• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    2 12
    сьвітаньня” стала маёй настольнай кнігай.
    I вось я атрымліваю прызначэньне ў Мінск. Праз некалькі месяцаў працы на пасадзе члена Ваеннага Савета асобнай арміі проціпаветранай абароны краіны, калі мне давялося пабываць у часьцях і злучэньнях на тэрыторыі Латвіі, Літвы, Расійскай Фэдэрацыі, Беларусі, зьявілася магчымасьць сустрэцца з пісьменьнікам, які стаў ужо блізкі мне сваімі праўдзівымі творамі пра вайну. 3 камсамольскім работнікам капітанам Уладзімірам Шарпаевым мы паляцелі на вэрталёце ў адну з вайсковых часьцей у Гарадзенскай вобласьці. У гаркоме партыі даведаліся адрас Васіля Быкава і пайшлі на кватэру пісьменьніка. Дзьверы адчыніла абаяльная жанчына, запрасіла зайсьці. Пазнаёміліся з жонкай Васіля Уладзіміравіча Надзеяй Андрэеўнай. Ад яе даведаліся, што гаспадар у ад’езьдзе — у Менску ці ў Маскве...
    Сустрэліся мы зь ім ужо ў Менску, пасьля яго пераезду з Горадні, у кватэры на Танкавай вуліцы. Я расказаў пра першае сваё ўзрушэньне ад аповесьці “Мёртвым не баліць” і крытычнага артыкула на яе.
    — Так, гэта быў цяжкі для мяне час, — прызнаўся Васіль Уладзіміравіч, — білі моцна, і ня толькі ваенныя газэты. Прыдраліся да вобраза Сахно: Быкаў, маўляў, хоча пасварыць беларускі народ з украінскім. Хаця прозьвішча Сахно можа быць у украінцаў, у беларусаў і ў рускіх...
    Мы гутарылі аб творчасьці, аб VI зьезьдзе пісьменьнікаў, дзе мне давялося пачуць выступленьне Івана Чыгрынава, які шмат добрых слоў сказаў пра Васіля Быкава. На маё пытаньне: “Чаму вы ня пішаце раманы?” Васіль Уладзіміравіч адказаў:
    — Я прывык усё, што абдумана, высьпела, уціскаць у аповесьць. Мне так зручней працаваць. Няхай раманы пішуць раманісты.
    За сталом я заўважыў: закусваючы, ён пастаянна зьбіраў крошкі хлеба і клаў іх у рот, як робіць гэта кожны, хто хоць раз у жыцьці зьведаў голад...
    Я шмат распытваў яго пра вайну, хоць дастаткова часта сустракаўся з франтавікамілётчыкамі, а тут — пяхота ды яшчэ з “перадку” — пярэдняга краю, дзе Быкаў быў узводным. Таму кожнае ягонае слова, а гаварыў ён паволі, ціха, але выразна, глыбока западала мне ў сэрца і памяць.
    — У аснову “Мёртвым не баліць” пакладзены падзеі, што здарыліся пад Кіраваградам, калі часьці Чырвонай Арміі пайшлі
    2і:
    на захад, а група байцоў самаходам рушыла ў тыл — у мэдсанбат ці шпіталь, — тлумачыў Васіль Уладзіміравіч. — Танкавая група фашыстаў нечакана прарвала фронт і давай прасаваць роўнае сьнежнае поле, дзе мы былі. Схавацца няма дзе. Танкісты літаральна ганяліся за кожным чалавекам. Шмат загінула тады...
    Першая наша сустрэча скончылася далёка за поўнач. Разьвітваліся так, быццам былі даўно знаёмыя. Васіль Уладзіміравіч праводзіў мяне да ліфта:
    — Заходзьце, тэлефануйце. Мне з вамі было добра.
    Пачалі сустракацца. Некалькі разоў сустракаліся ў майстэрні мастака Міхаіла Андрэевіча Савіцкага, дзе мы шмат гутарылі і пра вайну, і пра літаратуру, і пра гісторыю. Міхаіл Андрэевіч зьдзівіў мяне веданьнем ня толькі мастацтва, а і хрысьціянскай рэлігіі. У час адной з сустрэч зайшла гаворка пра Берыю. Я расказаў што ведаў пра гэтага жорсткага злачынцу, які рваўся да ўлады, пра падрабязнасьці яго арышту.
    Васіль Уладзіміравіч настойліва параіў:
    — Сядайце за дакумэнтальную аповесьць! Пакуль усё свежае ў памяці. Вам жа давялося сустракацца з тымі, хто арыштоўваў гэтага ката... Памяць мае адну асаблівасьць — слабее з узростам. He губляйце часу!
    Яго падтрымаў і Савіцкі. He адразу ўдалося скарыстаць парады гэтых мудрых людзей, але кнігу “Арыштаваць у Крамлі” я ўсётакі напісаў...
    Ня буду болей спадзявацца на памяць, выкарыстаю дзёньнікавыя запісы, якія рабіў адразу пасьля вяртаньня дамоў з памятных сустрэч.
    1 лютага 1978 года
    Сустрэча В.Быкава з ваеннаслужачымі “Пра ваенную прозу Сіманава, Бондарава, Бека”.
    “Тыя, хто прыйшоў з вайны, пісалі творы пра асабістае, перажытае: Казакевіч (“Зьвязда”) і іншыя, магчыма, з дозай рамантызацыі. Другая хваля: “Батальёны просяць агню” Бондарава, “Пядзя зямлі” Бакланава. Уражвае пранікненьне у побыт, у жыцьцё на фронце. Зьявілася трылёгія Сіманава, уганараваная Ленінскай прэміяй. Раман “Бераг” Юрыя Бондарава кранае дакладнасьцю ў паказе чалавечых адносін тых гадоў... Больш як дваццаць гадоў я пішу пра вайну. Быў у дзеючай арміі, ведаю баявыя дзеяньні пяхоты. Камандаваў узводам, у перадавых акопах і траншэях. Партызанскія рэчы пісаліся не адразу. Былі людзі, якія пісалі на партызанскую тэму. Потым частка іх перайшла ў іншыя жанры. I я ўзяўся за
    партызанскую тэму. У Маскве, у Тэатры на Таганцы, ідзе п’еса па “Круглянскім мосьце” і “Сотнікаве”, сабраных разам... Я належу да таго пакаленьня, якое адразу са школы пайшло на вайну. Самыя яскравыя ўражаньні — першыя. Хто дажыў, той павінен расказаць пра вайну праўду. Вайна дала ўрокі маралі. На вайне мараль выступае вельмі значна. Чалавецтва павінна ведаць усё пра вайну, пра страты, пра ахвяры. Вайна — гэта кроў, сьмерць людзей”.
    У канцы сустрэчы афіцэры падарылі Васілю Уладзіміравічу чаканку, зробленую салдатамі. Ён доўга любаваўся ёю, а калі яе хацелі пакдасьці ў багажнік машыны, запярэчыў:
    — Такую рэч я буду трымаць у руках...
    5лютага 1978 года
    Сабраліся ў нас дома “паўночнікі” — Бакуменкі, Сямёнавы, Паўлавы (зь ім ляталі разам), Пячорыны (Сяргей быў інструктарам у родным палку Армавірскага лётнага вучылішча). Па В.Быкава паехаў пазьней. Як толькі выпілі па чарговай чарцы, адразу пасыпаліся пытаньні Васілю Уладзіміравічу:
    — Чаму няма сучаснага Льва Талстога?
    — Нельга аднаму чалавеку апісаць такую складаную, вялікую, крывавую вайну, — адказаў Васіль Уладзіміравіч. — Хутчэй за ўсё гэтая цяжкая вайна будзе апісана многімі яе ўдзельнікамі, а таксама маладымі пісьменьнікамі, якія вывучаць яе па дакумэнтах.
    — Недастаткова раскрыты вобраз афіцэра на вайне. Чаму?
    — Пра афіцэраў фронту напісалі Сіманаў, Бондараў, Бакланаў. Ёсьць каму пісаць літаратурныя творы на гэтую тэму.
    — Чаму вы ня пішаце пра сучасную армію?
    — Для аповесьці патрэбны складанасьці, канфлікты, нечаканыя сытуацыі. А сучасная армія — гэта статуты, вучоба, загады... Сіманаў, адказваючы на такое пытаньне, сказаў прыкладна так: “Гэта павінны зрабіць тыя, хто служыць у сучаснай арміі, хто ведае яе нябачныя недахопы, недагляды, праблемы...”
    14 красавіка 1978 года
    Удзень тэлефанаваў В.Быкаў, прапанаваў сустрэцца. Гадзінай раней тэлефанаваў Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін — сакратар ЦК: “Васіля Быкава абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі. Схадзі павіншуй яго. I ад мяне таксама. Я павіншаваў па тэлефоне. У яго да цябе ёсьць пытаньні”. Прыехаў, а ў Васіля
    Уладзіміравіча карэспандэнты “Нзвестнй”, “Маладосьці”, яшчэ хтосьці. Павіншаваў з выбраньнем у дэпутаты, але размовы не атрымалася. Прыехаў зноў ужо вечарам, калі ён быў адзін.
    — Я ўважліва прачытаў вашы зборнік апавяданьняў і аповесьць. 3 апавяданьняў мне спадабаліся “Дзед Сяргей” і “Месяц Вялікага сэрца”, — падзяліўся ўражаньнямі Васіль Уладзіміравіч.— Відаць, што выпакутаваны аўтарам, напісаны цёпла, зь веданьнем справы. Аповесьць “Права на неба” — штосьці недагаворана ў ёй, трэба яшчэ папрацаваць.
    — Шмат скарочана пры рэдагаваньні.
    — Я гэта адчуў... На жаль, правяць шмат і дрэнна. Гэта няшчасце нашай літаратуры...
    Васіль Уладзіміравіч параіў перабудаваць аповесьць кампазыцыйна, дзяленьне на дзьве часткі зьняць, дзяліць трэба, калі тры і болей частак. Забягаючы наперад, скажу: другую частку я перанёс на месца першай, і ў чытача ўзьнікае цікавасьць...
    Потым мы, як раіў А.Т.Кузьмін, гаварылі аб будучым дэпутацтве.
    18 красавіка 1978 года
    Учора з Шарпаевым былі на Танкавай, пакінулі торт — Васіля Уладзіміравіча дома не было. Сёньня Валодзя ў другой палове дня перадаў запіску ад В.У.
    “Дарагі Анатоль Канстанцінавіч! Дзякуй за пірожны прэзэнт, вельмі спадабаўся. На жаль, сёньня ў 19.00 у Доме літаратара вітаньне часопіса “Маладосьць” — 25 гадоў, дзе я член рэдкалегіі і павінен сядзець у прэзыдыюме. Заўтра ж я ваш у любы час”.
    Каля шостай гадзіны вечара В.Шарпаеў паклаў на стол запрашэньне: “Паважаны таварыш! Запрашаем на сяброўскую вячэру. Маладосьцеўцы”.
    Прапусьціць такі вечар я ня мог, на пачатак, праўда, не пасьпеў, але Васіль Уладзіміравіч пасля афіцыйнай часткі паклікаў мяне з сабой:
    — Я вас пазнаёмлю з пісьменьнікамі. Вось Ніл Сямёнавіч Гілевіч. Рэкамэндую табе, Ніл, генэралапразаіка.
    — Пішучы генэрал?
    — Так. Піша і нядрэнна. А вось Анатоль Кудравец — рэдактар часопіса “Нёман”. А вось галоўны рэдактар “Маладосьці” Генадзь Бураўкін. А гэта наш вядомы драматург Андрэй Макаёнак.
    Васіль Уладзіміравіч пазнаёміў і з кампазітарам Ігарам Лучанком, і з артыстамі.
    Пасля канцэрта пайнші ў банкетнуго залу...
    А палове першай гадзіны ночы мы накіраваліся на Пуліхава. Стаяла ціхая цудоўная ноч. Мы прайшлі паркам, спусьціліся на набярэжную, ступаючы па бетонных плітах...
    12 мая 1978 года
    Учора амаль шэсьць гадзін былі разам з Васілём Уладзіміравічам. Надзіва чыстая натура! Колькі давялося яму перажыць на фронце, у шпіталях, у маршавых ротах!.. Ня меней выпала цярпець і ад несправядлівай крытыкі. А ён так падобраму бачыць наша жыцьцё: “Цяпер для людзей добрае жыцьцё. Вайны няма, большасьць людзей матэрыяльна забясьпечана, з жыльлём паціху пытаньні вырашаюцца. Паглядзіце, якія тавары: абодва мае касьцюмы куплены ў сельскіх крамах... Успамінаю свае школьныя гады: пара ісьці ў школу, няма чаравікаў, усё лета хадзіў босы. Купіць не было на што ды і не было дзе...”
    Сярэдзіна мая 1978 года
    Разам з В.Быкавым і Ул.Шарпаевым паехалі да лётчыкаў. На стаянцы самалётаў Быкаву паказалі зьнішчальнік СУ9. Васіль Уладзіміравіч сеў у кабіну.
    — Цеснавата. А прыбораў, тумблераў, рычагоў, кнопак, ручак не зьлічыць. I за ўсім гэтым трэба сачыць!
    — Вядома. I пілатаваць па прыборах, калі хмарна ці ноччу. Вось група пілатажных прыбораў, — тлумачыў камандзір палка.
    У дзяжурным зьвяне, дзе лётчыкі круглыя суткі нясуць баявое дзяжурства, Васіль Уладзіміравіч гутарыў з капітанам Савіным; на СКП — стартавым камандным пункце — слухаў даклад дзяжурнага метэароляга аб прагнозе надвор’я, у музэі баявой славы азнаёміўся з гісторыяй зьнішчальнага палка.
    — Я чытаў пра лётчыкаў і Экзюпэры, і нашых, — але што гэта такая цяжкая і складаная праца, уявіць сабе ня мог. A эмацыйныя нагрузкі! Я неяк ляцеў з Масквы ў Менск. Нічога не рабіў. Але вечарам, калі дабраўся дадому, адчуў стомленасьць. А вы пілатуеце, праводзіце вучэбныя паветраныя баі...