• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Потым сам Васіль Уладзіміравіч пабудзе ў нашай хаце, агледзіць немалую бібліятэку, у якой меліся і рэдкія выданні, пахваліць кемлівасць бацькі, які нават звычайныя пераборкі паміж пакоямі зрабіў кніжнымі паліцамі. Яны — сыны аднаго пакалення, былыя франтавікі — добра пагамоняць, адчуюць душэўную еднасць, роднасць. Але гэта адбудзецца праз шмат гадоў. А шанаванне творчасці Васіля Быкава, любоў да выдатнага пісьменніка і слаўнага чалавека як нарадзіліся ў нашай сям’і з “Жураўлінага крыку”, так і засталіся назаўсёды.
    У студэнцкі час, у пакоі № 152 універсітэцкага інтэрната на былой Паркавай магістралі мы — юнакі з розных куточкаў Беларусі — вечарамі чыталі ўслых старонкі прозы Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, вершы Пімена Панчанкі, абмяркоўвалі іх, спрачаліся, гаманілі да глыбокай начы. Якраз гатыя пісьменнікі былі для нас найцікавейшымі і любімымі. Упершыню ж убачыў і пачуў Васіля Уладзіміравіча на ягоным вечары ў Саюзе пісьменнікаў. Уражанне было такое глыбокае, што я адразу напісау вялікі ліст бацькам, дзе падрабязна расказаў пра сустрэчу, нават перадаў сутнасць ягонай гаворкі, нейкія фразы, якія запомніліся.
    У 1966 годзе мне пашчасціла быць на V з’ездзе пісьменнікаў Беларусі — самым важным і памятным з усіх літаратурных форумаў. Пачаткоўцам, якія рабілі першыя спробы ў прозе, паэзіі, выдалі гасцявыя запрашэнні, і мы, як ластаўкі на дроце, месціліся на балконе палаца Белсаўпрофа. Помню крыху бледнае, засяроджанае аблічча Быкава, калі ён выходзіў да трыбуны. Але крок быў цвёрды і рашучы. Мы лавілі кожнае слова ягонага адкрытага, смелага выступлення. Ён
    332
    не пагадзіўся з аптымізмам дакладчыка і папярэдніх выступоўцаў адносна выдатных дасягненняў літаратуры, гаварыў пра тое, што яна перажывае крызіс, што ёю закіравалі, яе заняньчылі. Быкаў выходзіў на такія вострыя, дагэтуль публічна не ўзнятыя праблемы, што мне, пляменніку знішчанага ў сталінскіх канцлагерах паэта Сяргея Ракіты, стала тады вусцішна і нават боязна за лёс мужнага пісьменніка, якога пасля публікацыі аповесці “Мёртвым не баліць” у часопісе “Маладосць” і — у перакладзе — у “ Новом мнре” пачалі зацята цкаваць у друку вайсковыя і кадэбісцкія начальнікі, крытыкіаглабельшчыкі. Рабілася гэта па ініцыятыве ідэалагічных функцыянераў. Настроеныя на стандартны, фальшывы гераізм, на алілуйшчыну, яны ў штыкі ўспрынялі нязвыкла суровае і праўдзівае мастацкае слова пра вайну. Але Васіль Уладзіміравіч выйшаў на трыбуну з’езда не для таго, каб каяцца. У канцы выступлення ён сказаў, што ёсць літаратура або нелітаратура, а нейкай сярэдзіны няма. Гэтыя справядлівыя словы запомніліся. А яшчэ былі баявітыя, аргументаваныя выступленні Аляксея Карпюка, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна.
    Крытычны тон з’езда не спадабаўся партыйнаму начальству. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў сядзеў у прэзідыуме з пачырванелым тварам, маўчаў, не перакідваўся, як раней, вясёлымі рэплікамі з суседзямі. Потым, не чакаючы канца нейчага выступлення, падняўся і пайшоў за кулісы. На з’езд ён не вярнуўся.
    На перапынку мы абкружылі цеснай чародкаю Пімена Панчанку. Той, хто меў пры сабе ягоную кнігу, прасіў аўтограф, астатнім проста хацелася паслухаць любімага паэта. Нам яшчэ было няўцямна, што на з’ездзе адбываецца нашта такое важнае, ад чаго залежыць далейшы лёс літаратуры, што ўсе сумленныя, праўдзівыя пісьменнікі востра перажываюць, хвалююцца за Быкава, які зрабіў мужны выклік ідэалагічнай сістэме. Пімену Емяльянавічу не гаварылася, не жартавалася. Ён стаяў наструнены, заклапочаны. Быкаў, які праходзіў міма, глянуў на наш гармідар каля паэта, падышоў, усміхнуўся нам, паціснуў кожнаму руку і сказаў: “Прабачце, хлопцы, але я забяру ад вас Пімена Емяльянавіча. Яму трэба адпачыць”. Яны пайшлі, а мы, нягледзячы на маладую настырнасць і жыццёвую нявопытнасць, усё ж
    333
    зразумелі далікатную ўвагу Быкава да свайго старэйшага сябра.
    Успамінаючы з’езд, выступленне Васіля Быкава, якое стала прыкладам асабістай пісьменніцкай і грамадзянскай мужнасці, я думаю пра тое, як своечасова прагучала яно, як дапамагло не толькі творчай інтэлігенцыі, але і многім іншым людзям адстойваць у жыцці праўду і справядлівасць. Hi ў якім разе, ні на драбочак не хачу прысуседжвацца да высокай прынцыповасці Васіля Уладзіміравіча. Гэта было б нясціпла і смешна. Але без ягонай духоўнай падтрымкі ці змог бы я не зламацца ў тыя студэнцкія гады, калі за праўду ў палеміцы з абмежаваным, непісьменным супрацоўнікам лепельскай раёнкі на мяне абрынулася, падтасоўваючы факты, нахабна хлусячы, газета “Знамя юностн”, калі мяне хацелі выключыць з універсітэта, з камсамола, а потым вынеслі строгую вымову з занясеннем ва ўліковую картку і пазбавілі месца у інтарнаце? Ці хапіла б сілы адстаяць сваю пазіцыю, выказаную ў газеце “Літаратура і мастацтва” ў артыкуле “Чытаючы спіс прэтэндэнтаў...”, які ў сваіх перадачах ухвальна абмяркоўвала радыёстанцыя “Нямецкая хваля”? Гэта выклікала абурэнне парткама ўніверсітата, і мяне пагрозамі змушалі пакаяцца, даць адлуп “варожаму голасу”. Але я застаўся стаяць на сваім.
    У 1970 годзе лёс вярнуў мяне на Вушаччыну. Ды тут сустракацца з Васілём Уладзіміравічам не давялося. Тады Быкаў прыязджаў з Гародні на малую радзіму не надта часта і гасцяваў нядоўга, каб толькі адведаць маці, пабыць з роднымі і блізкімі яму людзьмі. Прыязджаў, можна сказаць, інкогніта, не “свяціўся” перад раённым начальствам. Ён ведаў цану рэгламентаванай гасціннасці і ўвагі, не прымаў такую “ласку”. Ды і, наогул, нагляд і кантроль партыйных функцыянераў даўно ўжо абрыдзелі яму. Але Быкаў прысутнічаў у маім жыцці пастаянна. Я набываў і прачытваў усё, што выходзіла зпад ягонага пяра. Гэта былі аповесці “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Воўчая зграя”. У маёй бібліятэцы заняў належнае месца і быкаўскі двухтомнік выбраных твораў. 3 кожнай новай прачытанай кнігаю на душы цяплела і святлела, я радаваўся'За нашую беларускую літаратуру, якую выводзіў на дагэтуль нязнаныя вышыні самабытны і магутны талент Васіля Быкава.
    331
    Бліжэй пазнаёміцца з Васілём Уладзіміравічам, а затым і пасябраваць пашчасціла толькі ў канцы сямідзесятых гадоў, калі ён пераехаў з Гародні ў Мінск. Нашым адносінам не перашкодзіла тое, што пасля рэдакцый “Чырвонай змены” і “Звязды” мне давялося працаваць загадчыкам сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Я, канешне ж, разумеў: гэтая пасада не надта спрыяе душэўнаму даверу, асабліва ў той сітуацыі, якая склалася вакол Быкава. Але Васіль Уладзіміравіч заўсёды ставіўся да людзей не па пасадзе, а зыходзячы з іхніх канкрэтных паводзінаў і учынкаў. Думаю, што нейкі час ён прыглядаўся і да мяне. Відаць, маё шчырае імкненне дапамагаць пісьменнікам у вырашэнні выдавецкіх і бытавых праблемаў было заўважана і ацэнена ім. He часта, але Васіль Уладзіміравіч тэлефанаваў, казаў: “Ці можаш зайсці да мяне? Будуць Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Валянцін Болтач. Трэба пагаманіць”.
    Даводзілася сустракацца з Быкавым і самнасам. I хоць нашы гаворкі выходзілі пастаянна на цяжкія, балючыя тэмы, але ў ягонай гасціннай кватэры мне заўсёды лёгка дыхалася, было ўтульна і добра. Звычайна мы сядзелі ў рабочым кабінеціку, дзе на паліцах месцілася безліч кніг, за шклом стаялі фатаздымкі родных яму людзей. На пісьмовым стале ляжалі чарнавікі. А гурты новых газет, часопісаў засцілалі нізенькі столік, пасоўваліся нават на крэслы і канапку. Васіль Уладзіміравіч любіў гэты куточак кватэры, да якога прывык, дзе яму думалася і пісалася.
    Суверэнную пісьменніцкую тэрыторыю старалася без патрэбы не чапаць нават Ірына Міхайлаўна, якая звязала свой лёс з Быкавым, стала спадарожніцай па жыцці. Яна даўно, яшчэ падчас працы Васіля Уладзіміравіча ў “Гродзенскай праўдзе”, падтрымлівала ягоныя літаратурныя намаганні, дапамагала перадрукоўваць рукапісы. Цяпер гэтая інтэлігентная, абаяльная жанчына, няўрымслівы, жып,цярадасны чалавек, клапатлівая гаспадыня не толькі, як кажуць, забяспечвала тыл, вырашала розныя бытавыя праблемы, але і была надзейнай памочніцай ва ўсім. Васіль Уладзіміравіч меў вялікую чытацкую пошту, вёў актыўнае ліставанне з літаратарамі розных краін. Акрамя таго, неаспрэчным аўтарытэтам пісьменніка імкнулася пакарыстацца вялікая армія графаманаў, “мемуарыстаў”,
    калялітаратурнай публікі. Гэтыя людзі вечна абрывалі тэлефон, закідвалі яго сваімі “геніяльнымі” рукапісамі, лезлі пішчом з просьбамі то прарэцэнзаваць нешта, то напісаць прадмову. Адстаяць свой творчы лад і спакой ад штодзённага ўмяшальніцтва пісьменніку было б немагчыма без Ірыны Міхайлаўны.
    Што тычыцца сяброў Васіля Уладзіміравіча, то для іх Ірына Міхайлаўна не шкадавала свайго душэўнага цяпла. Ведаю гэта па сабе.
    Пасля кожнай новай сустрэчы я быў бязмежна ўдзячны гаспадару за давер, за шчырыя, адкрытыя размовы, якія давалі мне вельмі многае для роздуму і асэнсавання.
    Слухаючы Быкава, я міжволі ўспамінаў першыя дні сваёй працы ў ЦК КПБ. Каб адукаваць мяне ў спецыфічнай і, як папярадзілі, няпростай навуцы напісання службовых дакументаў, прапанавалі азнаёміцца з архіўнымі матэрыяламі. “У вас мышленне поэтнческое, а здесь необходнмо выработать строгнй, деловой стнль, — так зазначыў намеснік загадчыка аддзела культуры Я. Б, Парватаў. — Чнтайте н учнтесь!” Ён крутануў ключ, і з вялікай металічнай скрыні проста пад ногі шухнуў і зашаргацеў па падлозе папераспад. Чаго тут толькі не было! Чым толькі ні займаліся “аналітыкі”! Канешне ж, я глядзеў у першую чаргу матэрыялы, якія тычыліся літаратуры. Адразу кінулася ў вочы, што, як правіла, у запісках давалася высокая ацэнка кан’юнктуршчыне, а сапраўды таленавітыя пісьменнікі падвяргаліся суровай крытыцы.
    Галоўным яе аб’ектам быў Васіль Быкаў, хоць не абміналіся “ўвагаю” і іншыя “непрадказальныя” пісьменнікі: Уладзімір Караткевіч, Алесь Адамовіч, Аляксей Карпюк, Ларыса Геніюш, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Данута БічэльЗагнетава, Уладзімір Дамашэвіч. Што да Быкава, то, чытаючы цэлыя стосы матэрыялаў, стваралася ўражанне, што ў Гродзенскага абкама партыі і ў ЦК КПБ не было большых клопатаў, як толькі весці змаганне з “непрыручаным” пісьменнікам. Творчасць Быкава ведалі ўжо і палюбілі мільёны чытачоў, а ў аналітычнай запісцы, якая датаваная 1970 годам, сцвярджалася: “В. Быков — автор пронзведеннй “Журавлнный крнк”, “Нзмена”, “Третья ракета”, “Альпнйская баллада”, “Мёртвым не больно”.