• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Быкаў у гэтым становішчы павінен быў наканавана адыйсьці ад Фронта, сам прыняць рашэньне і сам зрабіць ацэнкі.
    У гэтай справе я, прадбачачы паводзіны, як кажуць, даверыўся часу і лёгіцы цячэньня падзеяў. На прапановы калегфронтаўцаў пагаварыць з Быкавым адмоўчваўся і з Быкавым не гаварыў.
    Так цягнулася доўгі час. Я віншаваў Быкава з Нараджэньнем Хрыстовым ды з Новым годам, паслаў яму сваю кніжку “Глёрыя Патрыя” і маўчаў. Мне і ў галаву не прыходзіла, што Быкаў мог перажываць маё маўчаньне. Я проста, відаць, недаацэньваў ягоныя шчырыя адносіны да мяне. Але ён знайшоў спосаб парушыць маё адасабленьне.
    У пачатку сакавіка 2000га года Васіль Быкаў прыслаў паштоўку Галіне з нагоды дня яе народзінаў.
    “Мілая Галя, сардэчна віншую Вас з Днём нараджэньня і шчыра жадаю добрага здароўя і шчасьця на чужыне, але з роднымі сваімі людзьмі. Цяжкая то справа, па сабе ведаю, але што зробіш — мусіш! Хаця яно, як паглядзець, і бес
    17
    прасьветна, але гісторыя — надта вяртлявая кабета і ніколі ня робіць так, як розныя мудрыя прадбачаць. У яе свая парадаксальная лёгіка. Хіба чакаць часам даводзіцца доўга. Іншым можна і не дачакацца. Але маладыя маюць спадзеў, і дай ім Божа!
    Мы тут з І.М. другі месяц у Нямеччыне, жывём увогуле добра (сытна, цёпла), ну а правы, статус?.. Ніякага статуса і ніякіх правоў. Што будзе далей — таксама невыразна.
    Вельмі жадаю Вам добрага ў жыцьці. Вашай дачушцы — таксама. 3. С. — маё шчырае вітаньне. Нягледзячы на ўсё, што адбылося, маё стаўленьне да яго, як і 10 год тдму. Я яго вельмі паважаю і люблю.
    Абдымаю вас, даражэнькія. Васіль Б.”
    Я быў у гэты час у НьюЁрку. Перад самым сьвятам Сакавіка я прыляцеў у Варшаву і ў гэты ж дзень ноччу ад’ехаў у Прагу на сьвяткаваньне, так і не прачытаўшы паштоўку. У Прагу акурат прыязджалі Івонка Сурвіла і Васіль Быкаў. Там мы ўсе і спаткаліся.
    Дзень Незалежнасьці адзначылі вельмі хораша і ўрачыста. Быкаў выступаў з дакладам, потым меў спатканьні з чэскім кіраўніцтвам, мы перагаворваліся пра тое ды гэтае, групай заходзілі да яго ў гатэль, крыху шпацыравалі, размаўляючы, па старой Празе. Так яно ўсё і адбывалася — прыстойна і спакойна.
    Перад ад’ездам ён энэргічна падышоў да мяне (гэта было на радыё) і ў прысутнасьці Сяргея Навумчыка рашуча і гучна сказаў: “Зянон Станіслававіч, я хачу, каб вы ведалі і ня мелі ніякіх няпэўных думак. Я цаню ўсё, што вы рабілі і робіце цяпер. Я вас падтрымліваў і буду падтрымліваць. Я бачу, што адбываецца. Ніколі нічога супраць вас ня будзе мною сказана. Я хачу, каб вы гэта ведалі”.
    Я, здаецца, нічога яму не адказаў. Я чакаў, што ён павінен быў высьветліць сваю пазыцыю і, калі гэта здарылася, крыху разгубіўся. У гэты момант я адчуваў у ім салдата, сілу прыкрыцьця. Вось нешта робіцца, і ўпоперак гучыць суцэльны крык, напад, псіхічная атака. Азірнешся — і за плячыма наводдаль — маўклівая постаць Быкава. Ён ёсьць. Ён узіраўся. Ён заўсёды недзе быў (нібы анёлахоўнік у гэтым сьвеце), каб падаць руку.
    174
    * * *
    Быкаў адмовіўся ад усіх прапановаў з розных бакоў удзельнічаць у руху і кіраўніцтве БНФ. Ён, відаць, моцна перажываў, што вымушаны так зрабіць. Бо калі я, счакаўшы спорны кавалак часу, патэлефанаваў яму і сказаў, што ён вельмі правільна і разумна зрабіў, што так і трэба на яго месцы, што я яго падтрымліваю і вельмі рады, што ён разумее становішча, — ён усклікнуў гэтак непасрэдна і радасна: “Праўда, дык вы падтрымліваеце? Нуу, то дзяакуй тады, — сьпеўна пачаў зацягваць словы ўзрушаны Быкаў, — ну то дообра яно”.
    У канцы года Васіль Уладзімеравіч прыслаў нам цёплае віншаваньне на сьвяты, дзе напісаў: “Дарагая Галя і Зянон, прыміце мае шчырыя віншаваньні з нагоды сьвята Калядаў, а таксама — Новагоддзя, новастагоддзя, новага тысячагоддзя ад народзінаў Ісуса Хрыста. Будзем спадзявацца, што зьбег гэткіх магутных сілаў паслужыць, нарэшце, справам Беларусі нашай любай і адзінай. Усьцешаны кнігай Зянона і той добрасьцю, якую сказалі пра яе (і яго) “Свабода”, Уладзя і Рыгор. Шчасьця вам — на чужыне і ў сьвеце! Жыве Беларусь! Абдымаю — Васіль Быкаў.”
    Неўзабаве Васіль Уладзімеравіч пераехаў у Франкфурт на Майне і паведаміў нам пра гэта ў лісьце ад 2 сакавіка 2001 г. Ліст гэтакі характэрна быкаўскі. Цытую са скарачэньнямі: “Шаноўны спадар Зянон, шаноўная спадарыня Галя! Найперш віншую вас абодвух з наступам вясны, з тым, што Бог даў перажыць зіму. У нас тут, у Нямеччыне, дык ужо зелянеюць на кустах пупышкі. Можа, дажывем і да лецечка...
    Я перабраўся яшчэ далей на захад, і цяпер жыву ў Франкфурце на Майне. (...) Працую, пішу і, ведама ж, трываю боль за нашую Радзіму, якая... Але самі ведаеце, якая... Учора прачытаў гнюсны артыкул А. Фядуты пра беларускую апазыцыю і 3. Пазьняка (“Московскне новостн”, №9) і падумаў: а ці трэба зноў Зянону лезьці ў тое выбарчае балота? Яны ж цяпер проста заб’юць. Гэта ж не Украіна, дзе ўвесь сьвет падняўся супраць Кучмы. (...) Калі што, пішыце, званіце. (...) Шчасьця вам, здароўя і посьпеху! Абдымаю — Васіль Быкаў. “
    Так яно ўсё і трывала апошнім часам. Я рэгулярна пасылаў Быкаву “Беларускія Ведамасьці”, потым сваю кніжку “Новае стагоддзе” (яму спадабаўся там “Тэлевізар”, пра што ён мне яшчэ раней казаў, прачытаўшы ў “Народнай Волі”).
    17
    Потым мы слухалі па радыё ягоныя выдатныя ўспаміны.
    У нашых сяброў успаміны Быкава выклікалі часам перажываньні і шкадаваньні, калі гаворка ішла пра Фронт, маўляў, і гэта забыўся, і тут наблытана, і тое было не тады і г.д. Я цярпліва тлумачыў, што ўспаміны адной асобы ня могуць цалкам супадаць з успамінамі іншых асобаў, асабліва ў дэталях, бо кожны піша пра тое, што ён ведае і бачыў. Эвангелісты вунь пісалі пра адно і тое ж, а колькі супярэчнасьцяў. Але гэтыя супярэчнасьці якраз і пацьвярджаюць праўду. Галоўнае — сэнс і зьмест напісанага.
    Тым ня менш, праслухаўшы ўспаміны, я напісаў Быкаву ліст, у якім разважаў пра значэньне і выкарыстаньне тэрміналёгіі. Калі глянуць у корань, то я проста не хацеў, каб пішучая агентура ператузвала і выкарыстоўвала супраць мяне напісанае Быкавым (што яна ўвесь час імкнулася рабіць). Сутыкнуць мяне з Васілём Быкавым — была брыльянтавая мара гэбэ. Фактычна, пра гэта я Быкаву і напісаў, каб ён меў на ўвазе мары гэтых “літаратуразнаўцаў”.
    Але пра гэта можна было і не пісаць. Быкаву даўно было ўсё вядома, і ён проста адпісаў мне ў адказ пра сваю нязьменную прыхільнасьць і прасіў не крыўдаваць, калі што ня так.
    I сапраўды, зь ім спрабавалі рабіць тое ж самае. Нейкі “пісец” прадумана назваў вялікага Быкава нават “літаратурным паліцаем”. Людзі, што эмацыйна ўспрымаюць, былі ўражаныя гэтым дзікунскім хамствам. Але трэба ведаць, што Масква і яе НКВД (які цяпер пры ўладзе) заўсёды карысталіся бруднымі, нялюдзкімі мэтадамі. Яны прынесьлі новую зьяву ў палітычную рэчаіснасьць ХХга стагоддзя — вычварную хлусьню, накіраваную на псіхалягічны стрэс асобы. Я б назваў яе сатанінскай хлусьнёй (галоўная сутнасьць д’ябальскага духу — хлусьня). Ага, мяркуюць: значыць, ветэран вайны, прайшоў усю вайну з усходу на захад, ад Масквы да Бэрліна. Выдатна, назавём яго паліцаем. I паціраюць ручкі...
    Гэбоўскабюракратычнае асяроддзе акупацыйнай улады стварыла хамскія, зьняважлівыя, ненавісныя ўмовы існаваньня ў Менску для вялікага пісьменьніка. Менавіта таму Быкаў паехаў за мяжу, дзе псіхалягічна вельмі цяжка існаваць для беларуса такога духоўнага ўзроўню, як Быкаў. Але там, прынамсі, хоць няма штодзённай грубасьці і хамства.
    Чытаючы апошні ліст Быкава, я ня мог пазбавіцца ад
    176
    шчымлівага ўражаньня. Месцамі ён так напісаў, быццам ад’язджае далёка, а мы застаёмся.
    “Даражэнькі Зянон Станіслававіч, даўно ўжо атрымаў Ваш ліст, трэба было б на яго адказаць, ды на мяне абрынулася шмат праблемаў, якія не далі таго зрабіць. Найперш кватэра. Тры месяцы я пражыў у чужой, мала дастасаванай да жыльля. Наагул мае апекуны нешта ня надта сьпяшаліся адшукаць што новае, і ў мяне ўжо пачалі здаваць нэрвы. Пасьля атрымаў нешта болей здатнае (а галоўнае — сваё) і цяпер жыву з жонкай у адным пакойчыку — былой дворніцкай. Набыў сякуютакую мэблю, але яшчэ ня маю ні лядоўні, ні тэлефону, ні інтэрнэту. Якоганебудзь фінансаваньня таксама ня маю, апроч хіба таго, што фундацыя плоціць 8 000 кронаў за тую каморку. Астатняе трэба зарабляць недзе. А тут яшчэ абрабавалі жонку — як сабралася ехаць у Менск, выразалі з сумкі ў трамваі ўсю суму, што зьбіралі для ўнукаў. Вярнулася ні з чым, у сьлязах. Але самае горшае было яшчэ наперадзе. Забалела ўнутры. Лукашук адвёз мяне ў клінічны цэнтар, пачаліся тыдні абсьледваньняў, у выніку якіх — пэрспэктыва апэрацыі і хіміятэрапіі, бо ёсьць падазрэньне на анкалягічны працэс. А мне перад тым трэба зьезьдзіць у Менск, палагодзіць пэўныя справы з сынамі... Ды пакуль не магу, бо на наступным тыдні — кансіліум, які штось вырапіыць...
    Дарагі Зяноне, прашу вельмі не крыўдаваць на мяне, калі Вам што не спадабалася ў маіх успамінах. Паверце, што я заўжды адносіўся да Вас зь вялікім піетэтам — ад самага пачатку, і тых сваіх адносінаў ужо не зьмяню да канца. Мне здаецца, што я разумею значэньне ролі 3. Пазьняка ў гісторыі Беларусі, і мне заўжды крыўдна, калі таго не разумеюць іншыя. Ня кажучы ўжо пра народ... А апантанасьць ва ўмовах соннай Беларусі — якасьць якраз хутчэй дадатная, чым адмоўная. Што рэдкая, тое — на жаль...
    Я вельмі жадаю вам з Галінай прыстойнага жыцьця ў Варшаве. Думаецца мне, што ў Польшчы ва ўсіх адносінах лепш, чым у Чэхіі, дзе ... Я дужа расчараваўся ў гэтай краіне. Каб не некаторыя хлопцы са “Свабоды” (найперш Сярожа Н.)*, дьік я б адсюль зьехаў даўно.
    Бывайце здаровы. Посьпеху Вам ва ўсім. I — Жыве Беларусь! Ваш Васіль Быкаў
    10 сакавіка 2003 г.”
    * Маецца на ўвазе Сяргей Навумчык
    Плянавалася, што да Сакавіцкага сьвята (бо на Дзень Незалежнасьці я мусіў быць у Вільні) мы з Галяй прыедзем у Прагу, каб пабачыцца з Васілём Уладзімеравічам. He атрымалася.
    У красавіку я вылецеў у НьюЁрк. Думаў вярнуцца ў чэрвені. Але прышлося толькі ў верасьні.
    Апошні раз я размаўляў з Быкавым па тэлефоне зь НьюЁрка 5га чэрвеня, перад ягоным ад’ездам у анкалягічны шпіталь. Быў ён вельмі сумны, гаварыў пра сваё расчараваньне замежжам, пра цяжкі стан, безвыходнасьць, што існуе наўкола, пра тое, што яму дрэнна і што ён ад’язджае... ў Бараўляны.