Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
За тыдзень я зноў упэўніўся, наколькі Васіль Уладзіміравіч сціплы, тактоўны, культурны чалавек. За ўвесь час ён ні разу не павысіў голас, не выказаў якуюнебудзь незадаволеннасць. У яго паводзінах, выглядзе, словах не было і намёка на тое, што перад табой вялікі пісьменнік і грамадзскі дзеяч.
32«
Але калі ён пачынаў гаварыць, гэтая прастата, засяроджаны твар яшчэ больш падкрэслівалі яго багатую ўнутраную культуру, натуру светлага розуму і мудрасці, бо яго выказванні былі прадуманымі, нестандартнымі, поўнымі жыццёвага вопыту.
У вагоне туды і назад мы як мае быць нагаварыліся. На маё пытанне, ці моцна захварэў Рыгор Барадулін, Васіль Уладзіміравіч адказаў, што, як стала яму вядома, Лукашэнка вельмі раззлаваўся, калі даведаўся пра паездку абодвух народных пісьменнікаў і накінуўся на міністра замежных спраў У.Сянько: “Как ты посмел нх послать? Мало лн чего онн там про меня могут наговорнть!” Яшчэ большы вэрхал узняўся, калі яму стала вядома, што запланавана ўскладанне вянкоў на магілы дзеячоў БНР. Аб гэтым стала вядома і Рыгору, таму, можа, ён і насумысля адмовіўся ехаць, хаця хутчэй за ўсё і праўда быў хворы.
Васіль Уладзіміравіч многа і шчыра распавядаў пра сваё жыццё, пра пачатак літаратурнай дзейнасці, розныя жыццёвыя перапетыі, прыблізна так, як ён значна пазней апісаў у аўтабіяграфічным творы “Доўгая дарога дадому” (2002 г.).
Адчувалася, што ў яго глыбока сядзіць крыўда на беларускі друк (хаця стараўся гэтага і не паказаць), які не хацеў друкаваць яго творы, і ўдзячнасць да А. Твардоўскага, які падтрымаў яго ў “Новом мнре”. Прыйшлося яму і самому перакладаць свае ж рэчы на рускую мову, бо перакладчыкі рабілі гэта кепска. Таму яго тойсёй нават лічыў рускамоўным пісьменнікам, а гэта было крыўдна і несправядліва. “Я заўсёды пішу пабеларуску, па сваёй сутнасці і духу я толькі беларускі пісьменнік” — цвёрда падкрэсліў Васіль Уладзіміравіч. I дадаў: “Толькі жыццё прымусіла мяне перакладаць свае творы на рускую мову”. Успомніў, як доўга ў Беларусі баяліся яго друкаваць, як нападалі на яго генералы і афіцыйныя СМІ...
Тоесёе расказаў і пра сваё асабістае, пра сям’ю. Дужа балела яму, што абодва сыны не размаўляюць пабеларуску і наогул далёкія ад беларушчыны, але вельмі пацешыў унучак, які раптам пачаў з дзядулем гаварыць пабеларуску. Ужо каля 17 гадоў Васіль Уладзіміравіч пакутваў ад астмы і на працягу дня яму прыходзілася разы 34 карыстацца “дыхалкай” (так ён назваў прыбор, які здымае прыступы
327
ўдушша, а тыя наступаюць зусім нечакана). Успомніў, як некалькі разоў забываў гэтую “дыхалку” і ледзь не задыхнуўся — жудасна непрыемнае і цяжкае адчуванне. Шкадаваў, што сярод пісьменнікаў і мастакоў ходзіць шмат хлуслівых плётак, ад якіх ён стараецца быць далей і не заўважаць іх. Прынамсі, няпраўду кажуць і пра ягоную жонку Ірыну Міхайлоўну, і пра Рыгора Барадуліна. На пытанне, хто напісаў “Сказ пра Лысую гару”, цвёрда адказаў: “Ніл Гілевіч”.
Я таксама апавядаў пра жыццё сям’і Гарэцкіх. Ён з цікавасцю слухаў і раіў абавязкова напісаць аб гэтым, бо вельмі важныя матэрыялы сведак жыцця таго часу, каб людзі ведалі, як сапраўды жылося ў “камуністычным раі”, да якога ён ставіўся рэзка адмоўна. Мяне здзівіла чуласць Васіля Уладзіміравіча: здавалася, такі вытрыманы і мужны чалавек, але я бачыў, як ён, усхваляваны гамонкай, змахвае слязу пры размове аб некаторых асабліва цяжкіх момантах жыцця маіх дзядзькі Максіма і таты, а таксама маім. Я ўспомніў, што прыблізна так успрымаў мае ўспаміны Уладзімір Калеснік, калі Янка Брыль пазнаёміў мяне з ім і мы сядзелі ўтрох за добрай сяброўскай гамонкай у гасцініцы...
Наогул настрой у Васіля Уладзіміравіча быў песімістычны і ягоныя невясёлыя думкі і пачуцці часта выклікалі ўздыхі: “Вах — вах — вах!”, ці “Ох, ох, ох!”
У Празе мы амаль усюды і ўвесь час былі разам. В. Быкава вельмі прыязна прымалі і ён, канешне, заўсёды быў у цэнтры ўвагі.
Вельмі прыхільна нас сустрэў у Беларускім Пасольстве ў Чэхіі амбасадар Мікалай Вайцянкоў, які добра размаўляў з намі пабеларуску. Я раней некалькі разоў сустракаўся з ім у Гомелі і ня чуў ад яго беларускага слова, таму быў прыемна здзіўлены. Добрае ўражанне зрабіў і будынаккатэдж пасольства, яго інтэр’ер і ветлівыя беларускамоўныя супрацоўнікі. Гонар ахапіў нас за самастойную дзяржаву Беларусь.
Васіля Быкава запрасілі на сустрэчу ў ПЭНклуб Чэхіі, куды нас адвезлі на машыне пасольства. Ва утульнай зале сабралася чалавек 50, якія задавалі шмат пытанняў пра Беларусь — мінулае і сучаснае.
Была сустрэча ўсёй афіцыйнай дэлегацыі ў Таварыстве дружбы народаў Усходу, якое ўзначальвае чэшскі касманаўт Рэмек. 3 цікавасцю і хваляваннем наведалі Вальшанскія
328
могілкі, дзе пакланіліся і ўсклалі вянкі да магілак Крэчэўскага, Захаркі, Грыба, ЗабэйдыСуміцкага. Удзельнічалі ў навуковай канферэнцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Ф. Скарыны; разам з М. Вайцянковым і прадстаўнікамі мясцовых уладаў ездзілі выбіраць магчымае месца для помніка Ф. Скарыне...
У красавіку 1996 г. адбыліся пятыя (першыя міжнародныя) Гарэцкія чытанні, у якіх прынялі ўдзел каля 100 чалавек з Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі. Большую ўрачыстасць навуковым чытанням прыдала прысутнасць і выступленні з прывітальным словам Янкі Брыля, Васіля Быкава і Ніла Гілевіча. В.Быкаў адзначыў: “Максім Гарэцкі — адзін з самых слынных светачаў нацыянальнай культуры. [...] У выпадку з Гарэцкім мы маем шчаслівае спалучэнне асобы, геніяльны сінтэз нацыянальнага прарока, пісьменніка, навукоўца”.
На пахаванні Данілы Міцкевіча (13 ліпеня 1996 г.) Васіль Быкаў паведаміў яшчэ пра адзін вынік нашай паездкі ў Прагу. Іван Антановіч (тады намеснік міністра замежных спраў РБ) так накінуўся на М. Вайцянкова за яго занадта шчыры і цёплы прыём В. Быкава і мяне, а таксама ўдзел у многіх нашых мерапрыемствах, што хацеў зняць яго з пасады. У Сянько, які высока цаніў Вайцянкова як пасла, ледзвь яго адстаяў. На маё пытанне пра здароў’е, настрой Васіль Уладзіміравіч адказаў, што дрэнна, і цяжка ўздыхнуў: “Айвайвай!” Растлумачыў, што ўсё менш застаецца веры ў адраджэнне, уздым беларусаў і Беларусі. Потым дабавіў: “Многія мяне лічаць песімістам, але я зыходжу з рэальных абставін, а яны, на жаль, не даюць падставы для аптымізму. Таму і атрымліваюцца ў мяне сумныя прагнозы”.
У сярэдзіне снежня 1996 г. мы з Васілём Уладзіміравічам былі на адкрыцці выставы “Немагчымыя фігуры” шведскага мастака Оскара Ройтэрсверда ў Доме прыроды. Спачатку па тэлебачанні абяцалі як мае быць паказаць гэтую імпрэзу і, праўда, прыслалі многа тэлекамер, зрабілі шмат здымак, але ўвечары на экране толькі мільганула некалькі карцін, a людзей амаль зусім не паказалі, у тым ліку і Васіля Быкава, які, дарэчы выступіў з добрым і цікавым словам. Вось такая замяталінскакісельская цэнзура, як дробная помста выдатнаму пісьменіку за яго крытыку сучаснага рэжыму. Такія
32»
дробныя, а потым і проста хамскія “пляўкі” ў ягоны адрас, поўнае замоўчванне ва ўсіх афіцыйных беларускіх СМІ паступова і прывялі да таго, што Васіль Быкаў вымушаны быў пакінуць любую Бацькаўшчыну, выехаць за мяжу — спачатку ў Фінляндыю, потым у Германію і Чэхію, каб спакойна жыць і працаваць.
Пра жыццё Васіля Уладзіміравіча ў замежжы я даведваўся ад Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законнікава, Рыгора Барадуліна, якія былі значна бліжэй да яго, чым я. У той час я з ім сустрэўся толькі завочна на развароце юбілейнага альбома, прысвечанага 90годдзю Барыса Кіта: на левай старонцы — Васіль Быкаў: “Шчаслівы лёс беларускага выгнанніка”, на правай — Радзім Гарэцкі: “Усё, што я рабіў у сваім жыцці, я рабіў для маёй Радзімы і яе славы...” Каля гэтых невялікіх артыкулаў былі змешчаны нашы фотаздымкі — і было такое ўражанне, што я са свайго фотаздымка сумна глядзеў на Васіля Уладзіміравіча на другім фотаздымку. Я тады яшчэ ня ведаў, але, здавалася, адчуваў, што жывым больш не ўбачу...
Уся краіна надзвычай балюча ўспрыняла паведамленне аб цяжкай хваробе В. Быкава і з хваляваннем — аб яго прыездзе ў Беларусь. Званок Сяргея Законнікава да мяне 22 чэрвеня 2003 г. аб тым, што ўвечары памёр Васіль Уладзіміравіч, быў нечаканым і аглушальным. Ад арганізатараў пахавання я атрымаў пачэснае даручэнне ня толькі быць у ганаровай варце, але і выступіць з развітальным словам.
Народнага пісьменніка хавала ўся Беларусь.
Праводзіць яго ў апошні шлях прыйшлі дзесяткі тысяч чалавек. Мноства нацыянальных сцягоў і гербаў “Пагоня” луналі над велізарным натоўпам людзей, якія развітваліся з вялікім сынам Бацькаўшчыны, сумленнем нацыі. Памяць пра вялікага пісьменніка, грамадзяніна, заступніка Беларусі застанецца навечна ў маім сэрцы.
г. Мінск
Сяргей ЗАКОННІКАЎ
“ДОМА ЛEПE^...,,
Перачытваю адрасаваныя мне лісты Васіля Уладзіміравіча Быкава. Амаль у кожным кідаюцца ў вочы, высвечваюцца знаёмыя, простыя і святыя словы: “дом”, “дома”. Спыняюся на іх і ўспамінаю...
Пасля вайны наша сям’я, якая і сапраўды хутка вырасла да сямі душаў, вельмі хацела мець сваю хату. Доўгі час даводзілася туліцца ў чужых людзей, а затым у цесных прыбудовах, у прымітыўным жытле. Бацьку, які трапіу ў абойму школьных дырэктараў, перакідалі з месца на месца па выпаленым, здратаваным фашысцкімі карнікамі партызанскім краі. Збярэ ён аднудругую талаку, паставяць мужчыны на папялішчах будыніны, злепленыя з бярвення ацалелых амбараў і пуняў, каб хутчэй дзецям можна было вучыцца, не паспее асвойтацца ў н есамавітай школцы, як ужо трэба пераязджаць і зноў распачынаць будоўлю.
У 1954 годзе бацьку накіравалі ў вёску Глыбачка Ушацкага раёна. Колькі было нам радасці, калі ён вырашыў асталявацца тут — у прыгожай лясной, азёрнай мясціне! Спачатку збудавалі школу. А праз пяць гадоў з дапамогаю добрых людзей, але найбольш неймавернымі высілкамі, цяжкім клопатам бацькі і маці, якім пасаблялі, як умелі, і
131
мы — дзеці, на беразе возера ўзнялася наша хата. Нясцерпнае жаданне перайсці з школьнай прыбудовы ў сваё жытло, якое асабліва вярэдзіла маміну душу, прывяло да таго, што жыць у ім сталі тады, калі яшчэ не ўсюды была наслана падлога.
У хаце, якая свяцілася смольным бярвеннем, дзе стаяў густы пах жывіцы, панаваў радасны дух дабрыні і шчасця, я ўпершыню прачытаў на вокладцы кнігі імя — Васіль Быкаў. Бацька, які ездзіў набываць будаўнічыя матэрыялы ў Полацк, па завядзёнцы наведаў кнігарню, дзе толькі што з’явіўся “Жураўліны крык”.