Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Неяк пад вечар Быкаў пазваніў мне і папрасіў тэрмінова сустрэцца. Ён быў змрочны, здавалася, аж учарнеў, нават схуднеў за тыя тыдні дватры, як не бачыліся. Неяк асуджана сказаў, што ўспамінае, як рай нябесны, часы, калі яго лупцавалі з усіх бакоў: тады хоць можна было працаваць, а зараз няма ніякага ратунку ад розных інтэрв’юераў, распытвальшчыкаў, здымальшчыкаў, запрашалыпчыкаў. 3 ранку да позняга вечара — і ніякага канца не відно...
— А што рабіць, Васіль Уладзіміравіч? — пажартаваў я. — Як кажуць, цярпі Зося, так прышлося. Слава і папулярнасць патрабуюць ахвяр. — I дадаў сур’ёзна: — Без некаторых
інтэрв’ю, сустрэч, канечне ж, не абыйсціся, а астатніх, мая вам парада, пасылайце к чортавай матары...
— Яно, канечне, так... — згадзіўся Васіль Уладзіміравіч і замоўк. Адчувалася, у яго ёсць нейкая справапросьба да мяне. Ён не любіў такіх спраў, звяртаўся толькі ў крайнім выпадку, пры гэтым пачуваў сябе заўсёды нейк вінавата, бы намерваўся ўзваліць на цябе свае нямаведама якія цяжкія клопаты. Пасля паўзы сказаў: — Слухай, а ці не мог бы ты памагчы мне пасяброўску адбівацца хоць ад самых нахрапістых праныраў? — I злавіўшы мой трохі здзіўлены погляд, патлумачыў: — He будзеш вельмі супраць, калі жонка званкі пачне скіроўваць на цябе? А ты сам рашыш, каго варта ўважыць, каго — ты ведаеш куды пасылаць... Дый з тваёй пасады лягчэй адганяць ...
Канечне ж, я не мог адмовіць Васілю Уладзіміравічу і, пэўна, месяцы дватры, пакуль трошкі не ўляглося, выконваў абавязкі “дыспетчарарэгуліроўшчыка” ў ягоных стасункахдачыненнях з прэсай і грамадскасцю. Ды і пасля даводзілася не раз рашуча аберагаць занятага творчай справай пісьменніка ад занадта рашучых і назойлівых аматараў “пакалякаць” з Быкавым ці займець яго ў якасці вясельнага генерала. Ен ведаў гэта і заўжды плаціў удзячнасцю.
Мяне заўсёды здзіўляла, як Быкаў пры сваёй сусветнай вядомасці, з кім лічылі за гонар сустрэццапазнацца найслыннейшыя людзі нашага часу, змог заставацца такім жа сціплым, далікатным, уважлівым, простым у абыходжанні, якім быў у тыя “гродзенскія” часы, калі яшчэ не ўведаў слодычы і горычы славы. Хіба толькі з гадамі стаў мудрэйшым, стрыманейшым, памяркоўнейшым, навучыўся дароўваць людзям шмат што з таго, чаго нізашто не дараваў бы ў маладосці, стаў глядзець на свет, на людзей, на нейкія іхнія слабасці вачыма мудрага філосафа — трошачку паблажліва, трошачку з разуменнем. Канечне ж, прайсці выпрабаванне гэтакай славай і застацца самім сабой магла толькі Асоба, цэласны ва ўсіх сваіх супярэчнасцях характар, з высокім духоўным стрыжнем характар, які ўзрос на спрадвечнай сялянскай мудрасці, беларускай ментальнасці і меў той перасцярагальны механізм, што дазваляў яму з гонарам і годнасцю абмінаць тысячы спакус, дапамагаў і разумную, заслужанаю пахвалу, і дылетанцкія, часам прыдуркаватыя дыфірамбы, і нават выпады зласліўцаў успрымаць як нешта фатальнанепазбежнае, да тых і іншых ставіцца з
»5
пэўнай іроніяй, не зважаць і не абвяргаць, незалежна ад каго яны зыходзяць, нават калі і ад блізкіх людзей, паводзіць сябе абсалютна абыякава, быццам усё гэта не мае ніякага дачынення да яго, звычайнага жывога чалавека па імені Васіль Быкаў. Ён не любіў і, як мог, пазбягаў выстаўляцца ў цэнтр увагі, на першыя ролі, весці рэй, нават тады, калі рабіць гэта было амаль немагчыма, як, напрыклад, на ўласных днях нараджэння, вечарынах з нагоды прысваення Героя працы, звання Народнага пісьменніка, Ленінскай прэміі і г.д., дзе рэй звычайна вёў востры на язык Генадзь Бураўкін, часам, не надта цырымонячыся, перапыняў, падпускаў віноўцу ўрачыстасці кепікі, іншы раз і добранька падперчаныя, і той першы смяяўся, ніколі не крыўдзіўся, любіў яго яшчэ больш як роднасную душу. У любой бяседзе ён неяк неўпрыкмет умудраўся сціпла адыходзіць у цень, дзе адчуваў сябе натуральна і больш камфортна.
Разам з тым пры ўсёй сціпласці, абсалютна натуральнай простасці і даступнасці ў абыходжанні з людзьмі ў ім была нейкая незразумелая ўнутраная сіла, якая ўтрымлівала, не дазваляла нават блізкім сябрам гэтак папросту, запанібрата паляпваць яго па плячы, а я дык і не змог перайсці з ім на “ты”, хоць не раз і ў Гродне, і тут, у Мінску, ён настойваў, патрабаваў, нават злаваўся, пагражаючы, што і ён да мяне “завыкае” афіцыёзна, але я яго лавіў на слове:
— А вы хіба “тыкаеце” старэйшым па ўзросту Танку, Брылю, Панчанку, нават амаль равесніку Шамякіну?
— Ага, так... Ну даа... — неяк скрушліва ўсміхаўся Васіль Уладзіміравіч.— Ды, так сказаць, я не гаджуся ва ўзорнапаказальныя, з якіх варта рабіць жыццё, так сказаць, браць прыклад...
Цяжэй за ўсё напачатку яму давалася тое, чаго не ставала ці не было ў характары, чаго трошкі не дадала прырода — ну ніяк ён не ўмеў выступаць: хваляваўся, губляўся, збіваўся, часам увогуле не ведаў, што гаварыць. А яго запрашалі ў розныя аўдыторыі, хацелі бачыць, хацелі слухаць, і ён разумеў, што без гэтага ну ніяк не абыйсціся, асабліва, калі ўзначаліў абласную пісьменніцкую арганізацыю. Ён падобраму зайздросціў Карпюку, які трымаўся ў любой аўдыторыі, як рыба ў вадзе. Таго хлебам не кармі, а дай трыбуну. Гэта пасля Васіль Уладзіміравіч сваім не надта пастаўленым, глухаватым, манатонным голасам умеў гадзінамі заварожана
трымаць тысячныя аўдыторыі, ды так, што муха праляціць — чутно. А тады самае што ні ёсць ардынарнае выступленне дзенебудзь перад вучнямі і настаўнікамі патрабавала ад яго неймаверных душэўных высілкаў. Неўзабаве ён даўмеўся напісаць прыдатны для любой аўдыторыі выратавальны тэкст хвілін на пятнаццаць — аб Гродзеншчыне літаратурнай, пачынаючы ад Адама Міцкевіча, канчаючы Юркам Голубам і Валянцінам Блакітам. Цікавае пачыналася толькі тады, калі задаваліся нейкія вартыя ўвагі пытанні і ён абсалютна шчыра і адкрыта пачынаў адказваць, ніколькі не клапоцячыся, што яго не так могуць зразумець, не так ўспрыняць. Ён агарошваў аўдыторыю, заяўляючы, што яму не падабаюцца ледзь не ўсе фільмы па ягоных творах, а больш за ўсё — “Альпійская балада”, што ён не любіць тэатр, што для яго найлепшая музыка — цішыня, уяўлення не мае, што такое каханне і г.д. Праз некаторы час ён выкінуў тую выратавальную паперчыну, на ўласным вопыце зразумеўшы: не мае асаблівага значэння, як сказаць, важней за ўсё — што сказаць. А сказаць што — у яго заўсёды было...
Мы тады даволі часта ездзілі разам па вобласці, і я шчыра радаваўся, што з кожным выступленнем Васіль Уладзіміравіч набывае ўпэўненасць, без аніякіх аратарскіх прыёмаў завалодвае любой аўдыторыяй. Здаецца, менавіта ў гэты час нашы добрыя, цёплыя таварысцкія адносіны перараслі ў прыязныя, сяброўскія. Спрыялі таму і нашы агульныя службовыя інтарэсы — працуючы намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі абкама, я курыраваў аддзяленне Саюза пісьменнікаў, якое ён узначальваў, і нейкім чынам творчыя: я пачаў актыўна пісаць апавяданні і гумарэскі, якія ахвотна друкаваў “Вожык” і неўзабаве выдаў асобнай кніжачкай.
— Ага, аказваецца, мы з табой пачыналі, так сказаць, аднолькава, — шчыра павіншаваў ён. — Мая ж першая кніжка таксама выйшла ў “Бібліятэцы Вожыка”...
Я гэтага не ведаў, быў вельмі здзіўлены, што пра тое нідзе ніхто не пісаў, першай кнігай Васіля Быкава лічыў “Жураўліны крык”. Аказваецца, ягоная сатырычнагумарыстычная кніжачка “Ход канём” выйшла таксама ў 1961 годзе, але трошачкі раней.
— Ну, а цяпер, так сказаць, за табою аповесць... — зусім сур’ёзна і зычліва сказаў ён.
97
Неўзабаве і насамрэч напісалася першая мая аповесць “Час прылёту журавоў”, ухваленая Васілём Уладзіміравічам і надрукаваная ў “Маладосці”. Так што Быкаў, можна сказаць, быў маім “ старнком Державнным”. А потым даваў рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў, прадстаўляў у “Лнтературной газете,” напісаў прадмову для першай кніжкі ў перакладзе на рускую мову, што выходзіла ў маскоўскім выдавецтве “Молодая гвардня”.
Сустракацца мы сталі даволі часта — і па справе, і проста так, пасядзецьпагаманіць за чаркаю ці ў яго, ці ў мяне, ці дзенебудзь на “нейтральнай” тэрыторыі, каб не рабіць лішніх клопатаў жонкам. Часам заседжваліся дапазна і ён заставаўся начаваць у мяне, ледзь свет прачынаўся і званіў Надзеі Андрэеўне, каб не хвалявалася, атрымоўваў на арэхі па тэлефоне, цяжка ўздыхаў і пакорна ішоў “здавацца”.
У адрозненне ад Карпюка ён не любіў хадзіць па начальству, нават у памяшканне абкама заходзіў надзвычай неахвотна. Звычайна, званіў і далікатна пытаўся: “Ты калі будзеш выходзіць з работы?” Гэта значыла, што яму нешта трэба абгаварыць. Сустракаліся часцей за ўсё ля выхаду з абкама на Замкавай, калі спрыяла надвор’е — спускаліся па сходках да Нёмана, гулялі панад ракою, абмяркоўваючы нейкія пытанні — ці то арганізацыю сустрэч з харошымі хлопцамі з Мінска, што маюць намер прыехаць у Гродна групай альбо паасобку, ці прыняць нейкую замежную пісьменніцкую дэлегацыю, ці абгаварыць нейкія дэталі па арганізацыі дзён беларускай літаратуры, якія мы рэгулярна праводзілі ў вобласці, ці проста так, пагаманіць, абмяняцца цікавай для нас абодвух інфармацыяй. Калі ў мяне не было неадкладных службовых спраў і ў яго быў настрой трохі адарвацца ад пісьмовага стала, дамаўляліся выехаць у людзі. Я сазваньваўся з нейкім раёнам, выклікаў машыну...
Быў не адзін дзесятак такіх паездак — і на літаратурныя вечарысустрэчы, і на запросіны пабываць на нейкіх мерапрыемствах, як, напрыклад, адкрыццё партызанскіх зямлянак у Ліпічанскай пушчы, нейкіх звязаных з вайной помнікаў і памятных знакаў, раённыя святы і фестывалі, і проста адпачыцьпагасцяваць. Васіль Уладзіміравіч нейк адразу ж сыходзіўся з многімі першымі сакратарамі райкамаў, зачароўваў іх дэмакратычнасцю, простасцю, даступнасцю, уменнем
4 Зак. 1229
і пажартаваць, і падтрымаць любую гаворку, і чарку ўзяць, не трацячы розуму. He раз яны мне, як калегу, казалі з захапленнем пра Быкава: во мужык!
Мы мелі моду па дарозе звярнуць дзенебудзь з трасы, дабрацца да нейкай забытай Богам і начальствам вёсачкі, пагутарыць па душах з тамтэйшымі дзядзькамі і цёткамі, a потым выкладвалі пачутае і ўбачанае раённаму начальству, якое пачувала сябе страшэнна няёмка не столькі перада мною, як прадстаўніком вышэйстаячай інстанцыі, колькі перад пісьменнікам Быкавым, які можа ўставіць убачанае і пачутае ў свой новы твор ці якае выступленне ў прысутнасці высокага начальства, “зняславіць” на ўвесь свет, таму клялося тут жа неадкладна накруціць каму трэба хваста, выправіць становішча. Я намякаў, што праз нейкі месяц мы можам прыехаць і праверыць, на што Васіль Уладзіміравіч згодна, хітравата падміргваючы, хітаў галавою: “ Ну да...” Так што гэтыя паездкі часам прыносілі практычную карысць не толькі нам, але і простым людзям. Гэтая карысць асабліва была відавочнай пры падрыхтоўцы і правядзенні масавых літаратурнамастацкіх мерапрыемстваў, калі ва ўсе раёны вобласці выязджалі вялікія групы найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія дабіраліся да самых аддаленых вёсак. Усё гэта рыхтавалася на ўзроўні абласнога кіраўніцтва, кіраўнікоў гарадоў і раёнаў, як сапраўднае свята. Да прыезду пісьменнікаў мясцовае начальства, каб не ляснуць тварам у гразь, шмат што рабіла па ўладкаванню быту людзей, навядзенні парадку ў клубах, бібліятэках, школах, добраўпарадкаванні гарадоў і вёсак. Памятаю, пасля святкавання стагоддзя Цёткі, якое па прызнанню кіраўнікоў Саюза пісьменнікаў было першым такім цёплым, шчырым і маштабным народным святам, прысвечаным беларускаму літаратару і беларускай літаратуры, да нас з Быкавым падыйшоў старшыня мясцовага калгаса (здаецца, ягонае прозвішча было Вітко) і сказаў: “Усе нашы людзі, і я ў першую чаргу, у пояс кланяемся і Цётцы, і вам, і ўсім беларускім пісьменнікам, бо шчыра скажу: не дакумекаў бы, рукі не дайшлі б навесці парадак у вёсках, адрамантаваць хаты і платы, увогуле глянуць на сябе крытычна наконт культуры”. Я бачыў шчырае задавальненне ў вачах Васіля Уладзіміравіча — не марна прапалі нашы высілкі па арганізацыі свята, шматлікія паездкі ў Шчучын,