Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Але і хэўра савецкіх вайскоўцаў са сваімі галоднымі кланамі таксама выбрала Гродна. I вяскаўня “самаедаў” палезла ў горад на пасады і кватэры. Мясцовыя палякі і габрэі, каго не выбілі і не вывезлі, схаваліся хто куды, перапісаліся паціху на рускіх. Тут вайна не скончылася, набыла іншую форму з застарэлай прагай ахвярнай крыві. Быкаў ім падыходзіў на ахвяру. Але ён быў салдатам і ўступіў з імі ў бой да канца — і перамогай былі ўсе яго кнігі, якія зацікавілі вялікі свет.
Чым болей яго друкавалі, чым болей аб ім пісалі ў Маскве, у Еўропе, тым цяжэй прыходзілася мясцовай партыйнай і ваяцкай хеўры. Быкаў ім быў ужо не па зубах. Што яны маглі, дык гэта выбіць вакно, пазваніць і сказаць гадасць, падскочыць знячэўку на вуліцы.
Пасля з’езда пісьменнікаў, калі Быкаў і Карпюк мелі надта вострыя выступленні, папрасілі, каб я схадзіла да сакратара абкама даведацца, ці пра іх выступленні ўжо данеслі. Я схадзіла. Сакратар сыграў ролю клапатлівага бацькі, сказаў, каб не хваляваліся, усё добра, няхай спакойна застаюцца пры
130
сваіх жонках. Тыя выступленні потым абмяркоўвалі на актывах, асуджалі аўтараў, а Карпюк іх распаўсюджаваў як самвыдат.
Быкаў вырастаў з нашага горада, як падлетак вырастае з адзення. Ён ужо рэдка бываў дома. Асабліва, калі па яго аповесцях пачалі здымаць фільмы. Яму не падабаліся сцэнары і здымкі, але разумеў, што трэба ісці на кампраміс з сабой, каб паладзіць з рэжысёрам.
У Маскве ён быў больш на месцы, чым у Гродне. Акопная проза таксама патрабуе “ротаў” і “батальёнаў”. У яго батальёне былі Твардоўскі, Бакланаў, Бондараў, Ананьеў... Аднойчы падараваў мне фота Салжаніцына — сам яго сфатаграфаваў. У замежных паездках з маскоўскімі калегамі таксама знаходзіў роўных сабе пісьменнікаў сусветнай хвалі.
Ён вырастаў і з Беларусі. Гродна для яго рабілася нейкім дачным участкам, куды прыяджалі перакладчыкі, калегі адусюль. Калі гэта быў Макаёнак, то яны запрашалі і мяне павячэраць. Калі Быкаў вяртаўся ў Гродна, званіў мне, і мы сустракаліся на левым беразе Нёмана каля помніка Гарнавых, які на тым месцы загінуў у 1939 г. Калі мы выходзілі па званку адначасна, нашы дарогі сходзіліся ў гэтым месцы.
Левы бераг Нёмана быў дзікім, там зручна было ціха размаўляць. У сярэдзіне 70х надта ўжо збіралі тэчкі пра такіх літаратараў, як Быкаў. Ён паўтараў не раз, што за яго прыватным жыццём сочаць у замочную шчыліну. Ён апавядаў пра маскоўскія падзеі, пра высылкі, псіхушкі.
У той час ЦК практыкавала лісты ў асуджэнне пэўных вялікіх людзей. Быкава пэцкалі гэтымі лістамі, паведамляючы па тэлнфоне, што будзе і ягоны подпіс пад лістом. Алесь Адамовіч паўжартам казаў, што Быкаў не баіцца ні ЦК, ні крытыкі, а баіцца Дануты. Але я не спытала ні разу ў яго пра тыя ганебныя подпісы. Мне было лягчэй. Я ж не мела такой славы і ігнаравала партыйных і школьных начальніц, не думаючы пра вынікі. Мусіць, гэта крыху бянтэжыла майго літаратурнага настаўніка, які сам заклаў у маю свядомасць “праграму”, а пасля пра гэта забыўся.
Тэмпы яго літаратурнага ўзыходжання былі надта крутыя, але ён не хаваў ні ад каго сваёй працавітасці, прафесійнасці, даваў усім добры прыклад...
Што было б, каб у нас ён не з’явіўся? Сцэнары жыцця пі
131
ша Бог. Але Быкаў з’явіўся, адбыўся. Ён збіраў вольны вецер і прыцягваў у нашы правінцыйныя скразнякі. Быў прыгожым святам, дзеля якога хацелася выйсці ў горад і яго там сустрэць.
Доўгую дарогу ў літаратуру ён спланаваў і прайшоў сам. Нобелеўскую прэмію мусіць, у той жыццёвы праект не заклаў, улічваючы, што жыве не ў вольным грамадстве, не ў суверэннай дзяржаве.
Каб беларусы былі на ўзроўні сваіх суседзяў, Быкаў мог бы быць першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Ён прыехаў паміраць у Мінск, бо верыў у будучыню Беларусі. Народ праводзіў яго ў прытулак вечных сноў, а ён з труны, як Купалаў ганец з паэмы “На куццю”, “відзеў, што яны ўсе жывы... Аддайце славу нашу нам! Іх вусны бледныя шапталі”...
Суправаджалі яго да Бога святары абодвух каталіцкіх абрадаў — гэта прароцтва будучай рэлігіі ўваскрэслай Беларусі.
У Гродне расце дуб, пасаджаны Васілём Быкавым, які аберагаюць ягоныя ўнукі, яго жывая кроў. Няхай прадаўжаецца іх род, і дае свету новых геніяў, яднае Беларусь...
г. Гродна
Уладзімір ДАМАШЭВІЧ
ЯГО ВЯЛІКАЕ
ЦЯРНЕННЕ
Кожны пісьменнік прыходзіць у літаратуру пасвойму: сваёю дарогай, сваім крокам. Адзін раней гадамі, другі пазней. Але важна тое, што ён з сабою нясе, ці ёсць у яго за душою тое, што зробіць з яго вядомага ці менш вядомага, прарока ці імітатара. Бязумоўна, кожны хоча сказаць сваё слова, праспяваць, як тая птушка, сваю, адзіную песню, якая не падобная да ўсіх іншых. А вось як гэта атрымаецца, ведаць будзе толькі пасля, цягам доўгіх гадоў. Асабліва гэта датычыць празаікаў.
He так ужо і важна, колькі чалавек меў гадоў, калі выдаў першую кніжку. Важна тое, якая яна, што яна сказала чытачу. Памятаю, як была сустрэта першая кніжка Васіля Быкава “Жураўліны крык”, рэдактарам якой у Дзяржвыдавецтве БССР мне выпала быць. Адны віталі яе выхад, і такіх была пераважная большасць, а некаторыя крывіліся і казалі, што такой вайны, як паказвае Быкаў, яны не бачылі.
Дык мо ў гэтым і была галоўная заслуга маладога пісьменніка, што ён паказаў (і потым паказваў!) вайну так, як ніхто іншы ў нашай літаратуры?
Васіль Быкаў прыйшоў у літаратуру не навічком, у яго
амаль не было “школьнага перыяду”ў творчасці. Пасля некалькіх апавяданняў ён адразу даў зусім спелую і вынашаную аповесць “Жураўліны крык”. У той час — гэта былі гады хрушчоўскай “адлігі” — ужо можна было сказаць смелае слова і не баяцца, што табе адразу заткнуць рот ці павесяць на цябе ярлык ачарніцеля ці антысаветчыка. Хоць і не ўсе былі гатовы слухаць новае, адметнае, бо прывыклі да таго, што здавалася непарушным і вечным, чаго нельга было чапаць, а тым больш — крытыкаваць.
А тут прыходзіць нейкі малады былы афіцэр і паказвае такое, да чаго мы зусім не прывыклі. Літаратурны крытык Васіль Бурносаў, пра якога хадзіла калючая эпіграма, што “для даносаў і разносаў ёсць у нас Васіль Бурносаў” у закрытай выдавецкай рэцэнзіі адразу насцярожана прыняў расстаноўку сіл у аповесці. Яму асабліва не спадабаўся вобраз Пшанічнага, таго, што потым, у канцы падзей, ідзе здавацца да немцаў, бо лічыць, што яму няма за што паміраць. I наогул, усе “насельнікі” аповесці — нейкія не такія, да якіх ён прывык і якіх хацеў бы бачыць. Гэта — маўклівы, упарты старшына Карпенка, камандзір групы, смелы і вясёлы радавы Свіст, былы зэк, мамчын сынок і тонкая костка Аўсееў, які хоча ратавацца ўцёкамі і гіне ад сваіх, нейкі задумены, ахінуты ў свае развагі пра старажытнае мастацтва студэнт Фішар, які ахвяруе жыццём, каб папярэдзіць сяброў аб небяспецы, малады, яшчэ зусім не абстраляны баец Глечык, той жа пакрыўджаны уладаю Пшанічны, сын раскулачанага бацькі, — уся гэтая купка байцоў пакінута камбатам на пераездзе для таго, каб даць мажлівасць адарвацца сваім ад праціўніка і хоць на трохі стрымаць яго. Яны ўсе ведаюць, што выпала на іх долю, але загад ёсць загад, яго трэба выконваць.
Паразважаўшы над гэтым “зборышчам” зусім не гераічных, на яго погляд, людзей, рэцэнзент напісаў, што аповесць трэба дапрацаваць, адкінуўшы ўсё тое, што не характэрнае для савецкага чалавека, абаронцы свае айчыны.
Загадчык рэдакцыі прозьгі паэзіі Мікола Татур, каб выратаваць аповесць, аддаў рукапіс на рэцэнзію ўжо вядомаму і прызнанаму празаіку Янку Брылю, які высока ацаніў твор маладога пісьменніка, тым самым выратаваў кнігу і мяне як рэдактара ад яшчэ аднаго “разносу”...
Цяпер, праз гэтулькі гадоў, лёгка гаварыць пра тое, як
121
усё рабілася, як ішло — часам з рыпам і са скрыпам — да свайго станоўчага завяршэння, а тады гэта каштавала шмат нерваў.
Незвычайны па сваім мастацкім гучанні твор з насцярогаю быў сустрэты і ў цэнзуры. Што рэдка бывала, мяне, рэдактара кнігі, і загадчыка рэдакцыі выклікаў да сябе ў галоўліт Зіновій Зарэцкі, які вёў тады мастацкую літаратуру, чалавек разумны і даволі памяркоўны, з якім можна было гаварыць і нават спрацацца.
Як я памятаю, гутарка была даволі мірная, але доўгая, мы з Татурам абаранялі свой пункт погляду на герояў аповесці, Зарэцкі з групай цэнзараў, якія таксама чыталі аповесць, выказваў свае адносіны да рэчы, не патрабуючы, аднак, нейкай там дапрацоўкі, як першы рацэнзент, але нацэльваючы нас на тое, што гэты аўтар — неардынарны, не падобны да тых, каго мы ўсе чыталі, што добра, аднак... ён ідзе па вастрыі нажа, ён на грані таго, што можна, а што не, і калі ён і далей будзе пісаць у такім ключы, то яго чакаюць немалыя цяжкасці. Як потым аказалася, ён як у ваду глядзеў: аповесці Васіля Быкава ўвесь час ішлі цяжка — як у часопісах, у выдавецтве, так і ў цэнзуры, — заўсёды трэба было нешта абсякаць, згладжваць, мяняць акцэнты, на што аўтар не заўсёды згаджаўся. Але першая аповесць “Жураўліны крык”, якая дала назву ўсёй кніжцы (там былі і апавяданні) выйшла без купюраў і ўмяшанняў цэнзуры, недзе толькі ў адным месцы ўставілі слова, што кашу трэба пакінуць і Фішару, які быў у сакрэце.
He ведаю, для чаго тады нас выклікаў Зіновій Зарэцкі, але відаць, каб запісаць у сваім кандуіце, якія былі ў цэнзараў, што ён правёў “растлумачальную гутарку” з прадстаўнікамі выдавецтва, каб яны былі больш пільныя і не прапусцілі крамолы, якая пагражала ад новага, яшчэ невядомага аўтара. Што гутарка была не з аўтарам, а з выдавецкімі работнікамі, па тым часе можна зразумець: аўтар можа пісаць што хоча, а выдаваць можна тое, што можна, што праходзіць праз цесныя рамкі дазволенага.
Трэба сказаць, што ў “Жураўлінага крыку” была папярэдніца — аповесць “Апошні баец”, якая друкавалася ў “Чырвонай змене”. Аўтар, можа, больш, чым чытач, застаўся ёю незадаволены, і з рукапісу, які ён даваў у выдавецтва, забраў яе сам і даў новую — “Жураўліны крык”. Потым, праз год
125
ці два пасля выхаду кніжкі, мяне папрасіла Вера Палтаран з часопіса “Маладосць” напісаць нешта пра Васіля Быкава, пра яго першыя аповесці. Падумаўшы, я згадзіўся і напісаў невялікі артыкул пад назвай “Чалавек у пекле вайны”, дзе даў кароткае параўнанне. Тут не трэба было быць вялікім знаўцам літаратурнага жанру, каб гэта ўбачыць, хоць і аповесць “Апошні баец” не была бяздарнай. Артыкул мой быў надрукаваны, і Васіль Быкаў потым мяне дзякаваў за яго, тым больш, што ён ведаў, як я сустракаў яго другую аповесць у выдавецтве як рэдактар.