• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    праспекце аж да Усходніх могілак. Дзякуй Богу за тое, што абразуміў некага не даваць каманды АМАПу...
    “3 даўняй, гродзенскай прыязнасцю...” Перачытваю ягоныя аўтографы на іншых падораных ім кнігах, і нават сам дзіўлюся: усе яны — і кароткія, і разгорнутыя, наколькі дазваляла вольная плошча фарцтытульнага ліста, зробленыя ў Мінску, маюць спасылкі на “незабыўную Гародню, дзе пачыналася наша сяброўства”, “святую і пакутную Гродзеншчыну, дзе напісалася амаль усё”, што ўвайшло ў ягоны чатырохтомнік, і ва ўсіх — спасылка на гродзенскае зямляцтва. Цяжка сказаць, якім ён больш быў — вушацкім ці гарадзенскім. У рэшце рэшт гэта не мае істотнага значэння: ён быў Вялікім Беларусам...'
    г. Мінск.
    Леанід ШЧАМЯЛЁЎ
    НЕПРЫГЛОДЖАНЫ, НЕПАУТОРНЫ
    Спякотным летнім днём 1974 года я з жонкай прыехаў у Гродна, каб сустрэцца з пісьменнікам Васілём Быкавым. Звязана гэта было з задумай напісаць трайны партрэт сучаснікаў”служыцеляў муз”, ужо добра вядомых не толькі ў Беларусі. Для яго я выбраў мастака Міхаіла Савіцкага, кампазітара Ігара Лучанка і празаіка Васіля Быкава. I вырашыў пачынаць з Быкава. Ён мне чамусьці здаваўся “галоўнай” асобай, і верылася, што блізкае знаёмства з ім дапаможа знайсці “ключык” для карціны.
    I вось у цеснаваты нумар гатэлю пастукаўся спакойны, сярэдняга росту, з трошкі насцярожаным позіркам, праставалосы Васіль Уладзіміравіч. Ягоная годная, някідкая сялянская пастава не зусім супала з маім уяўленнем аб аўтары любімых, надзіва дакладных па дэталях ваеннага побыту кніг. Аказаўся ён вельмі “звычайным” і беларускім, без прыкмет сваёй значнасці і вядомасці. Можа, таму першыя хвіліны нашага знаёмства былі залішне афіцыйнымі і стрыманымі. Але паступова “дыстанцыя” паміж намі пачынала скарачацца — і таму, што ў нас была агульная франтавая маладосць, і таму, што мы
    10
    былі землякамі (ён — ушацкі, я — віцебскі), і таму, што мы былі цікавыя адзін аднаму сваёй творчасцю.
    Я адразу ж узяўся за працу, стараючыся зафіксаваць першае візуальнае ўражанне, бо яно, як кажуць, часта бывае самым дакладным. Найбольш мне хацелася “схапіць” ягоныя спакойныя, засяроджаныя вочы і неахайна насунутыя на лоб пасмы мяккіх русых валасоў. He прымушаючы Васіля Уладзіміравіча, які, дарэчы, выглядаў значна маладзейшым за свой узрост,<сядзець нерухома, у адной позе, даючы яму магчымасць вольна рэагаваць на нашу гутарку, я патроху выпытваў факты ягонай біяграфіі.
    Аказалася, што нашы баявыя дарогі за ўсю Вялікую Айчынную вайну так і не сыйшліся нідзе, бо я ваяваў на Беларускіх франтах, а ён — на Украінскіх. Аднак ён уразіў мяне выдатным веданнем усёй панарамы ваенных дзеянняў. Ён дакладна называў, якія арміі былі злева, якія — справа пры правядзенні тых ці іншых аперацый, у якіх удзельнічала і мая дывізія. Ён пералічваў мне нямецкія часці, якія супроцьстаялі нам у час баёў. А асабліва мяне ўзрушыла, як добра ён памятаў сваіх падначаленых, як цёпла рясказваў пра іх, часцей за ўсё намнога старэйшых за яго гадамі. На фронце мы былі з ім прыкладна ў адным званні, на аднолькавых камандзірскіх пасадах (ён — у артылерыі, я — у кавалерыі), але я не ведаў і не памятаў пра сваіх пабрацімаў столькі, як ён. Гэта яшчэ больш напоўніла мяне павагай да яго. Хаця, калі ўсур’ёз задумацца, іначай і быць не магло, бо як бы ён тады змог быць такім гранічна праўдзівым ў сваіх выдатных аповесцях?..
    Гаварылі мы і пра родную нашу Віцебшчыну, пра гэты прыгожы і бязлітасна пакалечаны войнамі і галечай край. I зноў я здзіўляўся, як шмат ён ведаў, як часта спасылаўся не толкі на ўражанні свайго дзяцінства, але і на гістарычныя дакументы, на аповеды землякоў, на кнігі класікаў. Ён быў глыбока і ўсебакова дасведчаным чалавекам, для якога лёс Радзімы важны і цікавы ў самых разнастайных падрабязнасцях...
    Развіталіся мы яшчэ не сябрамі, але ўжо людзьмі, што знайшлі адзін у адным шмат агульнага і блізкага.
    Назаўтра Васіль прыйшоў недзе каля абеда і.... расчараваў мяне. Я ажно ўстрывожыўся. Быў ён акуратна падстрыжаны і, можа, таму нейкі прыгладжаны, кажучы папісьменніцку, як бы адрэдагаваны. Для мяне, як мастака, гэта ўскладняла справу — знікала нешта з той непаўторнасці ў знешнім аб
    II
    ліччы, якую, як мне здавалася, я ў яго падгледзеў. Праца ў мяне не надта клеілася — я ніяк не мог злавіць у ягоным твары, ягоным настроі новае, не заўважанае напярэдадні. Скончылася ўсё тым, што мы вырашылі паабедаць у рэстаране гатэля. Спусціліся ўніз, занялі ўтульны столік, заказалі бутэльку армянскага каньяку і такуюсякую закусь. I тут Быкаў нібы скінуў з сябе халаднаватую “прыгладжанасць” і на лоб зноў вярнуліся непаслухмяныя пасмы русых валасоў...
    Я ўжо ведаў, што не заўсёды выдатны пісьменнік бывае і бліскучым расказчыкам. Часцей — наадварот. Але ў тым застоллі я адкрыў ўнікальнага расказчыка Васіля Быкава. Ён зачараваў нас з жонкаю сваімі поўнымі гумару і дабрыні аповедамі і пра франтавыя прыгоды, і пра пісьменніцкія ўзаемаадносіны, і пра сваіх гродзенскіх сяброў. А яшчэ я даведаўся пра ягоныя сімпатыі да жывапісу. Ён аддаваў іх рэалістычнаму мастацтву, высока цаніў ўменне адчуваць прыроду, улоўліваць дыханне зямлі. 3 горыччу і нават раздражненнем гаварыў, як запаланіла мастацтва бяскрылая, нахабная кан’юктура, як халуйскае слугаванне ўладзе губіць талент. Пры гэтым спасылаўся і на вопыт літаратуры так званага сацыялістычнага рэалізму. Вельмі шчыра хваліў маладых мастакоў за іхнюю ўвагу да нацыянальнай гісторыі, за пошукі новых выяўленчых сродкаў, за творчую смеласць...
    Час бег хутка, развітвацца не хацелася, але на вуліцы ўжо сутоньваўся вечар. Калі мы ўсё ж разыйшліся, я з усёй шчырасцю і несумненнасцю ўсвядоміў, які глыбокі, таленавіты і непаўторны чалавек і творца Васіль Быкаў...
    ...Карціна “Працаўнікі муз” экспанавалася ў Мінску, Маскве, а пасля і на Сусветнай выстаўцы ў Манрэалі. У сотнях рэпрадукцый разыйшлася яна па часопісах і альбомах, атрымала ўхвальныя водгукі прафесійных крытыкаў і аматараў мастацтва, стала для мяне “знакавай”...
    Васіль Быкаў пасля той нашай сустрэчы напісаў яшчэ шмат выдатных твораў, якія я чытаў з асаблівай увагай і захапленнем. I атрымаў нямала самых высокіх заслужаных узнагарод. I стаў гонарам і сумленнем нацыі. I пасівеў. I журбой прытуманіліся ягоныя мудрыя вочы... А я ўсё ўспамінаю таго, гродзенскага Васіля, трохі насцярожанага, сціплага, непрыгладжанага і непаўторнага...
    г. Мінск
    Данута БІЧЭЛЬ
    НАСТАУНІК
    IСЯБРА
    Напрадвесні 1996 г. я апошні раз бачыла Васіля Быкава. Адзіны раз была ў ягонай кватэры ў Мінску. Па маёй просьбе ён пазбіраў крыху чарнавічкоў для экспазіціі ў музеі М. Багдановіча ў Гродне, дзе былі два пакоі ў драўляным дамку, у якіх мы дзве шафы “аддалі” Васілю Быкаву... Сын ягоны Васіль Васільевіч таксама падзяліўся сваімі скарбамі і нават “адарваў ад сэрца” карціну Плужніка “Вясна на Нёмане” і акварэльку Пушкова “Пастушкі” (з гэтымі мастакамі Быкаў сябраваў, найбольш з Плужнікам)...
    Тады ў Мінску ён свае чарнавікі ўпрыгожыў тым, што панакрэсліў каляровымі фламастэрамі, выбраў фотаздымкі мінскага перыяду і падпісаў шасцітомнік. Найболей я ганарылася паштоўкай, якую Васіль сам стварыў: наклеіў на шчыльную паперу свечку, нейкую галінку...
    Тады, у Мінску, мы паразмаўлялі за гарбатай пра ўсё — шчыра, паважна, як у далёкія гады маладосці. Прыгадалася, як прыемна размаўляць з філосафамі, яны апавядаюць пра падзеі, у якіх удзельнічалі галоўнымі героямі, так, нібыта іх там зусім не было. Цешылася я, што Васіль застаўся такім,
    11
    якім ведала яго ў Гродне. Мне гэта было вельмі патрэбна.
    Праз год на пачатку лета ехаў ён з Еўропы праз Гродна і зайшоў у музей Максіма Багдановіча. Размаўляў з А. Чаботам. Я ездзіла ў Мінск у той дзень... Падумалася тады, што нават добра, што мы размінуліся, бо мы ж даўно ўжо размінуліся.
    3 снежня 2002 года Васіль Быкаў пазваніў мне — не ведаю, з якога места. Павіншаваў з днём нараджэння. Пасля я слухала яго голас па радыё “Свабода”... А сню яго — таго, даўняга гродзенскага...
    27 ліпеня мінулага года ў Гродзенскай фары адбылася святая імша па Васілю Быкаву. Чаму так позна? У касцельным журнале ўсе папярэднія нядзелі былі запоўнены. На імшы было шмат прыхільнікаў Быкава. Увечары мне пазванілі з той забытай мною, але спраўна працуючай магутнай “канторы”. У мяне нават хапіла цярпення быць фармальна ветлівай...
    Бачыце, мілыя, вы ўспамінаеце Быкава з болем ад расстання з ім. А я яго ўспамінаю з далёкага мінулага. Калі ў канцы 1977 года ён пакінуў Гродна, я выкрасліла гэтага мілага чалавека са свайго сэрца. Ён мусіў застацца толькі пісьменнікам, кнігі якога я чытала, выбіраючы для гэтага вольны час, каб не крыўдзіць дзяцей, каб дома быў запас простай ежы, — яго аповесці трэба ўвабраць у сябе і неяк выйсці з гэтага жывой...
    Быкаў паехаў з Гродна на ўсход, адкуль прыехаў, а логіка падказвала, што з Гродна трэба выязджаць на захад.
    Выезд Быкава я перажыла як нервовае заламанне. Увесь час чакала, што нехта лупане мяне чаргой зза вугла або ў спіну. Лупілі словамі. Але не гэта было найгоршае, а тое, што трэба было жыць далей без Быкава, у пустым горадзе.
    I страшна было сустракацца з Надзеяй Андрэеўнай, першай жонкай Быкава. Але трэба было. Аляксей Карпюк сказаў: “He пакідайма яе, бо як пры ёй не будзе нас, то будуць чужыя. A мы ж як сям’я.” I званіла мне Ніна Іосіфаўна Кіркевіч, сяброўка і равесніца Надзеі Андрэеўны, прасіла, каб я пагуляла з імі ўвечары, каб ім не быць адным. Мы шмат вечароў хадзілі па нашых ціхіх завулках, яны апавядалі пра маладосць. Як у Надзею былі закаханы Кіркевіч і Быкаў. Кіркевіч, як старэйшы, адступіў у цень, пакінуў яе Быкаву... Такая яна была хатняя, цёплая, ніколі не сказала аб ім дрэннага слова. Казала, што вінаватая сама, што ён яе пакінуў. Пасля захварэла. У іх кватэры
    114
    ў доме, які называлі “ластаўчына гняздо”, бо ён стаіць на высокім месцы, я была за некалькі дзён да смерці Надзеі...
    Няма ўжо і Ніны Кіркевіч, спачывае каля мужа, беларускага краязнаўцы. Усё неяк уляглося. А што памятаецца, не ўсё хочацца аддаваць на “продаж”, шмат што лепей пакінуць для душы...
    Пісьменнікам надта трэба размаўляць з пісьменнікамі. Прафесія слова вымагае. У Гродне ў гады маёй маладосці пісьменнікаў было мала. А Васіль Быкаў надта хораша ўмеў размаўляць. Быў варты цэлых кампаній, усіх творчых саюзаў, клубаў, цэнтраў, замяняў сходы, кангрэсы, дажынкі, фэсты, дні і тыдні літаратураў, якія тады праводзілі. У тых штучных тлумных святах з выпіванкамі хацелася крыху паўдзельнічаць, таму што там можна было сустрэць Быкава, паслухаць яго хоць здалёку — ён быў заўсёды ў цэнтры, ён быў захоплены іншымі, вакол яго быў натоўп. Нейкая прыцягальная харызма была ў ім. Вочы яго глядзелі з дабрынёй, спакоем, палюдску, уважліва, яны былі жывымі, з іх свяцілася душа. Аж дзіўна, што ён аднойчы сказаў пра Валодзю Караткевіча, што прырода надзяліла таго беларускімі вачамі і валасамі. У Валодзі былі вочы розныя — адно карае, а другое — шэрае. Тое самае Марыя Путрамант напісала ў польскім эсэ пра Быкава, што ў яго былі беларускія вочы і валасы. I гэта праўда...