Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
20Я
з нашых няўмелых рук. Асабліва, калі ёсьць надта спрытныя рукі, якія б’юць спрактыкавана, пад дых”. Гэта словы з яго выступленьня на кангрэсе беларусістаў у маі 1991 году. Хто скажа, што гэта не рэаліі і сёньняшняга дня?
Я назваў бы яго “сумным прарокам”. I не ягоная віна, што ён “сумны”. Такі лёс зямлі нашай. Такі лёс народа, у глыбіні змучанага арганізма якога ідзе няспынны працэс барацьбы за выжываньне. Гэта не працэс выпадковага самазагараньня, a працэс перадачы агню як эстафеты, працэс, які гістарычна ніколі не спыняўся. Ён прытухаў, калі яго хлупілі, але потым успыхваў з новай сілай то ў адным, то ў другім месцы.
Думаю пра Васіля Быкава, а ў галаве ўвесь час імя другога беларускага пісьменьніка. Яны быццам зьвязаныя ўнутранай повязьзю, хаця зьнешне такой зьвязкі як быццам і не відно. Хіба гэта зьвязка — знак бяды, трагізм і зьдзіўляючая падобнасьць сітуацыі дваццатых і дзевйностых гадоў дваццатага стагодзьдзя ў лёсавызначальнасьці Беларусі і яе народу? Ці тая ж фанатычная вера аднаго і другога ў сьвятое права народу “людзьмі звацца” і апантанасьць абодвух у імкненьні адстаяць гэтае права?
Гаворка пра Максіма Гарэцкага.
I зноў, як нейкі шчасьлівы парадокс і вьішэйшая справядлівасьць: у 1993 годзе, годзе векавога юбілею Максіма Гарэцкага, беларускі народ атрымлівае “Скарбы жыцьця” — можа, самую мудрую кнігу, створаную беларусам пасьля Францішка Скарыны, Біблію Беларусі часоў сталінскага генацыду,
“Скарбы жыцьця” — гэта крык душы народу, высушанай, вытаптанай, але не забітай, крык, зьвернуты да неба, бо на зямлі ніхто ўжо яго ня чуе.
“Судзі мяне, судзі мяне кожны і ўсякі! Судзі мяне сўдом сваім і кожным, і ўсякім... Карай мяне карамі сваімі, карай...
Толькі прашу цябе, не выбівай з маіх худых і кволых рук гэтага маленькага пучочка васількоў...
А выб’еш — буду азірацца на іх з сумам і жалем вялікім, перавышаючым мае слабыя сілы...
Як мне забыцца на іх, пакінутых там, адзаду, на дарозе, у пыле і брудзе, на цярнёвай дарозе, якой народ мой ішоў...”
Як яны своечасова “ўваскрэсьлі”, гэтыя “Скарбы жыцьця”! Нібыта ў піку сталінскім і сёньняшнім “актывістам”, што
210
гатовыя прадаць усё — і зямлю, і народ, і душу яго — мову.
Беларусь у яе гісторыі часта і ў многім абыходзіла шчасьце.
I ўсётакі... Гэта шчасьце, што марознай зімой 1943 году на Кіраваградчыне, пад вёскай Севярынаўкай, нямецкі танк сваёй гусеніцай утаптаў у сьнег толькі крысо ягонага шыняля, а мог... Нават страшна падумаць, што магла нарабіць бяздушная жалезная машына.
Тым самым Бог пакінуў Быкава жыць. Каб прыкаваць, як галерніка, для зьнясільваючай, на многія дзесяцігоддзі, працы, якая нікому іншаму была не пад сілу. Можа, для таго, каб выратаваць неакрэплы, зьнявечаны царскімі і бальшавіцкімі нянькамі гонар беларускай інтэлігенцыі. А разам з ім і гонар беларускай нацыі.
Красавік 1995 году. Дом літаратара. Ідзе дакументальны фільм пра Васіля Быкава. Сцэнарый Рыгора Барадуліна. Hi галоўнага героя фільма, ні аўтара сцэнарыю ў зале няма. Урэшце, яны маюць права і ня быць тут. Усё, што маглі, — кожны ў меру сваёй ролі — аддалі фільму. Цяпер спрдва іншых: прымаць — не прымаць, хваліць — не хваліць.
Дзея адбываецца на радзіме пісьменьніка, на Ушаччыне: роднае падвор’е, бераг азярка. Галоўныя дзеючыя асобы фільма — Васіль Быкаў, ягоны голас і... навальніца.
“Я лічу, што ў кожнага беларуса павінна быць сваё лясное азярко, як у кожнага армяніна — свой Арарат...” Спакойны ўпэўнены голас, ён дае адчуваньне рэальнай, жывой прысутнасьці ў зале самога гаспадара яго. Такім і павінен быць голас чалавека, які мае свой Арарат — сваё азярко. Чалавека багатага, чалавека годнага. А на экране маляўнічае азярко ў бярозаваальховай аблямоўцы, зялёны бераг з глыбока перакуленымі ў ваду бярозамі, вогнішча і чалавек ля вогнішча. I чалавек гэты — Васіль Быкаў.
Найбольш уразіла навальніца, якая раптам, як па заказе, разгулялася над возерам і яго ваколіцамі. Гром, маланкі, вада — сапраўднае сьветапрастаўленьне, у эпіцэнтры якога бронзавачырвоны твар пісьменьніка пад капюшонам плашча, па якім лупіць дождж і струменямі сьцякае ўніз. Ня дождж, а патоп, ён запоўніў усю прастору, залівае зямлю, залівае вогнішча... Адразу відно, што гэта натуральная стыхія, сама
211
маціпрырода, а не арганізаваная брандспойтакіношная навальніца.
Стыхія бушуе, і, як процівага ёй — хрыплаваты голас пісьменьніка, ягоны твар у белачырвоных водблісках, ягоны напружаны позірк. Ягоны роздум, узрост якому цэлая эпоха. Агонь, вада і чалавек... Так і просіцца: “...і медныя трубы”. Медных трубаў не відно, але адчуваецца, што яны ёсьць і недзе надта блізка. Усё тут прырода, і невядома, што большае — ці гэты чалавек са сваім жыцьцёмроздумам, ці гэтая стыхія са сваёй прыгожай і страшнай разбуральнай сілай.
У зале мы сядзелі побач з Віктарам Каваленкам. Выйшлі таксама разам, ідзём у бок прасьпекту Скарыны, нейкі час маўчым, перадумваем фільм.
“А Быкава мала...” — нарэшце робіць сваё крытычнае рэзюмэ Віктар Антонавіч. Як гэта ён умеў — коратка, строга, з інтанацыяй шкадаваньня ў голасе. Мала... Відаць, яно так. А колькі трэба, каб не было “мала”? Кожны чалавек велічыня невымерная, і колькі не раскажы пра яго, заўсёды будзе мала. А калі чалавек гэты — мастак, пісьменьнік, філосаф, на вачах якога і праз лёс якога прайшлі і радасныя, і трагічныя старонкі гісторыі народа, гісторыі роднай зямлі, прайшлі і праходзяць...
Шмат напісаў Быкаў. Шмат напісана пра яго. I сумленнага, справядлівага, з разуменьнем душы і таленту пісьменьніка, яго чалавечых памкненьняў і права на іх.
Шмат напісана подлага, брыдкага, пра што і ўспамінаць не хацелася б, бо куплена ўсё гэта кан’юнктурай і нянавісьцю да яго бескампраміснанязьменнай мастацкай і грамадзянскай пазіцыі. He хацелася б, але жыцьцё вымагае. Усходняя мудрасьць гаворыць жорстка: “Сабака брэша, а караван ідзе”. У каравана далёкі маршрут і свая мэта. Але і каравану спакайней ісьці без зьвяглівага сабачага галашэньня.
“Большое внднтся на расстояннн” — гэта аксіёма. Як і тое, што веліканы не ваююць з карлікамі. Але бяда вось у чым: побач з вялікім малое здаецца яшчэ меншым. Адсюль і зайздрасьць, і злосьць, і помсьлівасьць. За сваю карлікавасьць і непаўнацэннасьць.
Шырока распрацаваны крытыкай і стэрэатыпна ўстаяўся літаратуразнаўчы вобраз пісьменьніка Васіля Быкава. Вобраз пісьменьніка як сумарны, люстраны адбітак партрэтаў яго
212
герояў. Што Васіль Быкаў — гэта чалавеккрэмень, чалавекманаліт, чалавек цьвёрдага сэрца і халоднага розуму.
Відаць, у пэўнай ступені гэта так, але больш у ступені абстрактнатэарэтычнай, якая ідзе ад Быкавамастака. Бо кніжнае “Я” пісьменьніка адкрытае для ўсіх, і кожны вольны ляпіць яго вобраз па сваёй інтуіцыі. У той час, як “Я” чалавечае, “Я” біяграфічнае, “Я” дамашняе схавана ад чужога вока, але цікавіць людзей, можа, яшчэ болей, чым “Я” кніжнае.
Жыцьцё распарадзілася так, што мне пашчасьціла неаднойчы бываць з Васілём Быкавым у замежных камандзіроўках, — разам удзельнічаць у дыскусіях на літаратурных чытаньнях, разам жыць у гатэлях і на прыватных кватэрах, разам хадзіць, разам думаць, разам маўчаць.
Уменьне маўчаць — таксама душэўны капітал, ня кожнаму ён даецца ды і ня кожнаму па сіле. Вось пра нейкія моманты “маўчаньня” з Васілём Быкавым мне і хочацца расказаць.
Канец 1989 году, часопіс “Нёман”. Пазванілі з зарубежнай рэдакцыі Беларускага радыё. Сказалі, што ў Менску знаходзіцца група прадстаўнікоў нямецкай Акцыі “Suhnezeichen” і яны хацелі б, калі можна, зайсьці ў рэдакцыю часопісу. Чаму ж няможна?..
Ня ў той раз, а трохі пазьней я даведаюся, што стаіць за гэтым словам “Suhnezeichen”, якое ў перакладзе азначае “Выкупленьне”. А стаяла за ім ні многа, ні мала: прызнаньне народам Германіі сваёй гістарычнай віны ў злачынствах нямецкага нацыяналсацыялізму. Гэтае глыбокае асэнсаваньне і нялёгка перажытае прызнаньне стала галоўным адпраўным пунктам пры стварэньні Акцыі. Адсюль “Выкупленьне”, выкупленьне віны. На сінодзе евангелісцкай царквы, які праходзіў у Германіі ў 1958 годзе, прагучаў такі зварот да суайчыньнікаў: “Мы, немцы, распачалі Другую сусьветную вайну і ўжо тым самым болей за іншых вінаватыя ў невымерных людскіх пакутах. У сваім злашкодным паўстаньні супраць Бога немцы загубілі мільёны яўрэяў. I нават той, хто не хацеў гэтага і сам выжыў, то зрабіў недастаткова, каб прадухіліць гэта”. Мужныя, жорсткія словы. Пад імі падпісаліся дзьве траціны Сіноду.
Просьба дараваць віну — гэта першы крок на шляху агульначалавечага прымірэньня. Заснавальнікі Акцыі
21
“Suhnezeichen” лічылі, што гэты крок павінны зрабіць самі ўчарашнія каты і іхнія нашчадкі. “Народы ўсіх краінаў, якія пацярпелі ад гвалту з нашага боку, мы просім дазволіць нам зьдзейсьніць штонебудзь добрае — сваімі рукамі і на свае сродкі — няхай у якасьці сімвала, знака, з просьбай аб дараваньні і міры”.
I вось група членаў Акцыі ў “Нёмане”. Ідзе нязмушаная гаворка пра жыцьцё, пра вайну, пра Чарнобыль, пра літаратуру. Адзін з актывістаў Акцыі Хрыстаф Хойбнер — пісьменьнік, аўтар некалькіх кніг навелістыкі. Апрача ўсяго іншага яго цікавяць і часопісныя і літаратурныя пытаньні. Пад канец гаворкі галоўны рэдактар атрымаў запрашэньне на разьвітальную вячэру, якую актывісты Акцыі ладзяць у гатэлі “Беларусь”.
3 усёй вячэры найбольш запомніліся выступлёньні двух былых вайскоўцаў: савецкага і нямецкага. Яны ваявалі ў варагуючых арміях, на адным фронце, значыць, — адзін супраць другога. Нашым вайскоўцам быў Быкаў, нямецкім Берднт. Гэта на тым фронце Быкава, камандзіра ўзвода супрацьтанкавых “саракапятак”, ледзь не раздушыў нямецкі танк, а Берднт пакінуў там руку. Цяпер або^ва ваякі сядзелі за адным сталом і гаварылі пра вайну як страшнае зло, якое навязвалася і ўсё яшчэ навязваецца народам, і што гэтага зла не павінна быць — нідзе і ніколі.
Мінае некалькі месяцаў пасьля той вячэры, і на адрас таварыства “Дружба” прыходзіць афіцыйная папера: Акцыя “Suhnezeichen” запрашае Васіля Быкава і Анатоля Кудраўца прыняць удзел у Днях Беларусі ў Берліне, правядзеньне якіх плануецца на пачатак траўня 1990 году. Запрашэньне, як прынята казаць, з удзячнасьцю прымаецца.
Вось і пачатак траўня. Другая гадзіна ночы. Цягнік МаскваБерлін паволі адплывае ад перону менскага вакзалу, пачынаючы дарогу даўжынёй у дваццаць гадзінаў. Дзень сустракаем у Польшчы. За вокнамі, нібы ў запаволеным сустрэчным руху, праплываюць роўненькія, нібы разьлінаваныя пад рулетку, прамавугольнікі палёў, двухтрохпавярховыя катэджы — прыкметы новай, вызваленай ад сацыялістычнай балбатні краіны.