Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
8»
— А чаго ты крытыку Карпюка і Быкава выкінуў?
— Якая ж гэта крытыка, Іван Фёдаравіч? Ды ўсё гэта падобна на конскае брыканне. Колькі ж можна выстаўляцца людзям на смех!..
Першы паглядзеў уважліва, падумаў і нечакана сказаў:
— Ладна, і праўда, брыканне... Ты і з майго выступлення ў ЦК выкраслі таксама...
Адсутнасць у дакладзе нават упамінку Карпюка і Быкава ў чыноўнага люду выклікала лёгкае здзіўленне... У чымчым, а ў такой справе спрактыкаванаму, чуйнаму на павевы і нюансы ў настроях начальства чынавенству не трэба паўтараць, разжоўваць, даказваць — усё хапае на ляту. I я з усмешкай назіраў, як вопытныя выступоўцы з райкамаў, райвыканкамаў, вучоныяаграрыі, нават разумныя старшыні калгасаў пачалі спешна выкрэсліваць са сваіх тэкстаў абзацы. Карпюка і Быкава паранейшаму грамілі толькі радавыя прадстаўнікі калгаснага сялянства, выступленні якім, звычайна, рыхтавалі інструктары райкамаў партыі і выступоўцы мелі строгае ўказанне: ні на слова не адступаць ад тэкста. 3 таго пленума ў вобласці фактычна спынілася дурная рытуальнашаманская свістапляска вакол пісьменнікаў. I на рэспубліканскім пленуме было заўважана і ўспрынята адпаведным чынам выступленне гродзенскага першага...
He хачу прыпісваць сабе нейкія асаблівыя заслугі, проста — спантанна, кіруючыся здаровым сэнсам, не паспеўшы добра ўведаць чыноўныя прамудрасці, згодна з якімі высоўвацца з падобнага кшталту ініцыятывамі рызыкоўна і небяспечна, па сваёй наіўнасці патрапіў у самую кропку, зрабіў тое, да чаго ўжо было гатова начальства. Гэта праз гады пацвердзіў мне і сам Мікуловіч, калі прыгадваў той выпадак з хітраватай усмешкай:
— А я і ведаў, што ты выкінеш... Думаеш, мне не дакладвалі, што ты яшкаешся з Быкавым?
Мяне гэта страшэнна ўразіла. Паашываўшыся трошкі ва ўладных калідорах, многа чаго пабачыўшы, тым не менш я не мог і думкі дапусціць, што тады ў Гродне за Быкавым так пільна сачылі і дакладвалі на самы верх, хто з ім сустракаецца і, пэўна ж, якія гаворкі вядзе... I прыгадалася, як неяк у тыя часы Васіль Уладзіміравіч са шчырай заклапочанасцю запытаўся, ці не баюся я гэтак адкрыта, на людзях
сустракацца з ім? Я недаўменна і абсалютна шчыра здзівіўся: а што тут страшнага і незаконнага — мы ж не змову супроць Савецкай улады ўчыняем? Ён нічога не сказаў, толькі ўсміхнуўся неяк сумна і трохі загадкава.
Па сваёй наіўнасці я тады не даваў веры Быкаву, што да яго гэтак падурному чапляецца цэнзура. У мяне ў сейфе быў знакаміты сакрэтны “Перечень” — салідны фаліянт, змацаваны пячаткай і подпісам галоўнага маскоўскага “літчыка”, дзе тое, што забаронена друкаваць, даходліва і акуратна раскладзена па палічках, а ўсе аператыўныя змены прыкладваліся на асобных паперках з той жа пячаткай і тым жа подпісам. Таго, за што, па словах Быкава, чапляліся да яго, ні ў “Перечне”, ні ў дадатках і блізка не было. Васіль Уладзіміравіч толькі ўсміхаўся маёй наіўнасці, а я паверыў значна пазней, калі самому давялося сутыкнуцца... Аказалася, “перечень перечнем”, а “літаўскія” жанчынкі, кіруючыся нейкім іншым, тайна спушчаным ім “перачнем”, праяўляюць куды большую ідэйную вытрымку і рэвалюцыйную пільнасць, чым аўтар, які ў Маскве стацыянарам з чырвоным дыпломам закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС і займае пасаду загадчыка сектара ЦК КПБ. Ды што казаць пра мяне ці Быкава, калі яны “літавалі” нават самога Машэрава. Насамрэч нейкая д’ябальская сіла стаяла за гэтымі “літаўскімі” жанчынкамі...
Памаленьку, са скрыпам не толькі ў Гродне, а і ў Мінску пасля рашучых пісьменніцкіх выступленняў у абарону Быкава кампанія па цкаванні пісьменніка губляла энергію, глухла, выраджалася, хаця сямтам па інерцыі адыёзныя артадоксы і форменныя прыдуркі працягвалі “бараніць свяшчэнныя прынцыпы сацрэалізма ад Быкава і яму падобных”. Аднак гэта быў ужо фарс. Быкава на нейкі час пакінулі ў спакоі, бы забыліся, потым сталі з’яўляцца стрыманаасцярожныя артыкулы, у якіх ужо была спроба аб’ектыўна прааналізаваць ягоныя творы, ягоныя філасофскія, этычныя і эстэтычныя прынцыпы, Тым больш, што была добрая зачэпка для такой гаворкі і сур’ёзнага аналізу — амаль штогод і ў арыгінале, і ў перакладзе на рускую мову выходзілі ў Мінску ў “Маладосці” і ў Маскве ў “Новом мнре” новыя аповесці Васіля Быкава, якія мелі шырокі чытацкі розгалас.
А потым... А потым паступова і, канечне ж, заканамерна
антыбыкаўская кампанія паціхупамалу пераходзіла, праз няпоўныя два гады перайшла ў сваю супрацьлегласць. Спакваля, нясмела, бы вінавацячыся перад пісьменнікам, сталі гаварыць, пісаць пра станоўчае ў ягонай творчасці, а неўзабаве ўсё тое, што яшчэ зусім нядаўна шальмавалася, пачало прызнавацца, падавацца як наватарства, як найвялікшае дасягненне Быкавапразаіка. I гэта была праўда. Аднак, як заўсёды ў нас, не абыходзілася без шараханняў у крайнасці, перасолаў і перасалодаў, казённай алілуйшчыны, якая так цешыць вушы і душы абласканых уладай творцаў, а сціпламу, цкаванаму гэтулькі год уладамі і аглабельнай крытыкай Васілю Уладзіміравічу ад гэткай увагі і хваласпеваў часта хацелася скрозь зямлю праваліцца. Пра гэта ён з поўнай шчырасцю сказаў у “Доўгай дарозе дадому”, апісваючы свой душэўны стан на ўрачыстым святкаванні пяцідзесяцігадовага юбілею ў Гродне. Я назіраў за ім тады з сярэдзіны вялізнай залы самага сучаснага і раскошнага на той час Палаца хімікаў. Што я прыехаў з Масквы і знаходжуся ў зале — ён і не здагадваўся, бо я толькі раніцой вярнуўся пры дыпломе з вучобы ў ВПШ, рабіў спробы дазваніцца і павіншаваць яго, але не ўдалося. Мы даўнавата не бачыліся, я не мог не прыйсці на ягоны вечар, пра які даведаўся з абвесткі, як толькі ступіў на прывакзальную плошчу. Шчыра кажучы, было вельмі цікава на свае вочы пабачыць, як адаптуецца ён да грамадскай увагі, да свайго заслужанага прызнання, парадавацца за яго. Ад хлопцаў даведаўся, што Быкаў, як толькі мог, упарціўся, адбіваўся ад грандыёзнага публічнага святкавання, але не ўстаяў пад напорам абкама, мінскіх сяброў, а перш за ўсё Карпюка, які зрабіў сваёй вялікай саюзніцай жонку Васіля Уладзіміравіча Надзею Андрэеўну.
Гэта быў першы ягоны выхад на такую агромістую аўдыторыю. Кідалася ў вочы, што ў вялізным з пазалотаю крэсле, падобным на царскі ці каралеўскі трон, у якое ўсадзілі яго на сцэне, ды яшчэ пад уласным партрэтам юбіляр пачувае сябе дужа няўтульна. Ён то здымаў, то навешваў акуляры, то вымаў, то зноў клаў у бакавую кішэнь нейкія складзеныя папалам паперкі.
Даклад Алеся Адамовіча, які спецыяльна прыехаў з Мінска, каб расказаць гродзенцам, хто такі Быкаў, Васіль Уладзіміравіч выслухаў даволі спакойна, нават абыякава, толькі сядытады, калі дакладчык даваў надта ж ужо нязвыкла
высокія, падобныя на лёсткі ацэнкі, круціўся на тым крэсле, як на гарачай патэльні, усё больш змрачнеючы. А як пачаліся доўгія, падобныя на панегірыкі па нябожчыку, віншаванні ад рабочага класа, калгаснага сялянства, працоўнай інтэлігенцыі, моладзі і студэнцтва, зачытванне прывітальных адрасоў ад розных арганізацый і працоўных калектываў, панурыў галаву і глядзеў у адну кропку, уцягнуўшы шыю ў плечы, быццам яго не славілі на ўсе лады, а лупцавалі бізунамі. Ну і калі прарэктар педінстытута прафесар Барыс Фіх усім даў фору, заявіўшы пад апладысменты залы, што ў Гродна, як і ў Ясную Паляну да магілы Талстога, будуць ездзіць пілігрымы з усяго свету, здалося, што юбіляру хочацца залезці пад столік, які стаяў перад ім. Нарэшце, больш чым двухгадзіннае выпрабаванне дыфірамбамі скончылася і пад апладысменты далі слова юбіляру. Неяк нязвыкла ссутуліўшыся, Васіль Уладзіміравіч падыйшоў да мікрафона, выняў з бакавой кішэні напісаны тэкст, здранцвелым голасам прачытаў першы абзац, мусіць, зразумеў, што гэта зусім не тое, што трэба гаварыць у такой сітуацыі, адарваўся ад паперкі, склаў яе і сунуў у кішэнь, падзякаваў прысутным за тое, што прышлі, сказалі добрае слова, пакланіўся зале — на тым і закончылася ўрачыстая частка...
Прывыкаў ён да сваёй славы, дакладней — да непазбежных атрыбутаў і ўмоўнасцяў па абслугоўванні яе, цяжка і пакутліва, здаецца, так і не прывык да канца дзён сваіх. Канечне ж, ён ведаў сабе цану і самыя высокія прэміі, званні, узнагароды, іншыя знакі ўвагі прымаў як належнае, як заслужанае, але ніколі, ні пры якіх абставінах не дазваляў сабе, як гэта'рабілі многія, шукаць нейкія крывыя сцежкі, каб займець яшчэ адзін знак увагі. Ён быў горды і адначасова абсалютна просты, даступны чалавек, арганічна не выносіў пыхі, фанабэрыі, гульні ў геніяльнасць. Я не ведаю ніводнага чалавека, хто выстаўляў напаказ сваю нібыта абранасць і геніяльнасць, з кім таварышаваў Быкаў, але ведаю нямала блізкіх ці сімпатычных яму людзей, з якімі разыходзіўся рашуча і беззваротна, як толькі тыя захворвалі на фанабэрыю і месіянства, хваробу, якую мы жартам назвалі іменем аднаго вядомага літаратара, які сваім галоўным недахопам лічыў няўменне пісаць кепска і, калі даймалі зайздроснікі, нібыта спецыяльна пачынаў шрайбаць левай нагою, як усе, але прачынаўся раніцай,
93
перачытваў — і атрымоўвалася, што напісанае зноў геніяльнае. Жарт жартам, але гэтая хвароба, як іржа, раз’ядала і раз’ядае многія пісьменніцкія душы. У Быкава да гэтага “ізму” быў абсалютны імунітэт, катэгарычны маральны імператыў, які, чаго там хаваць, нярэдка ўскладняў і без таго няпростае ягонае, у тым ліку і асабістае, жыццё. Так, па вялікім рахунку Быкаў быў чалавекам прынцыпу, але калі казаць па шчырасці, не заўсёды яму хапала прынцыпу і мужнасці пасылаць к чортавай матары людзей яму несімпатычных, што заўсёды таўклісякруціліся каля яго, цану якім ён выдатна ведаў. Нейкі ледзь не гіпертрафіраваны душэўны такт замінаў яму некаму ў нечым адмовіць, праз што часам трапляў у.складаныя, нават камічныя сітуацыі. Асабліва напачатку сваёй славы. Прыгадваецца, як пасля адзначэння юбілею на афіцыйным узроўні з узнагароджаннем трэцім па рангу ордэнам напісаць, зняць на кіна і відэа стужку Быкава, узяць інтэрв’ю ў нядаўна апальнага пісьменніка захацелі сотні айчынных і замежных тэлерадыёкампаній, студый кінахронікі, рэдакцый газет. Яму званілі, дамаўляліся, а то і без усялякай дамовы (падумаеш, правінцыя!) ехала ў Гродна Бог ведае адкуль пішучая і здымаючая брація. Яму, негаваркому па натуры, трохі каснаязыкаму кожнае інтэрв’ю, асабліва відэазапіс, даваліся надзвычай цяжка, патрабавалі душэўных сіл і часу. Словам, для Васіля Уладзіміравіча пачаўся суцэльны кашмар. I не падымаў тэлефонную трубку, прасіў жонку казаць, што яго няма дома і невядома, калі будзе, і прыкідваўся хворым, але не так проста ўлізнуць ад вопытных “акул пяра”. Хаваўся ў сяброў, выязджаў на прыроду. Але ж трэба было карпець над новай аповесцю, а пісалася толькі за сваім сталом.