Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
У мінулую пятніцу адбылася цяжкая размова з А.Т.Кузьміным.
— Мы з вамі дамовіліся пабываць у Быкава. Некалькі разоў вы намячалі дні, але міналі тыдні і месяцы, а абяцаньне засталося нявыкананым. Амаль тры гады ён нічога не выдае. Нейкі застой... Вы можаце зараз пад’ехаць?
Праз паўгадзіны я зайшоў у кабінэт да А.Т.Кузьміна.
— Паехалі, Аляксандар Трыфанавіч.
— Куды?
— Да Васіля Уладзіміравіча.
— Сёньня не магу. Зьезьдзіце без мяне і пагутарце.
— Я ў студзені прапанаваў прысвоіць Быкаву званьне народнага пісьменьніка.
— Мы абмеркавалі з Пятром Міронавічам і вырашылі, што ранавата — нядаўна яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета, далі Дзяржпрэмію. Пачакаем...
Вечарам паехаў да Васіля Ўладзіміравіча. У яго былі Бураўкін і Матукоўскі, гаварылі пра Аўганістан. Ірына Міхайлаўна напомніла Васілю пра званок Уладзімера Багамолава.
— Размова з Багамолавым была доўгая. Ён расказаў, што зьняў з вытворчасьці чатырохсэрыйны кінафільм “У жніўні сорак чацвертага”.
Зьнялі ўжо ббльш за палову, але Уладзіміру Осіпавічу не спадабалася рэжысура, ён запатрабаваў паправіць сцэнарый, наблізіць яго да кнігі. Яму адмовілі. Тады ён падаў у суд. Пасьля доўгай цяжбы фільм усётакі закрылі...
Выпілі па чарчыне за мой водпуск. Разышліся позна. Ішлі
253
пеша. Генадзь Бураўкін сказаў:
— Сёньня быў у Кузьміна. Дамовіліся, што ў панядзелак разам з вамі паедзем да Быкава.
Мне сярод іх быць не ўдалося: увесь вечар сядзелі з камандуючым на камандным пункце арміі.
3 жніўня 1980 года
Учора Васіль Уладзіміравіч, Ірына Міхайлаўна, Мікалай Ягоравіч былі ў мяне. Мы, мужчыны, сядзелі ў пакоі, размаўлялі. Пра прыроду, як людзі нішчаць яе, не зьберагаюць рэсурсы зямлі; пра п’янства, якое, на жаль, усё пашыраецца і, як заўсёды, пра літаратуру.
Пасьля абеду паказаў два дакумэнтальныя фільмы: “Васіль Быкаў у лётчыкаў” і “9 мая ў Менску”.
— Калі вы толькі пасьпяваеце? — пыталіся Васіль Уладзіміравіч і Мікалай Ягоравіч. — Служба, творчасьць, фільмы здымаеце. Калі ж вы адпачываеце?
— Фільм першы здымалі лётчыкі. А зьмена працы і ёсьць адпачынак.
— Тэмп сучаснага жыцьця проста вар’яцкі, — паскардзіўся Васіль Уладзіміравіч і прапанаваў тост: “За правую руку Анатоля Канстанцінавіча, якая ўпэўнена трымала штурвал самалёта і цяпер гэтак жа пасьпяхова трымае аўтаручку!”
Потым Быкавы паехалі да Ўладзімера Багамолава, які прыехаў з Масквы. А перад гэтым Васіль Уладзіміравіч расказаў пра адну з першых сустрэч зь ім.
— Тады мы былі проста зь ім знаёмыя. I вось аднойчы тэлефонны званок у маскоўскую гасьцініцу: “Вы таварыш Быкаў?” — “Я”, — адказваю. — “Гаворыць палкоўнік Чаркін — начальнік аддзела расстрэлаў”. Я ледзьве з крэсла не зваліўся.
— Нічога сабе жартачкі! — абурыўся Мікалай Матукоўскі.
4 кастрычніка 1980 года
Якое гора! Якая бяда! У аўтамабільнай катастрофе загінуў Пётр Міронавіч Машэраў...
А Васіль Уладзіміравіч якраз у гэты дзень сабраў блізкіх і сяброў у рэстаране “Мінск” з выпадку прысваеньня званьня “Народны пісьменьнік”. Цэлы дзень ён быў у клопатах, стаміўся, перанэрваваўся і, калі мы стаялі каля акна, раптам пабялеў і асунуўся на крэсла. Я схапіў яго за руку — пульс
ледзьве намацаў. Узьняўся крык: “Урача, урача хутчэй!” Пульс рабіўся ўсё радзейшы. Успомніў парады ўрачоў авіяцыйнай мэдыцыны: неабходна аднавіць дыханьне, але калі гэта інфаркт, то націскаць на грудзіну нельга. Тады я нахіліўся, расчыніў Васілю рот і, прыклаўшы свае губы, пачаў з сілай дыхаць яму ў рот. Мне дапамагаў Сяргей Законьнікаў. Праз некалькі хвілін вейкі Васілёвы уздрыгнулі, а я адчуў пад пальцамі болей напоўнены пульс — сэрца запрацавала! Спачатку ўдары былі рэдкія, затым пачасьціліся. Васіль расплюшчыў вочы.
Прыбег урач, зрабіў Васілю ўкол.
Што рабіць — працягваць вячэру ці спыніць застольле і разыходзіцца? Пасьля кароткага абмеркаваньня вырашылі памянуць Пятра Міронавіча.
Пімен Емяльянавіч Панчанка:
— Пётр Міронавіч столькі зрабіў людзям дабра, столькі ўратаваў людзей і ў вайну, і ў пасьляваенныя гады...
Гаварылі, выціраючы сьлёзы, Алесь Адамовіч, Ніл Гілевіч, Андрэй Макаёнак. Ледзь чутна, усхвалявана сказаў жалобнае слова і Васіль Быкаў...
Неяк Васіль Уладзіміравіч патэлефанаваў і сказаў, што ляціць з Ірынай Міхайлаўнай у Дом творчасьці “Піцунда”. Рэйс бьіў ранішні — мы з Генадзем Бураўкіным і Мікалаем Матукоўскім прыехалі правесьці іх. Васіль патэлефанаваў у аэрапорт і даведаўся, што вылет адкладзены да адзінаццаці гадзін зза туману. Мы селі за столік, завязалася нетаропкая размова... Адчуўшы нейкую няясную трывогу, я глянуў у акно і ўбачыў, што туман расьсеяўся.
— Збор па трывозе! — гучна скамандаваў я, апранаючы кіцель.
Прыехалі ў аэрапорт і з жахам даведаліся, што самалёт на Адлер выляцеў хвілін пяць назад. Што рабіць? Дзяжурны па аэрапорце нам заявіў: “Hi на сёньня, ні на заўтра білетаў няма!” Мы стаялі і разгублена глядзелі адзін на аднаго.
Гарачы Генадзь пасьпеў ужо “счапіцца” з дзяжурным. Дасьціпная Ірына Міхайлаўна нечакана зьнікла, але неўзабаве зьявілася і падарыла нам па люльцы, хаця ніхто з нас не курыў.
— Назавем гэтыя цацкі “люлькамі міру”. Усім супакоіцца! Надвор’е цудоўнае, бязвыхадных становішчаў не бывае!
Праз некалькі хвілін паказаўся вясёлы Васіль Уладзіміравіч, узмахінуў паперкамі :
— Вось білеты на чарговы рэйс! У дэпутацкай касе знайшоўся рэзэрв!
Вылет быў прыз тры ці чатыры гадзіны, але на гэты раз мы вырашылі не рызыкаваць і, заняўшы столік у рэстаране, заказалі добрага каўкаскага віна.
Так што бывала ўсялякае.
Памятаю яшчэ адзін вьшадак, зьвязаны з ад’ездам Васіля Уладзіміравіча ў Маскву. Ён зьбіраўся на сэсію Вярхоўнага Савета СССР. Мы ўжо выйшлі з кватэры і спыніліся каля ліфта, калі раптам пачулі надрыўны жаночы голас:
— Ёсьць тут людзі ці не?! Гадзіну сяджу ў ліфце і ніхто не паможа!..
Мы спусьціліся з дзявятага паверху і накіраваліся да “Волгі”, што чакала нас, а Васіль Уладзіміравіч пайшоў у ліфцёрскую. Неўзабаве вярнуўся раззлаваны:
— Нікога няма! Трэба пазваніць у гарадзкую службу, — і пайшоў у пад’езд. Мы — за ім. Матукоўскі незадаволена прабурчаў:
— Спозьнішся на цягнік, Васіль.
Але Васіль Уладзіміравіч не адказаў і пайшоў па цёмнай лесьвіцы на дзявяты паверх, пэрыядычна спыняючыся адпачыць, аддыхацца. Давала адчуць сябе астма.
У кватэры доўга дазвоньваўся да аварыйнай службы. У рэшце рэшт дабіўся тэрміновага выезду спэцыялістаў. Мы зноў спусьціліся на паверх, дзе засеў ліфт, і Васіль Уладзіміравіч супакоіў расхваляваную жанчыну.
На наша зьдзіўленьне, Васіль Уладзіміравіч вырашыў чакаць прыбыцьця брыгады, тым болей, што сьпяшацца ўжо не было куды — цягнік пайшоў.
* A A
У бурныя дзевяностыя гады мы сустракаліся ўжо значна радзей. У час адной з апошніх сустрэч Васіль Уладзіміравіч прызнаўся:
— Хутка, відаць, мы з Ірынай Міхайлаўнай выедзем. Мне заставацца тут нельга. Я ведаю, што вы, Анатоль Канстанцінавіч, ня ўсе мае погляды падзяляеце, вы ня раз гаварылі пра гэта... Але што рабіць — такое, на жаль, жыцьцё...
25«
Я атрымліваў лісты з Хельсінкі, з Берліну, з Прагі. У адным зь іх Васіль Уладзіміравіч пісаў: “Дарагі Анатоль Канстанцінавіч! Вы мне прынесьлі вялікую навагоднюю радасьць сваім лістом, які я атрымаў роўна 31 сьнежня. Дзякуй Вам! А я ўжо пачаў думаць, што Вы канчаткова адвярнуліся ад мяне, у той час, як я заўсёды беражліва і з пяшчотай захоўваў у сваёй душы Ваш мілы вобраз, таму што, нягледзячы ні на што, Вы — чалавек несумненных чалавечых якасьцяў, якія ня так часта сустракаюцца ў сучасных людзях. Я рады быў даведацца, што Вы жывыздаровы і працуеце ў літаратуры. Хоць занятак гэты ў наш час вельмі падупаў у грамадзкім сэнсе, стаў мала каму патрэбны, але ўсётакі...
...Я не чытаў Вашых апошніх кніг, але Ваша эсэ пра Пушкіна проста цудоўнае, здаецца, я пісаў Вам пра гэта... ПІто ж — дай Вам Бог!
Я тоесёе пішу, ствараю, хоць зусім ня так, як хацелася б.
Вельмі жадаю Вам, дарагі Анатоль Канстанцінавіч, добрага здароўя і новых посьпехаў ва ўсіх справах. Сардэчнае прывітаньне ад Ірыны і мяне Таісе Іванаўне і Вашым дзецям і ўнукам.
Дасьць Бог — яшчэ ўбачымся”.
Лістамі мы абменьваліся ня часта, але тыя, што пашчасьціла атрымаць, я перачытваў шмат разоў.
У адным з іх Васіль Уладзіміравіч падзяліўся ўражаньнямі пра літаратуру краіны, дзе ён жыў — мне гэта было вельмі цікава. “...Літаратура ня ў лепшым стане, чым у нас. Толькі яе ніхто не забараняе і не рэглямэнтуе — яе проста ніхто не купляе... А значыць, няма і ганарараў, пісьменьнікі з літаратуры нічога ня маюць. I вось успамінаю наша нядаўняе мінулае, і мне робіцца горка. Гаворачы іншымі словамі, за што змагаліся... I нават — з кім змагаліся?
Дарагі Анатоль Канстанцінавіч, я хачу папрасіць у Вас прабачэньня за тое, што, магчыма, у нядаўнім мінулым засмуціў Вас чымнебудзь — словамі ці паводзінамі. Ці, магчыма, пазыцыяй, якую Вы па вядомых прычынах не падзяляеце. Але я ні словам, ні ўчынкам не хацеў Вас пакрыўдзіць, таму што я Вас даўно люблю, паважаю, — як чалавека, перш за ўсё, а потым як пісьменьніка, генэрала. Гэта зьверскія абставіны вымушаюць часам рабіць наперакор сабе, ня так, як хацелася б. А мне заўсёды хацелася выказаць
257
Вам самыя добрыя словы, якіх Вы, несумненна, вартыя. Шкада, што часам даводзіцца рабіць гэта са спазьненьнем. I здалёк, як вось я цяпер...
Думаю, аднак, мы хутка сустрэнемся і, калі штонебудзь не перашкодзіць, пагаворым...
P.S. Хачу папрасіць Вас пазваніць АТК (Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін, які шмат гадоў працаваў сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі па ідэалягічнай рабоце. Паміж А.Т.Кузьміным і В.Быкавым былі вельмі паважлівыя адносіны. — А.С.) і перадаць маё віншаваньне (запозьненае) зь яго днём нараджэньня. Я ня ўзяў яго адрас. В.”
Перачытваю лісты, вяртаюся памяцьцю да незабыўных сустрэч з Васілём Уладзіміравічам і паўтараю словы майго даўняга сябра, прафэсара Ўладзімера Аляксандравіча Панамарэнкі, сказаныя ім пасьля знаёмства з Быкавым:
— Які абаяльны, разумны, усебакова разьвіты чалавек! Мне даводзілася сустракацца з многімі вучонымі, канструктарамі, членамі ўрада, але такога цікавага суразмоўцу не сустракаў. Надзвычай сымпатычны чалавек! Столькі перажыць і захаваць добрую, лагодную, ціхую душу дадзена ня многім...