Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Але гэта міне іншым. Час не стаіць на месцы. Праз два гады Быкаў прынёс у выдавецтва адразу дзве аповесці: “Трэцяя ракета” і “Здрада”. Я зноў быў іх рэдактарам. Як ні дзіўна, яны прашлі спакойна, без вялікага шуму, і мне не запомніўся нават рэцэнзент, які рабіў выдавецкую рэцэнзію, не памятаю таксама, ці былі якія заўвагі ў галоўліце. Здаецца, каб былі, я гэтага не забыў бы, у мяне памяць эмацыянальная — што мяне ўразіць, тое я добра запомню.
Аповесці прайшлі гладка, то быў 1962 год, яшчэ не скончылася хрушчоўская “адліга”. Яны мелі вялікі поспех у чытача, атрымалі высокую ацэнку крытыкі.
Аднак не ўсе аднолькава сустракалі новы талент. Некаторым не падабалася, што знайшоўся нейкі новы знаўца вайны, які піша пра яе больш жыва і цікава, чым яны. Ды з такімі дэталямі, з такімі падрабязаннасцямі, што такога не прыдумаеш, гэта ўсё трэба было бачыць, перажыць. Факт, што TaKi празаік забярэ сабе ўсіх чытачоў: хто стане чытаць іх, што паказваюць вайну па метаду сацрэалізму, калі адзін савецкі баец ці нават дзедпартызан знішчае немцаў дзесяткамі з лёгкасцю невераемнай! А ў Быкава вунь колькі ахвяр, колькі крыві. Вось гэта яго слабае месца, у якое і трэба біць! I білі — з усіх ствалоў і усіх калібраў...
... Узяў з кніжнай паліцы аповесці “Трэцяя ракета” і “Здрада”, прачытаў даравальны надпіс, усміхнуўся сам сабе: надта неадпаведную ацэнку дае ён маёй персоне, таму і не хачу яе тут прыводзіць. Дата — 9.05.1962 год. Дзень Перамогі, які мужна і цяжка набліжаў і малады артэлерыст Васіль Быкаў. Прайшло з таго часу сорак пяць гадоў! Паўстагодзя доўжыўся творчы шлях Васіля Быкава. Больш дзесятка аповесцяў, раман, прыпавесці — новы жанр для яго, а ў пэўным сенсе і для нашай
126
літаратуры, некалькі кінасцэнарыяў — вось няпэўны пералік таго, што выйшла зпад пяра вялікага майстра.
Гартаю старонкі кнігі, учытваюся і непрыкметна для сабе апыняюся ў палоне яго таленту. Чытаецца так, нібы таго, некалішняга чытаннярэдагавання і не было. Якія жудасныя малюнкі вайны падае аўтар, якія трагедыі асобных людзей, што потым перарастуць у трагедыю ўсяго народа! I ўсё гэта нібы спісана з натуры, нібы пісьменнік не ўзнаўляў матэрыял з памяці, стаяў і пісаў, азіраючы поле бою, дзе гарматасаракапятка вяла дуэль з нямецкімі танкамі, апісваў, як паступова гінулі людзі, што абслугоўвалі гармату: яе камандзір Жаўтых, наводчык — якут Папоў, байцы Лук’янаў, Крывёнак, потым саінструктар Люся; яшчэ два выпадковыя чалавекі — паранены салдат Панасюк, што памірае ад страты крыві, і абгарэлы, аслеплы нямецкі танкіст з падбітага танка, яшчэ адзін немец, што крычаў “гэндэ гох”, забіты з ракетніцы, і апошні — Лёшка Задарожны, баец з гарматнага разліку, што праўдамі і няпраўдамі ўхіляўся ад бою, ад разгрому, і хацеў уцячы, але і яго не абмінула апошняя, трэцяя ракета, выпушчаная апошнім абаронцам пазіцыі — Лазняком...
Так, тут прыдуманага мала, ці нават зусім няма, тое, што апісана, немагчыма прыдумаць, гэта трэба бачыць, трэба перажыць. Вось як апісана смерць камандзіра гарматы Жаўтыха: “На каленях я падскокваю да яго — ззаду глушыць стрэл, гармата, бы жывая, жахліва тузаецца, у спіну балюча б’е гільза. Я хапаю камандзіра за плячо, ён спаўзае са станіны на дол, і струмень цёплай крыві аднекуль з шыі пырскае мне ў твар, высокім дробным фантанам абдае нерухомую Лёшкаву спіну. Я прыпадаю да зямлі, намацваю і заціскаю пад расшпіленым Жаўтыховым каўняром невялічкую ранку, але ўсё роўна б’е і апырсквае ўсё навокал. Збялелыя павекі Жаўтыха няўцямна торгаюцца, погляд у вачавідкі тухне, і зрэнкі закотваюцца ўніз. Ён не пазнае мяне”...
Мне здаецца, каб Васіль Быкаў маляваў карціну бою пэндзлем, ён і дзесятай долі не перадаў бы таго зрокавага і псіхалагічнага руху, які ён перадаў, малюючы словам, бо толькі словамі можна перадаць і ахапіць тую шырокую панараму, якую ён нам паказвае, і неймавернае фізічнае і псіхалагічнае напружанне, якое адчуваюць яго героі ў цяжкія хвіліны бою.
Яго карціна перадала б нейкі адзін момант гэтага бою, a
121
Васіль Быкаў стварае як бы цэлую доўгую стужку, як у кіно, падзей, якія проста самі просяцца перайсці на мову кінематографа. Хоць гэта і цяжка было б зрабіць, але атрымаўся б сапраўдны фільм жахаў — не прыдуманых, а рэальных, у якіх давялося пабыць пісьменніку і яго героям.
Васіль Быкаў як мастак, скульптар, меў вельмі пільнае вока, ён бачыў тое, што не мог бачыць звычайны чалавек, — ён усё гэта запамінаў, і таму потым, праз гады, яму ўдалося аднавіць, узнавіць бачанае з вялікай дакладнасцю, каб мы маглі ўбачыць тыя жахі вайны на свае вочы. Каб гэтыя жахі пабачылі новыя пакаленні, якія не ведаюць вайны, але каб яны зразумелі, што такое гэтая так званая героіка вайны, якую ад пісьменніка патрабавалі афіцыёзныя крытыкі. “Вось вам героіка, — кажа сваімі творамі Васіль Быкаў. — Палюбуйцеся, больш бачыць яе вам не захочацца”...
Дзіўныя думкі прыходзілі мне ў галаву, калі я чытаў аповесць больш як праз сорак гадоў. Тады яна чыталася як звычайны мастацкі твор маладога празаіка, які шмат перажыў, шмат бачыў і ведае, таленавітага, але не сказаць каб геніяльнага. Проста яму шмат дасталося ад жыцця — вось ён і дае такі рэальны малюнак, ад якога часам варушацца валасы на галаве. Але гэта, так бы мовіць, у рамках магчымага...
А сёння я гляджу на гэтую рэч зусім іначай, зусім другімі вачамі. Яна, мне так здаецца, вызначае магістральную лінію творчасці пісьменніка: пісаць так, як было, пісаць праўду! За гэта ён будзе біты — ад першага да апошняга радка сваіх твораў, ад першай да апошняй сваёй аповесці. Я са свае адносна невялікае літаратурнае практыкі даўно зразумеў, што калі пісаць так, як было ў жыцці, дык выходзіць “антысаветчына”. Чамусьці нашы ахоўнікі рэжыму праўду лічылі крамолай, хоць сам “правадыр усіх працоўных” заклікаў тагачасных пісьменнікаў пісаць праўду. На словах было адно, а на справе праўды баяліся, як агню, і прымалі адпаведныя меры: не друкаваць, скарачаць, вырэзваць крамольныя мясціны. На тое і была строгая цэнзурра, якой не магла абмінуць ні адна кніжка.
Хто быў вінаваты ва ўсіх нашых бедах пачатку вайны ды і потым, у канцы? Канечне ж, немцы, гітлераўцы, акупанты, якія вераломна, нечакана напалі на Савецкі Саюз, парваўшы дагавор аб ненападзе і г. д.
Але тады нават дзецям было ясна, што Гітлер — ніякі не
128
саюзнік Сталіну, што гэта ворагі. А Сталін гатоў быў абдымацца з ім. Чаму ён не верыў сваім разведчыкам, якія дакладвалі, што немцы збіраюцца напасці на нас 22 чэрвеня? Чаму ён верыў толькі ў сваю інтуіцыю, якая яго моцна падвяла? Чаму гітлераўцы мелі велізарны поспех у першы і другі год вайны? Ды таму, што ў нас не было сапраўдных камандзірскіх кадраў. Сорак чатыры тысячы камандзіраў было знішчана.
Чаму за першыя паўгодагод вайны немцы захапілі ў палон больш за шэсць мільёнаў нашых байцоў і камандзіраў? Ды таму, што яны не ўмелі ваяваць, а нярэдка і не хацелі ваяваць. За што, за каго? За дэспата Сталіна, за калгасы, за турмы і лагеры?..
Але потым пагнлядзелі, што Гітлер не лепшы за Сталіна, ніякай свабоды ён не нясе, толькі прыгнёт і смерць — і пачалі ваяваць так, як належыць, да апошняга патрона, да апошняга дыхання...
Ці ж не ўсё гэта мы прачытваем у аповесцях Васіля Быкава? Ці не на ўсе гэтыя балючыя пытанні ён дае нам адказ, калі не прамы, дык ускосны, пафіласофску мудра і заглыблена?.. Вось чаму афіцыйная крытыка не любіла твораў Васіля Быкава: ён паказваў нашы балячкі, нашы промахі, наша няўменне камандаваць, імкненне перамагаць не ўменнем, а колькасцю пакладзеных жыццяў.
Уся наша савецкая гісторыя нібы пазначана “Знакам бяды” — скажа пазней Васіль Быкаў сваёй аповесцю.
I зноў — як ні дзіўна! — ён усёй сваёй творчасцю не аслабляў пазіцый савецкага ладу, ягоныя героі паміралі за гэты лад, ішлі на смерць з горда ўзнятаю галавой. А Быкава вінавацілі ў антысаветызме, у дэгераізацыі подзвігу савецкага салдата, у ачарненні савецкай улады... Вось што значыць сляпая тэндэнцыя: ён піша не так, як нам трэба! А трэба, каб мы ўвесь час выглядалі разумнымі, умелымі, каб не нас білі, а мы білі ворага, ды так, што ён проста не памятаў, як апынуўся пад Масквою і на Волзе, а потым драпаў аж да самага Берліна. Вось так, груба і спрошчана, можна ахарактарызаваць адносіны нашай улады да свайго лепшага сына, гордасці беларускай літаратуры — Васіля Быкава.
Так, ён быў “нефарматны”, яго нельга было ўкласці ў схему, тым больш — у кішэню, якая б яна вялікая не была. Ён быў
12»
волат, а яго хацелі бачыць карлікам, слугою на пабягушках. Гэта быў чалавек вялікага розуму і шчырага сэрца, які аддаў усяго сябе свайму беларускаму народу. Каб не яго вялікае цярпенне, ён не зрабіў бы і паловы таго, што ён зрабіў, кінуў бы ўсё і паехаў за мяжу — не лячыцца, а жыць і працаваць там. Але ён хацеў жыць са сваім народам, які ён бязмежна любіў, хацеў зрабіць для яго як мага больш — каб ён быў адукаваны, каб умеў адрозніць праўду ад крыўды, чужое ад свайго, чорнае ад белага. Каб ён быў горды, не згінаўся перад дужэйшымі, адчуваў сябе гаспадаром на сваёй зямлі і ва ўласным доме. Каб любіў і абараняў сваё — сваю свабоду і матчыну мову. Каб быў патрыётам свайго краю.
Сам Васіль Быкаў быў вялікім пісьменнікам, вялікім чалавекам, вялікім патрыётам. Такім ён і застанецца на наступныя стагоддзі.
г. Мінск
5 Зак 1229
Сакрат ЯНОВІЧ
ЗНАЁМСТВА Ў
ТУЮ ЭПОХУ
Успамінаючы знаёмства з Васілём Быкавым не хочацца сёння верыць, як дзіўна яно пачыналася.
Ужо назаўтра пасля майго вяртання з БССР з’явіўся ў маёй беластоцкай кватэры афіцэр польскай Службы Бяспекі у цывільным з ветлівымі роспытамі, даючы зразумець, што выконвае ён просьбу дружалюбнага КДБ. Справа ў тым, што мяне як грамадзяніна Польскай Народнай Рэспублікі не маглі ў Гродне цягаць на допыты. Польскі афіцэр рабіў уражанне, што не даспадобы яму атрыманае заданне... Саветаў недалюблівалі і “чырвоныя палякі”, трактуючы іх як нявыхаваных хамаў...
I так — усё пачалося ад наведання Ларысай Геніюш свайго сына Юркі ў Беластоку (ён тут працаваў лекарам), Яна прывезла з сабою стэнаграмы выступаў Васіля Быкава і Аляксея Карпюка ў час пісьменніцкага з’езду (у 1966 г.). Прамова Быкава падалася даволі агульная і не так цікавая, як Карпюка. Запамятаўся настрой застольнае гутаркі ў нас з шаноўнай госцяй, надта эмацыйнай. У тэксце Быкава я адчуў менталітэтную іншасць, нейкую насцярогу. He выклікаў ён ува