Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Памятаю, стаяла перадвеснавое надвор’е, паганая пагода. Ішлі мы якойсьці занядбанай вуліцаю.
Быкаву не трэба было нічога занадта распавядаць. Крыху пажартавалі са жлобскага афіцыёзу. Ён збіраўся, здаецца, у Фінляндыю. I як гэта ў менскіх гутарках — гаварылі загадкамі, намёкамі, якія я не заўсёды разумеў, не жывучы пад саветамі. Вынес з таго вечара адну важную тэзу: беларуская мова і культура шкодзіць расейскім інтарэсам у Беларусі, таму так заядла зніштажаюць усенька беларускае. Ідэал палітыкі ў РБ — давесці да таго, каб сам народ не захацеў
13«
быць беларускім. “Мы, белоруссы, ведь те же русскне!”
Калі Рэспубліка Беларусь ёсць дзяржаваю рускіх, дык не мае яна сэнсу існавання, акрамя як адміністрацыйнае акругі.
Васіль Быкаў паспачуваў маёй сітуацыі беларускага пісьменніка ў Польшчы. Пішу на беларускай мове як творча аптымальнай мне, але скласці кніжку на ёй няпроста: перакладаюць маё палякі ахвотна ды ў бягучых тэмпах, затое тэксты арыгіналаў залежваюцца, пакрываюцца пылам. Паспачуваў пасвойму лагічна: думаеш — Беларусь нам тут маткаю? Яна ж не нацыянальная, рэштавіна СССР. Тут надалей будуюць “светлае заўтра”, замест салідна ўзяцца за працу. Абавязвае камуністычнае “чудо”, як “самые, самые” ва ўсіх адносінах, нават “самые умные в мнре”. Гэта ж, каб хоць дурнота. Ды не! Можна сказаць: нявылечная хвароба. Што чакае беларусаў? Доўгі застой, пасля якога яшчэ даўжэйшае выходжанне ў людзі. Поўная рэалізацыя прароцтва Янкі Купалы. Які народ, такая і ягоная ўлада. Рэдка здараецца ў гісторыі, каб улада рабіла больш, чымсьці вымушана. Пакуль існуе сякаятакая беларуская нацыя, ёсць надзея на лепшы лёс, няхай і праз пакаленне. Але, калі прападзе беларуская нацыя, а Беларусь пераўтворыцца ў расейскую правінцыю, дык яе лёс будзе лёсам правінцыі, заглухлай адміністрацыйнай акругі, высмактанай маскоўскім цэнтрам. Баюся, што так менавіта і збудзецца, Сакраце...
Так я пабачыўся з Ім апошні раз. Потым спрабаваў запрасіць Яго на еўрапейскі Беларускі Трыялог у Крынках, але Ён ужо быў хворы, аказалася, цяжка...
Крынкі, Беластоцкае ваяводцтва
Уладзімір МЕХАЎ
СВЕТЛАЯ ДУША
Публікаваць мемуары пра чалавека такога маштабу, як Васіль Быкаў — справа рызыкоўная, нават небяспечная для рэпутацыі таго, хто на гэта адважыўся.
Бо ў чытача можа з’явіцца адчуванне, што мемуарыст “прыхінаецца” да выдатнай асобы, у святле яе маштабнасці прыўзнімае і ўласную.
Пабойваюся гэтага, таму адразу агаворваюся. 3 Быкавым мне пашчасціла быць знаёмым без малога пяць дзесяткаў гадоў, недзе з сярэдзіны мінулага стагоддзя. Гродзенскі журналіст, празаікпачатковец, ён колькі разоў друкаваўся ў маладзёжнай газеце “Чырвоная змена” (на яе старонках на працягу, помню, бліз месяца давалася нават яго ранняя аповесць “Апошні баец”, якая ў кнігі ім не ўключалася), а я тады быў там загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва. Паколькі такім чынам былі мы даўнімі знаёмымі, стаўшы знакамітым, ён адгукаўся на мае просьбы, скажам, пра дыялог перад мікрафонам рэспубліканскага радыё, дзе я таксама досыць доўга папрацаваў, або пра інтэрв’ю для маскоўскай газеты, рэдакцыя якой папрасіла мяне аб гэтым. Mary прыгадаць і дастаткова стасункаў, не спрычыненых дзелавой патрэбай, — і быў ён заўсёды патаварыску шчыры, адкрыты.
Але сказаным я ні ў якім разе не запісваю сябе ў блізкія сябры Васіля Уладзіміравіча. Проста я адзін з тых, каму,
138
пашчасціла на знаёмства з ім.
За гэтыя ж нататкі бяруся таму, што магу (і хачу) дадаць да шматфарбавага, з любоўю напісанага партрэта, які вымалюецца з успамінаў пра яго многіх і многіх, штрыхіфакты, вядомыя мне больш, чым каму іншаму, а некаторыя — аднаму мне...
У калектыўнай кнізероздуму аб пісьменніку і чалавеку Васілю Быкаве, думаецца, да месца будзе і колькі старонак пра тое, як гідзіўся ён, чыстая, светлая душа, брыды антысемітызму.
У свой час шырокі рэзананс выклікала выяўленая ім высакародная пазіцыя ў абарону годнай памяці сусветна славутага Марка Шагала.
Добра памятаю і першы дазволены ўладамі 9 мая 1989 года мітынг на горасным пятачку — ён завецца мінчукамі Ямай, — дзе ў чорную пару гаспадарання ў горадзе гітлераўцаў закапаны пяць тысяч ахвяраў аднаго з люцейшых пагромаў у створаным акупантамі гета. Васіль Уладзіміравіч удзельнічаў у мітынгу. I звярнуўся да вялізнай грамады, што сабралася — яўрэяў і неяўрэяў, — з узрушаным словам з падмурка пастаўленага там помніка.
Калі цяжкая вестка аб смерці Васіля Быкава засмуціла свет, у газете “Московскне новостн” выступіў сябра і аднадумец Быкава Рыгор Бакланаў. Ён працытаваў фрагмент пісьма, прысланага яму з Германіі, — Васіль Уладзіміравіч жыў там, падалей ад бруду, выліванага на яго ў Мінску прэсай і тэлебачаннем, якія абзывалі яго “літаратурным паліцаем”. Дык вось у пісьме гаварылася: “Я здесь взял в бнблнотеке “Наш современннк”, который не держал в руках лет 15, н прншел в ужас. Он отброснл меня, наверное, в пегцерный век. Сколько там гнева м ненавнстн, сколько яда. Н все того же свойства — нзоіцренного антпсемнтнзма”.
Але звярнуўся, як і наважыўся, да таго, пра што, апроч мяне, ніхто расказаць не можа.
Пры чарговым усплёску ў савецкай імперыі — у брэжнеўскую часіну — дзяржаўнага антысемітызму адпаведным чынам настроеныя рамеснікі пяра (а такіх сярод літаратурнай браціі, на жаль, хапае), спешна панапяклі запатрабаванай “прадукцыі”. Часопіс “Полымя” ў 1966 годзе змясціў празаічную рэч байкара Уладзіміра Корбана “Сёстры”. Ужо не памятаю ўсіх паваротаў няхітрага сюжэціка, але сэнс быў найпросты: асцерагайцеся, людзі, яўрэяў, не злучайце з імі лёсу, беларускія жанчыны, бо
13!
ўсе яны нячысцікі, прайдзісветы, нягоднікі, хоць выглядаюць, бывае, прыстойнымі і сімпатычнымі.
Здавалася б, ну што ад паскудства калаціцца? Сказаць тое, ад чаго палала галава, у друку мне ніхто не дазволіў бы. Пратэставаць заявай у ЦК, у сакратарыят Саюза пісьменнікаў не мела сэнсу. I ў стане абражанасці, абурэння, бездапаможнасці я налісаў у Гродна Васілю Быкаву і Аляксею Карпюку, пісьменнікам, што там тады жылі. Абодвух высока цаніў, абодвух ведаў, як чыстых, прынцыповых, у вышэйшай ступені прыстойных людзей.
Праз некалькі тыдняў атрымаў ад Быкава адказ:
“Валодзя, дарагі сябра, добры даень!
Ад сваіх уласных спраў і клопату ўсё не меў часу зрабіць тое, што павінен быў для цябе. Толькі ўчора прачытаў тую паскудную пісаніну Корбана і першае, што хочацца сказаць табе: плюнь і разатры. Антысеміцкі закід там, вядома, у наяўнасці, але зроблена усё гэта так бездапаможна ў літаратурных адносінах, так непераканаўча і пагазетнаму, што шкада робіцца нерваў хлопцаў харошых, якія зза гэтага перажываюць. Я не разумею, дзеля чаго “Полымя” друкавала гэта. Што яго ў гэтай бязглуздзіцы прывабіла? He думаю, каб М. Танк (Максім Танк быў тады галоўным рэдактарам “Полымя” — У. М.) свядома спакусіўся гэтай антысеміцкай эстападай, відаць, не падумаў, а хтоколечы, магчыма, і рады быў. Гэтага не бракуе пакуль што ў наш час.
Вось такая мая думка, яе падзяляе і Аляксей. Праўда, пры выпадку дзенебудзь аб усім гэтым варта пагаварыць. Але не дужа хвалюючыся. Для вялікага хвалявання падстаў яшчэ будзе багата.
Твой Васіль.”
Неўзабаве на Быкава абрынулася анафема за аповесць “Мёртвым не баліць”. I чытаючы крытычныя артыкулы, што мелі форму пракурорскіх абвінавачанняў, я прыгадваў з пісьма: “Для вялікага хвалявання падстаў яшчэ будзе багата”.
Яшчэ адно, вартае, памойму, успаміну.
Быкаў любіў, адчуваў, тонка разумеў выяўленчае мастацтва. 3 малалецтва меў да гатага віду творчасці здольнасці, юнаком марыў стаць мастаком. Быў прыняты у Віцебскае мастацкае вучылішча, ды правучыўся нядоўга: навучэнцам перасталі выплочваць стыпендыю, а бацькам Васіля, калгаснікам, утрымліваць сынастудэнта было не пад сілу. Аднак на жыццё ён застаўся адмысловым рысавальшчыкам. Гартаючы
I 10
выдадзеную нядаўна Рыгорам Барадуліным кніжачку “Лісты ў Хельсінкі”, дзе сабраны ягоныя вершаваныя пісьмы ў Фінляндыю другу і брату свайму Васілю (там ён колькі часу жыў перад Германіяй), я спыняў увагу і на малюнках, якімі Быкаў адказваў паэту, кожны раз радуючыся іхняй дасціпнасці і майстэрскасці.
Дык вось, у студзені 1979 года Васіль Уладзіміравіч выступіў у маскоўскіх “Нзвестнях” і ў тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” з артыкулам аб серыі карцін Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, што зкспанавалася тады ў Мінску ў Палацы мастацтва. Артыкул быў напісаны і Быкавымпісьменнікам, і Быкавыммастаком. Адзін прафесійным вокам бачыў высокія вартасці выяўленчых сродкаў жывапісца, багацце ягонай палітры, смеласць пэндзля, другі адзначаў значнасць і пранізлівасць сюжэтаў палотнаў, адбітак перажытага колісь самім стваральнікам, вязнем фашысцкіх канцлагераў у гады Айчыннай вайны. У сувязі з артыкулам у мяне адбылася з аўтарам незабыўная размова.
Адно з палотнаў серыі — “Летні тэатр” — выклікала абурэнне яўрэйскага насельніцтва Мінска. Напісаныя на карціне былі бульдозер са злавесным святлом фараў, што спіхвае ў яму чалавечыя трупы, і двое жывых — скручаны ў д’ябальскім смеху лагерны кат і зняволены са спалоханапрыслужніцкай грымасай падкрэслена яўрэйскай знешнасці і жоўтай лагернай мецінай на паласатай робе. Хацеў гэтага ці не мастак, але намаляванае ўспрымалася многімі як ілюстрацыя думкі, нібыта яўрэі ў нацысцкіх лагерах былі прыслужнікамі ў катаў, саўдзельнікамі злачынстваў. Тым больш, што ў некаторых газетных артыкулах аб выстаўцы гаварылася пра персанажаў “Летняга тэатра” як пра ката і памагатага.
Я вёў тады на радыё цыкл перадач “Сустрэчы ў радыёстудыі” — гутаркі перад мікрафонам з дзеячамі літаратуры і мастацтва. Кіруючыся жаданнем даць магчымасць шматмільённай аўдыторыі пачуць тлумачэнне самім Савіцкім зместу скандальнага палатна, я запрасіў Міхаіла Андрэевіча на такую гутарку. Было ім сказана наступнае (цытую па сваёй кнізе “Сустрэчы ў радыёстудыі”, у якой апублікаваны падкарочаныя тэксты часткі гутарак цыкла — перад публікацыяй кожны суразмоўнік свае пакладзеныя на паперу адказы на мае пытанні візіраваў): ‘Тэта карціна таксама аб фашысцкім “новым парадку”. Для назвы я скарыстаў тэрмін з эсэсаўскага жаргону. “Летнім тэатрам”
141
лагерная адміністрацыя называла яму, у якой спальваліся людзі, загубленыя газам.