пераказваць у дзённіку тое, што сказаў Быкаў на адкрыцці, я не буду. Запішу толькі ўрывачак: “У нас сёння ма
    301
    ленькае свята. Але я не хацеў бы ўпадабаць у эйфарыю і надта пляскаць у ладкі: свята вельмі значнае, але вялікія святы, якія маюць, так сказаць, паходжаннем Марка Шагала, яшчэ наперадзе... Гэта, нарэшце, свята ўсёй савецкай культуры, таму што ад захаду да ўсходу творчасць Шагала належыць народам нашай краіны. Далей я хацеў бы сказаць, што гэта свята старажытнай і вялікай культуры яўрэйскага народа. I ў рэшце рэшт, уся сусветная культура сёння святкуе, хоць, можа быць, не надта гучна, але тым не менш, я думаю, адгукнецца на іншых кантынентах тое, што адбываецца ў гэтай невялічкай зале ў горадзе Віцебску...”
    17 студзеня 1991 года
    Увесь дзень вёў Шагалаўскія чытанні.
    Рыгор Барадулін чытаў свае вершы і пераклады шагалаўскіх радкоў.
    Яркім было выступленне Васіля Быкава. Галоўную думку я б выказаў так: “He адлучыць Шагала ад Віцебска”.
    “Увогуле, калі падумаць, дык гэта ж цуд, які здараецца не на йожнай зямлі і не ў кожным стагоддзі. Звычайны тутэйшы чалавек, які нарадзіўся ў правінцыйным, Богам забытым гарадку, дыхаў ягоным паветрам, па боскае ці з уласнае волі, робіцца славутым грамадзянінам свету, вялікім маэстра сучаснасці. Я кажу пра Шагала. Зусім можа так здарыцца, што з усяго нашага дваццатага стагоддзя ў наступнае, як самая найбольшая славутасць Віцебска, пяройдзе менавіта Марк Шагал. Сапраўды, духоўнае — несмяротна...”
    Узяў у Васіля арыгінал — тэкст яго выступлення: калінебудзь, можа, удасца выпусціпь зборнік Шагалаўскіх чытанняў...
    18 студзеня 1991 года
    На тэлестудыі заказаў відэазапіс — і цэлую гадзіну Ванкарэм Нікіфаровіч вёў размову з Васілём Быкавым: пра беларускую культуру, пра вяртанне забытых імёнаў, пра Уладзіміра Караткевіча і свята, прысвечанае яму на Віцебшчыне, пра Марка Шагала і Шагалаўскія дні ў Віцебску...
    5 ліпеня 1992 года
    Дзе толькі ён бярэ сілы, кожны дзень выступаючы ў Віцебску?.
    Зноў палымяная прамова на адкрыцці помніка Марку Шагалу:
    “... Нам патрэбны інтэлектуальны капітал, асабліва такіх людзей, як Марк Шагал. Трэба мець на ўвазе, што мастак увогуле не абавязаны нікому і нічому, апроч Бога і свайго таленту. А калі яшчэ ў гэты абавязак уплятаюцца матывы, якія вельмі сугучныя жыццю народа, то гэта проста выдатна. Такі мастак, канечне, мае права на ўсеагульнае прызнанне і пакланенне...”
    9 студзеня 2000 года
    У Маскве ў Вялікім тэатры было ўручэнне прэміі “Трыўмф”. Сярод пяці трыўмфатараў — Васіль Быкаў.
    Званіў яму, павіншаваў з Новым годам, расказаў, як мы ў Віцебску ў літаратурным музеі адзначалі яго 75годдзе, на выстаўку якога я даў фотаздымкі з архіву — розныя дні яго жыцця...
    Глядзеў на тэлебачання на яго, зусім сівога і ўжо нямоглага. Вельмі змяніўся Васіль. Выгляд еўрапейскі, нават з незвычайнай для яго “бабачкай”... А мне ўспаміналіся ціхія старыя вулкі нашага Віцебска і ягоны сіні світарок...