Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
На карціне, апроч забітых, якіх я зрабіў прыгожымі, як скульптуры, ёсць і двое жывых. Эсэсавец і вязень з зондэркаманды. Прайшло ўжо многа часу, і не ўсе ведаюць аб парадках, якія існавалі ў канцэнтрацыйных лагерах. Некаторыя, гледзячы на карціну, лічаць, што вязень з зондэркаманды — памагаты фашыстаў. Гэта не памагаты. Гэта таксама ахвяра. Зондэркаманды фарміраваліся з вязняў яўрэйскай нацыянальнасці. Іх прымушалі “апрацоўваць” нябожчыкаў, а потым спальваць. I гэта з дня ў дзень. Многія людзі не вытрымлівалі — вар’яцелі. BasHi з зондэркаманды абавязкова потым знішчаліся, як сведкі злачынстваў. Садысцкі здзек з людзей!”
Пазней я зразумеў: Міхаіл Андрэевіч быў са мною ў студыі не да конца шчыры. He без ягонага, зразумела, ведама пры друкаванні ў далейшым рэпрадукцыі “Летняга тэатра” ў тлумачэннях не раз гаварылася пра персанажаў на карціне менавіта тое, супраць чаго пры нашай гутарцы ён пярэчыў, — кат і памагаты. А неадназначнасць поглядаў буйнога, безумоўна, мастака Савіцкага даводзіцца, на жаль, канстатаваць, чытаючы цяпер ягоныя інтэрв’ю шавіністычным расійскім газетам.
Але тады я не сумняваўся, што пры стварэнні карціны, вакол якой узняўся вэрхал, рукою аўтара не вадзіла нядобрае. Злашчасная постаць бачылася мне напісанай толькі са спагадай. Пра гэта пры сустрэчы і размове на вуліцы (ён на той час перабраўся на сталае жыхарства у Мінск) я сказаў і Быкаву — серыя карцін “Лічбы на сэрцы” шырока была тады на языках у мінчукоў.
Тая вулічная размова не затрымалася ў мяне ў памяці. Аднак праз дзеньдва пасля апублікавання ягонага артыкула пра серыю ў “Нзвестнях” Васіль Уладзіміравіч раптам мне пазваніў. Паколькі крыху раней я запісаў гутарку з ім перад мікрафонам (з той гутаркі і пачаўся цыкл маіх перадач “Сустрэчы ў радыёстудыі”), я палічыў, што ён хоча даведацца, калі гутарка прагучыць у эфіры. Пачаў пра гэта нешта гаварыць, але Васіль Уладзіміравіч спыніў мяне, сказаў, што лёсам перадачы не дужа заклалочаны. Усё яшчэ не ведаючы, чаму ён звоніць, я сказаў, што прачытаў артыкул у “Нзвестнях”, што, як усё ім напісанае, артыкул варты самай высокай ацэнкі. А ў адказ чую нечаканае:
143
— Цябе артыкул не пакрыўдзіў?
He разумеючы, перапытваю:
— Пакрыўдзіў? Мяне?
— Ты ж разумееш, пра што гаворка.
I расказаў, што атрымаў у сувязі з артыкулам ад чалавека, якога паважае (імя не назваў, але потым я даведаўся — ад мастака Барыса Заборава), дакорлівае пісьмо.
Яшчэ сказаў, што пісаў артыкул, за які вось яго папракаюць, памятаючы нашу з ім вулічную размову. I напомніў, што я назваў серыю “Лічбы на сэрцы” вельмі значнай з’явай у мастацтве, што спакойна гаварыў і пра “Летні тэатр” — для мяне яўрэй на карціне быў звар’яцелай ахвярай, а не памагатым ката. Яшчэ заўважыў, што “Летні тэатр” у артыкуле не тое што не разглядаецца — нават не ўпамінаецца і што ён гаварыў Савіцкаму, што не варта было падкрэсліваць яўрэйства аднаго з персанажаў карціны...
Мы размаўлялі доўга. 3 Савіцкім Быкаў тады таварышаваў і ведаў, што яму прыходзіць шмат непрыемных пісьмаў. Ведаў таксама, што ліберальны сакратар рэспубліканскага ЦК партыі па ідэалогіі Кузьмін, занепакоены скандалам вакол карціны, раіў мастаку зняць з робы трупазакапвальніка жоўтую меціну, ды той адмовіўся — маўляў, парушылася б колерная гармонія...
У падзеях наступных дзесяцігоддзяў таварышаванне паміж імі сышло на нішто. У апошняй сваёй кнізе “Доўгая дарога дадому”, дзе падрахоўвае і асэнсоўвае пражытае, Васіль Уладзіміравіч толькі ў сувязі з гэтым і згадвае Савіцкага. Некалі абодва былі неслухамі — уцякалі з нудных пасяджэнняў Вярхоўнага Савета БССР, на якіх абавязаны былі прысутнічаць як дэпутаты. Але — цытую — “пройдзе трохі гадоў і... Савіцкі рэзка зменіць свае адносіны да нязменнага па сутнасці рэжыму, зробіцца ягоным апалагетам”...
Ці трэба казаць, як я быў усхваляваны званком і размовай. Ніколі такога не рабіў, а тым разам як толькі паклаў трубку, падрабязна занатаваў змест размовы...
I трэцяе на гэтую ж тэму.
Так атрымалася, што вестка аб выхадзе трапятліва чаканай маёй жонкай Ганнай Краснапёркай яе кніжкі “Пісьмы маёй памяці” прыйшла да нас з дому Быкава. Кніжка была пра жах Мінскага гета, за дротам якога Аня апынулася зусім юнай.
Кніжка, што зрабіла яе імя вядомым і была перакладзена на яўрэйскую, рускую, нямецкую мовы.
3 Масквы тады, у 1984м прыехала тэлевізійная брыгада здымаць матэрыял для тэленарыса пра Васіля Уладзіміравіча. Прачуўшы пра гэта, літаратурная рэдакцыя маскоўскага радыё захацела, каб і для яе ў Мінску заадно запісалі гутарку з папулярным пісьменнікам. 3 Масквы патэлефанавалі кіраўніцтву Дзяржтэлерадыё Беларусі, і мне даручылі перагаварыць з Быкавым — на які час падрыхтаваць студыю для запісу. Папярэдне аб гэтым гаварэнні перад мікрафонам дамоўлена не было, і Быкаў адмовіўся.
Але я пра іншае. Тэлефонную трубку, калі я пазваніў, узяла Ірына Міхайлаўна, жонка Васіля Уладзіміравіча. 3 Ірай Суворавай, якая стала праз гады Быкавай, мы ў блізкі перыяд вучыліся на факультэце (тады яшчэ аддзяленні) журналістыкі Беларускага універсітэта. I павітаўшыся, яна мне 'сказала:
— Учора купіла кнігу Ані. Прачытала ўжо. Пад моцным уражаннем.
Я палічыў, што кажа яна пра кніжку Ганны “Сузор’е” — зборнік апавяданняў, што выйшаў на некалькі гадоў раней, апавяданняў, падказаных ёй успамінамі аб паслягетаўскай, партызанскай пары жыцця. Здзівіўся, што кніжка, даўно ў продажы не бачная, аднекуль вынырнула на прылавак.
— He, не, — запярэчыла Ірына. — To кніга пра гета. Невялічкая такая, у чорнай вокладцы.
— Дзе ты купіла? — загарэўся я. — Мы ж яе яшчэ не бачылі!
— У цэнтральнай кнігарні. На праспекце. Учора.
Ірвануў у магазін. Марна — кніжкі ўжо не было. Толькі дні праз два нам з цяжкасцю ўдалося набыць некалькі экземпляраў...
Прабегла пяць гадоў. Рэдакцыя часопіса “Дружба народов” рашыла апублікаваць пераклад “Пісьмаў маёй памяці”.
На магіле Уладзіміра Караткевіча адкрываецца помнік — вялізны валун з ягоным імем. На могілках сабраліся пісьменнікі, мастакі, акадэмічны люд. Быкаў увесь час у шчыльным акружэнні.
Бачыць мяне. Падыходзіць.
— Добра, што сустрэў цябе. Збіраўся сённязаўтра званіць. 3 “Дружбы народов” мяне папрасілі напісаць уступчык да
144
Анінай рэчы. Кніжка ў нас была, ды ў бязладдзі на стэлажах не магу адшукаць.
— Вася, з гэткай патрэбы я гатовы ў зубах яе прынесці!..
Зразумела, уступнае слова Быкава да непрыдуманага спавядальнага твора пры друкаванні ў часопісе, які выходзіў тады больш як мільённым тыражом, стала для аўтаркі прадметам асаблівага гонару. А было ў ягонай маленькай прадмоўцы вялікае спагадлівае і паважлівае пачуцё:
“Наверное, на протяженнн всех лет прошлой войны фашнсты отчаянно пыталнсь в своем разбойннчьем поведеннн совместнть две трудносовместнмые веіцн — тотальное уннчтоженне мнллнонов н макснмальное нзвлеченне нз ннх выгоды в внде подневольного, по суіцеству, рабского труда. Очевндно, по этой прнчнне еврейское гетто в оккупнрованном Мннске просуіцествовало гораздо дольше, чем в другнх городах Белорусснн, н агоння многнх тысяч евреевмннчан растянулась на долгне месяцы... Теперь, спустя десятнлетня после тех страшных лет, трудно, порой непереноснмо чнтать обо всем пережнтом павшнмн, расстреляннымн, замученнымн, равно как н немногнмн (по суіцеству, еднннцамн) перенесшнмн невообразнмые мукн н чудом выжнвшнмн... В этнх сверхэкстремальных условнях на гранн жнзнн н смертн с нанбольшей наглядностью проявнлась неувядаюіцая снла нстннной дружбы н подлннного ннтернацноналнзма... Нменно такне отношення как нельзя лучше свндетельствуют о ненстребнмых нстоках человеческой доброты н обгцечеловеческнх ценностей, о важностн которых так остро заявнло наше время”.
Быкаўская думка, якая ж яна заўседы важкая і дарагая людзям!..
А цяпер не пра самаго Быкава — сюжэт з гісторыі беларускага літаратурнага жыцця, выкліканы створаным ім.
У бібліятэчнай картатэцы я прагледзеў зарэгістраванае з тагачаснага крытычнага рэзанансу на “Мёртвым не баліць”, “Праклятую вышыню”, “Круглянскі мост”. Ужо назвы газетначасопісных вердыктаў — яскравыя: “Мёртвым не больно — больно жнвым”, “Вопрекн правде жнзнн”, “Зачем же так оскорблять солдатскую память?”, “Праклятая вышыня... Праклятая рота... Прыкры твор”, “Странная нсторня о странной роте”, “Открытне нового как повторенне старого”, “Так
11
что же пронзошло у Круглянского моста?”
У вачах чытача, у вачах калегаў Быкаў стаяў ужо да таго часу вельмі высока.Чым большая пальба ўсчыналася па напісаным ім, чым бессаромней таўкліся вакол яго “мастацтвазнаўцы ў цывільным”, тым актыўней грамада выяўляла пачуццё салідарнасці з ім.
Любое арганізаванае не самой уладай калектыўнае выказванне хоць якога, хоць супроць чаго пратэсту было тады акцыяй, на якую адразу рабіў стойку КДБ. Тым не менш блізка паловы тагачаснага Саюза пісьменнікаў рэспублікі ў 1966 годзе падпісала пісьмо ў вярхі з аспрэчваннем афіцыёзнай ацэнкі аповесці “Мёртвым не баліць”. Тэкст пісьма нараджаўся ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”. Я тады быў работнікам рэдакцыі і добра памятаю мітынговую атмасферу ў нашых кабінетах, куды заходзілі — па адным і купкамі — як цяпер гаворыцца, падпісанты.
Пазней, калі ў “Маладосці” з’явілася “Праклятая вышыня”, сакратар ЦК КПБ С. Пілатовіч, тады галоўны куратар ідэалогіі ў рэспубліцы, даручыў падручным прыняць захады, каб гэтую “ідэалагічную дыверсію” сурова асудзіў беларускі друк. Аднак знайшоўся ў Беларусі ці не адзіны пісака, што падахвоціўся запатрабаванае выканаць, — рэдактар “Мінскай праўды” I. Агееў. Ён напісаў і надрукаваў у сваёй газеце памянёны ўжо артыкул “Праклятая вышыня... Праклятая рота... Прыкры твор”. Ніхто з крытыкаўпрафесіяналаў на цэкаўскі трубны кліч не адгукнуўся. Рэдактару “ЛіМа” Нічыпару Пашкевічу было патэлефанавана, каб агееўскі опус перадрукаваў: маўляў, сваё “ЛіМ” не падрыхтаваў, дык хай дасць плошчу чужому. Пашкевіч быў цвёрдым арэшкам адгаварыўся. Перадрукавала тое “патрэбнае” “Звязда” — вядома, па загадзе.
Наступным годам выйшаў “Круглянскі мост” — адначасова ў “Полымі” і ў “Новом мпре”. Зноў у службах ідэалагічнага кантролю забурапеніла, а талака беларускіх крытыкаў як затаілася — ні слова асуджэння аповесці. Успрыняўшы гэта як дэманстратыўны палітычны сабатаж, Пілатовіч сам пазваніў у рэдакцыю “ЛіМа”. He жадаючы слухаць спробу новага галоўнага рэдактара газеты Л. Прокшы адкруціцца, загадаў перадрукаваць з “Літаратурнай газеты” езуіцкі артыкул Мацяшова “ Так что же пронзошло у Круглянского моста?”