Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Імя прадстаўніка нямецкай грамадскасці, які прысутнічаў на грамадзянскай паніхідзе ў Доме літаратара 25 чэрвеня мінулага года і сказаў стрыманае вонкава, лаканічнае, але глыбока прачулае ўнутрана слова, — Крыстаф Хойбнер. Так, гэта быў менавіта ён, нямецкі сябра і аднадумец Васіля Быкава, імя якога ён назваў з цеплынёй у голасе вясновым красавіцкім ранкам восемдзесят пятага. Ён не мог не прыляцець з Берліна і не падзяліць з намі боль трагічнай страты...
Падчас таго адпявання, таго развітання, тых праводзін у апошні шлях самі сабой узнікалі, прыходзілі з глыбіні душы радкі:
Апошняя дарога.
Апошняе “бывай”.
Апошняе “даруй”.
Паклон зямны апошні.
235
Замоўкла гамана.
Заціх птушыны грай.
Адно што толькі чутны голас Бежы. “He плачце, — кажа Бог, — не плачце, я прашу.
Мінаецца жыццё зямное хуткацечна.
А тут сустрэну я ягоную душу, ягоную душу тут пасялю навечна. Я дам ёй супакой...” Апошняе “бывай”.
Апошняе “даруй”.
I шлях зямны апошні.
Знямела грамада.
Прыціх радзімы край.
I чутны толькі голас Божы...
г. Мінск
Алесь ЖУК
ТРЫ ЗГАДКІ
Васіль Быкаў і жураўліны крык — яны жывуць у маёй душы неаддзельна, з таго часу, як школьнікам прачытаў яго кнігу. Тады над маім дзяцінствам, над маёй вёскай пралягала жураўліная дарога, і кожную восень, асабліва ў пагодлівыя дні, прастору поўніў журботны, непаўторны і незабыўны адлётны крык. Ён паяднаўся ў аповесці Васіля Быкава з чалавекам, з чалавечым лёсам і чалавечай прагай да жыцця, гэты “далёкі прызыўны жураўліны крык...”
Даўно ўжо не стала жураўлёў, заглухла тая жураўліная дарога над слуцкімі палеткамі. А не так даўно не стала і Васіля Быкава.
Пазнаёміўся я з Васілём Уладзіміравічам, калі можна так сказаць, толькі ў 1972 годзе. Вядома ж сустракаўся і раней, бачыў яго на сцэне ў Палацы прафсаюзаў, чуў яго знакамітую прамову на пісьменніцкім з’ездзе.
А ў 1979 годзе адправіў мяне да Васіля Уладзіміравіча сакратар ЦК КПБ А.Т. Кузьмін. He запомнілася мне тое даручэнне — відаць, было нескладанае. Затое запомніўся гаспадар невялікага рабочага кабінеціка, зусім не суровы, недаступны, а чалавек з добрым агеньчыкам у вачах, са спакойным зычлівым голасам. Ён частаваў кавай, неспадзявана разгаварыўся, і я меў шчасце пачуць ад яго самога пра крывавыя
баі пад Кіраваградам, пабачыць фотаздымак тае магілы ў чыстым полі, дзе ён заўчасна быў пахаваны, патрымаць у руках звычайную паштоўку ад Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага са словамі падтрымкі ў нялёгкія для яго часіны.
I яшчэ адна сустрэча праз многія гады. На Беларусі ўжо адбыўся Чарнобыль. Наступствы яго замоўчваліся, ад сустрэч і гаворак на гэтую тэму з Васілём Быкавым, тады дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР ухіляўся вялікі перабудоўшчык М.С.Гарбачоў. Васіль Уладзіміравіч балюча перажываў тое, што адбывалася.
Ранічкай, у канцы кастрычніка, мы вярталіся з Віцебска ў Мінск пасля літаратурнага вечара. Туманковая халодная раніца, прыпынак на беразе ляснога возера, невялічкае вогнішча. Васіль Уладзіміравіч засяроджаны, ні то стомлены, ні то задумёны. Трымаўся крыху збоч нашага невялічкага шумнага гурту. Адмовіўся ад чарачкі для сугрэву. Яго больш, здаецца, цікавіў ганчак, які адбіўся ад гаспадароўпаляўнічых і прыйшоў на чалавечыя галасы. Быкаў прысеў да яго, карміў з рук, пагладжваў.
У машыне Васіль Уладзіміравіч некалькі разоў азірнуўся, усё роўна як хацеў убачыць сабаку, які бяжыць за намі, потым засяродзіўся ці то задрамаў. I толькі за Бярэзінскім запаведнікам, калі выехалі за пагоркі і выглянула на дзіва чыстае, залацістае і ласкавае сонца, ён ажывіўся, паглядзеў паверх пагоркаў і ціха, з нейкай палёгкаю выдыхнуў: “Осень, ты которая в жнзнн моей?”
Прыпыніліся перакусіць у “Партызанскім бары”. Там дзяўчаты пазналі Васіля Быкава, накрылі харошы стол і частавалі нейкім сваім фірменным мядовым напіткам. I Васіль Уладзіміравіч пакрысе разгаварыўся, адышла некуды заклапочанасць, заіскрыліся вочы. Расказчык ён быў цудоўны, асабліва калі гаворка заходзіла пра тых, каго любіў. I пра Піліпа Сямёнавіча Пестрака, і пра свайго сябра арыгінальнага чалавека Аляксея Карпюка. Ды з гумарам і пра самога сябе, як “разгуляўся” на сваёй “Волзе” зза таго, што перагрэўся рухавік... I дзень быў сонечны, і Васіль Уладзіміравіч прасветлены з твару...
Пабачыў я Васіля Быкава і таго, які ўмее прыняць рашэнне, і быць рашучым і непахісным.
Было гэта напрыканцы 1988 года. Часопіс “Дружба народов” наладзіў літаратурны вечар у Палацы трактарнага завода. Гэта быў час, калі заклапочаная рухам дэмакра
338
тычных сіл КПСС спусціла дырэктыву аб недапушчэнні стварэння грамадскіх арганізацый, што на мэце маюць супрацьстаянне кампартыі, нават дазвалялася прымяняць сілу, калі будуць узнікаць “непарадкі”.
Да таго часу ў Мінску ў Чырвоным касцёле быў створаны аргкамітэт па стварэнні БНФ, які Васіль Быкаў рашуча падтрымліваў. У ЦК КПБ пачалі праводзіцца адмысловыя нарады аб недапушчэнні ніякіх “непатрэбных” арганізацый, пайшлі дырэктыўныя ўказанні на месцы. Дайшло да таго, што пісьменнікам не дазвалялі сустракацца з чытачамі, ды і наогул уся большменш сведамая беларуская інтэлігенцыя аб’яўлялася не меней як нацыяналістамі... Як тут было не ўзняць галаву ўсім тым, хто ў свой час цкаваў Васіля Быкава і на пэўны час вымушан быў прымоўкнуць?
Дык вось той вечар “Дружбы народов” маскоўскія таварышы намячалі яшчэ і як падтрымку Васіля Быкавапісьменніка і грамадзяніна. 3 іншага ж боку быў дадзены загад учыніць на гэтым вечары публічнае ганьбаванне пісьменніка.
Васіль Уладзіміравіч з самага пачатку быў праціўнікам гэтага мерапрыемства.
Мне, па тым часе сакратару Саюза пісьменнікаў, выпадала ці то адкрываць гэты вечар, ці весці яго. Але і для адных і для другіх самым галоўным была прысутнасць Васіля Быкава.
Перад пачаткам вечара мы з маскоўскімі гасцямі паехалі на кватэру да Васіля Уладзіміравіча. I вось тут я ўбачыў таго суровага, знаёмага па многіх партрэтах Васіля Быкава. Ён сказаў, што не бачыць патрэбы ў сваёй прысутнасці на вечары. Ён наперад ведае, хто там будзе і што стане гаварыць. Думка “гаваруноў” яму загадзя вядомая і непатрэбная... Вядома, пачалася “аблога” па ўсіх правілах і няправілах з боку масквічоў. Васіль Уладзіміравіч выслухоўваў іх і адназначна стаяў на сваім. He адступаліся і масквічы. Урэшце не вытрымала Ірына Міхайлаўна, жонка Быкава, звярнулася да мяне і да Наташы Ігруновай (супрацоўніцы “Дружбы народаў”) з просьбаю патлумачыць астатнім, што не трэба мучыць Васіля Уладзіміравіча, ён і так не лепшым чынам адчувае сябе і сваё рашэнне не адменіць.
Так яно і адбылося. I нягледзячы на тое, што Васіль Уладзіміравіч не з’явіўся, на пачатку вечара паспрабавалі ўзняцца “нанятыя”. Але іх хутка “зашыкалі”, яны вымушаны былі змоўкнуць, а зала аднадушна вырашыла паслаць тэлеграму
23!
Васілю Уладзіміравічу з пажаданнямі здароўя, поспехаў, новых твораў.
Вось тады і нашы маскоўскія сябры, і мы самі зразумелі, што абараняць Быкава ад беларускага народа няма патрэбы...
Апошнія гады голас Васіля Уладзіміравіча я чуў толькі па тэлефоне. 3 далёкага Хельсінкі ён пытаўся, ці можна прыслаць новае апавяданне ў “Нёман”... Апавяданне было атрымана і надрукавана. Затым была гаворка, калі ён жыў у Германіі...
I сёння горка ведаць, што болей Васіль Уладзіміравіч не пазвоніць.
Нікому.
Ніколі.
г. Мінск
Анатоль СУЛЬЯНАЎ
НАДЗВЫЧАЙНЫ ЧАЛАВЕК
Упершыню я пачуў пра Васіля Быкава ў ваеннай акадэміі з вуснаў прафэсара Машынскага, выкладчыка літаратуры. “Пачытайце “Жураўліны крык”, — сказаў ён. Прачытаў аповесьць і зразумеў, што тут пра вайну напісана паіншаму, людзі перад вачыма, чутно іх дыханьне і перадсьмяротныя хрыпы. Прафэсар рэкамэндаваў нам чытаць Канстанціна Сіманава і Юрыя Бондарава, і Аляксандра Бека, і Грыгорыя Бакланава, падкрэсьліваючы: “Пра вайну будуць пісаць шмат, але вы чытайце тых, хто сам быў у акопах...”
Пасля акадэміі я з сям’ёй апынуўся ў невялікім авіяцыйным гарнізоне ў Карэліі, дзе, дарэчы, у той час было шмат мужчын з Беларусі. Яны прыехалі на заробкі у брыгады лесапавалу.
Першыя два гады даводзілася працаваць без выходных, сумяшчаючы выхаваўчую працу і палёты, але потым зьявілася магчымасьць і для чытаньня кніг, і для творчасьці.
Аднойчы мне патэлефанавалі з бібліятэкі Дома афіцэраў і паведамілі, што атрыманы часопіс “Новый мнр” з аповесьцю Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, а ўсьлед зьявілася і “Красная звезда” з разгромным артыкулам Барэнца і Лашкова.
241
Аповесьць так закранула мяне, што я прачытаў яе двойчы, і ўпершыню у жыцьці думкі, выкладзеныя у крытычным артыкуле, былі супрацьлеглымі маім. Я быў ня згодны з ацэнкай аповесьці, болей — мне захацелася паспрачацца з крытыкамі, я напісаў у армейскую газэту, але ліст мой, як часта бывае, застаўся без адказу.
Я бачыў вайну хлапчуком, калі гітлераўскія войскі падышлі да Масквы і былі спынены за васемсот мэтраў ад нашага сяла Аксіньніна, дзе я нарадзіўся і рос. Я бачыў раненых чырвонаармейцаў у нашай хаце, калі мама і цётка варылі ім бульбу (хлеб і кансэрвы байцам выдавалі), грэлі ваду на гарбату, а мы са стрыечнымі братамі, седзячы на вялізнай печы, слухалі выбухі мін і снарадаў. Калі ж немцы падышлі зусім блізка, нашы сем’і, пагрузіўшы такісякі скарб, прывязаўшы да саней карову, ноччу, пад выбухамі кінуліся да Масквыракі, каб перабрацца па лёдзе на другі бераг. Але немцаў спынілі, і мы вярнуліся ў родныя хаты...
Вайна, паказаная Быкавым, была для мяне адкрыцьцём: за словам “свае” я бачыў і сапраўдных герояў, і даносчыкаў, і тых, хто думаў толькі пра сябе. Капітан Сахно з аповесьці “Мёртвым не баліць” грубы, жорсткі, ня лічыцца з падначаленымі, словам, быў зусім не такі, якіх камандзіраў бачыў я ў жыцьці і ў кнігах пра вайну. I я верыў пісьменьніку — былі і такія...
Пасля гэтай аповесьці я чытаў усё, што друкавалася Васілём Быкавым — апавяданьні, газэтныя артыкулы, інтэрвію.
Праслужыўшы шмат гадоў на Поўначы, я апынуўся ў Галоўным палітычным упраўленьні, што дазволіла мне лепш спазнаць жыцьцё вышэйшых эшалёнаў ваеннай і дзяржаўнай улады, не адрываючыся ад арміі і флоту, куды я ў складзе розных інспэкцый выяжджаў шмат разоў на год. Было над чым сур’ёзна падумаць. На той час Васіль Быкаў, Юры Бондараў, Грыгорый Бакланаў, Іван Акулаў, Іван Стаднюк ужо былі добра вядомыя ў краіне. Праўда, пра Быкава часьцей пісалі і гаварылі, што ён прыніжае подзьвігі мільёнаў савецкіх байцоў і камандзіраў. Зьяўленьне аповесьці “Дажыць да сьвітаньня” крыху аслабіла націск на апальнага аўтара, паколькі група лейтэнанта Іваноўскага гераічна змагалася і ўсе яны загінулі, да канца выканаўшы свой абавязак. Быкаў стварыў яркі вобраз маладога камандзіра, які, сьцякаючы крывёй, зьдзейсьніў адзіна магчымы для яго гераічны подзьвіг. Аповесьць “Дажыць да