Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Хрыстаф гаварыў праўду. Праз некалькі месяцаў патрэба ў пераходзе мяжы з Заходняга Берліну ва Усходні і назад адпала: Заходняя і Усходняя Германіі ўзьядналіся ў адной дзяржаве.
Ідзём паўз сьцяну, спыняемся на адным з яе заломаў і на шэрым шурпатым бетоне пакідаем свой знак. Быкаў дастае фламастэр і піша: “I мы былі тут. Васіль. Анатоль”. Расьпісваемся.
Хутка бульдозеры зьнясуць гэтую сьцяну. Ня выключана, што дзелавыя хлопцы раструшчаць і гэтую пліту на маленькія кавалачкі, каб можна было загарнуць у паперу і прадаць. Цікава, колькі будзе каштаваць кавалачак сьцяны з нашымі аўтографамі?
Зноў тая ж вуліца вёсачкі, дарожка праз могілкі, знаёмы пралом. Наперадзе ў нас яшчэ востраў Паўлінаў. Ёсьць такі маляўнічы востраў на Ванзеі — з паважнымі экзатычнымі птушкамі, якія далі яму імя, з магутнымі дубамі, ліпамі і платанамі, з рэстаранам, дзе частуюць смажанымі вуграмі і традыцыйна нямецкімі сьвінымі рулькамі, заказваюць якія звычайна турысты, бо ня ведаюць сапраўдных волатаўскіх памераў іх.
Перш чым сесьці на паром, каб пераплысьці на востраў, пабывалі на сумна вядомым мосьце на Ванзеі — тым, на якім звычайна абменьвалі шпіёнаў — савецкіх на “іхніх” ці наадварот. Хто глядзеў фільм “Мёртвы сезон”, павінен быў
запомніць яго. Нічога асаблівага, мост як мост: метал, бетон, унізе вада. Вядома, можна абменьваць людзей і так, як у кінафільме. А можна і не абменьваць. Вунь, у некалькіх сотнях метраў адсюль, у кустах, пралом... Хаця, каго я і куды штурхаю?..
На востраве паўлінаў ёсьць невялічкі фантан: б’е з зямлі чыстая вада, падымае ўгору, прамывае белы пясок. Шмат хто з тых, што прыязджаюць сюды, кідае ў ваду манеты. Як замову, каб калінебудзь вярнуцца ў гэты прыгожы райскі куток. Усё дно фантана, як рудой луской, укрыта гэтымі манетамі.
Кінуў туды і я некалькі пфенішкаў, паглядзеў, як яны мякка ляглі паверх чужых, і, абмытыя вадой, сьлюдзяна заблішчэлі.
Кінуў з тым жа спадзяваньнем, як і ўсе, і не дарэмна. Прыехаў туды я яшчэ і раз, і два... Быў ужо іншы час: Германія правярала вартасьць і надзейнасьць дэмакратычнага гарнітуру, пашытага для цэльнага нямецкага нацыянальнага цела, а маленькая Анюта набірала сантыметры і кілаграмы здароўя, упарта змагаючыся за права жыць на гэтай планеце.
Аперацыя “Берлінская сьцяна” мела свой працяг. Чамусьці мне здаецца, што менавіта ў тую ціхую майскую раніцу на Ванзеі Быкаў адчуў той цёплы сардэчны штуршок, які прымусіў яго расказаць пра іншую сьцяну.
Гэта мае здагадкі. Магчыма, гэты штуршок быў раней, магчыма, пазьней. Але ён быў. Бо ў 1997 годзе ў Менску, у выдавецтве “Наша ніва” выйшла “Сьцяна” — так Быкаў назваў гэтую кнігу. Сьцяна...
Кнігу заключае прытча з той жа назвай. У прытчы расказваецца пра вязьня, асуджанага і пасаджанага ў камеруадзіночку. Патраціўшы месяцы зьнясільваючых намаганьняў, ён пракалупаў дзірку ў сьцяне камеры, расшырыў яе і выйшаў вонкі. I тут убачыў, што перад ім ня воля, якой ён так прагнуў, а другая сьцяна — такая ж масіўная, такая ж маналітная. Жыцьцёвае кола быццам замкнулася: колькі ні біся — наткнешся на сьцяну...
Пры ўсёй песімістычнасьці прытчы немагчыма не парадавацца ўпартасьці вязьня. Ён, гэты вязень, ніколі ня спыніцца. Ён будзе дзяўбці і другую сьцяну, а калі трэба будзе — і трэцюю. Жывое дзяўбе мёртвае. Жывое ваюе з мёртвым.
Прытча ёсьць прытча, але ў характары галоўнага героя яе нельга ня ўбачыць знакавых рысаў характару самога аўтара.
Быкаў быў патрэбны Беларусі заўсёды. Але асабліва патрэбны ён цяпер, у гэты змрочны час, калі беларускі народ зноў стаў закладнікам палітычных гульняў маскоўскіх і тутэйшых камбінатараў. Калі над краінай навісла пагроза страты незалежнасьці, а значыць, страты самой сябе. Калі здані ў чорных шлемах вылазяць з падпольля, каб зноў узяць у рукі факелы. Факелам сьняцца пажары, зданям — кулямётныя тачанкі.
Усё вяртаецца на кругі свае?..
Г. Мінск
Анатоль ВЯРЦІНСКІ
ТОЛЬКІ ВОСЬ ЦЯПЕР...
... На самай верхняй паліцы кніжнага стэлажа ляжыць сувенірны маракас — сваесаблівы ўдарны музычны інструмент у выглядзе пары круглых, з ручкаю, бразготак. (Варта да іх дакрануцца, пагатоў злёгку страсянуць, як яны ажываюць, рэзаніруюць, нагадваючы рытмы самбы). Падарыў іх мне колькі гадоў таму, вярнуўшыся з падарожжа на Кубу, Васіль Быкаў.
На сярэдняй паліцы таго ж стэлажа, прыстасаванай пад падабенства бара, — дзве зграбненькія, з чырвонымі абадочкамі чаркі. Іх прывез мне Васіль Уладзіміравіч з Германіі.
За шклом шафы, што стаіць ля супрацьлеглай сцяны, — яшчэ адзін, ужо іншага кшталту, Васілёў сувенір: яркая паштовая картка з выявай тарэадора. У правым кутку карткі, над рукой тарэадора з занесенай шпагай, напісаны ад рукі ініцыялы “A. В.”, а на чырвонай тканіне, якую ўдзельнік карыды трымае перад самай пысай раз’ятранага быка, выведзена абрэвіятура “ЛіМ”. Почырк Васіля Уладзіміравіча. (Дарэчы, характэрны, выразны, які не мяняўся з гадамі). Паштоўку ён набыў, будучы ў Іспаніі, і такім вось жартаўлівым чынам
232
выказваў падтрымку маёй, так бы мовіць, перабудовачнай дзейнасці на пасадзе галоўнага рэдактара пісьменніцкай газеты.
А вось і яшчэ адзін, вельмі каштоўны ягоны падарунак, які я, як правіла, заўсёды заўважаю, вітаюся з ім, уваходзячы ў пакой. Па суседству з кубінскім маракас прымасцілася беларуская змейка з высока ўскінутай галавой. Драўляная, стылізаваная, вядома. Добра помніцца яе паходжанне. Вярталіся аўтобусам з Магілёва, куды ездзілі з нагоды юбілею Аляксея Пысіна, спыніліся, зайшлі ў лес. I мне трапіўся на вочы вельмі падобны на невялікую вужаку сучок. Паказаў Васілю Уладзіміравічу. “Сапраўды цікавая знаходка, — з захапленнем сказаў ён. — He кідай. Я зраблю табе з яе сапраўдную змяю.” I зрабіў. Абпаліў, пакрыў лакам, прыладзіў драцяную ножку — падстаўку. I вось ужо колькі гадоў лясная змейкасукавінка аглядае мудра мой пакой, вітае мяне з вышыні кніжнага стэлажа. Як плён не толькі мастакоўскай фантазіі і густу Васіля, але і ягоных майстравітых рук. Як адна з матэрыяльных праяў нашага супольнага жыццёвага досведу, нашага сяброўства. Сёння ж пры поглядзе на гэтую рэч і іншыя Васілёвы падарункі (я не ўсе пералічыў), прыгадваю ўласны верш “Рэчы”, радкі, якія пісаліся ў той час, калі наша сяброўства толькі пачыналася (пачатак 60х) і якія цяпер, постфактум, набылі пэўны рэальны сэнс:
Маўкліва рэчы з намі дружаць.
Нам служаць верна яны.
Мы іх пакідаем — і рэчы тужаць, Прыходзяць у наійыя сны. Калі ж мы скончым свой шлях чалавечы, праб’е наш апошні час, — будуць настойліва нашыя рэчы напамінаць пра нас. Настойліва і доўга...
У дадзеным выпадку рэчы да болю светла нагадваюць пра яго — разам з ягонымі кнігамі, аўтографамі, лістамі, паштоўкамі.
Так, Васіль Уладзіміравіч Быкаў, быў добрым, памужчынску верным і пачалавечы клапатлівым, уважлівым сябрам. Гэтак жа, як не забываў пра сувеніры, ніколі не
233
забываў павіншаваць з днём нараджэння ці святам (хоць апошнім часам быў далёка ад “бацькоўскіх гоняў”) і спытацца пра здароўе, пра сямейных, пра дзетак (адно з улюбёных ягоных словаў.)
Перад ім можна было шчыра адкрыцца, з ім можна было смела падзяліцца самым патаемным і пачуць у адказ спагадлівы водгук і разуменне. “Вось яно як. Для цябе каханне...” — сказаў ён неяк аднойчы падчас сустрэчы ў Гародні.
Пры ўсёй ягонай мудрай чуласці ён быў патрабавальным, прынцыповым, нават бескапрапрамісным, асабліва калі размова заходзіла пра творчыя і важныя грамадскія справы. Прачытаўшы ў “ЛіМе” мой публіцыстычны маналог “Марш міру — 81”, ён сказаў пры сустрэчы ў Доме літаратара: “Змагаешся за мір? Напісана няблага. Але паэту трэба ўсё ж пісаць пра каханне”. He вельмі ўспрыняў вершаваную аповесць “Дажынкі”, тую самую, якую Галіна Дзягілева чытае ў сваім тэатры “Зьніч”. “Пішы лепш лірычныя вершы”,— параіў тады ён. Рашуча заступаўся за Алеся Разанава і, памятаю, аднойчы рэзка выказаўся ў адрас аднаго з тых, хто перашкаджаў выданню новай кнігі паэта.
Смерць — вялікі мастакпартрэтыст. I вялікі маг. Яна ўзбуйняе план, абвастрае памяць, каталізуе працэс асэнсавання.
Можа, толькі цяпер пачынаеш усведамляць пасапраўднаму, якую ролю адыгрываў, як шмат значыў у тваім жыццёвым і творчым лёсе, у тваім грамадзянскім станаўленні Васіль Быкаў. Можа, толькі цяпер пачынаеш разумець, наколькі дарагія для цябе самога вершы, звязаныя з яго імем і яго творамі, у прыватнасці такія, як “Поезд справядлівасці”, “Я перад вамі з памяццю сваёй”, “Яшче невядома, хто болей жывы”, “Дарога партызанская”, “Сярод вялізнай, на ўвесь свет, вайны, “Ліст Васілю Быкаву ў Хельсінкі”, а таксама разгорнутае вершаванае эсэ “Ода магчымасцям мірнага жыцця. Штрыхі да партрэта Васіля Быкава”. Здаецца, толькі цяпер задумаўся і над наступнымі фактамі сваёй біяграфіі. Пэўна ж, дзякуючы найперш яму стаў спрабаваць свае сілы ў галіне літаратурнай крытыкі. Гэта калі ў чэрвені 1962 года змясціў на старонках “ЛіМа” рэцэнзію на аповесць “Трэцяя ракета”. Прачытаў на адным даханні аповесць, і неяк амаль спантанна. Узяўся пісаць водгук. А потым, пазней, надрукаваў у тым жа выданні гутарку з празаікам, які на той час працаваў над аповесцю “Мёртвым
234
не баліць”. Ну а затым, у розныя гады, з’яўляліся рэцэнзіі і артыкулы, прысвечаныя: спектаклю паводле аповесці “Пайсці і не вярнуцца”, зборніку літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі “Праўдай адзінай”, такім творам, як “Аблава” і “Сцюжа”. Больш за тое, нават, дзякуючы яму, браў аднойчы ўдзел у стварэнні опернага лібрэта. Гэта калі сумесна з рэжысёрам Сямёнам Штэйнам пісаў лібрета оперы “Сцежкаю жыцця” (музыка Генрыха Вагнера) паводле аповесці “Воўчая зграя”. Памятаю, з якім уздымам рыхтавалася і ставілася опера (гэта было ў 1980м годзе), з якім захапленнем імкнуўся я перакласці на мову вершаваных тэкстаў — зонгаў матывы быкаўскага твора.
Добра помніцца і яшчэ адна старонка нашага з ім сяброўствасупрацоўніцтва. Неяк раніцай ён тэлефануе, паведамляе, што вярнуўся зза мяжы, з Заходняга Берліна, дзе ўдзельнічаў у адкрыцці сумеснай выставы графікаў і плакатыстаў Беларусі і Заходняга Берліна на тэму “Вайна грукае ў сэрцы кожнага” (Дэр крыг трыфт едэм інс герц”), што прывёз з сабой вершы маладых нямецкіх паэтаўантыфашыстаў Крыстафа Хойбнера і Фолксра фон Тэрне і хоча, каб я пераклаў гэтыя вершы на беларускую мову. “Ты перакладзеш, а я напішу невялікую прадмову і апублікуем у “ЛіМе”. Зробім добрую справу”. Я пераклаў з дапамогай падрадкоўніка некалькі вершаў (першы, зноўтакі, у жыцці пераклад з нямецкай), і яны з прадмовай Васіля Уладзіміравіча былі надрукаваныя ў тыднёвіку. Помніцца дата: красавік 1985 года...