• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    I »8
    ix), пра чарговае нахабства ідэалагічных наглядчыкаў.
    Па дарозе з Магілёва ў Мінск быў запланаваны прыпынак на лясной паляне для адпачынку і перакускі. Там на тонкіх дубчыках смажылі купленае ў Магілёве сала, пасля кілішкаў елі яго са свежым хлебам, таксама магілёўскім. А мяне на пачатку папасу не радавала і такая раскоша, хаця ў тыя часы я ад чаркі, калі яна была і вельмі поўнай, звычайна не адмаўляўся.
    Васіль Быкаў заўважыў маё бедаванне, падышоў з выструганым ім самім запасным дубчыкам, засмажыў на цяпельцы яшчэ адзін прывабны скрылік сала, наліў кілішак гарэлкі мне і сабе, прапанаваў выпіць і закусіць разам. Ад такой сапраўды сяброўскай увагі мой панылы настрой знік бясследна. Іначай і быць не магло, бо вялікую душэўную далікатнасць, пабрацку шчырую спагадлівасць праяўляў чалавек, які сам сутыкнуўся з куды большай бядой.
    He толькі пасля гэтай паездкі, але і раней я з вялікай ахвотай адгукаўся на ўсе пажаданні і просьбы Васіля Уладзіміравіча. 21 лютага 1979 года ў тэатральнай зале акруговага Дома афіцэраў праходзіў надта мнагалюдны быкаўскі творчы вечар, на якім я рабіў даклад. На аснове гэтага даклада потым падрыхтаваў і прадмову да беларускага чатырохтомнага збору твораў Васіля Быкава.
    Адносна гэтай прадмовы захаваўся ліст пісьменніка, адзін з нямногіх, адрасаваных мне, бо звычайна мы дамаўляліся пры сустрэчах ці па тэлефоне. Падаю гэты яшчэ не друкаваны ліст цалкам.
    “Дарагі Дзмітрый Якаўлевіч!
    Некалькі дзён марна спрабаваў звязацца з табой па тэлефону з выпадку пільнай патрэбы, а іменна: ці не згадзіўся б ты напісаць прадмову да майго збору твораў (4 т.), які пачынае выходзіць будучы год у “Мастацкай літаратуры”. Я б вельмі прасіў.
    Калі не супраць, дык пазвані, калі ласка, Ул. Шахаўцу ў выдавецтва (т. 238234), я з ім дамаўляўся, патрэбна толькі твая згода. 3 ім жа — аб падрабязнасцях: тэрмін, памер і г. д.
    А калі не, дык што ж... Толькі тады пазвані мне. Т. 231157.
    Во і ўсё.
    3 павагай Васіль Быкаў.
    18«
    24 кастр. 79 г.”
    Дамаўляцца з Ул. Шахаўцом пра дэталі неабходна было таму, што ён тады ўзначальваў рэдакцыю, па якой праходзілі зборы пісьменніцкіх твораў.
    Я з радасцю прыняў прапанову Васіля Уладзіміравіча яшчэ і таму, што ўжо меў вопыт плённага выдавецкага супрацоўніцтва з ім — пісаў пасляслоўе да кнігі аповесцяў, выпушчанай у той жа “Мастацкай літаратуры”, але на рускай мове. У гэтую кнігу ўвайшлі аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцця ракета”, “Альпійская балада”. Яна была выдадзена для масавага чытача стотысячным тыражом. Тым пасляслоўем Васіль Быкаў быў задаволены. I я перадрукаваў яго ўжо на беларускай мове ў сваім зборніку “Талент і праца” (1979), за які ў 1984 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Якуба Коласа.
    А прадмовай да быкаўскага беларускага чатырохтомніка эацікавілася трохі пазней Масква. Там выдавецтва “Молодая гвардня” ў 19851986 гадах выпускала таксама чатырохтомны збор быкаўскіх твораў вядома, на рускай мове. Прадмову да яго спачатку падрыхтаваў нехта з маскоўскіх крытыкаў (ці не Б. Ляонаў), якія ў свой час Васіля Быкава разносілі. У прадмове разносу быць не магло. I ранейшы ганіцель пісьменніка гаварыў пра яго ўжо ў іншым тоне. Але неэтычнасць ягонага шарахання была відавочнай. Ды і шчырасць маскоўскага крытыка выглядала непераканальнай. Таму ў самы апошні момант вырашылі звярнуцца да іншага аўтара. Выбар паў на мяне, бо падрыхтаваць ладны артыкул трэба было тэрмінова. Мне прапанавалі зрабіць яго на аснове сваіх ранейшых публікацый, галоўным чынам таго, што ішло ў беларускім чатырохтомніку. Я тую прадмову трохі абнавіў. I яна маскоўскіх выдаўцоў задаволіла. Потым яе скарочаны варыянт друкаваўся і ў кнігах Васіля Быкава, якія пад загалоўкам “Аповесці” выходзілі на рускай мове ў Ленінградзе (1987, тут мой тэкст стаў пасляслоўем) і Кіеве (1988). Змяшчаў я і прадмову да быкаўскіх кніг мастацкай прозы, якія выдаваліся ў Мінску ў 1989 і 1990 гадах. А пра сваё пасляслоўе да рускамоўнага зборніка аповесцей, выдадзенага нашай “Мастацкай літаратурай” у 1972 годзе, я ўжо згадваў. Такім чынам, у мяне набралася ажно сем выступленняў у пары з выдатным пісьменнікам. Друкаваліся мае прадмовы ці пасляслоўі пад рознымі загалоўкамі не проста для разнастайнасці назваў, а таму, што і творы, пра якія гаварылася,
    190
    былі розныя. У мінскім рускамоўным зборніку 1972 года змяшчаліся тры раннія аповесці пісьменніка. У кнізе, выдадзенай у 1989 годзе таксама на рускай мове, прадстаўлены аповесць “Знак бяды” і раман “Кар’ер”.Беларускамоўная кніга, надрукаваная ў 1990 годзе нашым выдавецтвам “Юнацтва”, мае назву “Дажыць да світання”. Тут, акрамя ранейшай “Альпійскай балады”, ідуць аповесці “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання”. Mae загалоўкі, пры ўсёй іх рознасці, заўсёды мелі на мэце падкрэсліць значнасць, веліч быкаўскіх твораў. Адсюль гучнасць загалоўкаў, часам іх палемічны падтэкст. Вазьму па парадку: “Праўда і мужнасць таленту” (1972), “Эпапея працягваецца” (1989, 1990), ‘Тлыбіня і моц праўды” (1985, 1987, 1988), “Па законах праўды і чалавечнасці” (1989)...
    Ключавое слова “праўда” я знарок ужываў шмат разоў, бо Васіля Быкава ў перыяд самых жорсткіх разносаў крывадушна вінавацілі ў скажэнні праўды вайны, праўды антыфашысцкай барацьбы, якую ён паказваў з найбольшай паслядоўнасцю і ўпартасцю чалавека, які тую праўду выпакутаваў уласным вопытам.
    Загаловак “Эпапея працягваецца” таксама меў свой палемічны сэнс. Справа ў тым, што Васілю Быкаву скрозь рабілі закіды, нібыта ён чалавека на вайне і самую вайну паказвае залішне лакальна, абмежавана, без уліку шырокіх чалавечых маштабаў. Вось і даводзілася пярэчыць: мастак піша сваю, адметную эпапею, якая складваецца з параўнальна невялікіх, але надзвычай глыбокіх аповесцей. Так яно і было на самой справе. Але цяпер я рашыўся адмовіцца і ад тэрміна “эпапея” ў дастасаванні да быкаўскай творчасці. Навошта нам надзвычай арыгінальнага пісьменніка ўсё ж неяк падцягваць пад звыклы стандарт пампезнасці, цень якога мільгаціць за самім размашастым вызначэннем. Васіль Быкаў папраўдзе вялікі без усякай пампезнасці, чужой і непатрэбнай яму.
    У 1980 годзе Васілю Быкаву надалі нарэшце званне народнага пісьменніка Беларусі. 3 гэтай нагоды арганізоўваліся сустрэчы з чытачамі. Была паездка ў Віцебск, у якой прымаў удзел і я. У мяне захаваўся ліст М. Гамолкі, які тады ў нашым пісьменніцкім Саюзе займаў пасаду дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры. Ён паведамляў: “15 снежня 1980 г. у г. Віцебску ў драматычным тэатры імя Я. Коласа адбудзецца аўтарскі вечар Васіля Быкава.
    191
    Васіль Уладзіміравіч вельмі просіць, каб уступнае слова пра яго творчасць зрабілі Вы. Калі будзе Ваша згода, паведаміце нам у Бюро і, вядома, Васілю Уладзіміравічу.
    У вечары прымуць удзел П. Панчанка, Г. Бураўкін, Р. Барадулін.
    Чакаем Вашага званка. (Далей ідуць нумары тэлефонаў, па якіх трэба званіць. — Д. Б.)
    Моцна цісну руку. Мікола Гамолка. 3.11.80 г.”
    Удзельнічаць у такой паездцы на радзіму Васіля Быкава для мяне было і ганарова, і цікава. Таму я таксама з радасцю згадзіўся і тое ўступнае слова (невялікі даклад) хутка падрыхтаваў. Выступаць з ім было вельмі прыемна, бо ўсюды нашу дэлегацыю прымалі з вялікім энтузіязмам. Здаецца, тады я пазнаёміўся і з сястрой Васіля Уладзіміравіча Валянцінай, жанчынай пачалавечы прывабнай, у нечым падобнай на свайго славутага брата. Атрымалася адно суцэльнае гасцяванне. А па дарозе ў Віцебск і асабліва ў час вартання ў Мінск было зноў жа шмат цікавых размоў не толькі з Васілём Быкавым, але і з Піменам Панчанкам, Рыгорам Барадуліным, Генадзем Бураўкіным. Як і раней, былі прыпынкі з падмацункам і падвясельваннем. Усё па поўнай “святочнай” праграме.
    Карыстаючыся прыхільнасцю Васіля Уладзіміравіча, я звычайна прасіў прачытаць, што пісаў пра яго, асабліва артыкулы для школьных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Рабілася гэта для таго, каб, пазбегнуць якіхнебудзь фактычных недакладнасцяў. А яны часам пракідаліся. У адным параўнальна раннім артыкуле я напісаў, што Васіль Быкаў са зброяй у руках прайшоў усю вайну ад яе пачатку да пераможнага завяршэння. Пры гэтым я меў на ўвазе і хлёсткую формулу “на бестэрміновай перадавой”, якую ўжываў Алесь Адамовіч, маючы на ўвазе, што Васіль Быкаў змагаўся за праўду і чалавечнасць і ў агні франтавых баёў, і ў сваіх творах ды ў практычнай дзейнасці ўжо ў мірныя дні. Васіль Уладзіміравіч мяне тактоўна паправіў, пасведчыўшы, што ў прамым сэнсе слова на фронце ён змагаўся ў самым пачатку вайны і потым з восені 1943 года. Цяпер пра гэта добра вядома і па аўтабіяграфічных матэрыялах самаго пісьменніка, і па многіх публікацыях пра яго. А я кажу пра артыкул, які пісаўся намнога раней. Згадваю ж пра быкаўскую заўвагу, каб падкрэсліць, што пісьменнік на фактычныя недакладнасці, калі яны пракідаліся, увагу звяртаў,
    192
    а ў самі ацэнкі твораў не ўмешваўся ніколі. А я паказваў, a то і падпісваў яму ці не ўсе выданні, у якіх былі мае новыя публікацыі пра яго. Ён звычайна дзякаваў і сутнаснаканцэптуальных пярэчанняў не выказваў. Гэта відаць і па ягоных аўтографах на падараваных мне кнігах. Іх набіраецца цэлы стос. Першы на важкай кнізе “Аповесці”, выдадзенай на рускай мове ў Новасібірску ў 1980 годзе. Сюды ўвайшлі аповесці “Трэцяя ракета”, “Сотнікаў”, “Воўчая зграя”, “Яго батальён”, “Абеліск”. Да выдання самой кнігі я дачынення не меў, але пра ўсе змешчаныя ў ёй творы гаварыў на быкаўскім вечары ў акруговым Доме афіцэраў і пісаў для друку, а падрыхтаваны для публікацыі тэкст, паўтаруся, даваў прачытаць Васілю Уладзіміравічу. Дык ён падпісаў згаданую кнігу так: “Дзмітрыю Бугаёву з любоўю і шчырасцю за ўсё зробленае ім у беларускай Рэспубліцы.
    Васіль Быкаў. 4 кастр. 80 г. Мінск”.
    На хораша аформлены зборнік выдатных крытычных і публістычных артыкулаў Васіля Быкава “Праўдай адзінай” (1984) я рабіў выдавецкую рэцэнзію. Па выхадзе кнігі з друку атрымаў яе паасобнік з надпісам: “Шаноўнаму Дзмітрыю Бугаёву, аднадумцу і сябру, вучонаму і крытыку, які так добра падтрымлівае аўтара гэтай кніжкі — у жыцці і літаратуры.
    Са шчырасцю В. Быкаў. 29. I. 85.”
    У 1987 годзе ў Мінску выйшаў альбом “Васіль Быкаў” (выданне серыйнае з паралельным тэкстам на беларускай і рускай мовах). Тэкст для альбома напісаў Алесь Адамовіч, які даў шмат новых падрабязнасцяў з быкаўскага жыццяпісу, а я зноў зрабіў выдавецкую рэцэнзію. У падарунак а трымаў альбом з такім аўтографам: “Змітраку Бугаёву з вялікай павагай да таго, што выходзіць за ягоным подпісам.