Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Мой тата і я вельмі перажывалі за Васіля Быкава з нагоды тых несправядлівых нападкаў, якія яму прыходзілася ў канцы 60х — пачатку 70х гадоў чуць ад мясцовых і рэспубліканскіх улад, ад многіх савецкіх генералаў і афіцэраў і іншых крытыкаў, сярод якіх, на жаль, былі і пісьменнікі, і навукоўцы, і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Тата кожнае лета ездзіў у геалагічныя эспедыцыі, часта бываў на Гродзеншчыне, стараўся заехаць у Гродна і зайсці да Быкава, каб падзякаваць яму за выдатныя творы і маральна падтрымаць у той нядобразычлівай атмасферы, у якую трапіў таленавіты празаік.
18 ліпеня 1974 г. мае бацькі трапілі на вечар, прысвечаны 50годдзю Васіля Быкава, аб чым тата напісаў Леаніле і Галіне Гарэцкім у Ленінград: “Вечар адбыўся ў Доме мастацтваў (частка былога Архірэйскага палаца). Ніколі ня было ў гэтым Палацы столькі людзей. На ўсіх праходах стаялі прыхільнікі таленту Быкава. Прысутнічалі многія, многія пісьменнікі. Былі прадстаўнікі ЦК і ўраду: Кузьмін, Сняжкова, Марцалёў.
Г. М. Бураўкін зрабіў бліскучы даклад — і па форме, і па зместу, па глыбіні і арыгінальнасці думак. Многа было прывітанняў, адрасоў. Васіль Быкаў хваляваўся, пачырванеў; сказаў адказнае слова, сціпла, сціпла. Воплескі амаль пера
31'
тварыліся ў авацыю. Так было прыемна і радасна”.
Значна пазней, ужо 24 сакавіка 1979 г., тата зноў піша Галіне Максімаўне пра свае ўражанні: “... Па тэлебачанню, па запісу перадавалі вечар твораў Васіля Быкава з Дома афіцэраў. Была паўнюсенькая зала, людзі стаялі і каля сцен. Гаварылі Шамякін, Асіпенка, Бураўкін, Чыгрынаў, сам пісьменнік. Многа было пісулек, цікава адказваў В.Быкаў. Але шматразвае “так сказаць” (хаця б “так кажучы”) страшэнна засмечвала мову, псавала яе”.
22 ліпеня 1984 г. бацька пісаў Галіне Максімаўне пра вечар, прысвечаны 60годдзю Васіля Быкава: "... на вечар Быкава мы не трапілі, бо не мелі запрашэнняў, а пайсці так у тэатр Янкі Купалы мы не адважыліся.
Глядзелі ўважліва ўвесь вечар. Было ўсё вельмі добра. [...] А якія шчырыя і палкія прамовы былі. Гэта бьіло сапраўднае свята беларускай культуры, яе ўсесаюзнае прызнанне”.
Непасрэдна з Васілём Уладзіміравічам я пазнаёміўся толькі ў 1980 годзе, калі спачатку Алесь Адамовіч, а затым і Быкаў звярнуліся да мяне з просьбай дапамагчы ў справе ўшанавання памяці Канстанціна Сіманава, з якім яны сябравалі і які памёр у жніўні папярэдняга году. Справа ў тым, што К. Сіманаў быў сведкам гераічнай барацьбы з фашыстамі пры абароне Магілёва, дзе змагаліся прататыпы многіх яго літаратурных герояў, у тым ліку з рамана “Жывыя і мёртвыя”. Гэты эпізод вайны быў настолькі важны для ходу баёў, што К. Сіманаў увесь час дамагаўся, каб гораду Магілёву прысвоілі званне “Горадгерой”. Баі пад Магілёвам пакінулі такое моцнае ўражанне на Сіманава, што ён перад смерцю пакінуў завяшчанне, у якім прасіў спаліць яго цела ў крэматорыі, а попел развеяць на Буйніцкім полі, каб хоць так з’яднацца з героямі сваіх твораў і стаць часцінкай той зямлі, дзе навечна паляглі яны зусім маладымі. Адамовіч і Быкаў вырашылі, што на месца, дзе будзе кінуты ў зямлю попел выдатнага піьменніка, трэба паставшь вялікі прыгожы валун, які стане сваеасаблівым помнікам К. Сіманаву.
Алесь Адамовіч ведаў мяне ўжо з таго часу, як працаваў над манаграфіяй “Браму скарбаў сваіх адчыняю...”, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Гарэцкага, і таму часта наведваў майго бацьку з рознымі пытаннямі пра ягонага
SIS
брата. Ён таксама ведаў, што наш Інстытут геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР збірае валуныпомнікі мінулага зямлі беларускай і стварае музей валуноў пад адкрытым небам. Таму як да дырэктара гэтага інстытута яны і звярнуліся да мяне за дапамогай. Жонка і сын К. Сіманава некалькі разоў прыязджалі да нас і нарэшце адабралі вялікі (каля 15 тон вагой), гладка абкатаны валун жоўташэрага колеру з чырвоным адценнем, які з факсімільным подпісам К. Сіманава стаіць у мемарыяльным комплексе на Буйніцкім полі пад Магілёвам...
Васіль Быкаў быў ня толькі выдатным пісьменнікам, гонарам беларускай і сусветнай літаратуры, але і вялікім грамадзянінам Беларусі, які ўсё жыццё змагаўся за нацыянальнае адраджэнне Бацькаўшчыны, за родную мову, уздым культуры, дзяржаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю сваёй краіны, таму быў у цэнтры многіх грамадзкіх і палітычных падзей. Калі пачалася “перабудова”, яго, як постаць № 1 сярод дэмакратычнага руху, пачалі запрашаць узначаліць ці прыняць удзел у розных мерапрыемствах, аб’яднаннях — і ён стаў членам Беларускага гісторыкаасветніцкага таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыролаг Беларусі”, членам сойма БНФ, народным дэпутатам СССР у блоку дэмакратычных сілаў, першым прэзідэнтам згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, прэзідэнтам Беларускага ПЭНцэнтра і інш.
У самым канцы 80х і на працягу ўсіх 90х гадоў мне давялося досыць часта сустракацца з Васілём Уладзіміравічам на розных канферэнцыях, з’ездах, нарадах, разам працаваць у шэрагу аргкамітэтаў і г. д. Аўтарытэт Васіля Быкава, як жывога класіка беларускай літаратуры і выдатнага грамадзкага дзеяча, у гэты час быў найвысачэйшы. Большасць беларусаў успрыймала Быкава, як некалі Янку Купалу, — прарокам, сумленнем і гонарам нацыі. Без Быкава нельга ўявіць сабе Беларусь, бо Быкаў увасабляў для ўсяго свету лепшую, перадавую частку нашай Бацькаўшчыны, Я думаю, што ён адчуваў сваю адказнасць перад Радзімай, адчуваў сваё месца ў краіне, сваю асобу. Таму ён быў заўсёды сур’ёзны, падцягнуты, прынцыповы, ні на йоту ня схіляў галаву перад начальствам. I ў той жа час ён трымаўся вельмі проста, здзіўляла яго ветлівасць, надзвычайная сціпласць.
дабразычлівасць, далікатнасць, яго гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Ён спакойна ставіўся да шматлікіх пахвальных зваротаў да яго, мужна і стойка пераносіў несправядлівыя, часта жорсткія і нават грубыя, нападкі, якіх таксама хапала, асабліва ў апошнія гады жыцця, ад афіцыйных уладаў і іх прыхвасцьняў, прабальшавіцкі настроеых людзей, нядобразычліўцаў і зайздростнікаў.
Успамінаю ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронта “Адраджэнне”, які адбыўся ў суботу і нядзелю 24 — 25 чэрвеня 1989 г. у Вільні. У Беларусі яго правесці было немагчыма, бо ішоў пераслед дзеячоў БНФ і гвалтоўныя разгоны мітынгаў (такіх, як рэквіем на “Дзяды” — нават з выкарыстаннем газаў). Раніцою больш за 400 чалавек, галоўным чынам на цягніку, прыехала ў Вільню. Быў добры сонечны дзень. Хаця ехалі мы “падпольна”, у вагонах было шумна і весела, адчуваўся вялікі ўнутраны ўздым. На вакзале больш чым звычайна круцілася міліцыянтаў і маладых спартыўнага выгляду хлопцаў. Адразу аднекуль, як па чарадзейству, з’явіліся белчырвонабелыя сцягі і эмблемы “Пагоня”, якія горда ўзняліся над натоўпам беларусаў. Так мы вялікімі групамі і хадзілі ўсе два дні — адкрыта, без страху, радасныя, з гонарам, з беларускімі песнямі і воклічам “Жыве Беларусь!” Віленчукі, якія перад гэтым перажылі ўжо нешта падобнае, сустракалі нас вельмі прыхільна, махалі рукамі, падбадзёрвалі, некаторыя шчыра пляскалі, большасць прыезжых беларусаў на ноч змясцілі ў сваіх кватэрах.
З’езд праходзіў у Палацы прафсаюзаў, зала была запоўненая. Выступленне Васіля Быкава сустрэлі дружнымі воплескамі. Ён падкрэсліў, што сюды, у святы для нашых народаў горад, сабраў нас клопат пра будучыню Беларусі, што сваё выйсце мы павінны знайсці самі, што народ павіненстварыць дзяржаву на сапраўды дэмакратычных асновах для ўсіх, хто жыве ў ёй і паважае яе гісторыю, мову, культуру, што поспех усёй нашай справы будзе залежаць ад ступені палітычнай і нацыянальнай свядомасці народа Беларусі, што мы ступілі на цяжкую дарогу дэмакратычнага пераўтварэння жыцця і на гэтай дарозе нас чакае рознае. У канцы выступлення заклікаў: “За справу, за працу!” Быкаў быў абраны ў Сойм БНФ.
Узрушаныя, вярталіся ў Менск, шумна размаўлялі, дзяліліся незабыўнымі ўражаннямі, спявалі беларускія песні,
320
але чым бліжэй быў Менск, тым цішэй станавіліся мы, бо пачалі думаць, будзе “хапун” ці не. Хаця “сустракаючых” было шмат, але абыйшлося ўсё большменш спакойна: рабілі заўвагі толькі тым, хто не схаваў белчырвонабелыя сцягі, і вырывалі іх з рук. Па дарозе ж асабліва на самім з’ездзе, было многа нейкіх людзей з відэакамерамі. Ужо значна пазней мне адзін мой знаёмы з ЦК КПБ сказаў, што бачыў мяне на праглядзе відэаматэрыялаў, і дадаў: “Што ж вы так “засвяціліся?”. Вы ж як дырэктар Інстытута — наменклатура ЦК і таму трэба быць на далейшае больш асцярожным, бо могуць быць вялікія для вас непрыемнасці”.
Яўген Лецка, які быў ініцыятарам утварэння Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, вылучыў Васіля Быкава і мяне ў Аргкамітэт. На ўстаноўчай канферэнцыі 10 верасня 1990 г. адбыліся нашы выступы. Васіля Быкава абралі прэзідэнтам згуртавання, а мяне — сябрам Рады. Быкаў адзначыў, што добрыя людзі найбольш згодна жывуць па прынцыпах крэўнасці, таму і нам, беларусам, пара гуртавацца цясней і да чагосьці памкнуцца.
Затым у снежні 1992 г. адбыўся першы сход беларусаў блізкага замежжа і, нарэшце, ў ліпені 1993 г. — Першы з’езд беларусаў свету, сустаршынём якога быў Васіль Быкаў. Ён і адкрыў уступным словам з’езд, што было вельмі сімвалічна: Янка Купала марыў аб такім з’ездзе і за восемдзесят год да таго кінуў кліч: “На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!” А цяпер менавіта Васіль Быкаў ажыццяўляў тую мару і кліч. Гэты з’езд, які арганізавала ЗБС “Бацькаўшчына” пры значнай падтрымцы і дапамозе тагачасных дзяржаўных улад, меў галоўнай ідэяй незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне, а галоўнай мэтай — дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі. Тады мы з надзеяй глядзелі ў будучыню, і нам здавалася, што гэты з’езд — толькі пачатак магутнага працэсу новага нацыянальнага адраджэння. Але неўзабаве мы ўпэўніліся, што то быў яго апагей, бо ў далейшым, асабліва пасля выбараў 1994 года і ганебнага рэферэндума 1995 года, краіна пачала падавацца назад, у былы СССР...
В. Быкаў у сваім слове падкрэсліў: “... I на Радзіме, як і ў эміграцыі — ідэйнапалітычны вэрхал, што настаў пасля дзесяцігоддзяў таталітарызму. I тут нацыя, родасная па крыві, расколата, разладжана, разбэшчана, размыта палітычна,
321
а цяпер i ў сацыяльным, маральным, моўным і культурным сэнсе. [...] Але гэтая славутая талерантнасць, здаецца, робіцца нашым злым ліхам. Пасіянарнасці не стае нашай нацыі, палітычнае волі нашаму грамадству, як і нацыянальнай выразнасці таго ж грамадства.