• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    У мінскім Палацы прафсаюзаў сабраўся цвет савецкай літаратуры. Гаворка ідзе пра пісьменнікаў, заснавальнікаў ваеннай тэмы. Адзін за адным агучваюцца іканастасы імён. Усе лагодныя, усе задаволеныя — сабраліся ж пераможцы ў самай жорсткай з войнаў. У ганаровым прэзідыўме Пётр Міронавіч Машэраў з залатой зоркай Героя Савецкага Саюза. Надыходзіць чарга сказаць слова і Васілю Уладзіміравічу. Па тым ужо, як ён ідзе да трыбуны, адчуваецда, што слова гэта будзе не зусім звычайнае. Так, пэўна, ходзяць салдаты пад кулямі. Машэраў — інтуіцыя у іх выдатная — наструньваецца. Васіль Уладзіміравіч займае трыбуну, як той салдат акопчык. Гучыць, здаецца, ужо чутае ў гэтай зале. I раптам першае прозвішча адкрывальніка ваеннай тэмы — Віктар Някрасаў. Машэраў, пабліскваючы залатой зоркай,
    273
    падымаецца і пакідае прэзідыўм. Зала стаіла дыханне. Быкаў пад гулкі перастук абцасаў першага сакратара ЦК партыі працягвае кідаць у насцярожана аціхлую залу словыкамяні...
    Вось і тут, на мяжы дзвюх абласцей, атрымалася нешта падобнае. Уражанне, што Быкаву вельмі карціць пазбегнуць прысвечанай яму ўрачыстасці. Ён імкнецца схавацца, застацца ў сярэдзіне нашага гурта. Алесь Міхайлавіч Адамовіч выцярэблівае яго, гаворачы нешта накшталт таго, што ты, маўляў, заварыў гэтую кашу, ты і расхлёбвай яе, ты юбіляр — ты і пакутнік, такая ўжо ў цябе доля.
    Прабачце мне, Васіль Уладзіміравіч, я думаю, на сённяшні дзень не такое ўжо і горкае было тое пакутніцтва. Даруйце тым людзям і мне, калі пакрыўдзілі вас. Яны сустракалі тады сусветна вядомага пісьменніка. I не яны, а Палессе сустракала літаратуру ў вашай асобе. А гэта на той час нешта значыла, адгукалася ў сэрцах людзей. Сёння тую ж літаратуру так сустракаць ужо не будуць. Сёння ўсе тыя людзі ў ачмурэнні, здранцвенні перад зусім іншай прозай, рэальнасцю і рэалізмам беспрасветнага жыцця.
    I я прашу прабачэння не за людзей. Шчырасці не патрэбны прабачэнні. Было ў той паездцы на Палессе, здаецца мне, у вашых адносінах да яе нешта іншае, больш патаемнае і глыбіннае. Чуў, чытаў, што Стэндаль любіў прыгадваць такую гісторыю. Недзе ў Аўстрыі пад Зальцбургам ёсць саляныя капальні. I жыхары Зальцбурга па восені, калі ападае з дрэваў апошні ліст, ламаюць голае вецце і на вяроўцы апускаюць яго ў капальні. I атрымліваецца букет, які пераліваецца, зіхаціць усімі колерамі вясёлкі. Так выкрышталізаваліся на ім пылінкі солі. Стэндаль захапляўся тымі букетамі і любіў паўтараць: падземная, нябачная свету работа страсцей. Вось такая падземная работа страсцей, мяркуючы па вашым жыцці і па вашых творах, заўсёдна і паўсюдна была з вамі і ў вас. Яна не адступалася, трымала вас і пад час паездкі на Палессе. Пісьменік, празаік такога таленту і напалу, як вы, — заўсёды чарнарабочы. Нават за святочным сталом. I таму за тым святочным вашым юбілейным сталом не было гучных слоў. He сказаў слова вам і я тады, калі вы былі на дзесяць гадоў маладзей. Я кажу вам іх сёння: “Жывіце, будзьце!” Тое ж хацелі вам сказаць і сказалі, як здолелі, і ўсе іншыя людзі, якіх вы
    271
    сустрэлі ў той паездцы.
    Дырэктар рыбгаса “Белае” Зміцер Рыгоравіч. Хаця ён, здаецца, падобна да вас, быў самы маўклівы на вечарыне і напярэдадні яе, калі ездзілі па яго гаспадарцы, глядзелі замежную рыбу буфало і айчынных бесцераў і карпоў, качароў і качак, што аж пад ногі кідаліся, плавалі па сажалках, дзікія. Абіралі і елі з кустоў маліну, ад якой чырвона было ў вачах. Было што паказаць і на што паглядзець без слоў. Трохвядзёрная каструля на стале вараных чырвоных ракаў, горы вяндлёных карпаў. Ды што карпы і ракі ў рыбгасе! Папярэднік Зміцера Рыгоравіча меў намер будаваць пры рыбгасе аэрадром: “БелаеГомель”, “БелаеМінск”, а во які зараз — і “БелаеМасква”, а мо і “БелаеПарыж”.
    Глупства, зразумела. Але які размах! Было жыццё, хоць мо часам і прыдуркаватае. Прыдуркаватасць захавалася і нават памножылася, а жыццё...
    Дырэктар рыбгаса загіне праз пяць гадоў ад вечнай нашай дурасці: у аўтамабільнай катастрофе — хтосьці перарве шашу абрывам, а знакаў не выставіць.
    Ад бездапаможнасці, болю за калгас праз тры ці чатыры гады сканае былы кулацкі сын, калгасны брыгадзір Петр Савельевіч Канапацкі. Помніце, у маёй дзетдомаўскай вёсачцы Вільча ён падбег да вас? У белымбялюткім картузіку са скураной афіцэрскай планшэткай праз плячо і, сарамліва прыкрываючы рукой рот — зубоў там было ўжо надта мала, і саромеўся з Быкавым такім ротам гаварыць... Вось яна, вясковая сялянская шчырасць і непасрэднасць. Вось што вы для звычайнага чалавека, Васіль Уладзіміравіч. Ён папрасіў вашу фотакартку. Фатакартку з подпісам. Яна жыве сёння ў хаце яго дзяцей. А самога ўжо няма.
    Яшчэ адно няёмкае мо, але шчырае сведчанне, хто вы для простага чалавека. Старшыня калгаса імя ХХга партз’езда Міхаіл Цімафеевіч Субат наладзіў сустрэчу на беразе Случы. Усе толькі паспелі разуцца, уладкавацца на пасляпаводкавай, яшчэ без паху, але вельмі мяккай траве, як ён, задыханы, спатнелы, прывёз на грузавіку сталы і крэслы: ну як жа, Быкаў — і на голай зямлі, на зялёнай траве. Ды і ўсе іншыя — як пастухі вясковыя. А ўсім ім сапраўды так хацелася на тую хвіліну ў пастухі. Душа кожнага з іх дасягнула такой згоды з зямлёй, вадой і небам, зліцця з прыродай, Палессем:
    27a
    амалоджаным па вясне дубам, яшчэ не страціўшым маёвай чырвані кустом ракіты, з маляўкамі, якіх яны кармілі пры беразе ракі пакрышалым хлебам, — што яны не на жарт пакрыўдзіліся, калі зразумелі, што іх пагарадскому хочуць усадзіць на крэслы і за сталы. Гэта было зусім з іншага, мо нават і не іхняга жыцця — яны яго ўжо выракліся. Паселі на выпнутыя карані дуба, на купіны, на ўгрэтую, умытую і аблашчаную нядаўняй паводкай траву. Голымі рукамі бралі з корабаў і трускалі першыя ягадытрускалкіклубніцы, што паспелі якраз у час юбілею Быкава. Бо трапіў ён у самае што ні ёсць клубнічнае царства. Навакольныя тры вёскі — вёска з беларусаў, вёска з украінцаў і, па паданні, з немцаў — славутыя на ўсю жыткаўшчыну клубніцамі.
    Але ж гэта я зноў забягаю наперад. Мы ж яшчэ на возеры Белым. Збіраецца стол, ідзе вечарына. Ракі і карпы — то на скорую руку. Перакусь. А вово пачнецца... Госці млеюць ад дзённай стомы, але гаспадары муляюцца, хаця на сталах ужо ўсё і падрыхтавана. I нарэшце, калі ўжо селі і ўзялі па першай, перад вокнамі завурчэла, бліснула фарамі і спынілася машына, высветлілася: чакалі гаспадара раёна, першага сакратара райкама партыі. Ён вучыцца ў Вышэйшай партыйнай школе ў Мінску. Здаў першы экзамен, укінуўся ў машыну: у яго ж у раёне Быкаў! Што з таго, што заўтра залік, яго можна атрымаць і пазней, а не пабачыць Быкава...
    Трэба быць шчырым, з песні, як кажуць, слова не выкінеш. Гасцям не вельмі спадабалася з’яўленне афіцыйнай саобы, тым больш партыйнага функцыянера. Асабліва, здаецца, не спадабалася самому Быкаву. Толькі настроіліся на сяброўскую гаворку і звычайную вечарыну, а тут...
    Васіль Уладзіміравіч адчужана замкнуўся. Твар яго абвастрыўся і набыў той знаёмы шмат каму непадступны, амаль помнікавадзяржаўны выраз.
    He, Быкаў усё ж Быкаў і не варта яго спрашчаць, таму што не такая простая, як гэта некаму здаецца, ягоная проза, вышыня, мо недзе клятая і ім самім. Але тады, на маю думку, дарэмна было так, дарэмна. Зусім не функцыянер, Васіль Уладзіміравіч, быў перад вамі. Былы вясковы настаўнік, які вырас, вучыўся на вашых творах, вучыў вясковую дзятву. Мо з цягам часу ён, канечне, і перакінуўся б у функцыянера. Колішняя ўлада беспамылкова вяла натуральны адбор. I
    27«
    аднаго з іх яна ўжо абрала недзе па суседству тут. Ён толькі яшчэ, як малады пеўнік, прыглядаўся да партыйнага седала. Вы яшчэ сустрэнецеся, а, праўдзівей, не сустрэнецеся з ім. Помніце, вы прыехалі ў Жыткавічы з Нілам Гілевічам? Абодва дэпутаты Вярхоўнага Савета. I справа ў вас была дзяржаўная. Ён жа не пажадаў нават выйсці з кабінета, бо недзе ў кабінеце большым пачуў, як любілі гаварыць тады: “есть мненне”. Дык вось якраз тады ў адносінах да пісьменнікаў, у прыватнасці да вас, і нарадзілася гэтае: “есть мненне”. Таму і паслалі насустрач вам лёкая. Бо сам быў вельмі заняты: прымерваўся ўзляцець з раённага куратніка ў абласны, а далей і ў сталічны. Так яно і збылося. Жыткаўшчына яшчэ і дасюль не можа прачхацца. He ачуняла Тураўшчына, на атручаных угнаеннямі зямлі якой ён збіраў па сто цэнтнераў зерневых і па тысячы — буракоў. Тураўцы, пэўна, не даруюць яму такога гвалту над іх былым княствам ніколі. Але што яму? Ён сёння ў сталіцы, на высокім седале — не дастаць...
    Два белыя кацеры слізгацяць па Прыпяці, па лету і гаючай вадзе Леты. I вада тая ўжо выцекла, збыла сваё. Сёння Прыпяць — галоўная атамная рака Еўропы. Але тады яшчэ да Чарнобыля было два гады. Прыпяць толькі што ўвайшла ў берагі, падобная на парадзіху, маладую маці, што шчасліва разрадзілася дзіцем. Ля берагоў, на ўгрэтай сонцам вадзе гулялі яе нашчадкі — маляўкі ляшчоў, шчупакоў, язёў, акунёў і плотак. Сярод іх не было яшчэ драпежнікаў.
    Па рудаватай прыпяцкай вадзе сярод палескіх балот бягуць два белыя кацеры праз Княжбор да княжа Турава. На першым, асобна ад усіх, на носе сядзіць Васіль Уладзіміравіч Быкаў. Ён едзе ў старажытны Тураў зусім не на прагулянку, а каб парадніцца з ім. Там недзе, прыхаваная ў зеляніне летніх садоў, стаілася бальнічка, у хірургічны пакой якой улетку іншым разам заскокваюць і жабы. 3 нагоды гэтага і прыязджаў Быкаў з Гілевічам да сакратара Жыткавіцкага райкаму партыі. Але таму не балела.
    А Быкаву балела. Палескі, полацкі і віцебскі — наш беларускі боль, боль хворай краіны, хворых людзей. Жыткаўцы абяруць Быкава дэпутатам Вярхоўнага Савета з наказам пабудаваць у Тураве прыстойную балнічку. I ўжо не на белам кацеры будзе ён уязджаць у занядбаны КняжаТураў. Паедзе
    27
    на прамарожаным рэйсавым аўтобусіку. Бальніца будзе пабудавана... Але гэта наперадзе. Шмат чаго наперадзе і тады і цяпер.
    А пакуль што Быкаў на белым кацеры па гаючай яшчэ вадзе маці пяці рэк — Прыпяці едзе ў вечны Тураў. Побач з ім малады яшчэ Алесь Адамовіч. Пасміхаюцца, жартуюць: “не, Гранін, у цябе не ўсе дома”...
    I на гэтым паставім не кропку, а шматкроп’е.
    г. Мінск
    Уладзімір ХАЛІП
    НА ТЫМ ДАЛЁКІМ
    РАЗДАРОЖЖЫ
    Доўгачаканы дзень надышоў.