• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    30 студзеня 1971 года
    Пасля нашых сустрэч у Мінску — ліст ад Васіля Быкава з Гродна і “Дарагі Давід, дзякуй!...
    Якнебудзь бліжэй да вясны, магчыма, загляну ў слаўны град Віцебск — даўно не быў.
    А ў нас справы не вельмі вясёлыя. Аляксей (Карпюк) дабывае год беспрацоўным, Дануту (Бічэль) ніхто не хоча друкаваць; з Оляй (Іпатавай), дзякуй Богу, быццам бы ўсё ўладкавалася. Яна многа піша ў вершах і прозе, словам, малайчынадзеўка.
    Па чутках, якія даносяцца з Мінска, Гродзенскае аддзяленне плануюць закрыць — не могуць падабраць вернага сакратара, якога ў Гродна “не маецца ў наяўнасці” і быццам не прадбачыцца ў будучым.
    Вось такія справы...”
    295
    31 жніўня 1973 года
    Другі дзень выязнога пленума Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Магілёве. Выступалі ў адной з Быкавым брыгадзе на камбінаце сінтэтычнага валакна. Васіль сказаў некалькі слоў. Я прачытаў верш, прысвечаны яму. Расказаў, што “Нёман” надрукаваў верш без прысвячэння, чым я абураўся, а мне адказалі: “Так трэба”. Каму трэба?..
    Калі сядзелі ў кабінеце дырэктара камбіната, Быкава выклікалі ў абкам партыі. Утрох з Генадзем Бураўкіным і Анатолем Вярцінскім у двары камбіната чакалі яго вяртання.
    Ён вярнуўся расхваляваны і замучаны. Коратка расказаў, што па тэлефоне з ім гаварылі з ЦК КПБ. У рэдакцыі “Правды” падрыхтавана пісьмо вядомых савецкіх пісьменнікаў з асуджэннем Сахарава і Салжаніцына. Пад пісьмом сярод іншых яго подпіс.
    “Але ж я не чытаў і не ведаю, што падпісваю”, — сказаў Быкаў. I пачуў: “Мы раім не пярэчыць. Заўтра ў “Правде” прачытаеце.”
    Вечарам я зайшоў да яго ў нумар. I як раз у гэты час па радыё перадавалі “Апошнія паведамленні”. Пачыналіся яны інфармацыяй пра пісьмо савецкіх пісьменнікаў: “...Паводзіны такіх людзей, як Сахараў і Салжаніцын не могуць выклікаць ніякіх іншых пачуццяў, акрамя асуджэння...” У канцы ішлі тры дзесяткі подпісаў: Айтматаў, Бондараў, Быкаў... Сіманаў... Шолахаў...
    — Хоць кампанія неблагая... — сумна пажартаваў Быкаў. — Але як я буду глядзець у вочы Салжаніцыну, у вочы сяброў?
    — Яны зразумеюць, што гэта не ты рабіў...
    — Ці ўсе зразумеюць?.. Той, супраць каго пісьмо, што падумае пра мяне?..
    Мы выйшлі на вуліцу. Да нас далучыліся Анатоль Вярцінскі і Генадзь Бураўкін. Усе нашы размовы былі вакол адной тэмы — пісьма...
    26 лютага 1975 года
    У Мінску сустракаем удзельнікаў Усесаюзнай нарады “Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і савецкая літаратура”. Шамякін прапануе мне сустрэць Анатоля Сафронава — я адмовіўся... “Аа, — сказаў Іван
    296
    Пятровіч — разумею, у цябе ж ёсць літаратурны хросны бацька — сустракай яго... “I я сустракаў Канстанціна Сіманава...
    Днём мы, “штабісты” (Грачанікаў, Вярцінскі, Макаль, Сталяроў) прыехалі з Саюза ў гасцініцу і, прыхапіўшы Быкава , які чакаў у нумары, пайшлі абедаць у рэстаран “Мінск”. Заказваць узяўся Макаль. Але ініцыятыву перахапіў Быкаў. Ён заказаў каньяк і гарэлку, якую мы з ім удваіх распілі — астатнія пілі каньяк. А калі апусцелі графінчыкі і трэба было разлічвацца, усе пачалі “скідвацца”. Быкаў зноў перахапіў ініцыятыву: адсунуў кучку грошай і паклаў свае...
    Усе разыйшліся па сваіх кватэрах. А мы з ім, “прыезджыя”, засталіся і зайшлі ў мой нумар...
    Я думаў, што ў жыцці Быкава ўжо ўсё ў парадку. Але Васіль расказаў, што нават у “Воўчай зграі”, якая выходзіць у Мінску, зняты тры старонкі, нібыта па паліграфічных прычынах. А аповесці ж ягоныя кароткія, і кожная стронка, нават абзац значаць многа...
    Расказаў мне, як жывецца апошнім часам... Успомніў, як раней у асабліва цяжкія гады яму дапамагалі (нават матэрыяльна) Сіманаў, Бакланаў, Бондараў. Спытаў у яго, як ён ставіцца да рамана Ул. Багамолава, ці не здаецца яму, што героі “У жніўні сорак чацвёртага” “антыбыкаўскія”. “He, — сказаў Васіль — не здаецца. Раман падабаецца...”
    Гаварылі пра імправізацыі над яго творамі ў тэатры і кіно. Ён лічыў, што ў кіно яшчэ нешта атрымліваецца ў адрозненне ад тэатра... I раптам: “Пра вайну больш пісаць не буду...”
    Я змаўчаў: гэта ён ужо гаварыў і зноў пісаў пра вайну, знаходзячы новых сваіх герояў у новых абставінах...
    27 лютага 1975 года
    На адкрыцці нарады — прамова П. Машэрава, даклад Л. Якіменкі.
    Як заўсёды глыбокае слова Канстанціна Сіманава, які сказаў, што “не грэх павучыцца адлюстраванню праўды вайны ў пакалення Быкава, Бондарава, Бакланава”. I яшчэ (тут я здымаю двукоссе, бо запісваў “з голаса”): трэба помніць і ўспомніць усё пра вайну, бо подзвіг’— гэта і ёсць тое, што ствараецца ў неймаверна цяжкіх умовах у вайну ніхто з нас
    297
    не ведае ўсю, мы ведаем толькі асобныя эпізоды, а цалкам яе ведае толькі народ...
    Быкаў гаварыў пра “акопную праўду і маштабны ахоп падзей”. Назваў сярод лепшых твораў “У акопах Сталінграда” Віктара Някрасава...
    Абодва — Сіманаў і Быкаў — былі на трыбуне ў світэрках, чорным і сінім...
    Спадабалася мне выступленне Сяргея Баруздзіна: неяк так у нас атрымліваецца, што мы прывыклі спачатку аблаяць, разнесці, расстраляць з усіх відаў зброі, а потым даць Дзяржпрэмію. А чаму б гэта не зрабіць своечасова, пяць гадоў назад?... I словы гэтыя горача, апладысментамі падтрымала зала, разумеючы, што ён гаворыць пра Быкава...
    Грыбачоў вырашыў яго “падправіць”, выступаючы як член Камітэта па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях, падкрэсліў: далі Быкаву прэмію за канкрэтны твор, а не за ўсю творчасць, і далі, таму што ўлічыў партыйную крытыку папярэдніх твораў...
    Зала “шыкала”...
    Кугульцінаў гаварыў пра высокую праўду чалавечага духа: як сведка, пацвярджаю праўду твораў Быкава, я ўсё гэта бачыў у адной з ім 252 дывізіі... “Пісьменнікі не маюць права вучыць адзін аднаго, а толькі адзін у аднаго вучыцца” — прывёў ён словы Прышвіна...
    1 сакавіка 1975 года.
    Едзем з групаю удзельнікаў нарады на Віцебшчыну.
    Дамовіліся з Васілём, што на ўсялякі выпадак стукну ў дзверы яго нумара каля семі. Стукнуў — ніхто не адказвае. I гэтак некалькі разоў. Трэба ехаць, а Быкава няма... Ужо па дарозе даганяе нас таксі — выходзіць Быкаў і хуценька перабіраецца ў аўтобус.
    У Оршы прымаем удзел ва ўрачыстасці: татарскі паэт BaKi Нуры, былы заслонавец, стаў Ганаровым грамадзянінам горада...
    Вялікі вечар у тэатры імя Якуба Коласа, дзе з асаблівай цеплынёй прымаюць Васіля Быкава, свайго земляка, і ён пачынае выступленне са слоў: “Прывітанне слаўнаму Віцеб
    ску!”..
    29«
    25 верасня 1976 года
    Вяртаюся з Гродна. Як нехта сказаў (здаецца, Барадулін): “Выступаеш па бюро — маеш медзь і серабро”...
    У першы ж дзень “камандзіроўкі” (19) пазваніў Быкаву. Ніхто не адказаў. Так было і на наступны дзень. I толькі ў сераду пачуў у трубцы знаёмы голас:
    — Ты адкуль? 3 Гродна? А я толькі з Ушаччыны. Званіў табе ў Віцебск...
    Васіль сказаў, што ездзіў на радзіму, перавозіў маму да сястры. Ёй ужо за 80...
    Дамовіліся сустрэцца, калі я вызвалюся ад выступленняў.
    Учора, як і дамовіліся, тэлефаную яму, што праз паўгадзіны буду ў гасцініцы. Выходжу з ліфта — Быкаў ужо сядзіць на канапцы, размаўляе з дзяжурнай.
    — He распранайся — пойдзем.
    — Куды?
    — Дзенебудзь пасядзім...
    Я прапаную пасядзець тут, бо маю і сухое віно, і яблыкі.
    Ён згаджаецца, прымае нейкае кампраміснае рашэнне і знікае, але хутка вяртаецца з бутэлькай балгарскага каньяку, у буфеце прыхапіўшы яшчэ і кавалак мяса і хлеб...
    Я паклікаў у нумар майго спадарожніка па выступленнях Уладзіміра Мяжэвіча, які вельмі хацеў пазнаёміцца з Быкавым. Пасля свайго цяжкога жыцця ў сібірскай ссылцы ён хварэе, у рот не бярэ ні кроплі, але не вытрымлівае і просіць, каб я і яму наліў.
    — Васіль Уладзіміравіч, — кажа ён, — я заўсёды захапляўся Вашай мужнасцю!.. — і залпам асушае кілішак.
    Мяжэвіч успамінаў пра свае гады, праведзеныя далёка ад Беларусі — цэлых 20 год...
    — Вы павінны, Вы абавязаны пра гэта напісаць! — горача выгукнуў Быкаў.
    — Але я стары, хворы...
    — Дык жа не абавязкова 20 тамоў — напішыце адзін, ну надыктуйце ў рэшце рэшт камунебудзь. I не трэба ніякай белетрыстыкі. Пакіньце проста дакумент для гісторыі...
    — Але ніхто не надрукуе гэта!..
    — Пішыце! Прачытаюць нашчадкі... Здайце ў архіў...
    Размова працягваецца доўга. Потым Мяжэвіч развітаўся (у яго быў білет на цягнік) — і дае слова Быкаву, што
    2»»
    абавязкова напіша пра гады ссылкі...
    Мы з Васілём паціху дапіваем каньяк.
    — А яблыкі віцебскія?
    — Ды не, сёння тут на базары купіў.
    Быкаў цікавіцца, што новага ў Віцебску, як справы са стварэннем абласнога пісьменніцкага аддзялення, ці пішу я сваю “Падарожную Пушкіна”... Адказваю, што ў Саюз пакуль больш нікога не прынялі, я адзін, а кнігу, ля калыскі якой стаяў ён, спадзяюся выдаць, пачаў працяг пад умоўнай назвай “Віцебскі вакзал”, а можа — “Віцебскі дзённік”...
    — Трэба пісаць такія кнігі, — гаворыць Быкаў, — нават калі пры жыцці іх не выдадуць, што бывае вельмі часта...
    I раптам — зусім нечакана:
    — Слухай, а дом Шагала, пра які ты мне расказваў — сапраўдны? Шагал у ім жыў?
    Расказваю, што нават пасылаў праз паэта Арона Вяргеліса здымкі Шагалу — і той пацвердзіў: гэта бацькоўскі дом, праўда, столькі разоў перабудоўваўся, што цяжка пазнаць...
    Я падрабязна адказваю на яго пытанні. А Васіль задуменна гаворыць пра час і яго хуткаплыннасць:
    — Ведаеш, я хутка дзедам буду...
    Яшчэ сядзім, я праводжу яго. Доўга ідзем ад гасцініцы па паўпустых вулках.
    — Хацеў цябе запрасіць дамоў... Але дома ніякай закусі... I жонка ў Гагры... А як у Віцебску з прадуктамі?.. Ну, можа хоць на каву пойдзем да мяне?..
    Мы ўжо каля дома на вуліцы Свярдлова.
    Заходзім. На парозе сустракае Кайра — прыгожая рыжая колі. Ён гладзіць яе — яна задаволена.
    — Пагладзь і ты...
    Гладжу. А Кайра ласкава глядзіпь на гаспадара. I ідзе следам.
    — Падаравалі шчаня. Я спачатку злаваў, цяпер прывык як да роднага чалавека...
    П’ём на кухні каву — ён сам прыгатаваў. 3 кавалкам сыру, які прыслаў з Вільнюса Марцынкявічус.
    Васіль аднекуль дастае біклагу — Бог ведае якога мацунку напітак: чарка — глыток кавы, чарка — глыток...
    — Давай яшчэ адну — за слаўны Віцебск!
    Гаворым пра рэдактуру:
    SOO
    — Самая жудасная цэнзура — цэнзура сяброў. Ніхто б і не заўважыў — сябры не прапусцяць, думаючы пра сябе, a быццам клапоцяцца пра тваю карысць...
    Мы ўжо ў кабінеце. Сцяна кніг. Вялізны партрэт Твардоўскага.