• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Карціна была мне знаёмая па першых раскопках.
    * Рэдактар маскоўскага часопіса “Огонек”
    163
    Выкапалі амаль паўтара мэтра — чысты пясочак*.
    Трэба было бачыць, як ажывілася публіка. Тарнаўскі стаяў тылам да раскопа “руку ў бруку” і голасна размаўляў з “народным художннком”, весела сьмяяўся, выраз твару ў яго быў гульлівы, у вачах — іскры радасьці. “Гогогогого” — чуўся калектыўны гоман вакол магілы.
    Капаем глыбей, і неўзабаве паказаўся ніжні пласт трупаў, прастрэленыя чарапы. Знайшлі 10 куляў і гільзы ад савецкага нагана, мыльніцы, зубныя шчоткі (“Арт. ІЦеткогреб”), грабенчыкі з надпісам “НКЛП — БССР”, савецкія манеты 19311935 гг., мноства гумовых галёшаў (фабрыкі “Красный Богатырь”, “Красный Треугольннк”, “Резннтрест”), шмат сялянскіх самаробных гумовых бахілаў і г.д. (“Дзякуй Сталінугрузіну, што абуў нас у рэзіну”, — сьпявалі да вайны цішком у народзе.)
    Вакол раскопа ўсталявалася мёртвая цішыня. Трэба было бачыць цяпер твары “таварышаў”, якія толькі што гагаталі, як гусі. Яны раптам сталі сумныя, абліччы выцягнутыя, поўныя фальшывай скрухі, як на пахаваньні высокага начальства (хтосьці, здаецца, нават уздыхнуў).
    Неўзабаве ўсіх іх як ветрам зьдзьмула. Засталіся адны археолягі, сьледчыя з пракуратуры, МУС ды грамадзкія панятыя. I толькі “народный художннк” хадзіў наўкола, цікавіўся, задаваў пытаньні, браў у рукі то гільзы, то кулі, філясофстваваў, стараўся “войтн в глубь вопроса”.
    Вечарам я патэлефанаваў Быкаву, і мы доўга размаўлялі пра перажыты дзень. Быкаў добра разумеў важнасьць усёй гэтай справы і небясьпеку, што крыецца ў той цёмнай бязьлітаснай сіле, якую зачапіла адкрыцьцё Курапатаў.
    ★ * *
    Найважнейшымі, аднак, былі дачыненьні Быкава з Фронтам. Менавіта гэта, як мне здаецца, вызначыла далей ягоны шлях і ягоную творчасьць, і нават — ягоны лёс.
    У верасьні 1988 года пачалася праца над стварэньнем мэмарыяльнай арганізацыі па пытаньнях сталінскіх рэпрэ
    * У час археалягічных раскопак было выяўлена і даказана, што не пазьней канца 1940х гадоў косьці з магілаў былі кімсьці неахайна выкапаныя, магілы потым засыпаныя. У магілах засталіся толькі ніжнія пласты трупаў (касьцякоў) на глыбіні 170220 сантымэтраў і часам — косьці па баках з глыбіні ад 50ці сантымэтраў.
    161
    сіяў “Камітэт — 58” (потым найменаваны як “Мартыралёг Беларусі”). У гэты ж час у паветры насілася ідэя Народнага Фронту. Трэба было дзейнічаць вельмі асьцярожна, каб не сапсаваць справу і не дапусьціць да яго арганізацыі камуністаў, КДБ і дурняў (якія часта бываюць вельмі актыўнымі).
    Напачатку размова была з Міхасём Дубянецкім, якога я вельмі паважаў і шанаваў за беларускасьць, дабрыню і сумленнасьць. Разам з Дубянецкім мы мелі гаворку з Быкавым. Мы думалі напачатку, што трэба ствараць Фронт адкрыта, гэта значыць — аб’явіць пра ідэю і намеры, сабраць энтузіястаў з усёй Беларусі і выбраць Аргкамітэт. Пры такой схеме (цалкам тады нежыцьцёвай, дарэчы) патрэбна была аўтарытэтная асоба, вядомае імя, пад якое раўнялася б ідэя. Мы прапанавалі гэтую ролю Васілю Быкаву. Быкаў ухваліў намеры, але аддаць сваё імя пад стварэньне Фронту адмовіўся. (I сапраўды, як цяпер падумаю, лёс ягоны тады быў бы яшчэ цяжэйшым.)
    Тады ўзьнік іншы плян, пра які спачатку ведаў толькі я, потым Дубянецкі, і ў апошні дзень — Быкаў. Меркавалася адным выстралам застрэліць двух зайцаў: 19 кастрычніка 1988 года на Ўстаноўчай канфэрэнцыі Мартыралёга Беларусі стварыць адначасна і Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Быў складзены сьпіс Аргкамітэту, які меркавалі паставіць на галасаваньне. Перад самым адкрыцьцём канфэрэнцыі, якая сабралася ў Доме кіно (Чырвоны касьцёл) я папярэдзіў дырэктара Дома кіно, старшыню Саюза кінематаграфістаў БССР Вячаслава Нікіфарава, што будзем ствараць Фронт і каб ён сказаў пра гэта чыноўніку з ЦК КПБ Бузуку, якога прыслалі для нагляду.
    Тут зазначу, што кіраўніцтва беларускага ЦК КПБ паабяцала Маскве, што ў Беларусі яны Фронту не дапусьцяць, і гэтае “недапушчэньне” было для іх пытаньнем страху і прэстыжу. Нікіфараў паінфармаваў Бузука.
    I вось падыходзіць да мяне Васіль Уладзімеравіч і кажа, што мяне кліча ў кабінет Нікіфарава цэкіст Бузук. Я тут жа пайшоў, бо заля ўжо гудзела ад нецярпеньня. Быкаў, аднак, ідучы побач, даводзіў, каб я быў спакойны і не пароў гарачкі. Быкаў зайшоў у кабінет разам са мной дзеля падтрымкі (быў яшчэ Нікіфараў).
    Спачатку я сапраўды быў спакойны, але потым, выслухаўшы некалькі строгіх патрабаваньняў цэкіста, выказаных пра
    165
    курорскім тонам, мне прышлося абысьціся зь ім не зусім ветліва і пакінуць у кабінеце.
    Нічога яны (цэкісты) ўжо зрабіць не маглі. Позна. Заля віравала.
    Сьледам за намі ў залю увайшоў Бузук, які, відаць, ашалеў ад страху, толькі ўявіўшы, што пасыпецца ягоная кар’ера. Ён літаральна кідаўся на выступоўцаў, на мікрафон, і не даваў гаварыць. Гэта цягнулася доўгі час. Бузук выслужваўся перад начальствам, як умеў, лез, як аса, не даваў весьці сход. (Такой бюракратыяй амбразуры б затыкаць!) Мы зразумелі, што ён імкнецца справакаваць выпадак, каб яго вывелі пад рукі, і потым сімуляваць, што было “рукапрыкладзтва”, ды выклікаць міліцыю і сарваць сход. Таму мы сядзелі моўчкі і назіралі.
    Заля аж разрывалася ад крыкаў і абурэньня. Найбольш нястрыманыя патрабавалі цэкіста выставіць.
    (Я ўжо ня раз пісаў пра гэты эпізод, таму крыху паўтаруся.) Сітуацыя набывала скандальнае адценьне. Сход вёў далікатны і інтэлігентны Дубянецкі. Мне, улічваючы ўсю маю наперад заплянаваную ролю, рэзка выступаць у гэтым выпадку было нельга. Быкаў сядзеў, змрочны, як хмара.
    Колькі я раней назіраў за Быкавым, ён нават у вельмі вострых дачыненьнях у час грамадзкіх сутыкненьняў, спрэчак ды канфліктаў маўчаў, як камень. Пазыцыю меў, але ніколі не кідаўся ў пятушыную бойку.
    I тут раптам ня вытрымаў Быкаў. Ён устаў у гневе, хутка і рашуча. Выгляд ягоны быў пагрозьлівы. (У мяне мільганула нават бязглуздая думка, што ён зараз пагоніць Бузука.) Але Быкаў рэзка крутнуў да сябе мікрафон зпад роту цэкіста і сказаў тое, што трэба, у поўнай цішыні, якая запанавала пры ягоным выступе.
    Пасьля кароткага і моцнага выступу Быкава Бузук неяк зьвяў і неўзабаве здаўся.
    Назаўтра лямант быў “велнкнй”. Камуністычныя газэты напісалі (цытую па памяці), як “холёные молодчнкн от неформалов” схапілі “товарніца Бузука” і, “заломнв рукн”, “потагцнлн”, а бедны Бузук, “ннчего не поннмая”, “от неожнданностн” толькі паўтараў: “Как же это, ребята, а?.”
    W * *
    Васіль Быкаў жыў у Менску на вуліцы Танкавай у новым
    166
    чырвоным доме. У гэтым доме мне прыходзілася бываць даволі часта, бо акурат у тым пад’езьдзе, дзе Быкаў, знаходзілася мастацкая майстэрня Яўгена Куліка — асноўнага аўтара выявы Беларускага Дзяржаўнага гэрбу Пагоня Рэспублікі Беларусь. Таму і па справе падрыхтоўкі эталона гэрбу (паколькі я курыраваў гэтую справу ад Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце), і таму, што я здаўна ведаў Яўгена, я там бываў і часам заходзіў да Быкава па розных пытаньнях (папярэдне дамовіўшыся зь ім).
    Кватэра Быкава вельмі сьціплая, тыповы савецкі стандарт. Але і Быкаў быў чалавекам сьціплым, не патрабаваў ніякай раскошы, акрамя чысьціні, парадку, спакою і самага неабходнага. Гэта ў яго і было. Невялікі пакоік (1214 кв.м.) з адным вакном і выхадам на балькон служыў яму кабінетам. Тут былі самыя неабходныя кнігі, стол, за шклом палічак — фатаграфіі сяброў, пісьменьнікаў ды паэтаў. Тут ён пісаў.
    Некалькі разоў мы (ягоныя сябры па БНФ) бывалі ў Быкава на Дзень народзінаў. Запомніўся сонечны летні 19ты дзень чэрвеня, калі мы гасьцявалі ў Быкава цэлай кампаніяй, у якой былі Рыгор Барадулін і сьветлай памяці фронтаўскі фотарэпарцёр Уладзімер Кармілкін.
    Там, дзе Рыгор, там жарты, сьмех, анекдоты, вершаваныя экспромты і добрая вясёлая размова. Мне заўсёды было вельмі радасна назіраць, калі зьбіраліся ў нязмушаных абставінах Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін. Такое ўражаньне, што ў хаце рабілася цёпла і сьветла, гэтак ім абодвум прыемна было адзін з адным гаварыць, разам быць, а зь імі — ўсім астатнім.
    Такімі былі ня толькі мае ўражаньні. Памятаю, зімой 1994 года Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і яшчэ пару асобаў з Народнага Фронту паехалі ў Гомель на спатканьні з грамадзкасьцю. Ехалі мікрааўтобусам. Агульная размова, потым песьні, маўчанка, ізноў размовы між сабой. Быкаў з Барадуліным сядзелі разам і гаварылі, раз пораз сьмеючыся, ківалі галовамі і пагаджаліся адзін з адным. (Я ня бачыў увогуле, каб яны калінебудзь аб нечым спрачаліся.) Ім проста радасна было гаварыць, падтрымліваць адзін аднаго: “Ну, пээўня, ну, таак, — цягнуў Быкаў, — ну, канееешне”.
    “Тактак, агаага, алеале”, — пагаджаўся Барадулін, хуценька, як дзяцел стукаў. А ў гэты час наш моцны фронтавец Юзік Такушэвіч (які вёў той мікрааўтобус) і кажа мне
    167
    ціхенька: “От люблю, зірніце: добра паглядзець, як нашыя разумныя дзяды гавораць”.
    Быкаў, калі быў у вялікай добрасьці, казаў: “Рыгорка”, “даражэнькі”, “братка”. А Барадулін, як больш рухавы і імпульсіўны: “Васілёк, браце, дарагі, люблю цябе, люблю, васілёк ты наш”, — і абымаў за плечы, і радваўся, як хлапчук.
    Тут дарэчы сказаць, што Рыгор Барадулін вельмі прыязны і сардэчны чалавек для сяброўства, але найбольшую сардэчнасьць і любоў ён мае да сваёй маці і да яе памяці. Гэтаму я быў сьведкам, калі маці Барадуліна яшчэ жыла. У яго да яе выяўлялася тады такая сыноўская пяшчота і ласка, такое абагаўленьне і павага, якую мне рэдка ўдавалася ў іншых бачыць, хаця ў традыцыі сьведамасьці беларусаў існуе культ маці. Беларусы адносяцца да маці зь вялікай пашанай. Вобраз Рыгоравай маці і любоў да яе адлюстраваны ў ягонай творчасьці. Яна для яго і мама, і Матка Боска. Гэта асаблівая аўра ў асобе Рыгора Барадуліна.
    У дзень пахаваньня Быкава, калі я прачытаў у Сеціве словы Барадуліна аб вялікім ягоным жалі і ўзрушэньні, і душэўнай балеснасьці ўсёй ягонай істоты ад сьмерці Быкава, і што гэтую балючасьць ён можа параўнаць хіба што з жалем ад сьмерці маці, мне тады зашчымела сэрца, бо я ведаў, пра што размова. I тады ў мяне склалася траціна, тры радкі, якія я запісаў на паперы:
    I Васільковы жаль
    ты мераеш матуляй.
    Твой найвышэйшы ідэал Had Беларусяй
    вечна сьвеціць.
    У Гомлі, асабліва ва ўнівэрсітэце, на Быкава і Барадуліна прышлі тлумы людзей, моладзі, ні праціснуцца, ні дыхнуць. Слухалі заварожана.